Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

ДА КАРАТКЕВIЧА Ў МУЗЕЙ


У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі.
Аршанцы шануюць памяць славутага земляка, ведаюць мясціны, дзе ён любіў бавіць час. Дасведчанасць гараджан пра жыццё і творчасць пісьменніка – вынік працы мясцовай інтэлігенцыі: супрацоўнікаў музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны», бібліятэкараў, настаўнікаў.
Дырэктар музея Ул. Караткевіча Галіна Юркевіч расказала, што, прапагандуючы творчасць знакамітага земляка, супрацоўнікі ўстановы адначасова прапагандуюць і творчую эліту свайго горада і краіны. Напрыклад, аршанская моладзь удзячна музею за вечарыну  «Я сумую па Радзіме» з удзелам паэта і барда Зміцера Вайцюшкевіча. А на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым прыйшлі ў асноўным сталыя людзі, якія цікавяцца гісторыяй станаўлення беларускіх гарадоў: менавіта пра гэта пісьменнік напісаў шэраг артыкулаў і кніг.
Сёлета ў музеі адбыліся прэзентацыі кнігі «222 альбомы беларускага року» і дыска «Галасы У. Караткевіча, Л. Геніюш і Р. Барадуліна». Адзначылі тут 60-годдзе гурта паэтаў Оршы «Дняпроўскія галасы» і Цэнтра дзіцячай творчасці. Спадабалася аршанцам і выстава «Прайду па Фестывальнай», дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра фестывалі, якія праводзіліся ў Оршы. Усе мерапрыемствы ў музеі праходзяць пры падтрымцы школ, бібліятэк, гарадскога Цэнтра культуры горада. Напрыклад, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў забяспечваюць музычнае суправаджэнне вечарын, выстаў і літаратурных чытанняў.
Есць і зваротная сувязь з удзельнікамі мерапрыемстваў у музеі. Так, скульптар Ю. Палякоў, выстава якога адкрылася напярэдадні тыдня, прысвечанага Ул. Караткевічу, падарыў музею невялікую драўляную скульптуру: пісьменнік сядзіць у берэце і глядзіць удалячынь, а ля ног трэцца кацяня. Такім чынам, у музеі стала больш яшчэ на адзін каштоўны экспанат. А вучні СШ №20 зрабілі для наведвальнікаў музея іншы падарунак: паказалі п’есу-казку «Брэменскія музыкі», пераклаўшы яе з рускай мовы на беларускую.
На ўгодкі Караткевіча традыцыйна ладзіць сваю імпрэзу і студэнцкая моладзь. І на гэты раз юнакі і дзяўчаты прыедуць у Оршу з Полацка, Віцебска і Мінска, будуць чытаць вершы і спяваць пад гітару для наведвальнікаў музея.
Прыходзьце, прыязджайце сюды: тут усім рады і ўсім бу­дзе цікава.

Вольга Шутава, «НС».



28.11.2009

 

Новость посмотрели: 4584

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ИЗ ОРШИ




Похожие новости по теме :

 

Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча ў Оршы


Ён быў распачаты ў мінулую суботу выставай дзіцячага малюнка «Вершаваныя фарбы У. С. Караткевіча» ў музеі пісьменніка. У нядзелю тут адбылася прэзентацыя кнігі члена мясцовага літаратурн ... Читать полностью...

«І не знікаць паэтам вечна!»


Пад такой назвай 26 лістапада ў Оршы, ля помніка Уладзіміру Караткевічу на дняпроўскім беразе, пройдуць літаратурныя чытанні, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Гэта адно са шматлікі ... Читать полностью...

Орша ўшануе земляка


З 22 па 28 лістапада ў Оршы, на радзіме Уладзі­міра Караткевіча, пройдзе тыдзень ушанавання памяці пісьменніка, прысвечаны 80-годдзю з дня яго нараджэння. Распачнуць тыдзень цыкл радыёперадач &la ... Читать полностью...

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»


У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...

СВАЮ МОВУ ТРЭБА ШАНАВАЦЬ


Пачатак верасня ў Оршы прайшоў  пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі». Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны комплекс ... Читать полностью...

У гонар славутага земляка


У Полацку і Полацкім раёне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Івана Хруцкага, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з гэтымі мясцінамі. ... Читать полностью...

ДЗЕЦЯМ У АРШАНСКIХ МУЗЕЯХ ЦIКАВА


На працягу двух дзён у Оршы праходзіў рэспубліканскі семінар па тэме «Роля музея ў далучэнні моладзі да культурна-асветніцкай дзейнасці». Як расказала дырэктар музейнага комплексу &laq ... Читать полностью...

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI


Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята наме ... Читать полностью...

У КРАIНЕ «ЧЫТАЛIЯ» — ПАПАЎНЕННЕ


Напярэдадні прафесійнага свята ў аршанскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ўрачыста пасвяцілі ў чытачы вучняў пятых класаў сярэдніх школ №12 і №13. Цырымонія пачалася ля ўваходу в ... Читать полностью...