Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

БАГАЦЦЕ ЧАСЛАВА ХРОЛА


alt

Часлаў Хрол у сваёй хаце.

Лічыцца, што лепш за ўсё чалавека характарызуе яго жыллё. Хата пенсіянера Ч. Хрола ў Івесі звонку нічым не вылучаецца: шаляваная, фарбаваная, распаўсюджанай на Глыбоччыне планіроўкі. Пра ўнутранае ж яе ўбранства ходзіць пагалоска па ўсяму наваколлю. Як прыязджаюць госці да суседзяў, то тыя абавязкова вядуць іх да Часлава Адамавіча: падзі­віцца. Сцены самага вялікага пакоя ў хаце ад столі да падлогі – у пейзажах і нацюрмортах. Сам збіральнік называе іх проста карцінкамі. Колькі ўсяго – не лічыў. Гэта большасцю рэпрадукцыі, фабрычны шырспажыў, як сказалі б знаўцы. Набывае іх Часлаў Адамавіч звычайна ў райцэнтры.
Другая частка збору размешчана ў прыбудоўцы, ці дзенніку, як называе яе гаспадар. Тут прамавугольныя тоўстыя бэлькі столі спрэс закрыты паштоўкамі. Іх ажно семсот штук, і аздоблены яны акуратнымі самаробнымі рамачкамі з дрэва. Часлаў Адамавіч – чалавек майстравіты, нават хату ставіў і абсталёўваў сам, толькі печніка наймаў.
З паштовак пачыналася калекцыя: «Сам купляў і людскія збіраў. Не ўсе падрад, толькі прыгожыя». У асноўным – з выявамі кветак. Як рабіў на ферме, то звяртаўся да даярак: «Можа, сястрыцы, паштоўкі ёсць – няхай старыя, падпісаныя? Ёсць, кажуць. Ну, нясіце! Абы-якіх не браў».
Жонка такому захапленню не працівілася, але не надта хацела, каб сцены ў хаце паштоўкамі заняты былі. Таму Часлаў Адамавіч і аблюбаваў пад экспазіцыю дзяннік. Маўляў, які сэнс складваць паштоўкі ў скрынкі ці запаўняць альбомы, як тое робяць калекцыянеры? Трэба, каб навідавоку віселі, каб у любы момант палюбавацца можна было – самому і людзям. Калі ж аўдавеў, з’яві­ліся «карцінкі» ў хаце.
Своеасаблівым працягам насценнай экспазіцыі сталі шматлікія ходнічкі – дыванкі на падлозе. Раней палас адзін вялікі ляжаў. «Старая сварылася: з-пад мэблі выцягваць, вытрасаць цяжка – столькі дзялоў. Цяпер сам трымаюся парадку. Каб з пылам прасцей справіцца – засцілаю ходнічкі плёнкай празрыстай. Калі што, шчотачкай па ёй – і чыста».
Сваю патрэбу такім вось чынам прыхарошваць сядзі­бу ён тлумачыць перажытым і бачаным.
«Адзін я ў нашай сям’і «вырадак», і сам сябе не перастрою, – смяецца дзядуля Часлаў, якому 80 гадоў «на носе». – Мае бацькі, жонка не гэткія былі, і дзеці не гэткія».
Рос у небагатай вясковай сям’і. Сціплы сялянскі побыт, хата без падлогі. Вечны клопат пра хлеб надзённы, тут асабліва не да прыгажосці. У вайну падлеткам хапіў ліха ў няволі ў Нямеччыне. Вызвалілі амерыканцы. Дадому вяртаўся праз Берлін, Варшаву, дзівячыся рэшткам хараства гэтых культурных гарадоў, пабітых вайной.
І затым, куды б ні закідваў лёс – адбудоўваць з руін Мінск, рэзаць лес у Карэліі, – стараўся ўглядзець адметнае, прыгожае. Як з 1964 года атабарыўся на сваёй Глыбоччыне, то рашыў, што па магчымасці пастараецца прыбраць, падкультурыць ўласную хату. Сям’ю карміў, робячы ў паляводстве, на ферме. Неўтаймоўную прагу да прыгажосці наталяў па музеях. У Часлава Адамавіча два любімыя гарады. Першы – Полацк, дзе працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры яго «малец» – сын Часлаў. (Зазначым, тут Хрол-малодшы, відаць, увесь у бацьку, які па-беларуску размаўляе – заслухацца). Другі – Санкт-Пецярбург, куды за жыццё з’ездзіў на экскурсіі 19 разоў! Усе музеі агледзеў. Асабліва ўражаны Эрмітажам. Кажа, адукацыі належнай атрымаць не выпала, каб як мае быць унікаць у таямніцы высокага мастацтва. Проста чуйная ад прыроды душа сама імкнецца да яе вялікасці Прыгажосці. Яе, недасягальную, Часлаў Адамавіч па свайму разуменню атаясамляе і з уласным хатнім зборам.
«Гляджу – і цешуся: маё багацце, хоць, можа, у людзей што лепей і ёсць. Збіраў бы больш, дык месца ўжо няма. Люблю прыгожае і кожнаму таго раю. Каторы кажа: гарэлка – во гэта рэч, а я кажу: не. Пакуль жывы – хініся да цудоўнага. Памру, дык пад зямлёй таго не ўбачу. І рай, і пекла – усё тут. Можа, я не правы, але так думаю».

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



10.11.2009

 

Новость посмотрели: 4175

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: Свет людзей




Похожие новости по теме :

 

БУСЛЫ Ў СОНЕЧНЫХ ПРОМНЯХ


Едучы праз Ушачы, проста нельга не заўважыць гэтую сядзібу. На адным вільчыку хаты фігура пеўніка, на другім – ката, а на фасадзе выява буслоў у сонечных промнях і надпіс «Белая Русь&raq ... Читать полностью...

Гора ўтапiла... ў кветках


Нярэдка чуеш пра наканаванасць лёсу: што павінна здарыцца, таго, маўляў, не пазбавішся і супраціўляцца не варта. З іншага боку, калі падумаць, дык можа гэта не наканаванасць, а слабы духам чалавек та ... Читать полностью...

Дзядзька Мар’ян, які жыве з Богам


Гэтага сівавалосага чалавека ведаюць у Паставах многія. А дзякуючы інтэрнэту, дзе артыкулы пра Яго можна знайсці ажно на трох мовах, – і ва ўсім свеце. Праз яго нязломную пазіцыю вернікам быў вв ... Читать полностью...

Не сядзець жа без справы


  Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры &ndas ... Читать полностью...

...I НА ДУДЗЕ IГРЭЦ

...I НА ДУДЗЕ IГРЭЦ


У Вялікім Поўсвіжы на Лепельшчыне ёсць сялібы больш заможныя. Але вока падарожніка ўсё роўна зачэпіцца за гэту – ля маладых соснаў, аздобленую рознымі незвычайнымі рэчамі. На фасадзе пакруча ... Читать полностью...

Дэпутацкія клопаты Вольгі Гінько


Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011» Вольга Гінько (на фота) узначальвае Празароцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу Глыбоцкага раёна. ... Читать полностью...

Душа прагне прыгажосці


Гэтая сімпатычная бабулька – з аграгарадка Опса Браслаўскага раёна. Завуць яе Ганна Антонаўна Крумплеўская. Да пенсіі рабіла ў паляводстве. Зараз, нягледзячы на ўзрост (а ўжо 85-годдзе блізка), ... Читать полностью...

Умелыя рукі дапамагаюць стомленым нагам


Быўшы ў камандзіроўцы ў вёсцы Курдзекі Докшыцкага раёна, убачылі ў хаце пенсіянеркі Галіны Карповіч незвычайную рэч. З выгляду – самаробны дыванок з пластыкавых коркаў, узорысты, рознакаляровы. ... Читать полностью...

Адпачыць ад тлуму гарадскога


Вольга Маханенка – інструктар-метадыст па турызму фізкультурна аздараўленчага цэнтра аддзела спорту і турызму Лепельскага райвыканкама. У раёне яе ведаюць і як пераможцу аднаго з першых конкурс ... Читать полностью...