Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июль 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Край жоўтых гарлачыкаў


Край жоўтых гарлачыкаў

 

Гара ў вёсцы Камень.

 

Старажытны чалавек любіў сяліцца ля вады, каб было лягчэй пракарміцца. А на Лепельшчыне 125 азёраў, не адна сотня кіламетраў рэк, самыя буйныя з якіх Бярэзіна, Эса, Ула. Таму ў гэтым рэгіёне Віцебшчыны так шмат гарадзішчаў, паселішчаў, стаянак нашых продкаў. Археолагамі ўжо даказана, што людзі тут жылі 9 тыс. гадоў таму. Але гэта не канчатковае датаванне.

 

Лепель

 

Ёсць некалькі версій паходжання назвы горада. Адны гавораць, што ад беларускага слова «лепей», «лепый» (лепшы, прыгожы). Другім падабаецца балтыйскі след – па-латышску «лепе», а па-літоўску «лепеле» азначае «жоўтыя гарлачыкі». Трэція лічаць, што назва горада паходзіць ад латышскага «ліепа» (ліпа) у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў». На працягу сваёй гісторыі горад «блукаў» вакол Лепельскага возера, а сённяшняе месцазнаходжанне займеў з канца ХVІ ст. дзякуючы новаму гаспадару Льву Сапегу, канцлеру ВКЛ. На паўднёвы бераг возера быў перанесены гандлёвы цэнтр, пабудаваны замак і царква. Летась у Лепелі ўстаноўлены помнік знакамітаму ўраджэнцу Віцебшчыны (Л. Сапега нарадзіўся ў Астроўне Бешанковіцкага раёна), выдатнаму палітыку і дыпламату.

 

А ў парку на беразе Лепельскага возера «прысела адпачыць» бронзавая русалка. З гераіняй беларускіх казак, якой даўней пужалі маленькіх дзяцей, любяць фатаграфавацца госці горада.

 

У Лепелі захавалася шмат пабудоў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Цэтральную плошчу, на якой раней праводзілі кірмашы, у народзе называюць «Пятак». У мясцовых уладаў ёсць ідэя ўстанавіць помнік гэтай манеце.

 

«Таможня дает добро»

 

Кінафільм «Белое солнце пустыни» даўно разабралі на цытаты. Але малавядомым застаецца той факт, што рэжысёр фільма Уладзімір Матыль нарадзіўся 26 чэрвеня 1927 года ў Лепелі. Яго бацька Якаў Давыдавіч (Данілавіч) Матыль быў родам з-пад Варшавы, пераехаў у Беларусь, працаваў слесарам на мінскім заводзе «Камунар». Калі Уладзі­міру было тры гады, бацьку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і адправілі на Салаўкі, дзе праз год ён загінуў. Уладзімір правёў дзіцячыя гады разам з маці Бертай Антонаўнай Левінай у ссылцы на Урале, дзе пазней скончыў Свярдлоўскі тэатральны інстытут.

 

Апроч культавай для многіх пакаленняў кінастужкі, Уладзімір Матыль таксама з’яўляецца аўтарам фільмаў «Звезда пленительного счастья», «Женя, Женечка и «катюша». Апошні зняты ў жанры камедыі. Іронія ў адносінах да будняў вайны не спадабалася чыноўнікам, і фільм праляжаў на паліцы да 1990-х гадоў. Але цяпер яго часта можна пабачыць на тэлеэкранах.

 

Уладзімір Матыль памёр 21 лютага 2010 года. Магчыма, калісьці яго імя і творчасць будуць уганараваны і ў родным Лепелі.

 

Запаведнік

 

Праз Бярэзінскі біясферны запаведнік праходзіць аўтамагістраль Віцебск – Мінск, так што прыгажосцю некранутай прыроды можна любавацца з акна машыны. Пры ўездзе ў запаведнік, леваруч, раскінулася балота, на якім растуць невялікія сасонкі. Насамрэч гэта вельмі старыя дрэвы, што маюць узрост больш за сто гадоў. Яны не могуць напоўніцу развівацца ў кіслай балотнай глебе. Але затое мы маем магчымасць назіраць прыроднае мастацтва бансай.

 

У Домжарыцах, адміністрацыйным цэнтры запаведніка, у вальерах можна пабачыць мядзведзя, зубра, аленя, ваўкоў, янотападобнага сабаку, барсука. Тут таксама ёсць музей прыроды, які працуе з 9.00 да 18.00 без абеду і выхадных. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце запаведніка.

 

Ваенныя гарадкі

 

У савецкі час Лепельскі раён быў адным з самых ваенізаваных рэгіёнаў Віцебшчыны. Вайсковыя часткі размяшчаліся ў Бароўцы, Заслонаве, Межыцы. І зараз у гэтых населеных пунктах ёсць падраздзяленні беларускай арміі, але не такія вялікія. Безумоўна, пры выбары месцаў дыслакацыі вайсковых часцей у першую чаргу вызначаліся стратэгічныя задачы, бо Лепельшчына з’яўляецца «падпуззем» вобласці, адкуль дарогі вядуць на Полацк і Віцебск. Але не заставаліся па-за ўвагай і «эстэтычныя» прычыны, таму што ў маляўнічых мясцінах і служыць камфортней. Узяць хаця б тую ж Бароўку, якая знешне нагадвае сапраўдны курорт. Дастаткова выйсці з дому – і перад табой адкрыецца цудоўны краявід з возерам і борам на супрацьлеглым беразе. Нездарма на гэты куток прыроды звярнуў увагу наркам абароны СССР Клімент Варашылаў падчас манеўраў войск Чырвонай Арміі ўлетку 1936 года і загадаў пабудаваць на процілеглым беразе шпіталь, з якога пасля вайны пачыналася гісторыя Лепельскага ваеннага санаторыя. Значна пазней, з 1990-х гадоў, у самой Бароўцы пачаў дзейнічаць дзіцячы санаторый «Жамчужына». Дарэчы, улетку вакол мясцовых азёраў шмат машын з мінскімі нумарамі. Жыхары сталіцы прыязджаюць у выхадны дзень, каб пакупацца і адпачыць ад тлуму гарадскога.

 

А ў ваенным гарадку Заслонава ёсць архітэктурная адметнасць – гарнізонны Дом афіцэраў. Гэты велічны будынак у стылі сталінскага ампіру стаіць сярод лесу, ён амаль у паўтара раза большы за абласную філармонію. Фатографу-аматару цяжка зафіксаваць яго фасад, бо «не хапае аб’ектыва». А адысці далей немагчыма – спінай упіраешся ў дрэвы. У Доме афіцэраў доўгія і шырокія лесвічныя маршы ці не з паўсотняй прыступак.

 

«На крыжах»

 

У чатырох кіламетрах ад Заслонава ёсць святыя вытокі «На крыжах», якія маюць такую легенду: аднойчы на гэтым месцы з’явіліся воблачны слуп і вока пад самымі нябёсамі, і загучаў голас Божы…

 

Тут адразу чатыры крыніцы, вада з якіх зліваецца ў адзін ручай. У свой час ля кожнага вытоку стаяў крыж. З 2006 года па ініцыятыве настаяцеля мясцовага храма Іосіфа Валоцкага айца Ула­дзіміра прыхаджане пачалі добраўпарадкоўваць крыні­цы. Устанавілі бетонныя кольцы з трубамі, абклалі іх камянямі. Зладзілі і зруб для купелі, які не мае даху, каб бярвёны не сырэлі. Вада з крыніц «На крыжах» валодае гаючымі якасцямі. Яна багатая на радон, серабро, магній, кальцый. Добра дапамагае пры радыкуліце, артрыце, пазванковай грыжы, захворваннях унутраных органаў. Вада з гэтых крыніц набыла папулярнасць не толькі ў жыхароў Лепельшчыны. Каб прымаць радонавыя ванны, сюды прыязджалі людзі нават з Украіны. Ну, а месцічы ў асноўным выкарыстоўваюць ваду для прыгатавання ежы, салення і кансервацыі гародніны. Асабліва гэта тычыцца жыхароў пасёлка Заслонава, дзе ўтрыманне жалеза ў вадзе перавышае норму ў тры-чатыры разы.

 

Камень

 

Назва вёскі пайшла ад вялікай гары, якая здалёк падобна на агромністы валун. На ёй размяшчалася старажытнае гарадзішча. У гары ёсць назва – Царкоўка. Калісьці тут была царква з залатымі купаламі, мела «тры шпілі», а па святах страляла гармата. Раней на каменскай гары стаяла сухая таполя. На Купалле моладзь усцягвала на яе галлё старыя пакрышкі і «паліла Купалу». Гавораць, агонь быў відаць ажно ў Сушы, якая знаходзіцца за 18 кіламетраў.

 

Таронкавічы

 

Знаёмы рыбак расказваў, як на беразе аднаго з лепельскіх азёраў знайшоў сем камянёў розных памераў, выкладзеных стужкай. На кожным была выява баброў: на адным бацька, на другім маці, на астатніх – дзеці. Разам камяні складалі кампазіцыю сям’і працавітых звяркоў, што кіруюцца да вады. Тады падумалася, што вось адкуль у сярэдзіне ХХ ст. узялася мода ставіць у пакоі сем слонікаў. Гэтую індыйскую традыцыю ў нас называлі банальным мяшчанствам. Але старажытны майстар мог бы паспрачацца, бо народы, якія прыйшлі з Індыі і рассяліліся па Еўропе, стараліся жыць у суладдзі з прыродай, спавядалі прыкладна аднолькавую рэлігію, і лічба 7 для іх была магічнай.

 

У вёсцы Таронкавічы можна ўбачыць камяні іншага кшталту: гэта і сярэднявечныя хрысціянскія крыжы, і культавыя валуны з язычніцкімі знакамі. Іх сабралі і аднавілі аматары даўніны Лепельшчыны.

 

Валова Гара

 

У гэтай вёсцы амаль як у Венецыі: замест вуліцы – водны канал, які падзяліў Валову Гару на дзве часткі напрыканцы ХVІІІ стагоддзя. Менавіта ў той час пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучала басейны рэк Днепр і Дзвіна і прызначалася для вывазу лесу з Мінскай губерні ў Рыгу. Будаўніцтва вялося з 1797 па 1805 гады. Яшчэ пасля вайны праз Валову Гару катэры цягалі баржы і плыты па маршруце Лепель – Барысаў. З развіццём аўтамабільнага транспарту патрэба ў Бярэзінскай воднай сістэме знікла, і канал пачаў гібець.
У госці адзін да аднаго жыхары Валовай Гары ходзяць праз драўляныя масткі альбо мінаюць канал цераз бетонную плаціну. Ля многіх хат усталяваны сталы з лаўкамі, каб у вольную часіну адпачыць, гледзячы на штучны вадаём эпохі «элегантнага стагоддзя».
Цікавым аб’ектам падаецца дом даглядчыкаў шлюзаў. Ён адметны тым, што пакоі маюць столь вышынёй 3,5(!) метра. Таксама ў доме два асобныя ўваходы. Падобна, што жылі ў ім дзве сям’і. Побач – цагляны склеп; гэта была лядоўня, у якой захоўвалі рыбу.
Назва вёскі звязана з богам Вялесам. У славянскім язычніцкім пантэоне ён адказваў за жывёлагадоўлю. Старажытныя людзі вадзілі валоў на ўзвышша, дзе размяшчалася капішча, і ахвяравалі іх там, каб залагодзіць бога Вялеса. З тае пары ўзвышша сталі называць Валовай гарой, пазней жа гэтую назву атрымала і паселішча. Цяпер на ўзвышшы, зарослым старым лесам, размешчаны вясковыя могілкі, тут пахаваныя як каталікі, так і праваслаўныя. На могілках вялікая колькасць старадаўніх таўшчэзных дубовых крыжоў, пачарнелых і замшэлых. Ёсць тут і агульная каплічка, у ёй развешаны ручнікі, расстаўлены абразкі, ля керамічнай галавы Хрыста ляжаць ахвяраванні – колькі грошай. Пры ўзыходзе на гару ідзецца надзіва лёгка, нават раптам узнікае адчуванне, быццам аднекуль знізу, з-пад зямлі, цябе нешта ўздымае ў вышыню. Можа, хто папя­рэджвае, каб не таптаўся ты па святой гары?
* * *
На Лепельшчыне распрацавана некалькі турыстычных маршрутаў. Для арганізацыі экскурсій можна звяртацца па тэлефоне: (+375 29) 597-0036, Вольга Мікалаеўна Маханенка.

Сяргей Кавалеўскі, «НС». Фота з архіва “НС”.



29.07.2011

 

Новость посмотрели: 3096

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Крыніцы — гаючыя слёзы зямлі


Калі лік рэк на Віцебшчыне ідзе на сотні, азёр – на тысячы, то крыніц – на дзясяткі тысяч. А можа, і мільёны, бо немагчыма пералічыць усе вытокі, што бруяцца пад паверхнямі тых жа рэк і аз ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

Таямніцы камянёў


Часам зямля адкрывае таямніцы нашай гісторыі, якія доўга захоўвала і аберагала. Некалькі гадоў назад каля вёскі Малыя Таронкавічы Лепельскага раёна энтузіясты-краязнаўцы паднялі з-пад зямлі 12 каме ... Читать полностью...

Адпачыць ад тлуму гарадскога


Вольга Маханенка – інструктар-метадыст па турызму фізкультурна аздараўленчага цэнтра аддзела спорту і турызму Лепельскага райвыканкама. У раёне яе ведаюць і як пераможцу аднаго з першых конкурс ... Читать полностью...

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

З варагаў у грэкі: чым прыкметная тапаніміка Віцебшчыны?


Наша вобласць займае вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Тут сыходзяцца дарогі з Заходняй Еўропы ва Усходнюю, з паўночнага захаду на поўдзень. Як жартуюць аршанцы, іх горад у транспартных адно ... Читать полностью...

Сенненскі арнамент


У свой час у Беларусі адбывалася актыўная барацьба «с пережитками прошлого», у тым ліку і з назвамі населеных пунктаў, у якіх хтосьці вельмі пільны знаходзіў крамольны падтэкст. Не заста ... Читать полностью...

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...