Криминал и происшествия |
|
17.05.2012
На дорогах Витебской области задержано несколько машин с незаконным грузомЗа последние дни сотрудники ГАИ области...
|
|
14.05.2012
В Витебской области не снижается число пожаров из-за неосторожности при куренииЗа минувшие пятницу и два выходных дня в...
|
|
14.05.2012
Поездка на тракторе без прав обернулась гибелью для жителя Сенненского районаЖитель деревни Застодолье Сенненского района...
|

Новости Витебщины
Тематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Май 2012 (124)
Апрель 2012 (209)
Март 2012 (212)
Февраль 2012 (234)
Январь 2012 (214)
Декабрь 2011 (226)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Лечение кариеса
- Стоматологический портал. Клиника эстетической медицины.
- royaldent.ru
- Рамки для фотографий
- Условия работы, доставки. Статьи, обзоры.
- fotorama.ru
Гавары так, як маці
Увосень быў у санаторыі «Лётцы». Там лечыцца і адпачывае шмат людзей з Расіі, асноўная ж маса – беларусы. Аднак беларускага слова не чуваць. Сказаў сам сабе: «А я буду гаварыць па-беларуску!»
Неяк аказаўся ў кампаніі двух адпачываючых. Яны гаварылі па-руску, але вымаўлялі словы так, што было зразумела: беларусы. І вось адзін з іх пытаецца ў мяне: «Пачэму вы гаварыце па-беларуски?» Прызнацца, адразу і не знайшоўся, што адказаць. Мільганула думка: «А каб француз запытаўся ў француза, чаму той гаворыць па-французску? Пэўна, больш бязглуздага пытання і не задаць». Ураз прапаў настрой, бо даказваць нешта ў такой сітуацыі – марная трата часу. Ішоў і разважаў: «Чаму гавару па-беларуску? Так гаварылі мае бацькі, землякі, я рос на беларускай зямлі». А пра свайго суразмоўцу падумаў: «Бедны чалавеча, не чуеш ты, як сваім вымаўленнем раніш рускія словы».
Зайшоў на пошту. «Калі ласка, мне стрыжань для ручкі», – папрасіў у работніцы. А яна (як аказалася, беларуска) здзіўлена пытаецца: «А вы что – разговариваете по-белорусски?». Цяпер са шкадаваннем падумаў пра сябе: «Чужы сярод сваіх».
...У нашых Камаях каля 800 жыхароў, назвы каля 10 вуліц напісаны па-руску. Можа, большасць жыхароў – рускія людцы? Ды не, іх, можна сказаць, адзінкі. (Дарэчы, назвы вуліц у нашай сталіцы – на беларускай мове). Ніхто не забараніў і настаўніцы Камайскай школы Ірыне Уладзіміраўне Кісель на сваім доме павесіць шыльду з надпісам: «вуліца Гагарына». У Камайскім лясніцтве – шыльды на беларускай мове, ды яшчэ адна – на будынку Камайскай СШ – цешыць вока беларускімі словамі.
І больш нідзе ў Камаях такога не ўбачыш. Як толькі вёска стала аграгарадком, у Доме культуры не заўважыць беларускага слова (за выключэннем тэкста гімна Рэспублікі Беларусь). На дзвярах бібліятэкі – «Библиотека». На крамах шыльды толькі рускамоўныя (адна з іх – «Шинок»!).
У Камаях жыву 24-ы год і мяне заўсёды насцярожвала, што ніхто ніколі не падаў голасу ў абарону сваёй мовы. Напішы назву вуліцы хоць іерогліфамі, ніхто ўвагі не зверне. Вось такія мы – беларусы... Хіба падобнае магчыма, скажам, у суседняй Літве ці ва Украіне, Швецыі, Германіі?
Не так даўно на доме, дзе я жыву, з’явілася шыльда – «Улица 40 лет Победы». Пастараўся старшыня Камайскага сельскага Савета Генадзь Урбанайць, у мінулым дырэктар вясковай школы з беларускай мовай навучання, які сам выкладаў там на роднай мове. Я нічога не маю супраць мовы рускай, наадварот, паважаю яе і цаню. Да таго ж яна мае статус дзяржаўнай. Але ж і беларуская мова – дзяржаўная. Тады на шыльдзе назва вуліцы павінна быць на дзвюх мовах, прытым першаснасць – за тытульнай. Таму і спадзяюся ўбачыць на сваім доме шыльду – «Вуліца 40 год Перамогі».
На паўночным ускрайку Камаяў з’явілася новая вуліца, забудаваная катэджамі. (Назвалі яе ў гонар Альфрэда Ромера, выдатнага мастака, які шмат гадоў жыў і тварыў у гэтых мясцінах. У нашым касцёле ёсць абраз яго пэндзля). І тут шыльды аформлены па-руску. Жыхары самі заказваюць іх у Паставах. А чаму б не заказаць цэнтралізавана і надпісы па-беларуску?
Здавалася б, зусім не складана прамаўляць – краснава, галубова (калі так карціць гаварыць па-руску). Дык жа не, гавораць – краснага, галубога... Хіба ж гэта руская мова? Беларусам не ўласцівы мяккія р, ч, т, шч. А калі спрабуем змякчыць (рядом, приоритет, чяй, щюка), то для артыкуляцыйнага апарату гэта прымус. Рускай мовай добра карыстацца як міжнацыянальнай. Дома ж, сярод сваіх людзей, калі ты лічыш сябе беларусам, гавары так, як гаварыла твая маці.
Паколькі ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, то дзяржслужачы любога рангу павінен валодаць імі. Але далёка не так на практыцы. Гаворыш з чыноўнікам у яго службовым кабінеце па-беларуску, а ён з табой – не. Слушна заўважыў дырэктар Лынтупскага спіртзавода Алег Анціфораў: «Я не магу назваць сябе беларусам, калі не ведаю сваю мову, гісторыю. Мова – аснова нацыянальнасці».
...У маёй кватэры ёсць радыёкропка. Загаворыць – і жыць весялей. Але вось што засмучае: дыктары і журналісты дапускаюць многа моўных памылак. Складваецца ўражанне, што людзі не ведаюць школьнай граматыкі. Канешне, слухачы ў асноўнай сваёй масе не заўважаюць гэтых хібаў, але ж ёсць знаўцы мовы.
Будзем няволіць сваю мову, пагарджаць ёю – нам ніколі не быць народам адметным. Народ без сваёй мовы, што самалёт без апазнавальных знакаў: усюды да цябе насцярожанае стаўленне.
29.04.2010
Просмотров: 1714
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ПРОШУ СЛОВА
Другие новости данной темы:
| МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі...» Па-беларуску! Д ... Читать |
| Няма дурных. Ёсць малапісьменныя Як і большасць людзей, я не надта станоўча рэагую на засілле тэлевізійнай ды газетнай рэкламы. Тым не менш заўсёды звяртаю ўвагу на тую, што гучыць па-беларуску. Яе, па-першае, зусім няшмат на роднай мове. |
| БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і сацыяльнага статуса.Галіна Сухава, настаўніца вышэйшай ка ... Читать |
| Ў, ТОЕ , ШТО МЫ СКАРАЦІЛІ Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, толькі тыя, каго прафесія абавязвае – журналісты белар ... Читать |






В Витебске двое милиционеров спасли девушку-самоубийцу



