Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Вароты яўрэйскіх могілак


Вароты яўрэйскіх могілак

Карціна Марка Шагала  «Вароты яўрэйскіх могілак».

У пачатку ХХ стагоддзя палову насельніцтва Віцебска складалі яўрэі. Непадалёк ад цэркваў i касцёлаў узвышаліся і сінагогі. Калі ёсць жыццё, як вядома, не абыходзіцца і без смерці. Напачатку ХХ стагоддзя ў Віцебску мелася пяць яўрэйскіх могілак.
На іх звярнуў увагу і славуты, уважлівы да жыцця Марк Шагал. Карціну «Вароты яўрэйскіх могілак» ён стварыў у 1917 годзе. Калі глядзіш на выяву могілкавай брамы, дык здаецца, што мастак зусім не адчуваў суму перад непазбежнай вечнасцю – сакавітымі, жыццясцвярджальнымі фарбамі намалявана карціна. Цікава, што гэтую браму не абмінуў сваёй увагай і адзін з віцебскіх фатографаў: тыя ж абрысы цагляных слупоў, тое самае дрэва расце справа ад брамы... Такім чынам выходзіць, што Марк Шагал час ад часу ствараў i рэалiстычныя карцiны.
Звярніце ўвагу: вароты на карціне мастака адчынены, усё адно як запрашаюць наведаць месца вечнага прытулку памёрлых, а ў 1920-я гады, як бачна на фотаздымку, іх ужо шчыльна зачынілі, спераду – гара смецця, па ўсім бачна, што могілкі ў заняпадзе.
На адваротным баку фотаздымка надпіс: «Брама Старадаўніх Яўрэйскіх Могілак у 2-й частцы». Гэта значыць, у 2-й частцы г. Віцебска (было ў свой час такое дзяленне горада). Дык вынікае, што могілкі месціліся за сённяшнім гандлёвым цэнтрам «Беларусь».
Магчымы і другі варыянт. Вывучаючы архіўныя дакументы, я натрапіў на інвентарныя вопісы маёмасці яўрэйскіх могілак Віцебска, датаваныя канцом 1920 – пачаткам 1921 гг. Апісанне агароджы могілак 3-й часткі горада таксама адпавядае выгляду гэтай брамы. Паводле вопісу, тут меліся «драўляны плот, усталяваны цаглянымі слупамі» ды каменная брама. Калі прыняць гэты варыянт, то М. Шагал натхніўся на сваю карціну на перасячэнні цяперашніх вуліц Герцэна і акадэміка Паўлава.
У студзені 1919 года было вырашана закрыць некаторыя гарадскія могілкі. Гэта ініцыявала у тым ліку і Віцебская губернская секцыя па яўрэйскіх нацыянальных справах. У адным з дакументаў гэтай секцыі зазначалася: розныя злоўжыванні, крадзяжы, гандаль і нават спекуляцыя «ганаровымі» месцамі на могілках мелі і маюць самае шырокае распаўсюджанне. Аніяк немагчыма было пракантраляваць работу вялікага штату пахавальнай службы.
Улады планавалі зачыніць трое яўрэйскiх могілак. У лютым 1921 года яны арганізавалі спецыяльную камісію з 12 чалавек, якая агледзела ўсе могілкі горада і прыйшла да высновы: многія з іх запушчаныя, у тым ліку і некаторыя яўрэйскія. Апроч таго, члены камісіі як прыкрасць успрымалі той факт, што пахаванні адбываліся ў цэнтры горада. «Неабходна ўсе могілкі ў горадзе зачыніць, ператварыць іх у сады... Такім чынам будзе значна аздароўлены горад, бо могілкі, калі перастаць хаваць на іх нябожчыкаў, ператворацца ў скверы, якіх у Віцебску вельмі мала», сцвярджалася ў дакладзе камісіі. Меркавалася, што гораду будзе дастаткова двух ці трох вялікіх могілак, якія б знаходзіліся на ўскраіне Віцебска ці ўвогуле за яго межамі.
Камісія таксама лічыла, што на новых могілках павінны ўкараніцца новыя пахавальныя абрады, а для гэтага трэба было наладзіць крэматорыі.

Канстанцін Карпекін, галоўны захавальнік фондаў  Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.



21.08.2010

 

Новость посмотрели: 3085

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: З ГІСТОРЫІ




Похожие новости по теме :

 

На Радуніцу ў Віцебску да могілак пусцяць дадатковыя аўтобусы


У аўторак, 24 красавіка, калі будзе святкавацца Радуніца, у сувязі з павелічэннем пасыжырапатоку на маршрутах грамадскага транспарта, якія ідуць да могілак, будзе павялічаная колькасць аўтобусаў...

Смак пошуку такі прыемны


У архіўнай службе вобласці – падзея: галоўны захавальнік фондаў аблдзяржархіва выпускнік гістфака ВДУ імя П. Машэрава Канстанцін Карпекін (на фота) абараніў кандыдацкую дысертацыю. Тэма яе &ndas ... Читать полностью...

Чым праславіўся Альгерд


У Віцебску ля Уваскрасенскай царквы падрыхтаваны падмурак для помніка. Кажуць, такім чынам будзе ўвекавечаны князь Альгерд. А калісьці, памятаецца, на плошчы Свабоды было ўтульнае кафэ, названае ... Читать полностью...

Як вясковы храм стаў цэнтрам епархіі


Гісторыя час ад часу падносіць сюрпрызы. Нечаканасці могуць здарыцца калі заўгодна і праявіцца самым незвычайным чынам. Здаўна ў Высачанах, што на Лёзненшчыне, была праваслаўная царква. І не дзіва: ... Читать полностью...

ЯКIМ БЫЎ ПАЧАТАК МЫТНАЙ СЛУЖБЫ


У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчын ... Читать полностью...

ВIЦЕБСКIЯ МАЛАДНЯКОЎЦЫ


Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі та ... Читать полностью...

ЁСЦЬ ПАДМУРАК — БУДУЦЬ І МУРЫ?


Мінулым летам давялося пабываць у Веляшковічах Лёзненскага раёна. Вёска вабіць сваёй прыродай і гісторыяй. Калісьці тут нават быў панскі маёнтак, а на ўзгорку, дзе зараз месцяцца брацкія могілкі, у ... Читать полностью...

Віцебск будзе мець свой гімн


Рашэнне аб правядзенні конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска прыняў Віцебскі гарвыканкам. Творы, у якіх павінны быць адлюстраваны індывідуальнасць і гісторыка-культурнае адме ... Читать полностью...

ПАЎСТАНУЦЬ У БРОНЗЕ


Пра тое, што Віцебск хутка ўпрыгожаць новыя творы манументальнай скульптуры, шырокай грамадскасці вядома. Аднак варта яшчэ раз узгадаць асоб, якія з’явяцца ў бронзе ў адметных кутках на ... Читать полностью...