Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Сентябрь 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Пусцілі карані ў Ільюшыне


Пусцілі карані ў Ільюшыне

 

Дзяніс, Аляксей Хайбулаевіч, Саша, Іраіда Міхайлаўна, Вольга.

У аграгарадку Ільюшына Ушацкага раёна добра прыжыліся людзі з розных куткоў былога СССР. Тут нават створаны народны клуб нацыянальных культур з красамоўнай назвай «Дружба». У яго мерапрыемствах удзельнічае і сям’я Аляксея Хайбулаевіча Муждабаева, якая пасялілася на Ушаччыне 15 гадоў таму.
Сам ён родам з крымскага горада Алупка, па бацьку татарын, па маці – украінец. Ахрышчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны і названы ў гонар праваслаўнага святога. У 1944 г. пасля вызвалення паўвострава ад фашыстаў нешматлікую сям’ю чабана, а на той момант франтавіка Х. Муждабаева паводле сталінскага ўказа  ў ліку іншых выслалі з родных мясцін у далёкую Башкірыю. Тады адным махам, «у дваццаць чатыры гадзіны», перасялялі цэлыя народы. Гэтак сталася і з крымскімі татарамі:  на цягнік – і павезлі немаведама куды. Як скончылася вайна,  дык бацька толькі праз тры гады змог далучыцца  да сям’і.
Жылі ў горадзе Сцерлітамаку. Там малады Аляксей Муждабаеў і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, украінкай Іраідай, якая нарадзілася ў Башкірыі (яе бацькі трапілі сюды, калі ва Украіне быў галадамор). І вось разам яны ўжо без малога паўвеку, сёння – прадзед і прабабуля. Іх сын, ажаніўшыся, пераехаў у Наваполацк, бліжэй да жончынай радні. Ён і сагітаваў Аляксея Хайбулаевіча з Іраідай Міхайлаўнай таксама перабрацца на Беларусь. Заадно сюды прыехала іх дачка Вольга з сынам Дзянісам. Прадаўшы баш­кірскую кватэру,  Муждабаевы набылі ў Ільюшыне дом. Побач ёсць агарод.
Галава сям’і на Ушаччыне адрабіў слесарам у тагачасным калгасе «Дружба» і пайшоў на заслужаны адпачынак. Іраіда Міхайлаўна ўжо была пенсіянеркай, таму ў асноўным займалася ўнукамі. 
Вольга Аляксееўна кіруе тым самым клубам нацыянальных культур пры мясцовым СДК. Яе сын Дзяніс вырас, стаў будаўніком. Знайшла ў вёсцы сваё шчасце і Вольга. Муж Віктар Казачэнка – галоўны энергетык СПК «Ільюшынскі» – беларус, але, як кажуць, таксама «са свету». Нарадзіўся і рос у Казахстане (бацькі – цаліннікі, трапілі туды па камсамольскіх пуцёўках, а пазней вярнуліся назад у Беларусь).  У Вольгі Аляксееўны і Віктара Васільевіча  дачушка Саша, школьніца. Жывуць у дыхтоўнай мураванцы на новай вуліцы аграгарадка, пад вокнамі – кветкі.  
Так што па біяграфіях членаў гэтай татарска-ўкраінска-беларускай радні можна вывучаць стракатую гісторыю былой савецкай дзяржавы і яе асобных народаў. Унучка Муждабаевых пяцікласніца мясцовай сярэдняй школы Саша Казачэнка атрымала дыплом па выніках вучнёўскай канферэнцыі на тэму «Мая сям’я». Дзяўчынка цікавіцца сваімі продкамі і сваякамі-сучаснікамі. Інтэрнацыянальнай радні ў яе на беларускіх абшарах, калі палічыць, набярэцца ўжо чалавек трыццаць.
Жывецца на Ушаччыне няблага, кажа Аляксей Хайбулаевіч. Клімат мала адрозніваецца ад башкірскага, а маразы дык нават слабейшыя. І там, і тут шмат лясоў. Гор хіба што няма. У адносінах з мясцовымі жыхарамі праблем ніякіх. «А што татарынам называюць мяне між сабою – дык гэта ж не абраза, а чыстая праўда», – смяецца ён.
Гасцей у доме Муждабаевых частуюць і татарскімі прысмакамі, духмяную гарбату наліваюць у піялы. Мы пакаштавалі сапраўдных чабурэкаў, спечаных  па традыцыйным рэцэпце, а яшчэ  пірага з назвай «Крымскі» з нядужа звыклым, але, як высветлілася, надта смачным начыннем: яблыкамі і зялёнай цыбуляй. Як іх правільна гатаваць, тлумачыла любіміца ў гэтым доме – Саша.
Вось такая сям’я трывала пусціла карані ў Ільюшыне. Пэўна, глеба тут прыдатная. Асабліва для добрых людзей.

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



23.09.2010

 

Новость посмотрели: 3867

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: Беларусь шматнацыянальная




Похожие новости по теме :

 

А гармонік грае, грае...


Сам сабою папрасіўся ў загаловак знакаміты купалаўскі радок. Бо верш «Вечарынка ў калгасе» быў напісаны класікам на Аршаншчыне, у Ляўках, і потым стаў песняй, а герой гэтай публікацыі ж ... Читать полностью...

Нукры з беларускай мовай сябруе


Лалі Гасашвілі кажа, што ў 1999 годзе яе і мужа Бесо Нарманія прывяло ў Беларусь гора: іх дом спалілі падчас грузіна-абхазскага канфлікту. Зусім кепскім стала тады і здароўе маці. Родны брат Лалі на ... Читать полностью...

Родам з «польскага часу»


Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа гэты з хітрынкай у вачах жвавы дзядуля. Нарадзіўс ... Читать полностью...

СУСТРЭЧЫ Ў ЗАБОР’I

СУСТРЭЧЫ Ў ЗАБОР’I


У мінулую суботу ў вёсцы Забор’е Расонскага раёна адбыўся традыцыйны фестываль сельскага турызму. Сярод размаітых «гасцінных двароў» з песнямі-танцамі, беларускімі народнымі прысмакамі, ткац ... Читать полностью...

Дыхаць разам з зямлёй


Калі працаўнікі сельскай гаспадаркі адзначалі прафесійнае свята, прайшло ўрачыстае мерапрыемства і ў Бешанковічах. Са сцэны Дома культуры прагучалі імёны лепшых – пераможцаў раённага спаборніцтв ... Читать полностью...

Да новай радзімы — з усёю душой


З гэтай паважанай сям’ёй нас пазнаёміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Васілеўскі. Шкада, што сабраць разам яе членаў на той момант не было магчымасці. П ... Читать полностью...

Каб прыхінуцца да вытокаў


Клуб-музей этнаграфіі ў вёсцы Вецяра, дзе 134 жыхары, працуе пяты год. Ідэю аб’яднаць пад адным дахам дзве ўстановы падала начальнік аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама Інга Журомская. ... Читать полностью...

Трыццаць гадоў кахання


Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага ... Читать полностью...

Глыбоччына слязам не верыць, ці Аляксандра, якая марыць стаць журналісткай


Гэта толькі на фотаздымку выпускніца Плісскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Аляксандра Піліпёнак выглядае летуценніцай. На самой справе яна вельмі сурьёзная і адказная дзяўчына, пераможца прадметн ... Читать полностью...