Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ ПА РЭЦЭПТУ КАМIСАРАВАЙ


Тамара Камісарава (на фота) – урач лячэбнай фізкультуры паліклінікі №2 Оршы. Раніцай амаль кожнага рабочага дня яна праводзіць заняткі з людзьмі рознага ўзросту ў спартыўнай зале і на беразе ракі Днепр. Яе метад лячэння – комплекс вызначаных індывідуальна для кожнага пацыента фізічных практыкаванняў і водныя працэдуры на рацэ круглы год, не зважаючы на марозы і сцюдзёныя вятры.

Давялося пачуць ад яе пацыентаў, што дзякуючы рэкамендацыям Тамары Адамаўны яны пазбавіліся балячак, вышлі з дэпрэсіўнага стану. Каб паглядзець на свае вочы методыку лячэння Камісаравай, у апошні рабочы дзень кастрычніка, марозны і ветраны, адправілася з групай пажылых людзей на Днепр.
У асноўным у гэтай групе жанчыны ва ўзросце ад 57 да 82 гадоў. Яны выканалі комплекс практыкаванняў ў спартыўнай зале, абсталяванай у паліклініцы, а затым пайшлі на раку, што зусім побач. Распрануліся да купальніка– і ў ваду, не зважаючы на лёгкі марозец. Пасля купання распавялі, што да сустрэчы з Тамарай Адамаўнай не вылазілі з хвароб. Каго «дастаў» бранхіт, каго – лішняя вага і радыкуліт. Урачы ніяк не маглі прыпыніць развіццё хвароб таблеткамі і ўколамі. І вось тады яны прыйшлі да Камісаравай.
Займаючыся фізічнымі практыкаваннямі і прымаючы водныя працэдуры на працягу гадоў, жанчыны забыліся на хранічныя хваробы. Не баяцца і эпідэмій грыпу. Расказваюць, што летась, у самы пік захворваемасці, у каго і надарыўся лёгкі насмарк, то ўсё роўна палезлі ў раку. Акунуліся, і вірус адстаў у той жа дзень.
Кожная з жанчын можа расказаць шмат цікавага пра заняткі ў групе. Жанна Пашкоўская, напрыклад, распавяла, што займаецца ў Камісаравай на працягу дзесяці год. За гэты час пазбавілася ад хранічнага бранхіту. І ёй цяпер падабаецца ўражваць людзей сваёй малажавай постаццю і маржаваннем. Яна ўспомніла, як ездзіла зімой у Жыровіцкі манастыр на экскурсію у групе з 30 чалавек.
Недалёка ад манастыра ёсць крыніца з лячэбнай вадой. Жанчына ў 30-градусны мароз распранулася ды і нырнула ў ваду. Усе вакол анямелі ў здзіўленні. А потым на зваротнай дорозе ўсё дапытваліся, як, маўляў, дайшла да жыцця такога. На працягу ўсяго шляху расказвала пра групу здароўя Тамары Камісаравай.
Да ўрача лячэбнай фізкультуры ў паліклініку штодзённа наведваецца 70-80 чалавек. Нярэдка пацыенты заходзяць у кабінет лячэбнай фізкультуры са словамі: «Прыйшоў за здароўем». Тады Тамара Адамаўна пачынае аглядвацца па баках і кажа: «Шукайце, дзе яно ляжыць, калі знойдзеце, то забірайце». Пасля такога дыялогу урач тлумачыць пацыенту, што здороўе ён верне сабе сам толькі ў тым выпадку, калі вельмі захоча , а яна, Камісарава, падкажа яму, як гэта зрабіць.
І сапраўды, нямала пацыентаў адсейваецца адразу з першых заняткаў. Прыхільнікі таблетак не вераць у сілу лячэбнай фізкультуры і спяшаюцца дадому ў ложак. Тыя ж, хто вельмі хочуць быць здаровымі і паверылі ўрачу, крок за крокам пераадольваюць боль у нагах, грудзях і паясніцы. Праз пэўны час сапраўды яны забываюць на хваробы. І пра сябе паўтараюць словы ўрача: «Няма таго, чаго чалавек не зрабіў бы. А калі не зрабіў, значыць, не хацеў».
У маёй прысутнасці Тамара Адамаўна займалася з мужчынай сярэдніх гадоў, які прыйшоў з болем у пазваночніку. Яна паказвала яму лячэбныя практыкаванні. Ён адразу казаў: не змагу так зрабіць, баліць спіна. Але стараўся паўтарыць рухі настаўніцы. І атрымлівалася. Ён здзіўляўся і зноў паўтараў. Было бачна, што мужчына паверыў урачу, і на яго твары, калі развітваўся, было спадзяванне, што ўдасца пазбавіцца назойлівага болю ў пазваночніку.
Згадзіцеся, што выцягваць людзей з хвароб не лекамі, а фізічнымі практыкаваннямі, самой кожны раз паказаць і псіхалагічна ўпэўніць, што так можна вылечыцца – нялёгкая работа. Што прымушае Камісараву настойліва прапаноўваць свае метады?
Тамара Адамаўна расказала, што ў маладыя гады захаплялася спортам. Яна ўжо тады прапагандавала лячэбную фізкультуру. А ў росквіце сіл, 12 год назад, калі была за рулём машыны, яе легкавушку пратараніў п,яны вадзіцель. У той аварыі атрымала траўму пазваночніка. Урачы прагназавалі інваліднасць і прадказвалі ёй жыць да канца дзён з болем у спіне. Яна не згадзілася з такім дыягназам і на працягу двух гадоў выцягвала сябе сама, арыентуючыся на рэкамендацыі урачоў, якія прапаноўвалі нестандартнае лячэнне фізічнымі практыкаваннямі. І ўцякла ад хвароб і немінучай інваліднасці. Таму цяпер суперажывае чалавеку, які адчувае востры боль у розных частках цела, пры гэтым ведае, як яму дапамагчы. І дапамагае.
Тамара Адамаўна пастаянна ўдасканальваецца па сваёй спецыяльнасці. Імкнецца штогод павучыцца на курсах у знакамітых урачоў, якія прапагандуюць заняткі лячэбнай фізкультурай і выкладаюць іх методыку. Яна знаходзіць неабходную літаратуру ў Беларусі, Расіі і далёка за мяжой. Намагаецца абнавіць абсталяванне ў спартыўнай зале, якое, дарэчы, у асноўным купілі спонсары.
У Оршы пра яе можна пачуць як пра фанатку сваёй прафесіі. Калегі ўпэўніліся, што гэта так, у час яе спрэчкі з галоўным урачом, дзе яна даказвала, што на першым плане павінна быць лячэнне не таблеткамі, а менавіта фізічнымі практыкаваннямі, плаваннем, закальваннем арганізма чалавека. Намагалася яна падабраць сабе і памочнікаў, якія б самааддана згадзіліся дапамагаць пацыентам. Ды толькі за апошнія гады ўладкоўваліся на работу восем спецыялістаў, а затрымаўся толькі адзін. Астатнія, папрацаваўшы з месяц, адмаўляліся рабіць далей. Матывавалі ўсё тым, што працаваць трэба шмат, пры гэтым свае духоўныя сілы аддаваць хворым людзям, а ўзамен – толькі нізкі заробак.
Адкуль жа чэрпае сілы, каб дапамагаць пацыентам, Тамара Камісарава? Яна сцвярджае, што пакуль выжывала з траўмай пазваночніка, зразумела па-іншаму сэнс жыцця: не трэба крыўдзіцца, злавацца на людзей, яны такія, якія ёсць. Калі зразумееш гэта, то застанецца толькі радасць ад таго, што ты жывеш, ходзіш на сваіх нагах і бачыш сонца.
І калі ты шчаслівы гэтым, то і людзям дапаможаш, якім нямілы свет з-за нажытых хвароб.

Вольга Шутава, фота аўтара, «НС».



28.11.2009

 

Новость посмотрели: 3670

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ІНІЦЫЯТЫВА




Похожие новости по теме :

 

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ


У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе школа добра абсталяваная і дырэктар дасведчаны, але к ... Читать полностью...

ШТО ПАВIНЕН УМЕЦЬ САКРАТАР СЕЛЬСАВЕТА?


Сакратар Крапівенскага сельскага Савета Аршанскага раёна Ірына Каткоўская працуе на гэтай пасадзе 14 гадоў, а ў свой час атрымала дыплом эканаміста. Ды так склаўся лёс, што ў сельсавеце ас ... Читать полностью...

Як ардэнаносцы жывуць на пенсii?


 На Аршаншчыне заслужаных людзей шмат. Гэта і мужчыны, і жанчыны, якія дабіваліся ў свой час нялёгкай працай рэкордных надояў, ўраджаю збожжавых, ільну і караняплодаў... 

БАЛIЦЬ,КАЛI КРЫЎДЗЯЦЬ БЛIЗКIЯ ЛЮДЗI


Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны с ... Читать полностью...

Каваль з Коханава


Збіраліся ў камандзіроўку на Талачыншчыну і выпадкова даведаліся: жыве ў аграгарадку Коханава незвычайны чалавек – каваль Міхаіл Лушчык. Сціплы і працавіты дзед Міхась у свае 85 гадоў вало ... Читать полностью...

МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ


Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіц ... Читать полностью...

Вернасць пацука


Гэтую не зусім прыемную з выгляду жывёліну цалкам можна назваць хатняй, бо пацукі на працягу стагоддзяў не толькі жывуць побач з чалавекам, але пераважна і харчуюцца вынікамі яго працы. Да таго ж нек ... Читать полностью...

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА


На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. ... Читать полностью...

Авантуры і жыццёвыя хвалі «Друці»


Добры будаўнік узводзіць жытло для людзей, дрэнны – сцены непаразумення паміж імі. Так мне аднойчы сказаў сябра, які вучыцца на архітэктара. Дойліды – не чараўнікі. Але, змяняючы навако ... Читать полностью...