Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Дзёрнавічы


Дзёрнавічы

І.Ушакоў.

Да ліку найстаражытнейшых паселішчаў нашай вобласці смела можна аднесці і вёску Дзёрнавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне.

 

З сівой мінуўшчыны
Першым маім правадніком па гісторыі Дзёрнавічаў, яшчэ да ад’езду з Віцебска, стаў ураджэнец вёскі дацэнт кафедры філасофіі Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандр Мядзель. Па яго словах, сяло пазначана яшчэ на картах Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. У ім было сем дымоў: гаспадарак, што плацілі падаткі ў казну.
У час расійска-французскай вайны 1812 года тут ішлі жорсткія баі, быў смяротна паранены вядомы генерал Якаў Кульнеў, якога пахавалі непадалёк, на беразе ракі Дрыса. Праўда, зараз магіла і помнік ваяру маюць толькі сімвалічнае значэнне. Яшчэ да рэвалюцыі яго астанкі нашчадкі перевезлі ў радавое гняздо ў Латгалію.
Памяць пра тыя падзеі захавалася і ў назве недалёкай лясной гары – Французская. Легенда кажа, што жаўнеры Напалеона знялі з галоў ківеры і насыпалі свайму імператару ўзвышша для лепшага агляду. Але такіх легенд багата ў многіх кутках Віцебшчыны… 
Перад рэвалюцыяй у Дзёрнавічах была сяліба памешчыка Оскара фон Беціхера. Ад яе засталіся адно алея старых дубоў ды стайня з выбітымі ініцыяламі гаспадара і годам пабудовы – «1907». А яшчэ пан меў цагельны завод. У школьным і бібліятэчным музеях захоўваюцца некалькі цаглін з патрыятычным надпісам «Дзерновичи» (на фота). Пра пана прыгадваюць самае добрае: калі пазычаў каму з сялян круп, запісваў час, але заўсёды «забываўся» нагадаць пра доўг.
У часы ліхія
У гады Вялікай Айчыннай гэта зямля была шчодра паліта крывёй беларускіх  сыноў і дачок. Баі ішлі і ў пачатку вайны, і пры вызваленні. Верхнядзвіншчына, партызанскі край, моцна пацярпела ад карнікаў. Пра ўсе ахвяры красамоўна сведчаць помнікі на брацкіх магілах.
 Летась у час планавага рамонту дарогі грэйдар наткнуўся на боепрыпасы. Побач знайшлі астанкі двух байцоў. Па медальёнах вызначылі іх імёны: прызваныя з Удмуртыі Мікалай Краснапёраў і Іван Васільеў. Абодва былі з вайсковымі ўшанаваннямі перапахаваны ў брацкай магіле, дзе знайшлі вечны спачын больш за 600 байцоў.
На калгасных палетках
У перыяд калектывізацыі ў Дзёрнавічах стварылі ажно два калгасы: «Новае жыццё» і «Культурная рэвалюцыя». Пазней тут мясцілася цэнтральная сядзіба эксперыментальнай базы «Кульнева», што спецыялізавалася на вырошчванні элітных гатункаў бульбы. Не дзіва, што месцічы да сёння збіраюць багатыя яе ўраджаі. У сельгаспрадпрыемстве «Лявонішана» паказчык урадлівасці вагаецца каля 500 цэнтнераў з гектара. У гэтай гаспадарцы працуе і значная частка дзёрнавіцкага працаздольнага насельніцтва.
«Чытаць кніжкі не перасталі»
Такой фразай сустрэла мяне на ганку сваёй установы мясцовая бібліятэкарка Валянціна Падгарэўская, з гонарам паказала апошні твор сваіх рук: выкладзены каменьчыкамі ля ганка дзяржаўны сцяг. А яшчэ ў далёка не кожнай бібліятэцы ёсць свой музей. А ў дзёрнавіцкай наведвальніка запросяць у «Беларускую хатку», экспанаты якой пазнаёмяць з побытам нашых продкаў. Тут і іх святочная вопратка, і прылады гаспадарчай працы, посуд…
У бібліятэцы 260 чытачоў. Каму цяжка самому прыйсці, усяго за 230 рублёў кнігу прынясуць дадому. Для асабліва «прасунутых» ёсць нават платны абанемент.
У краіне ведаў
Карані сучаснай базавай школы сягаюць у 1864 год, калі было адкрыта народнае вучылішча. Сёння тут толькі 22 вучні і дашкольная група з 12 дзетак. Дзевяць настаўнікаў выкладаюць ім свае прадметы. Ёсць і камп’ютарны клас. Увагу прыцягвае «Алімпійскі куток», значнае месца ў якім прысвечана Сяргею Лагуну. Чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы нарадзіўся тут у 1988 годзе. На шчасце хлопца, фізкультуру ў дзёрнавіцкай школе выкладаў майстар спорту трэнер па цяжкай атлетыцы Мікалай Паўлянок, які прывіў Сяргею любоў да штангі, перадаў у Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву… Трыумфальна скончыў Лагун мінулы год. На чэмпіянаце свету ў Паўднёвай Карэі ён выступаў у катэгорыі 85 кг. Стаў трэцім у рыўку і другім у двубор’і. А ў штуршку ўзяў «золата», апярэдзіўшы сусветнага рэкардсмена кітайца Лю. Сёлета ў верасні, на першынстве свету ў Турцыі, Сяргей зноў быў «залаты». Зразумела, што ў роднай вёсцы спартсмена чакаюць урачыстыя сустрэчы. І сёння ён рэгулярна прыязджае наведаць родных.
«Газы!»
Моцна напалохаліся вяскоўцы, калі ўвесну 2007 года загарэліся былыя вайсковыя склады ядзерных боегаловак у кіламетры ад вёскі. Пасля вываду часці  сюды сталі звозіць з усёй вобласці адпрацаваныя пестыцыды. Захоўваліся яны ў пластыкавых бочках. Аднойчы ў выніку хімічнай рэакцыі гэты бруд успыхнуў. Атрутны дым пайшоў на вёску. Недасведчаны народ па-рознаму адрэагаваў на сітуацыю. Хтосьці палічыў, што пачаліся нейкія вучэнні, а нехта па-сапраўднаму спужаўся. На шчасце, пажар хутка патушылі, а меры бяспекі пры захоўванні небяспечных рэчываў узмацнілі.
Усё ў асартыменце
Як усё ж змяніўся апошнім часам наш вясковы гандаль. Прыкладам таму і дзёрнавіцкая «райпоўская» крама. Працуе да 22 гадзін, выбар любых прысмакаў не горшы, чым у горадзе, ветлівыя і абаяльныя прадаўшчыцы ў прыгожай форменнай вопратцы… Адна з іх, Алена Ліпоўская, адзначыла, што многія вытворцы практыкуюць прамыя пастаўкі сваёй прадукцыі. Так робіць, напрыклад, Віцебскі мясакамбінат, фарш і каўбасы якога карыстаюцца вялікім попытам у вяскоўцаў. А яшчэ тут прымаюць у насельніцтва багатыя дары лясоў. Балазе сёлета ўрадзілі і чарніцы, і грыбы ўсіх найменняў: сыдзеш з дарогі – і абавязкова натрапіш на які абабак ці падасінавік. 
Улюбёныя ў малую радзіму
Не сакрэт, што і вонкавае аблічча, і своеасаблівую аўру кожнай «кропкі на карце» вызначаюць людзі, якія ў ёй жывуць і жылі.
Усім сэрцам любіць родныя Дзёрнавічы сакратарка сельсавета Зоя Валадзёнак. Сама ўраджэнка гэтых мясцін, усё пра ўсіх ведае, таму, мабыць, з 1997 года і займае гэту пасаду. Лічыць, што вёска апошнім часам значна папрыгажэла. Да паслуг насельніцтва комплексны прыёмны пункт, ФАП, абноўлены Дом культуры…
У кветках патанае дом, дзе жыве паважаная ў вёсцы настаўніца Тамара Аленіна. Амаль чатыры дзесяцігоддзі выкладала яна ў школе беларускую мову і літаратуру, цяпер вось ужо пяць гадоў як на пенсіі. Але спраў па-ранейшаму хапае. Ці завіхаецца ў кветніку з улюбёнымі вяргінямі, лілеямі, флёксамі ды прымуламі, як у дзень майго прыезду, ці стварае чарговы кулінарны шэдэўр альбо вышывае маляўнічыя краявіды. Ганарыцца Тамара Аляксандраўна сваімі вучнямі, сярод якіх старшы выкладчык кафедры беларускай мовы ВДУ Ніна Даўбешка, у свой час удзельніца нават рэспубліканскіх алімпіяд. Беларуская мова заўсёды была тут у пашане. У 8-годцы вучыўся і дачасна спачылы паэт Міхась Барэйша, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», член Саюза пісьменнікаў СССР. На мясцовых могілках ён і пахаваны.
«Мала сталі трымаць у нас каровак»,– з роспаччу канстатаваў чарговы суразмоўца, мясцовы нарыхтоўшчык малака Іван Ушакоў. Сам Іван Міхайлавіч цясляр, зараз на пенсіі, аднак без справы сядзець не можа. Штодня аб’язджае «свае» 24 гаспадаркі на коніку, збіраючы жыццядайны напой.
З павагай адносяцца ў вёсцы да сямейнай пары Івана і Яўгеніі Новікавых. Ён у свой час быў дырэктарам эксперыментальнай базы «Кульнева», жонка доўгі час узначальвала мясцовы Дом культуры, да апошняга часу спявала ў народным хоры.
Багата добрых людзей у Дзёрнавічах. Каб распавесці пра кожнага, не хапіла б газетнай плошчы. Дарэчы, як паведамілі на мясцовай пошце, у «Народнага слова» тут больш за трыццаць падпісчыкаў. Добры паказчык! А гэта значыць, што ёсць нагода праз пэўны час зноў заехаць да сваіх верных сяброў.

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



19.10.2010

 

Новость посмотрели: 4380

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: Кропка на карце




Похожие новости по теме :

 

Свята, што мацуе нашы карані


З нядаўняга часу паездкі на Дзень беларускага пісьменства сталі для мяне традыцыйнымі. Хаця ўпершыню я спрычынілася да свята яшчэ дзяўчом у 1994 годзе ў родным Полацку. Беларуская мова, нацыянальныя п ... Читать полностью...

ЛЯХІ


У Беларусі багата сустрэнеш найменняў, вытворных ад слова «лях»: населеныя пункты – Ляхавічы і Ляхаўцы, Ляхава і Ляхаўка, прозвішчы – Лях і Ляшук, Ляхаў і Ляхоўскі, вядомы ві ... Читать полностью...

ВЕРНУТА З НЯБЫТУ ЯШЧЭ АДНО IМЯ

ВЕРНУТА З НЯБЫТУ ЯШЧЭ АДНО IМЯ


Мікалай нарадзіўся ў 1919 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Верамеева (Лажані) Гарадоцкага раёна. Ён стаў першым з сямі дзяцей Максіма і Ганны Дарафеевых. Верхавод моладзі, надзея сям’ ... Читать полностью...

Урокі на ўсё жыццё, ці Настаўніцкае крэда Васіля Бандарэвіча


Увесь радавод роднай Сенненшчыны, з сівой мінуўшчыны да сучаснасці, ведае знаны краязнаўца, выкладчык выяўленчага мастацтва СШ №2 райцэнтра Васіль Бандарэвіч. Тут ён працуе ўжо больш за тры дзесяцігод ... Читать полностью...

Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?


Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў. ... Читать полностью...

Трыццаць гадоў кахання


Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага ... Читать полностью...

Векавы шлях бабулі Паўліны


Светлы позірк добрых удумлівых вачэй, пачуццё народнага гумару, нязломная вера, пранесеная праз усе бязбожныя часы, і выдатная памяць, якая да драбніц захоўвае ўсе вехі доўгага жыцця – такой сус ... Читать полностью...

Людзі будуць задаволены


У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзн ... Читать полностью...

«Это было недавно…»


Тыповая фотакартка сярэдзіны 1970-х гадоў. Толькі што адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны святу Першамая, і народ высыпаў на ганак установы, каб зрабіць здымак на памяць. Настрой ва ўсіх узнёслы, б ... Читать полностью...