Основные рубрики





Криминал и происшествия

17.05.2012

В Витебске бомж украл больничный калькулятор

Вора-рецидивиста в областной больнице...


14.05.2012

Поездка на тракторе без прав обернулась гибелью для жителя Сенненского района

Житель деревни Застодолье Сенненского района...


14.05.2012

Россиянин сбил велосипедиста под Оршей

В Оршанском районе на дороге Брест - Минск -...


14.05.2012

В Витебске школьницу сбили на «зебре»

Витебская школьница получила перелом шейки...


7.05.2012

Пьяная женщина подожгла свой дом

В деревне Старое Лядно Лепельского района...


ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

"Рабочая" дата запуска белорусского спутника - 21 июня

18 мая 2012 19:45 Запуск первого спутника этого типа состоялся 26 июля 2006 года с космодрома Байконур, однако ...

Погода из первых уст. Наконец - лето!

18 мая 2012 12:38 Жителям Беларуси, в последние дни подвергнувшимся массированной атаке активных атмосферных фронтов, ...

Чемпионат мира по хоккею 2014 года пройдет в Минске

18 мая 2012 11:51 Конгресс Международной федерации хоккея (IIHF) на заседании в Хельсинки 18 мая утвердил Минск ...

Экспортное чудо Беларуси: на трех китах

18 мая 2012 07:51 В марте, по данным Нацбанка, положительное сальдо внешней торговли (по товарам и услугам) составило ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АЛЯКСАНДР АНIСЬКОВIЧ, ЛЯВОНПАЛЬСКАЯ ДУША


АЛЯКСАНДР АНIСЬКОВIЧ, ЛЯВОНПАЛЬСКАЯ ДУША

Аляксандр Аніськовіч у Лявонпалі.

Нават сціплая даведка пра гэтую вёску на Міёршчыне прыкметна пачашчае пульс турыста, краязнаўцы, любога аматара даўніны. Нагадаем: помнік рэспубліканскага значэння – драўляная Свята-Троіцкая царква XVIII ст.; створаная ў 1750 годзе сядзі­ба Лапацінскіх – палац, дзе зараз касцёл, парк; мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г.; рэшткі Дрысенскага лагера 1812 г.; драўляны будынак колішняй школы 1920-х гадоў, музей радзімазнаўства з філіялам «Хата бабкі Ядзвінні». Уся доўгая гісторыя Лявонпаля звязана з шэрагам адметных імён.
Ці трэба казаць, што ўраджэнцы такой найцікавейшай вёскі Прыдзвіння ганарацца сваім паходжаннем. Нават тутэйшыя дачнікі – людзі з мясцовых, жывуць па вялікіх гарадах, але адпачываюць выключна «дома». З тым, што іх Лявонпаль з цягам часу змізарнеў і перспектыва яго з-за маланаселенасці сціплая, ніяк не хочуць пагадзіцца самыя актыўныя гадаванцы гэтага маляўнічага кутка. Яны раз-пораз нагадваюць пра Лявонпаль – некалі яркую кропку на старажытным шляху з варагаў у грэкі, уласным стаўленнем і справамі даказваючы, што не ўсё страчана і вёска здольная займець другое дыханне.
Адзін з іх – Аляксандр Ані­ськовіч, дырэктар рэкламнай фірмы ў абласным цэнтры. Той самы мастак, які непасрэдна рэалізоўваў праект па аднаўленню герба Віцебска. Нарадзіўся ў Калінінградзе, рос у Наваполацку, вучыўся на славутым «худграфе» ВДУ ім. П. Машэрава. А хрышчаны – у Свята-Троіцкай царкве Лявонпаля. Як і яго радня з некалькіх пакаленняў «па мячы», гэта значыць з бацькавага боку, бо царква гэтая, дзякаваць Богу, за два стагоддзі свайго існавання не зачынялася. Хрэсьбіны Сашы супалі з росквітам паняверкі на нашых абшарах, таму адбыліся цішком. Бацька – чалавек пры пасадзе, камуніст – павёз на матацыкле тады ўжо чатырохгадовага сына з Наваполацка на радзіму. Першым стрэчным ім на лявонпальскай вуліцы трапіўся родзіч – ён і стаў хросным. Прайшлі гады – Аляксандр Аніськовіч з жонкаю Наталляй, раднёй урачыста звазіў у намоленую продкамі царкву сваю дачушку Яну. Дзяўчынку далучыў да праваслаўнага люду ўсё той жа айцец Мікалай, які служыць тут з 1959 года.
Што Лявонпаль для Аніськовічаў – цэнтр духоўнасці, які аб’ядноўвае іх, уплывае на светапогляд – не напышлівыя словы, а чыстая праўда. Штогод на Тройцу прадстаўнікі гэтага роду сустракаюцца тут на могілках, дзе спачываюць іх продкі. Аляксандр з Наталляй, выкладчыцай жывапісу і малюнку ў Віцебскім тэхналагічным каледжы, як мастакі чэрпаюць натхненне таксама ў гэтых мясцінах. У сямейным зборы – шэраг карцін з лявонпальскімі краявідамі, жывапісныя рэканструкцыі помнікаў тутэйшай архітэктуры. Да кожнага твора падрыхтаваны артыкул пра гістарычную сітуацыю, на фоне якой паўстаў той ці іншы помнік.
У 2005 годзе траюрадны дзядзька Аляксандра, выкладчык Віцебскага тэхналагічнага універсітэта Ілля Кісляк, таксама лявонпалец па духу і крыві, ладзіў з нагоды ўласнага паўвекавога юбілею свята роду. Вядома ж, у Лявонпалі, дзе жыве яго сястра. Сабралася ажно 80 чалавек радні, сем’і з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі. Спачатку дружна адстаялі ў царкве малебен – за ўспакаенне памерлых і здароўе жывых. На могілках старэйшыя распавялі моладзі, дзе хто з продкаў ляжыць. Калі ж бацюшка Мікалай асвяціў трапезу за вялізным сталом, пачалі знаёміцца. Усім гуртам наведалі тады музей радзімазнаўства, хутар Барсукі – радзіннае месца. З той пары Яна Аніськовіч, зараз чацвертакласніца-гімназістка, ведае, што ў паралельным класе вучыцца ўнук яе траюраднага дзеда Іллі Кісляка. Вось як.
Тым жа летам ў вёсцы прайшоў мастакоўскі пленэр «У пошуках Атлантыды. Лявонпаль». Аляксандр Аніськовіч удзельнічаў у выніковай выставе. І пазнаёміўся з Сяргеем Панізьнікам, якога ведаў завочна і па яго творах. Літаратурныя крытыкі называюць паэта Панізьніка рыцарам беларускай лірыкі, землякі – волатам радзімазнаўства. Яго стараннямі Лявонпаль у 2000-м запамінальна адзначыў сваё 1000-годдзе. Тады тут быў устаноўлены крыж, асвечаны праваслаўным і каталіцкім святарамі як сімвал беларускага, у гэтым выпадку лявонпальскага адзінства. Музей з філіялам – адметнасць усёй Міёршчыны – яго рук справа, яго падзяка Лявонпалю, вяртальная песня закаханага ў родны куток даследчыка. Як і музей «Хата бабкі Параскі», створаны 30 гадоў назад насупраць Лявонпаля – у Цінкаўцах, на Верхнядзвіншчыне, ці Дрысеншчыне па-старому. Гэтым своеасаблівым духоўным мостам Сяргей Сцяпанавіч зблізіў два берагі Дзвіны, накшталт магнатаў Лапацінскіх, чыя архітэктурная спадчына «закальцавала» ў часе міёрска-дрысенскае Падзвінне.
Знаёмства мела плённы працяг. Летась у межах шведска-латвійска-беларускага праекта «Панарама Дзвіна-Даўгава» разам вандравалі па гэтаму маршруту: Лявонпаль, Цінкаўцы, Сар’я, Росіца. У так званым рачным аўтобусе (бо маршрут пралягаў па берагах), музеі на колах, аформленым з удзелам Аляксандра. Шведы былі ўражаны, не выключалі відэакамер, бо і падумаць не маглі, што ўбачаць столькі цікавага на гэтым дзвінскім адрэзку шляху з варагаў у грэкі.
Любіць вандраваць Аніськовіч па лявонпальскаму наваколлю з сям’ёй і фотаапаратам. Шэраг матэрыялаў перадаў у музей радзімазнаўства. Змястоўная турыстычная схема-карта «Швецыя–Латвія–Беларусь. Схаваныя каштоўнасці», манаграфіі «Гісторыя Росіцкага касцёла», «Лявонпаль і маладыя мастакі», «Лявонпаль. Ілюстраваная гісторыя мястэчка» – плён гэтых старанняў.
Нядаўна лявонпальскія аднадумцы збіраліся, каб адзначыць дзесяцігоддзе музея радзімазнаўства. Не бог ведае які юбілей, ды важней іншае. Музей служыць добрай справе, нагадваючы кожнаму, хто зазірне сюды: чалавек, нібы дрэва, моцны каранямі, больш надзейнага апірышча для душы, чым родны кут, не бывае, таму даражы ім, пакуль жывеш.
З’явілася надзея, што мясцовыя ўлады гэты прытулак энтузіястаў возьмуць пад апеку. Тым больш што новы мост праз Дзвіну нашмат скараціў адлегласць між Верхнядзвінскім і Міёрскім раёнамі, да вельмі багатага на турыстычны патэнцыял Лявонпаля цяпер дабрацца з правага берага ракі зусім лёгка.
Аляксандр Аніськовіч, узгадніўшы ідэю з раённымі ўладамі, за свой кошт і ў адпаведнасці са стандартам зрабіў шыльды для палаца Лапацінскіх, гаспадарчых пабудоў былога маёнтка, мемарыяльнай калоны, драўлянага будынка колішняй школы. Цяпер надпісы сведчаць, што гэта помнікі архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. А музейную шыльду ўпрыгожвае герб роду Лапацінскіх. Як і памятны трохмятровы знак, аўтар і фундатар якога – зноў жа Аляксандр Уладзіміравіч. Знак стылізаваны пад прыдарожную капліцу і ўстаноўлены ля брукаванкі, што вядзе да палаца. Таблічка нагадвае: «У гэтай мясцовасці ў сярэдзіне ХVIII ст. пачыналі сваю дзейнасць Лапацінскія, прадстаўнікі шляхецкага роду, якія ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю і культуру беларускага Прыдзвіння». Ідэя знака такая: некалі стомленыя вандроўнікі спыняліся ля капліц пры шляху, каб перадыхнуць, памаліцца, падумаць аб узвышаным. Знак нібы запрашае мінака затрымацца на хвілінку, азірнуцца вакол. А наведаеш Лявонпаль – абавязкова захочацца туды вярнуцца.

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота з архіва сям’і Аніськовічаў.



28.11.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 2156

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)





 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Действующие лица




Другие новости данной темы:

 

РАДЗIМАЗНАЎСТВА ПА-ЛЯВОНПАЛЬСКУ
У вёсцы Лявонпаль Міёрскага раёна адзначылі дзесяцігоддзе музея радзімазнаўства і пяцідзесяцігоддзе літаратурнай дзейнасці яго стваральніка – вядомага беларускага паэта і ўраджэнца гэтага кутка Сяргея Панізьніка. Музей пры сельскай бібліятэцы р ... Читать

Стаіць над Дзвіною калона...
У кожнай краіне ёсць помнікі, падобных якім у свеце няма. Егіпецкія піраміды, рымскі Калізей, Вялікая кітайская сцяна... Да іх імкнуцца мільёны турыстаў. У Беларусі таксама ёсць адметныя помнікі. Можа, не такія славутыя, аднак не менш важныя для нас. ... Читать

Дзеля памяці і прыгажосці
Прылады працы, побытавыя рэчы, якімі перастаюць карыстацца, часцей за ўсё могуць быць выкінутыя на сметнік, здадзеныя на другасную сыравіну ці, калі каштоўныя, у антыкварную краму ці музей.  Аднак іншым разам здараецца,  што яны становяцца&hel ... Читать

На экскурсію з Мікалаем Піваварам
На гэту сустрэчу натхніў адзін мой калега, які нядаўна ў поўным захапленні вярнуўся з турпаездкі па маршруце Віцебск–Дзісна–Міёры–Друя–Верхнядзвінск–Сар’я. Нават не здагадваўся, кажа, што ў нашай вобласці столькі адметн ... Читать

 

 

 

Комментарии

Комментариев нет...



Добавить комментарий

 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем. Регистрация позволит Вам оставлять комментарии и участвовать в обсуждениях. Пройдите простую процедуру регистрации...




Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: