Криминал и происшествия |
|
22.05.2012
В Витебске падчерица подожгла мачеху-пьяницуВ Витебске дочь подожгла сожительницу отца в...
|
|
22.05.2012
В Докшицах пьяная девушка перепугала целый домВ Докшицах по переулку Черняховского минувшей...
|
|
22.05.2012
В Витебске девушка облила сожительницу отца бензином и подожглаБуквально пламенные страсти в одной из квартир...
|
|
17.05.2012
На дорогах Витебской области задержано несколько машин с незаконным грузомЗа последние дни сотрудники ГАИ области...
|

Новости Витебщины
Витебские налоговики интересуются пивными акциями
22.05.2012 | НалогиТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Май 2012 (152)
Апрель 2012 (209)
Март 2012 (212)
Февраль 2012 (234)
Январь 2012 (214)
Декабрь 2011 (226)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Выездной ресторан
- Адреса, телефоны, дополнительная информация, меню и пр. О компании.
- gavrila-catering.ru
- Узнать cвой ip
- Полезные советы и статьи. Сервис интернет-проверок.
- whoer.net
«Ціхая прыстань» у Лынтупах

У час адпачынку. Вера Залеская, Моніка Тацюк, Яніна Раўданік, Мар’ян Бабіч, Саламея Гудзель.
Памятаю, як у дзяцінстве ўпершыню ўбачыў дом састарэлых. Яго будынак размяшчаўся ў маляўнічай мясцовасці пад Мінскам, у засені векавых дубоў. Але найбольш запомнілася не прыроднае хараство, а роспач у вачах старых, якія праважалі дадому зазірнуўшых на хвілінку ў госці дзяцей. Цяжкае відовішча…
Прайшло колькі дзесяцігоддзяў перад наступным спатканнем з сацыяльным прытулкам. Калі быў сёлета ў мястэчку Лынтупы, што на Пастаўшчыне, амаль выпадкова зазірнуў у аддзяленне кругласутачнага знаходжання адзінокіх і састарэлых пры Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яно было адчынена менш за два гады таму.
«Усе мы – адна вялікая сям’я», – сустрэла на ганку выконваючая абавязкі загадчыцы аддзялення Надзея Гатоўская. Што гэта не дзяжурныя словы, упэўніўся вельмі хутка, калі прайшоў з своеасаблівай экскурсіяй па аб’екце. І гэта пры тым, што майго візіту тут не чакалі і загадзя не рыхтаваліся.
Раней тут быў дзіцячы садок, але неўзабаве яго перавялі ў школу, а стары будынак капітальна адрамантавалі. Сёння тут усё радуе вока. І ўтульныя жылыя памяшканні, і пакоі адпачынку, і сталоўка, куды чатыры разы на дзень завітваюць старыя, каб пакаштаваць смачныя стравы мясцовых кухараў.
Калектыў аддзялення складаецца з 13-і чалавек, уключаючы медсястру і рабочага па даглядзе тэрыторыі, плюс 30 пастаяльцаў, двух з якіх на лета забралі сваякі. Большасць з саміх Лынтупаў, хаця ёсць людзі і з навакольных вёсак. За пражыванне старыя аддаюць 80% пенсіі. На рэшту можна набыць у краме прысмакаў ці якой садавіны, хаця кормяць тут сытна. Па жаданні ў магазін ці аптэку могуць схадзіць і сацыяльныя работнікі: не кожнаму пад сілу адолець маршрут. Калі дазваляе надвор’е, усе выходзяць на прагулку ва ўтульны дворык. Каля пансіяната ёсць прыгожы лес, так што паветра тут самае чыстае.
Канешне, я не мог не пагутарыць з жыхарамі гэтага ўтульнага будынку. Большасць з іх жылі самотна, у адзіноце. А трэба ж было гаспадарку даглядаць, а здароўе ўжо не тое. Вось і папрасіліся сюды. Для гарадскога жыхара гэта падасца дзіўным, але многія сяльчане толькі тут на схіле жыцця ўпершыню пазнаёміліся з такой «дзіўнай» прыладай, як кран з гарачай ці халоднай вадой, навучыліся карыстацца сучасным туалетам. Надзея Тадэвушаўна адзначае, што амаль на вачах новыя насельнікі папраўляюцца, крэпнуць здароўем.
Так, заслужаная настаўніца Вера Залеская і тут не расстаецца з кнігай. А вось Саламея Гудзель жыла літаральна праз дарогу, але сама папрасілася ў дружны калектыў – хутка ўжо споўніцца 90 гадоў, а побач нікога не было дапамагчы: «Тут добра, чыста, абслуга. Што болей трэба старому?». Аддзяленне рэгулярна з пастырскім словам наведваюць святары: лынтупскі ксёндз і пастаўскі праваслаўны бацюшка. Вясёлыя прадстаўленні на святы прапануюць мясцовыя школьнікі.
Толькі адно, ды і тое жартаўлівае, нараканне пачуў я на адрас «начальства» ад старэнькіх прадстаўніц слабога полу: маўляў, чаму так мала мужычкоў. «Бывае, калі за хлопца і паругаемся». І нездарма, бо на аднаго кавалера прыпадае цэлыя тры мясцовыя прыгажуні! А вось дзядкоў гэта не бянтэжыць. На 8-га Сакавіка кожная з жанчын атрымала ад іх па адмысловай паштоўцы з пажаданнямі і прыгожымі малюнкамі. Прыемна!
Паўторнае наведванне прытулку пакінула зусім адваротнае ўражанне. Аказваецца, і восень жыцця, нават страціўшы ўсіх блізкіх, можна сустрэць у цёплай, душэўнай абстаноўцы павагі і клопату. Так, як гэта атрымалася ў жыхароў лынтупскага сацыяльнага аддзялення.
29.06.2011
Просмотров: 619
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Социум
Другие новости данной темы:
| З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць… Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета дэпутатаў, што на Пастаўшчыне, Аляксей Аліхвер (на фота). Клопатаў хапае самых розных… ... Читать |
| Людзі будуць задаволены У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ... Читать |
| Сельская сядзіба — чым не курорт? Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ... Читать |
| Няма дурных. Ёсць малапісьменныя Як і большасць людзей, я не надта станоўча рэагую на засілле тэлевізійнай ды газетнай рэкламы. Тым не менш заўсёды звяртаю ўвагу на тую, што гучыць па-беларуску. Яе, па-першае, зусім няшмат на роднай мове. |











