Криминал и происшествия |
|
17.05.2012
На дорогах Витебской области задержано несколько машин с незаконным грузомЗа последние дни сотрудники ГАИ области...
|
|
14.05.2012
В Витебской области не снижается число пожаров из-за неосторожности при куренииЗа минувшие пятницу и два выходных дня в...
|
|
14.05.2012
Поездка на тракторе без прав обернулась гибелью для жителя Сенненского районаЖитель деревни Застодолье Сенненского района...
|

Новости Витебщины
Тематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Май 2012 (124)
Апрель 2012 (209)
Март 2012 (212)
Февраль 2012 (234)
Январь 2012 (214)
Декабрь 2011 (226)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Поризованный керамический кирпич
- Кирпич, перлит, плитка, художественная керамика. On-line калькулятор.
- belkirpich.ru
- Мебель для прихожей
- Каталог мебели для дома. Информация о продавцах, ценах, цвете, материале.
- hallway.ru
- Изделия из пенопласта
- Статьи по строительству и ремонту. Услуги консультацилнной службы.
- penodekor.ru
ЗОРЦЫ НАД ПЕРАБРОДДЗЕМ ЗIХЦЕЦЬ!
Чэрвень для вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, размешчанай паміж азёрамі Абстэрна і Набіста, прайшоў пад знакам дзвюх адметных падзей. У пачатку месяца Прэзідэнт краіны зацвердзіў яе геральдычную сімволіку. А 26-27 чэрвеня герб і сцяг самай «тытулаванай» вёскі Беларусі сталі атрыбутамі трэцяга фестывалю песні і фальклору «Перабродская зорка», які па праву можна лічыць візітоўкай гэтай мясцовасці.

Фестываль сабраў сваіх удзельнікаў у дзесятую пятніцу пасля Вялікадня. Па мясцовых паданнях даўней на Дзесятку ў Пераброддзе сцякаліся паломнікі з усёй акругі на грандыёзны фэст. Наладжваўся ён у гонар вяртання ў мясцовы храм іконы святой Велікамучаніцы Параскевы Пятніцкай. З гэтага года ўзноўлена ранейшая традыцыя на Дзесятку праводзіць святочную літургію і хрэсны ход з іконай вакол царквы. А потым святое набажэнства паступова перацякло ў свецкае свята, якое таксама мае глыбокі духоўны змест.
Адкрываючы фестываль, старшыня Перабродскага сельвыканкама Галіна Паўлоўская адзначыла, што вёска здаўна славілася не толькі сваімі краявідамі, але і слыннымі музыкамі і спевакамі. Народжаныя ў гэтым куточку з малаком маці ўбіралі ў сябе ўсё хараство песні. Фестываль – любімае дзецішча вяскоўцаў, у якое яны ўкладваюць душу. Менавіта дзякуючы гэтым людзям захоўваюцца мясцовыя культурныя традыцыі і набыткі.
Госці з Мінска, якія ўпершыню прыехалі ў Пераброддзе, адразу пераканаліся, што пераадолелі сотні кіламетраў недарэмна. Іх уразіла, з якім імпэтам і настойлівасцю ў вёсцы адраджаецца культурная спадчына! Мінчане прывезлі прывітанне ад упраўлення культуры Мінгарвыканкама, перадалі больш за сотню экземпляраў кніг у школьную бібліятэку і пажадалі, каб у будучым з’явіліся кнігі і пра славуты перабродскі край.
Цяпер на тэрыторыі сельсавета пражываюць 8 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з гэтых паважаных людзей – Сцяпан Пятровіч Петракевіч – завітаў на свята. Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак уручыў яму юбілейны медаль у гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 312 жыхароў Пераброддзя і навакольных вёсак не вярнуліся з вайны. Удзельнікі фестывалю ўсклалі вянок да помніка героям і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Пасля водна-спартыўнага свята Нептуна, якое адбывалася на возеры Абстэрна, пачаўся канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці. Першым сваю творчасць прадставіў калектыў «Адзола» з пасёлка Вішкі ў Латвіі (супрацоўніцтва паміж Рыжскім валасным саветам і Перабродскім сельскім Саветам дэпутатаў доўжыцца ўжо некалькі гадоў). Народныя латышскія песні і мелодыі спадабаліся гледачам. Шмат станоўчых эмоцый падарылі ім і члены беларускай суполкі «Уздым» з Даўгаўпілса, а таксама ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» з Магілёўшчыны. І гаспадары – артысты мастацкай самадзейнасці Перабродскага сельскага клуба – былі на вышыні. «Сваіх» публіка асабліва шчодра ўзнагароджвала апладысментамі.
А ў цэнтры вёскі раскінуўся «Горад майстроў», дзе добра адчуваўся каларыт даўнішняга кірмашу. Тут размясціўся вернісаж мастакоў, можна было набыць ганчарныя вырабы, саламяныя пано, лялькі з анучак, вышыванкі, саматканыя дываны і г. д. Мясцовыя гаспадыні прапаноўвалі гасцям свае кулінарныя «шэдэўры».
Твары дарослых і дзяцей свяціліся ўсмешкамі. А вось некаторыя прадстаўнікі старэйшага пакалення ўпотай выціралі слёзы. Л. Марковіч беражліва захоўвае пасведчанне былой удзельніцы славутага Перабродскага хору, якім 40 гадоў кіраваў Аляксандр Сяліцкі. Фестываль абудзіў у Любові Фёдараўны ўспаміны аб мінулым, калі шматлюднае Пераброддзе гуло песнямі і музыкай. «Якое цудоўнае ў нас свята, не магу нацешыцца. Такая аддушына, такая радасць! У гэтыя дні нават усе мае балячкі перасталі непакоіць,» – дзялілася ўражаннямі жанчына.
Яна, як і іншыя жыхары вёскі, упэўнена: нішто не перашкодзіць «Перабродскай зорцы» гарэць ярка. І ў наступным годзе на Дзесятку ў Пераброддзі зноў будзе фэст!
7.07.2009
Просмотров: 2050
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ФЕСТЫВАЛЬ
Другие новости данной темы:
| Букет нашых талентаў У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньвала журы , якое ўзначальваў старшыня Беларускага cаюза ... Читать |
| НА СВЯТА — У ВАЛЫНЦЫ Паслязаўтра ў гэтым аграгарадку на Верхнядзвіншчыне адбудзецца другі раённы фестываль народнай песні «Збіраем зорны карагод». У Доме культуры, апроч канцэрта, арганізатары прапануюць гледачам выставу вырабаў умельцаў. А ў раённым музеі імя І. Чэрска ... Читать |
| У АДНОЙ СЯМ’I На абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», якое нядаўна прайшло ў Міёрах, прадстаўнікі 15 нацыянальнасцей з 17 раёнаў Віцебшчыны прэзентавалі сябе ў некалькіх намінацыях: народныя рамёствы, кухня, песні, танц ... Читать |
| У Валкалаце было ўрачыста У валкалацкім касцёле (Докшыцкі раён) ёсць абраз св. Роха. У гэтага святога прынята прасіць аб здароўі – сабе, блізкім, знаёмым, усім. Ён быў з багатай сям’і, аднойчы цяжка захварэў, а калі вылечыўся, то раздаў сваё багацце і з тае пары да ... Читать |






В Витебске двое милиционеров спасли девушку-самоубийцу



