Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

А гармонік грае, грае...


А гармонік грае, грае...


Аляксей Упенік з унукам Лёшам і гармонікамі.

Сам сабою папрасіўся ў загаловак знакаміты купалаўскі радок. Бо верш «Вечарынка ў калгасе» быў напісаны класікам на Аршаншчыне, у Ляўках, і потым стаў песняй, а герой гэтай публікацыі жыхар суседняй Копысі Аляксей Упенік –заўзяты музыка, «лекар» і збіральнік гармонікаў. У калекцыі Аляксея Іванавіча ёсць экземпляр (на здымку – на першым плане пасярод), тальянкаю завецца, голас якой у далёкія 1930-я гады з асалодай слухаў Купала. Ды ўсё па парадку.
Гэты гармонік дастаўся ў спадчыну ад бацькі, Івана Данілавіча, вясковага музыкі-самавука. Той набыў тальянку «з рук» перад сваім вяселлем. А маці, Фядора Іосіфаўна, працавала ў лясніцтве, кантора якога месцілася ў Ляўках, дзе, як вядома, перадваеннай парою зладзіў сабе летнік народны пясняр. Не аднойчы, калі сюды прыязджалі ў госці вядомыя беларускія пісьменнікі, Івана Упеніка запрашалі пайграць для іх. Ён з задавальненнем прыходзіў на Купалаву сядзібу і праз усё жыццё пранёс цёплыя згадкі пра тыя моманты. Ведаў процьму народных мелодый, але візітоўкай, як сказалі б зараз, у яго была «Замашанская прахадная», самадзейная, «мясцовай вытворчасці» – нешта накшталт спрадвеку любімых вясковымі гарманістамі «страданій». Замашанская ж таму, што Іван Данілавіч родам з Замошша, яно непадалёку ад Ляўкоў ды Копысі.
Калі ў сям’і Упенікаў падраслі двое сыноў, то і яны з цягам часу самахоць навучыліся граць на гармоніку. Малодшаму, Аляксею, нават быў набыты асобны, тульскі – бацька «выпісаў» па аб’яве ў газеце. Але спецыяльна вучыцца музыцы хлопцам не выпала, бо сям’я, дзе гадаваліся пяцёра дзяцей, жыла беднавата. Ды і ў вёсцы лічылася, што гэтым на хлеб не заробіш, трэба мець нейкую спраўнейшую прафесію. Аляксей стаў шафёрам. Аднак гармонік не закінуў. Яго пачалі як здатнага музыку запрашаць на вяселлі, «перад арміяй тры адыграў». А падчас службы выступаў у самадзейнасці, любіў пайграць для сябе і сяброў у вольную хвіліну.
Ажаніўся Аляксей Упенік на прыгажуні Ліліі, якая прыехала ў Копысь тэхнікам-тэхнолагам па размеркаванні на керамічны завод. Той самы, якому папярэднічала вытворчасць славутай копыскай кафлі. (Узоры яе ўпрыгожваюць печ у роднай хаце Аляксея Іванавіча і бачны на фота). Ды жыццё распарадзілася так, што ўжо колькі год Лілія Іванаўна плённа працуе навуковым супрацоўнікам у філіяле дзяржаўнага Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках. Дык вось на іх вяселлі таксама гучаў гармонік – стрыечнага брата жаніха. І ўжо 41 год з тае пары грае для сваёй абранніцы Аляксей Іванавіч сам…
Калі б можна было ў часе сабраць музыкаў з роду Упенікаў, атрымаўся б адметны ансамбль. Са старэйшых жывы 91-гадовы дзядзька Аляксея Іванавіча. Нягледзячы на ўзрост, пад настрой бярэ ў рукі гармонік. А ўнук і цёзка Лёша (гл. здымак), хоць і малы, а таксама чуйны да музыкі, ужо спрабуе паціхеньку рыпаць на дзедавай тальянцы, як прыедзе пагасціць у Копысь. Сын і дзве дачкі Аляксея і Ліліі Упенікаў граюць на гітарах. Калі збярэцца поўнасцю іх сям’я ў Копысі, то без музыкі не абыходзіцца.
Аляксей Іванавіч і на пенсіі не сядзіць без справы. Кажа, у наш час усё трэба ўмець. Займаецца гаспадаркай, даглядае старую бацькоўскую сядзібу. Вядома ж, не згасае і яго любоў да гармоніка. Ведаючы гэта, жыхары Копысі, зазвычай нашчадкі колішніх гарманістаў, нясуць знойдзеныя на гарышчах, здавалася б, адыграўшыя сваё інструменты, фабрычныя і самаробныя, – каб вярнуў ім голас, падоўжыў іх век, пакінуўшы сабе. Бо ў Аляксея Іванавіча гармонікі, а іх ці не два дзясяткі, пасля карпатлівага «лячэння» не ляжаць мёртвым грузам, не маўчаць. Ён, кажа, сам адчувае, каторы трэба ўзяць у рукі.
Выступаў на фестывалі «Іграй, гармонік» у Полацкім раёне, на аглядзе самадзейнасці ў Оршы заняў другое месца. Упэўнены, што лепшы спосаб узняць настрой – зайграць нешта любімае, скажам, «урэзаць страдануху – усенародную, аб’яднальную, беларуска-руска-украінскую». Найлепей у патомнага копыскага гарманіста Упеніка, як некалі ў яго бацькі, атрымліваюцца іскрыстыя народныя мелодыі: полька, цыганачка, барыня і многія іншыя. Наша размова з Аляксеем Іванавічам скончылася пад фірменную – «Замашанскую прахадную». …Міжволі падумалася, што Купала ўхваліў бы.

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



10.08.2010

 

Новость посмотрели: 4309

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: Чалавек на пенсіі




Похожие новости по теме :

 

Дыхаць разам з зямлёй


Калі працаўнікі сельскай гаспадаркі адзначалі прафесійнае свята, прайшло ўрачыстае мерапрыемства і ў Бешанковічах. Са сцэны Дома культуры прагучалі імёны лепшых – пераможцаў раённага спаборніцтв ... Читать полностью...

Пусцілі карані ў Ільюшыне


У аграгарадку Ільюшына Ушацкага раёна добра прыжыліся людзі з розных куткоў былога СССР. Тут нават створаны народны клуб нацыянальных культур з красамоўнай назвай «Дружба». У яго мерапрые ... Читать полностью...

ВЯСЕЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СТЫЛІ


Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядз ... Читать полностью...

З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…


Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета дэпутатаў, што на Пастаўшчыне, Аляксей Алі ... Читать полностью...

Грае чароўная скрыпка франтавіка


Усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай: няўмольны час забірае іх аднаго за адным у вечнасць. Рыгор Данілавіч Бацюлёў з Езярышча, што на Гарадоччыне, захаваў светлы розум і пачуццё гумару, ды я ... Читать полностью...

У Ляўках, пад знакам Купалы


У філіяле Літаратурнага музея Янкі Купалы – запаведніку «Ляўкі» Аршанскага раёна – распрацаваны змястоўны план мерапрыемстваў Года кнігі. У маі, сумесна з Копысскай бібл ... Читать полностью...

Сашкаў Нёман


Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў...

ВIЦЕБСКI «СЛЕД» БЕЛАРУСКАЙ СIМВОЛIКI


УгісторыістварэннядзяржаўнайсімволікіРэспублікіБеларусьпрасочваюццаяркіявіцебскіякарані. Маюцца  на ўвазе арнамент на сучасным сцягу краіны і мелодыя яго гімна. Іх аўтарам – Матроне Марке ... Читать полностью...

КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ

КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ


У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому за ... Читать полностью...