Криминал и происшествия |
|
22.05.2012
В Витебске падчерица подожгла мачеху-пьяницуВ Витебске дочь подожгла сожительницу отца в...
|
|
22.05.2012
В Докшицах пьяная девушка перепугала целый домВ Докшицах по переулку Черняховского минувшей...
|
|
22.05.2012
В Витебске девушка облила сожительницу отца бензином и подожглаБуквально пламенные страсти в одной из квартир...
|
|
17.05.2012
На дорогах Витебской области задержано несколько машин с незаконным грузомЗа последние дни сотрудники ГАИ области...
|

Новости Витебщины
Тематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Май 2012 (152)
Апрель 2012 (209)
Март 2012 (212)
Февраль 2012 (234)
Январь 2012 (214)
Декабрь 2011 (226)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Радзіма “Тараса на Парнасе”

Дубы ў Дубакраі аднаму не абхапіць.
Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы паведамлялася аб свавольстве касалапых на Гарадоччыне. То ў адной закінутай вёсцы мядзведзь абламаў сук на яблыні, то ў другой – знёс у лес калоду з пчоламі. Супрацоўнікі Езярышчанскага лясніцтва расказвалі, што ўлетку колькасць бурых у акрузе дасягае паўсотні.
Апроч «сваіх», ёсць госці з памежных лясоў Расіі. Яны прыходзяць сюды, каб падкарміцца перад зімой на аўсяных, пшанічных і кукурузных палях. Сярод мясцовых паляўнічых гуляе гісторыя пра калегу, які, убачыўшы мядзведзіцу з двума медзведзянятамі, «ляцеў» з лесу, забыўшыся пра ўсё на свеце.
Мяжа
Гэты аграгарадок можна назваць сталіцай азёрнага краю, таму што вакол шмат вадаёмаў. У недалёкім адсюль возеры Ціёста расце занесены ў «Чырвоную кнігу» вадзяны арэх, які нашы продкі выкарыстоўвалі для выпечкі хлеба. Знешне мястэчка падобнае на невялікі райцэнтр, бо мае прасторную плошчу, вакол якой размешчаны будынкі адміністрацыйнага і сацыяльна-культурнага прызначэння. На галоўнай плошчы побач з брацкай магілай 136 воінаў-вызваліцеляў пахаваны Герой Савецкага Саюза Арсенцій Яфімавіч Казлоў. Ён нарадзіўся ў суседняй Газьбе, узнагароду атрымаў за мужнасць пры фарсіраванні Дуная. Пасля вайны А.Казлоў жыў у Мяжы, працаваў у МТС, потым – у саўгасе «Межанскі». Памёр герой у 1971 годзе, сельгаспрадпрыемства перайменавалі ў яго гонар.
Мяжа звязана з імем вядомага віцебскага доктара першай паловы ХІХ ст. Карла Гюбенталя, які першым стаў выкарыстоўваць гіпсавыя павязкі пры пераломах касцей. У 1821 годзе сяляне маёнтка Мяжа захварэлі на гарачку – спалучэнне сыпнога тыфу і дызентэрыі. Па дапамогу людзі звярнуліся да інспектара Віцебскай урачэбнай управы К. Гюбенталя. У красавіку–ліпені доктар паспяхова ліквідаваў эпідэмію. Ён аддзяліў «трудных больных от безопасных, велел окуривать все крестьянские избы ежедневно, переменять солому, на которой лежат больные, платья от умерших и выздоравливающих велел вымыть щелоком…». Лекі, якія К.Гюбенталь даслаў у маёнтак, і сёння лічацца эфектыўнымі. У прыватнасці, настой валяр’яны – сродак карысны пры хваробе сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Рудня і Дубакрай
Гэтыя вёскі размешчаны абапал беларуска-расійскай мяжы і да рэвалюцыі належалі роду Ракасоўскіх. Мясцовыя жыхары ўпэўнены, што менавіта тут правёў першыя гады жыцця знакаміты маршал Канстанцін Ракасоўскі.
Дарэвалюцыйная біяграфія палкаводца стракаціць «белымі плямамі». Савецкі военачальнік паходзіў са шляхецкага роду і меў прычыны захоўваць таямніцы, што выклікалі блытаніну. Па адных звестках, Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў Вялікіх Луках, па другіх – у Варшаве. Яго бацька Ксаверый быццам бы працаваў машыністам паравоза, а па іншых дадзеных – інспектарам Варшаўскай чыгункі. А вось жыхары вёсак Рудня і Дубакрай упэўнены: першыя гады свайго жыцця будучы маршал правёў у іх мясцінах. Па-першае, у свой час гэтыя вёскі належалі роду Ракасоўскіх. Па-другое, бацька Канстанціна, па некаторых звестках, пасварыўся з дзедам і, каб лягчэй было пачаць самастойнае жыццё, пераехаў з Палесся на поўнач Беларусі, бліжэй да радні. Па-трэцяе, апошні гаспадар Дубакраю і Рудні – Платон Аляксеевіч – служыў у дэпартаменце шляхоў зносін і не выключана, што менавіта ён працаўладкаваў Ксаверыя на чыгунку ў Вялікіх Луках. Да гэтага горада адсюль было з паўсотні вёрст.
У вёсках захаваліся рэшткі гаспадарчых пабудоў з часанага каменю. У Дубакраі на месцы панскага палаца – толькі абрысы фундамента памерам 35х33 метры. А раней сядзіба мела тры паверхі і была абнесена каменнай агароджай. Пасля вызвалення Дубакраю ад немцаў у будынках панскага маёнтка размяшчалася тылавая частка савецкіх войскаў. У прыватнасці, тут мылі салдацкую бялізну, вырошчвалі гародніну. І сёння жыхары вёскі называюць панскі парк не іначай як парк Ракасоўскага. У ім растуць магутныя дубы, якія многае памятаюць.
Кажуць, нібыта ў 1960-х гадах Канстанцін Ракасоўскі зацікавіўся Дубакраем, нават цэглу пачалі завозіць для будаўніцтва дома. Але, відавочна, ажыццявіць планы маршалу перашкодзіла смерць. А гадоў дзесяць таму сюды прыязджаў нейкі генерал. «Можа, унук праслаўленага палкаводца?» – мяркуюць дубакрайцы. Аднойчы Канстанцін Ракасоўскі прызнаўся, што першыя ўрокі верхавой язды атрымаў у маёнтку дзядзькі. Магчыма, той конь стаяў у дубакрайскай ці руднянскай стайні?
Дарахі
Вёскі Дарахі і Дубакрай маюць агульныя могілкі, дзе можна ўбачыць урослыя ў зямлю старажытныя каменныя крыжы. Уздоўж берага возера Сенніца, якое знаходзіцца паміж вёскамі, улетку часта ходзяць скарбашукальнікі з металадэтэктарамі, што ўжо само па сабе сведчыць пра старажытную гісторыю гэтых мясцін.
Дарахі пазначаны ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Тут знойдзены і даследаваны 4 стаянкі паўночна-беларускай культуры (12-18 стагоддзі да н.э.), 11 курганных могільнікаў (каля 150 насыпаў 5-11 ст.), паселішчы 6-8 і 11-13 стагоддзяў. У 1970-х краязнавец Іван Вашчыла знайшоў у ваколіцах вёскі дзясяткі фалічных фігур – артэфакты старажытнай рэлігіі.
Падчас вайны за сувязь з партызанамі фашысты спалілі Дарахі. Аб карнай экспедыцыі вяскоўцы ведалі загадзя. Многія схаваліся ў лесе. Але сорак чалавек аддалі сябе на волю лёсу. Старых і малых сагналі ў хату і падпалілі саламяны дах. Выратавацца ўдалося толькі шасцігадоваму хлопчыку Мікалаю, які здолеў выбрацца з агню і ўздоўж дымавой завесы ўцячы ад карнікаў. Сёння аб трагедыі нагадвае помнік, усталяваны на тым самым месцы, дзе дарахоўцы прынялі жудасную смерць. Пасля вайны ў Дарахах склалася непарушная традыцыя. У першы дзень Радуніцы і Тройцы, калі памінаюць продкаў, мясцовыя жыхары і прыезджыя ўраджэнцы вёскі ходзяць на могілкі да сваіх родных. А вось на другі дзень свят абавязкова збіраюцца ля помніка і памінаюць 39 аднавяскоўцаў, імёны якіх пазначаны на мануменце.
Езярышча
Сённяшні гарпасёлак у свой час з’яўляўся цэнтрам раёна, пра што сведчыць будынак былога райкама КПБ, выкананы ў стылі так званага сталінскага ампіру.
Мясцовае возера – адно з самых вялікіх на Беларусі. На выспе, да якой можна дайсці і па броду, стаяў замак. Тут пачыналася кар’ера вялікага князя ВКЛ Альгерда, што пабраўся шлюбам з віцебскай князёўнай Марыяй і два гады пражыў на спадчынных землях жонкі. Пасля смерці цесця Яраслава маладыя пераехалі ў цэнтр княства.
На возеры гняздуецца больш за 60 відаў птушак. У Езярышчы ёсць павер’е, што вада ў ім мае лячэбныя ўласцівасці. У прыватнасці, яна станоўча ўплывае на мужчын. Мяркуючы па тым, што ў Альгерда ад дзвюх жонак было 12 дзяцей, ён часта тут купаўся.
Рамні
Драўляны касцёл у Рамнях пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХІХ ст. спалучэнні класіцызму з элементамі «мадэрна» і «псеўдарускага» стылю. У першапачатковым выглядзе касцёл меў вітражы, а на сценах быў роспіс па палатне. Па словах месцічаў, гадоў сорак назад са словамі «Это же целое состояние!» палотны зрэзаў брытвай дачнік з Ленінграда і звёз. Цяпер на сценах засталіся толькі асобныя адбіткі з біблейскіх сюжэтаў. У тым ліку і пальмы над святой ракой Іардан, што для нашых шырот выглядае вельмі экзатычна.
Астраўляны
Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там ля лазні блізка жыў.
Гэтыя радкі на ўроках «бел. літ.» запаміналіся лёгка, ледзь не з першага разу. Школьнікі старэйшых пакаленняў вывучалі «Тараса на Парнасе» як твор ананімнага аўтара. Сённяшнія вучні імя паэта ведаюць, бо нядаўна даследчыкі канчаткова даказалі: аўтар – Канстанцін Вераніцын. Ён нарадзіўся ў 1834 годзе і паходзіў з прыгонных сялян тутэйшых паноў Бондыравых. Спачатку зваўся Васільевым, але, атрымаўшы вольную, прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і ўзяў прозвішча Вераніцын. Паэма напісана ў 1855 годзе і разышлася па ўсёй Беларусі ў выглядзе самадруку і рукапісных варыянтах. Прыгоды дасціпнага палясоўшчыка мелі фантастычную папулярнасць (пазней перакладзены на шэраг моў).
У гонар К.Вераніцына і яго героя ў Астраўлянах устаноўлены мемарыяльны знак. Аб былых гаспадарах нагадвае будынак панскай стайні. І яшчэ цікавая акалічнасць. Перад вайной у дачкі пана Бондырава, што жыла ў Ленінградзе, нарадзіўся сын – вядомы даследчык Арктыкі і расійскі палітычны дзеяч Артур Чылінгараў. Некалькі гадоў назад ён наведаў радзіму маці, – пастаяў у Стайках (3 км ад Астраўлян) каля месца, дзе быў сядзібны дом паноў Бондыравых.
5.02.2011
Просмотров: 967
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ
Другие новости данной темы:
![]() |
РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА? Дарэвалюцыйная біяграфія маршала Савецкага Саюза, славутага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Ракасоўскага стракаціць «белымі плямамі». Савецкі военачальнік меў прычыны захоўваць у таямніцы асобныя старонкі сваёй біяграфіі, бо паходзіў са шл ... Читать |
| МЯЖА знешне вёска Мяжа Гарадоцкага раёна падобная на невялікі райцэнтр, бо мае прасторную плошчу, вакол якой размешчаны будынкі адміністрацыйнага і сацыяльна-культурнага прызначэння. У Мяжы 389 жыхароў, сярод якіх 202 чалавекі працаздольнага ўзросту, 117 пен ... Читать |
![]() |
СВЕДКА ГIСТОРЫI Ў РАМНЯХ Драўляны будынак былога касцёла ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна ўжо адмервае другое стагоддзе. Паводле раённай кнігі «Памяць», касцёл быў пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХIХ стагоддзя спалучэнні класіцызму з элементамі «мадэрна» і «псеўд ... Читать |
![]() |
ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК Пра вёску Дарахі Гарадоцкага раёна ў колах віцебскай інтэлігенцыі не адно дзесяцігоддзе ходзяць легенды. А ўсё пачалося напрыканцы 70-х гадоў, калі ў абласным цэнтры пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова праводзіліся археалагічныя раскопкі. Наш старэйшы к ... Читать |







В Витебске двое милиционеров спасли девушку-самоубийцу






