Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

МАСТАК ВЯЛІКІ СВАЙГО КРАЮ


Аўтапартрэт, 1851 год.

Анатоль Крачкоўскі, Бешанковічы. Напрацягу 2010-2011 гадоў у нашай краіне будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння адметнага беларускага мастака, акадэміка жывапісу, ураджэнца Улы (зараз Бешанковіцкі раён) Івана Хруцкага. Яго творы зберагаюцца  ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі
 і іншых зборах Расіі, Нацыянальным музеі  ў Варшаве,  у прыватных калекцыях. Наш зямляк размалёўваў іканастасы ў цэрквах і саборах Вільні, Коўна. Рэпрадукцыі нацюрмортаў Хруцкага «Кветкі і плады», «Кветкі і садавіна» і іншых былі даволі распаўсюджаныя ў вясковым убранстве 1970-х гадоў.

У сувязі с юбілеем жывапісца, які нарадзіўся 27.01 (8.02) 1810 года, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку на Віцебшчыне. Напрыклад, у Бешанковіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі ствараецца прысвечаная слаўнаму земляку экспазіцыя, складзена храналогія яго жыцця і творчасці, завяршаецца праца над брашурай «Акадэмік жывапісу з Улы. Іван Фаміч Хруцкі». Для збору звестак была арганізавана паездка на Полаччыну, дзе мастак доўгі час жыў і дзе пахаваны. Удалося высветліць і раней невядомыя факты.
Яго бацька – святар Фама Іванавіч Хруцкі, які служыў у Пакроўскай царкве вёскі Усая. Род Хруцкіх належаў да шляхецкага герба «Ляліва» і паходзіў са Смаленскага ваяводства. Каб даказаць і зацвердзіць гэта, продкам мастака давялося прадставіць у вышэйшыя інстанцыі шмат розных дакументаў, у тым ліку хросныя метрыкі і дэкрэт аб шляхецтве ад 1784 г., з суда Аршанскага намесніцтва. Адпаведнае рашэнне было замацавана Аршанскім гарадскім судом 1 мая 1794 г. Родапачынальнікам лічыцца Геранім Хруцкі, які валодаў дзвюма вёскамі з аднайменнымі фальваркамі і маёнткам на Смаленшчыне. У яго былі двое сыноў, а ў тых – багата нашчадкаў. Таму пакуль дакладна не ўстаноўлена, з якой галі-ны Хруцкіх паходзіў мастак.
Іван Хруцкі скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума і Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Дарэчы, у гэтай акадэміі навучаліся і яго малодшыя браты – Яўстафій-Цімафей і Андрэй. У 1839 г. наш зямляк атрымаў званне акадэміка жывапісу.
21 ліпеня 1844 г. у Віцебскай палаце грамадзянскага суда аформлена купчая з нагоды набыцця І. Хруцкім маёнтка Захарэнічы (Захарнічы) у Юравіцкай воласці, размешчанага ў 20 км ад Полацка. Як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1878 год», гэта 65 дзесяцін удобіцы, 135 – няўдобіцы, 85 – пад лесам. Маёнтак месціўся ў маляўнічым кутку. Свой дом мастак збудаваў не ў Захарнічах, а прыкладна ў 10 км ад вёскі Палата, у лесе, паблізу возера Шчалапок. У 1845 г. ажаніўся з суседкай – Ганнай Ксавер’еўнай Бямбноўскай, дачкой удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
Гэтыя падзеі крыху адцягнулі Хруцкага ад творчай працы. Вядомы толькі напісаныя ім тады партрэты цешчы і цесця – Аляксандры і Ксаверыя Бямбноўскіх. 22 жніўня 1846 г. жывапісец атрымаў ліст ад мітрапаліта І. Сямашкі з прапановай папрацаваць у Вільні, дзе будаваліся архіерэйскі дом і царква. Іван Фаміч згадзіўся, бо былі паабяцаны кватэра і бясплатнае харчаванне. Праца тая расцягнулася ажно на восем гадоў – давялося пісаць не толькі замоўленыя 28 абразоў іканастаса, а і для іншых храмаў, партрэты духоўных асоб.
Пасля нараджэння сына Іосіфа наступныя 39 гадоў мастак з сям’ёю праводзіць у маёнтку, трымаючыся замкнёнага ладу жыцця. У 1870 г. на захарніцкай сядзібе канчаткова атабарыўся і малодшы брат Андрэй.
Іван Фаміч Хруцкі працаваў у традыцыях акадэмічнай школы. Выдатны майстра нацюрморта, партрэтыст, пейзажыст. Яго творы эфектныя, з выключнай перадачай колеру, фактуры. Дастаткова ўзгадаць карціны «Нацюрморт з грыбамі», «Бітая дзічына, агародніна і грыбы», «Партрэт невядомай», «Від у маёнтку» і інш.
Сын мастака Іосіф пасля каморніцка-таксатарскіх курсаў пры Віцебскай гімназіі ў 1871 г. быў накіраваны ў Полацкі павятовы суд пісарам. Шлюб узяў з Ганнай Каэтанаўнай Корсак. Іх дзеці – Ганна, Марыя, Іван (названы ў гонар дзеда-жывапісца), Вацлаў-Вячаслаў і Алена, якая з’явілася ўжо пасля смерці І. Ф. Хруцкага.
А памёр ён 13 студзеня 1885 г., пахаваны на мясцовым лясным кладзішчы. Дзе дакладна, доўга не ведалі, бо магіла была занядбаная. Але дзякуючы краязнаўцам, доўгажыхарцы з вёскі Анастасіі Чышчанцы, муж якой у маленстве быў пастухом у сына мастака – Іосіфа Хруцкага, з дапамогай праўнучкі мастака Ядзвігі Аляксандраўны Мацяеўскай урэшце знайшлася. Неўзабаве Полацкі райвыканкам пасадзейнічаў устаноўцы там помніка.
У кастрычніку мы пабывалі на тых лясных могілках з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Палатоўскай СШ Людмілай Качарагінай. У гэтай школе ёсць куток, прысвечаны Івану Хруцкаму, вучні з педагогамі даглядаюць і месца апошняга яго прытулку.
– Адразу пасля таго, як урачыста быў адкрыты помнік мастаку, на магіле пагаспадарылі вандалы, скульптурны партрэт знік. Таму да чарговых угодкаў з дня нараджэння Івана Фамі-ча Хруцкага па рашэнні Полацкага райвыканкама ўстанавілі новы помнік – з выявай аўтапартрэта, напісанага мастаком за год да сваёй смерці, – распавяла Людміла Аляксееўна.
На адным баку помніка такія радкі:
«Пад абеліскам гэтым
спачывае
мастак вялікі
свайго краю.
Ад жыхароў Полацкага раёна».
На другім – такі надпіс:
«Кароткім імгненнем,
маўклівай маланкай,
палётам празорлівага
пачуцця
адмеціўся лёс
яго першага ранку
на велічна ціхіх
карцінах жыцця».

Металічная агароджа аблямоўвае цэлае сямейнае пахаванне. Тут ляжыць брат акадэміка жывапісу і таксама мастак Андрэй Фаміч Хруцкі. (На жаль, пра яго нічога невядома). Тут пахаваны сын, Іосіф Іванавіч Хруцкі (1850-1918) са сваёй жонкай Ганнай Каэтанаўнай і іх малодшай дачкой Аленай Іосіфаўнай (1891-1944). Тут і дачка Алены – Ядзвіга Аляксандраўна Мацяеўская (1916-1996), якая склала нататкі пад назвай «Лёс маёй сям’і» і генеалагічнае дрэва роду Хруцкіх. Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Палатоўскай СШ.
Пра Ядзвігу варта сказаць асобна, але спачатку – пра лёс маёнтка. Адзіны сын мастака Іосіф валодаў сядзібай і зямлёй да 1918 г. У Полацкім архіве ёсць пажоўклы «Спіс маёнткаў і іх памешчыкаў і непрацаздольных асоб Полацкага павета, якія пражываюць у Юравіцкай воласці і падлягаюць высяленню за межы павета ў адпаведнасці з распараджэннем зямельнага аддзела Заходняй камуны ад 3 верасня 1918 года». У ім названы толькі Іосіф Іванавіч Хруцкі. Указана і месца жыхарства – маёнтак Захарнічы. Нічога не напісана ў графах «Колькі чалавек сямейства», «Чым займаецца», «Заўвагі». Пад дакументам – подпісы загадчыка аддзела ўпраўлення Полацкага павятовага выканкама і справавода – без расшыфроўкі прозвішчаў. Відаць, на ўсялякі выпадак, калі раптам давядзецца адказваць за ўчыненае.
Маёнтак Захарнічы быў небагаты, дом аднапавярховы, драўляны, сціплы. Пра гэта можна меркаваць і па работах Івана Хруцкага, прысвечаных побыту яго сям’і. Але пры новай уладзе ўсё было разрабавана. Невядома куды падзеліся творы акадэміка жывапісу, якія упрыгожвалі яго дом, майстэрню. Як невядома, пры якіх абставінах скончылася жыццё апошніх уладальнікаў маёнтка – сына і нявесткі мастака. Сёння ўжо нішто не нагадвае пра сядзібу Хруцкіх на шляху з Юравіч у Палату.
А Ядзвіга... Праўнучка жывапісца Ядзвіга Аляксандраўна Мацяеўская ў спадчыну атрымала... мастакоўскі талент. Скончыла мастацкі інстытут у Кіеве, была членам Саюза мастакоў СССР. Удзельнічала ў шматлікіх выставах на Украіне і ў Расіі. Яе творы знаходзяцца ў музеях абедзвюх краін. Адна з работ ёсць у Палатоўскай СШ. Мастачка пры жыцці наведвала радзі-му продкаў – Захарнічы. Не дзіва, што прах Ядзвігі пахаваны менавіта тут, на лясных могілках паблізу возера Шчалапок, якое дагэтуль людзі завуць Хруцкім возерам – па прозвішчы слыннага яе прадзеда, што чэрпаў на гэтых абшарах натхненне.



6.02.2010

 

Новость посмотрели: 4676

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: Дата




Похожие новости по теме :

 

У гонар славутага земляка


У Полацку і Полацкім раёне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Івана Хруцкага, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з гэтымі мясцінамі. ... Читать полностью...

САЛДАТ, ЯКІ МАЛЯВАЎ МІР


  Каляндар «Родны край» нагадвае: 28 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага жывапісца Івана Бабаедава. Ён амаль усё жыццё і творчасць прысвяціў Бешанковіцкаму р ... Читать полностью...

АДРАС СЯБРОЎСТВА: НЕЎСКІ ПРАСПЕКТ, 20


У Санкт-Пецярбургу адкрылася персанальная выстава вядомага віцебскага мастака Алега Скавародкі. Калі ўлічыць, што летась, таксама вясной, адбылася ягоная вялікая рэтраспектыўная выстава ў Нацыян ... Читать полностью...

«Спакойна, Маша, я Дуброўскі!»


У кожнага рэгіёна Віцебшчыны ёсць свае асаблівасці. Населеныя пункты Полацкага раёна маюць такую адметнасць: яны на працягу стагоддзяў уваходзілі ў «бліжняе» кола самага старажытнага бел ... Читать полностью...

«ЯЗЭП ДРАЗДОВIЧ: «ПРЫЙДЗЕ ЧАС...»


Такую назву маюць выстава жывапісу і мастацтвазнаўчы зборнік, прэзентаваныя 24 лістапада ў абласным краязнаўчым музеі. Усё гэта прысвечана творчасці Язэпа Нарцызавіча Драздовіча – ураджэнца Дз ... Читать полностью...

Родны для ўсіх палачан


Заўчасная смерць намесніка старшыні Саюза мастакоў Беларусі Сержука Цімохава болем адгукнулася ў сэрцах палачан. Вядомы жывапісец, графік, дызайнер памёр у росквіце сіл пасля цяжкай хваробы на 53-м ... Читать полностью...

РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА?

РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА?


Дарэвалюцыйная біяграфія маршала Савецкага Саюза, славутага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Ракасоўскага стракаціць «белымі плямамі». Савецкі военачальнік меў прычыны захоўваць у таямн ... Читать полностью...

Стаіць над Дзвіною калона...


У кожнай краіне ёсць помнікі, падобных якім у свеце няма. Егіпецкія піраміды, рымскі Калізей, Вялікая кітайская сцяна... Да іх імкнуцца мільёны турыстаў. У Беларусі таксама ёсць адметныя помнікі. ... Читать полностью...

Таямніцы бачэйкаўскіх скарбаў


Бешанковіцкі раён – адзін з самых невялікіх на Віцебшчыне, але з гістарычнага пункту гледжання яго адметнасцям могуць пазайздросціць многія. Астроўна Цяперашні аграгарадок з’яўляецца радз ... Читать полностью...