Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июль 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

ДРУЖНЫЯ I ВЯСЁЛЫЯ ПЕРАМАГАЮЦЬ ЧАСЦЕЙ


Сёмая летняя абласная галіновая спартакіяда лясгасаў прайшла ў Міёрах. Удзельнічалі ў ёй 19 каманд усіх лясных гаспадарак вобласці. Спаборніцтвы ў камандных і асабістых заліках прайшлі па валейболе, міні-футболе, тэнісе, шашках, мнагабор’і, гіравым спорце і перацягванні каната. На спартыўныя рэкорды леснікоў блаславілі намеснік генеральнага дырэктара абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Павел Лосіч і старшыня абкама прафсаюзаў работнікаў лесу Генадзь Русецкі.

 

У першы ж дзень у агульным спаборніцтве вызначылася некалькі мацнейшых каманд і ігракоў у кожным відзе. За правільнасцю выканання нарматываў сачыла строгае журы, якое ўзначаліў галоўны суддзя – начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама Аляксандр Жук. Месца для начлегу на беразе Кацілаўскага возера, што знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад райцэнтра, выдатна добраўпарадкавалі і падрыхтавалі работнікі Дзісенскага лясгаса. А ежу – рыбную поліўку – гатавалі на вогнішчы. Назойлівы дождж у той вечар не стаў перашкодай для правядзення запланаваных у лагеры мерапрыемстваў. Трапнасць працаўнікоў лесу праверылі на дартсе. На распілоўцы бервяна вызначыліся хлопцы з Суражскага лясгаса. Яны занялі першае месца, бо выканалі заданне ўсяго за 23 секунды, быццам бензапілой пілавалі. Нават дыскатэка ўвечары была. Дзень другі выдаўся асабліва гарачым у гульнявым плане, бо спартыўная барацьба вялася за першыя-трэція прызавыя месцы. Цікава было пачуць меркаванні ўдзельнікаў спартакіяды і балельшчыкаў.
Аляксей Апёнак, інжынер аховы лесу Ушацкага лясгаса:
– Лічу, што наша каманда – дастаткова моцны сапернік, бо некалькі год запар займаем прызавыя месцы: пазалетась – трэцяе, летась – другое. Вось і ў фінале па валейболе спаборнічалі з полацкай камандай за першае-другое, але ўступілі суседзям. У табліцы агульнакамандных вынікаў мы сталі трэцімі.
Ірына Мірзоева, намеснік галоўнага бухгалтара Дзісенскага лясгаса:
– Пастаянна ездзіла на турзлёты, якія праводзіліся, і там займала першыя, другія месцы. Пашчасціла на спартакіядзе – заняла першае па шашках у асабістым заліку. Да прафесі­яналаў у гэтай гульні ніколі сябе не адносіла. Проста мне цікавы гэты занятак.
Іосіф Грыбовіч, дырэктар Полацкага лясгаса і капітан каманды:
– На спартакіядзе панаваў сапраўды алімпійскі дух... Наша каманда на старт выходзіла не спантанна: палова ўдзельнікаў захапляецца і займаецца ў вольны час трэніроўкамі па любімым відзе спорту – тэнісе ці футболе, валейболе ці шашках. Кіраўніцтва лясгаса – таксама не ў балельшчыках. Каб папярэдне адабраць для спартакіяды лепшых спартсменаў, праводзілі спаборніцтвы паміж усімі 12 лясніцтвамі.
Аксана Белавус, бухгалтар Лёзненскага лясгаса:
– З камандай езджу на спаборніцтвы даўно. Упэўнена, што станоўчыя вынікі залежаць не толькі ад кожнага ўдзельніка, але і ад згуртаванасці і настрою ўсіх ігракоў. Дружныя і вясёлыя перамагаюць часцей.
На спартакіядзе працаўнікі лясных гаспадарак не толькі памераліся сіламі, але і мелі добрую магчымасць сустрэцца з калегамі, абмяняцца вопытам. Пераможцам выйшаў Полацкі лясгас, другое месца заняла лёзненская, а трэцяе – ушацкая каманды. Усім лепшым камандам і спартсменам уручаны медалі, граматы і памятныя падарункі. Да новых стартаў на свежым паветры!

Вольга Вішнеўская.



30.07.2009

 

Новость посмотрели: 3422

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)










 


Данная новость взята из рубрики: Здаровы лад жыцця




Похожие новости по теме :

 

Памяці Тусналобавай-Марчанка


У спортзале віцебскай СДЮШАР №4 прайшоў 26-ы адкрыты турнір па баскетболе памяці Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Удзел у ім прымалі юнакі 1994 г.н. не толькі з нашай краіны, ал ... Читать полностью...

СТАРТЫ I ПЕСНI НА БЕРАЗЕ ВЕЧАЛЛЯ

СТАРТЫ I ПЕСНI НА БЕРАЗЕ ВЕЧАЛЛЯ


Людзі, пазбаўленыя паўнавартаснага зроку, не павінны адчуваць сябе асобамі другога гатунку, а быць у самай гушчыні жыцця. Прыкладна так разважалі ў кіраўніцтве абласной арганізацыі Беларускага тавар ... Читать полностью...

Стань паэтам


 «Стань юным беларускамоўным паэтам» – так называўся конкурс, які ладзілі тэатр «Лялька» і газета «Звязда». Ён быў падтрыманы Таварыствам беларуска ... Читать полностью...

Пастаўскія валейбалісты з “Атлант-Д” – першыя ў рэспубліцы


У жніўні спаўняецца 20 гадоў, як каманда «Атлант-Д» з Пастаў дэбютавала ў першай лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе. Нямногім калектывам з раённых цэнтраў удаецца на п ... Читать полностью...

Наперадзе зноў «Міёры»


Працягваецца чэмпіянат вобласці па футболе. Пасля пяці тураў на звыклым першым месцы «Міёры». Каманда, якая, на мой погляд, даўно ўжо перарасла ўзровень турніру, упэўнена займае верхні ... Читать полностью...

Зямлю араць — навука


Ва ўрочышчы Гарывец сабраліся лепшыя механізатары, а таксама галоўныя інжынеры і кіраўнікі сельгасарганізацый. Іх прывітаў старшыня райвыканкама Віктар Цапота, які адзначыў: «Навучымся араць т ... Читать полностью...

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ Ў ЕЗЯРЫШЧЫ


Напрыканцы зімы на базе Езярышчанскага дзіцячага дома па традыцыі праводзіцца Дзень здароўя. Сёлета ў госці прыехалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку з Віцебска і Гарадк ... Читать полностью...

Яго лёс – лес


На захадзе нашай вобласці на плошчы 91 тыс. гектараў раскінуліся ўладанні аднаго з самых аддаленых ад Віцебска лясгасаў – Пастаўскага. У яго ўваходзіць 9 лясніцтваў: Валкоўскае, Варапаеўскае, Гр ... Читать полностью...

Лес — гэта храм


Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі па ўсёй краіне прайшла акцыя «Чысты лес», закліканая садзейнічаць навядзенню парадку на землях ляснога фонду. У нашай вобласці выезды на ачыс ... Читать полностью...