Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июль 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ


alt

Пётр Ламан у ролі Бурава ў спектаклі «Стрэл у тумане» (паводле В. Быкава).

У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому заўтра, 19 ліпеня, споўніцца 60 гадоў. Вось вобразы, створаныя акцёрам на сцэне: спачатку Юрась, а потым Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), Джакелі («Не трывожся, мама!» Н. Думбадзе), Жан («Фрэкен Юлія» А.Стрындберга), Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Роні («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» Р.Куні), Рабэр («Лекар мімаволі» Ж.Мальер) і многія іншыя.
Хлопчык з вёскі Маласенцы Карэліцкага раёна, што на Гродзеншчыне, у дзяцінстве нават не марыў пра тэатр, хіба толькі ўдзельнічаў у школьнай самадзейнасці. Яшчэ ён часта ўцякаў на Нёман рыбачыць, за што часта атрымліваў ад бацькі «на арэхі». Год пасля заканчэння школы працаваў у роднай вёсцы трактарыстам. Увогуле ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце аказаўся, як сам кажа, выпадкова. Даведаўся, што туды паступіў аднакласнік, і падумаў: «А чым я горшы?» 
І вось у 1971 годзе выпускнік інстытута на карце Беларусі мог выбраць адзін з трох гарадоў, куды паехаць працаваць: у Брэст, Магілёў ці Віцебск. Выбраў апошні, бо менавіта ў ім тэатр працаваў цалкам на роднай мове. Дзверы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адчыніліся перад Пятром Ламанам гасцінна. Першы яго невялічкі эпізодзік быў у «Снежных зімах», дзе малады акцёр іграў малодшага брата галоўнага героя. А потым з’явілася і першая галоўная роля Тэймураза Джакелі ў спектаклі «Не трывожся, мама!». Але любімымі для Пятра Ламана ўсё ж застаюцца вобразы Юрася і Несцеркі, бо яны нацыянальныя, характарныя.
Не заўсёды жыццё падкідвала галоўныя ролі, былі перыяды, калі прыходзілася іграць «пяты куст за сёмым дубам». Іншы апусціў бы рукі ды расчараваўся. Толькі не Пётр Аляксандравіч, для якога яшчэ з юнацкага ўзросту аддушынай стала паэзія. Тады яна ў асноўным была пра каханне. Адчуванне сапраўднай літаратуры прыйшло пазней, калі ўзніклі пытанні: хто я такі, што гэта за зямля, што за народ на ёй жыве? Стаў глыбей цікавіцца гісторыяй і адкрыў для сябе багатую літаратурную і песенную спадчыну. І стала нават сорамна за тое, якім мы скарбам валодаем, нічога пра гэтае багацце не ведаючы. Таму вершы Пятра Ламана напоўнены любоўю да зямлi, на якой ён вырас, глыбокай павагай да вытокаў, трывогай за нашчадкаў. I шкадавання аб тым, што так мала беларусаў размаўляюць па-беларуску.
Хросным бацькам у літаратуры Пётр Ламан лічыць Янку Брыля, які дапамог многае ўсвядоміць як у творчасці, так і ў жыцці. Першы зборнік вершаў «Споведзь агню» выйшаў у 1979-м. Наступныя дзесяць гадоў сталі пладавітымі: свет убачылі зборнікі «Зерне імгненняў», «Стары млын» і кніга аповесцяў «Астравы». Пётр Ламан з’яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пра што ён піша? Ды пра ўсё: родную зямлю, чалавека, жыццё, каханне, пра самыя розныя, але заўсёды такія няпростыя чалавечыя лёсы.

Зямля мая,
Ты ўсё ж такі існуеш
І будзеш
Існаваць
Давеку,
Каб абуджаць…
Каб шанаваць…
Каб клікаць…
Каб клікаць
Чалавека
Ў чалавеку.

Пётр Ламан паставіў монаспектакль «Радзіма душы», у якім кажа, што «чалавек нараджаецца двойчы. Цела – у мацярынскім улонні. А дзе і калі нараджаецца душа?». Гэта гісторыя на сцэне складаецца з легенды пра стварэнне Каложскага храма, маналогаў пра сябе, бацьку і маці, вершаў. У чым акцёр цвёрда ўпэўнены, дык гэта ў тым, што жыць трэба па сумленню. А як iнакш?

Марыя Лялькіна.



18.07.2009

 

Новость посмотрели: 3800

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ТЕАТР




Похожие новости по теме :

 

«ТЫ НА СЦЭНЕ — ГЭТА ТЫ!»


Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – сп ... Читать полностью...

Каханне ёсць!


У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа – прэм’ера. «Леаніды не вернуцца на зямлю» – драма, пастаўленая Міхасём Краснабаевым па матывах рамана Улад ... Читать полностью...

ГЕНАДЗЬ ГАЙДУК: «НЕ ХАЧУ ЎВЕСЬ ЧАС ВАРЫЦЬ КАПУСТУ»

ГЕНАДЗЬ ГАЙДУК: «НЕ ХАЧУ ЎВЕСЬ ЧАС ВАРЫЦЬ КАПУСТУ»


Першая запланаваная сустрэча з акцёрам Коласаўскага тэатра Генадзем Гайдуком з нагоды яго 50-гадовага юбілею не адбылася. Быў надта заняты. Затое другая спроба вылілася ў трохгадзінную бяседу. Я, ... Читать полностью...

ГАЛОЎНАЯ РОЛЯ ЯЕ ЖЫЦЦЯ


На фотаздымку – прыгожая жанчына сярэдніх гадоў. Галіна Букаціна, а дакладней, яе гераіня Турусіна, – ужо ў тым узросце, калі трэба забыцца пра ўласныя захапленні, а думаць пра жаніха дл ... Читать полностью...

Такая яна, Валянціна Багданава


  Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа В ... Читать полностью...

ПАДЛЕТКІ ПРАЖЫВАЮЦЬ ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ


Завяршыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-14». Адзін з іх удзельнікаў і ўладальнік галоўнага прыза са спектаклем «Пясчаны замак» – узорная тэатральная студыя гімна ... Читать полностью...

АД ДУШЫ ІГРАЦЬ І ДЛЯ ДУШЫ


«Жыццё – тэатр,а людзі ў ім – акцёры»,– так адным сказам стагоддзі назадУільям Шэкспіракрэсліў рэчаіснасць усіх часоў і народаў. Але разам з тым даказаў,што бывае і наа ... Читать полностью...

«ВЕТРАГОНЫ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа – прэм’ера. Музычную камедыю «Ветрагоны» паводле аднайменнага твора Уладзіслава Галубка ўпершыню на прафесійнай сцэне паставіў рэжысёр Тэ ... Читать полностью...

«Нататкі вар’ята» для віцебскіх тэатралаў-інтэлектуалаў


«Цудоўнае вар’яцтва на віцебскай сцэне», – з такімі думкамі выходзілі гледачы з Беларускага тэатра «Лялька» пасля прэм’еры «Нататкаў вар’ята&raqu ... Читать полностью...