Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Март 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

МЕЛОДЫЯ ДЛЯ РОДНАЙ ДЗЯРЭЎНI


Вясной 2000 года пад рубрыкай «Кропка на карце» ў «Народным слове» быў надрукаваны матэрыял пра адну з вёсак Чашніччыны з вельмі простай назвай – Дзярэўня. На той час тут пражывалі тры пенсіянеры – Аляксандра Курта, Праскоўя Ламека і Мікалай Астапчык.


Нядаўна, вяртаючыся з чарговай камандзіроўкі па дарозе Лепель – Орша, мы вырашылі праведаць Дзярэўню. Прызнацца, мала спадзяваліся, што тут яшчэ нехта жыве, бо гадоў мінула парадкам. Прайшлі некалькі пустых хат з завеянымі снегам дварамі і здалёк убачылі, як з коміна курыцца дым. Жывуць!
Пачуўшы нечаканых гасцей, на двары забрахаў сабака. З сяней выйшаў гаспадар – М. Астапчык. Прадставіліся, нагадалі пра свой колішні прыезд у Дзярэўню.
Ужо два гады Мікалай Васільевіч жыве ў вёсцы адзін – аслабелых ад старасці суседак забралі сваякі: адну ў Чарэю Чашніцкага раёна, другую ў Магілёў. Зараз «няма з кім ні пагаварыць, ні пасварыцца». Так што цяпер сітуацыя ў вёсачцы поўнасцю адпавядае рускай прымаўцы: «Первый парень на деревне, а в деревне один дом».
Па маладосці М. Астапчык жыў у Крыме, меў жонку-ўк-раінку. Але ягоная Люба разбілася на матацыкле, і Мікалай больш не захацеў там заставацца, вярнуўся ў Дзярэўню. Працаваў шафёрам у Чашніцкім аўтапарку і мясцовым калгасе. Жыве ў хаце, пабудаванай дзедам, за кошт пенсіі, якую атрымлівала маці як удава загінуўшага на вайне афіцэра Чырвонай арміі.
Дзевяць гадоў таму М. Астапчык трымаў карову (усяго тады ў Дзярэўні іх было дзве). Цяпер у гаспадарцы толькі сабака Палкан ды кот Мосік.
Летась Мікалай Васільевіч садзіў 8 сотак бульбы. Але сёлета думае адмовіцца: «Няма рашчоту садзіць бульбу, прасцей два мяхі купіць, бо за наём каня болей аддасі». Атрымлівае ён 300 тысяч рублёў пенсіі. У краму ходзіць у суседняе Цяпіна, за тры кіламетры. Гэта не толькі прагулка, але і своеасаблівая забава: можна з людзьмі пагаварыць.
– Сэрца здаровае. Толькі зубы сталі «сыпацца», з-за чаго і гаворка змянілася, – бядуе 70-гадовы гаспадар і плануе вясной звяртацца да стаматолага «па новыя зубы».
Па вечарах Мікалай Васільевіч глядзіць перадачы па новым тэлевізары «Віцязь», таму ў курсе ўсіх падзей, што адбываюцца ў краіне і свеце. Газет не выпісвае, «каб паштальёнка не хадзіла кожны дзень у Дзярэўню дзеля мяне».
Зіма – самая цяжкая пара года, бо «можна развучыцца гаварыць». Хаця часам у госці наведваецца сваяк, сябры, урэшце, паштальёнка раз у месяц пенсію прыносіць. Улетку лягчэй, хоць птушкі пяюць. Ды, калі ёсць настрой, можна выйсці на вуліцу з гармонікам і зайграць любімую мелодыю.
І тады Дзярэўня ажывае!

Сяргей Кавалеўскі, фота Антона Сцепанішчава, «НС».



17.03.2009

 

Новость посмотрели: 2667

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: Кропка на карце




Похожие новости по теме :

 

Як ардэнаносцы жывуць на пенсii?


 На Аршаншчыне заслужаных людзей шмат. Гэта і мужчыны, і жанчыны, якія дабіваліся ў свой час нялёгкай працай рэкордных надояў, ўраджаю збожжавых, ільну і караняплодаў... 

Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?


Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў. ... Читать полностью...

Трыццаць гадоў кахання


Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага ... Читать полностью...

Не сядзець жа без справы


  Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры &ndas ... Читать полностью...

Тысячнікі Талачыншчыны


За дзень да завяршэння жніва на палях Талачынскага кансервавага завода адразу тры экіпажы камбайнераў перасягнулі ў намалоце мяжу ў тысячу тон зерня. Уладзімір Яршоў і Мікалай Лебедзеў, Мікалай Кара ... Читать полностью...

ЦЕРАМ-ЦУД НАД УШАЧАЙ

ЦЕРАМ-ЦУД НАД УШАЧАЙ


Гэтым летам ля вёскі Сяржаны на Ушаччыне адкрылася першая ў раёне аграсядзіба – Мікалаеўскі пасад. Раней тут была турыстычная школа, але з часам два яе будынкі прыйшлі ў заняпад, і нерухома ... Читать полностью...

Хай шчасцiць на нашых абшарах


У 1950-я гады хлопец з Новай Беліцы Сенненскага раёна Яўгеній Маханькоў падаўся працаваць у Данбас. Быў такі час: вясковая моладзь з’язджала з бацькаўшчыны ў пошуках лепшай долі – уздымац ... Читать полностью...

ГРЭЦКІЯ — МОЦНЫЯ «АРЭШКІ»


Падчас камандзіроўкі ў сельскі Дом культуры ў аграгарадку Каханавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне, я завітала выпадкова. У той час там якраз праходзіў абрад асвячэння вады прыезджым святаром. Але ж ... Читать полностью...

БАЛIЦЬ,КАЛI КРЫЎДЗЯЦЬ БЛIЗКIЯ ЛЮДЗI


Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны с ... Читать полностью...