Криминал и происшествия |
|
22.05.2012
В Витебске падчерица подожгла мачеху-пьяницуВ Витебске дочь подожгла сожительницу отца в...
|
|
22.05.2012
В Докшицах пьяная девушка перепугала целый домВ Докшицах по переулку Черняховского минувшей...
|
|
22.05.2012
В Витебске девушка облила сожительницу отца бензином и подожглаБуквально пламенные страсти в одной из квартир...
|
|
17.05.2012
На дорогах Витебской области задержано несколько машин с незаконным грузомЗа последние дни сотрудники ГАИ области...
|

Новости Витебщины
Витебские налоговики интересуются пивными акциями
22.05.2012 | НалогиТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Май 2012 (152)
Апрель 2012 (209)
Март 2012 (212)
Февраль 2012 (234)
Январь 2012 (214)
Декабрь 2011 (226)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Яго лёс – лес

На захадзе нашай вобласці на плошчы 91 тыс. гектараў раскінуліся ўладанні аднаго з самых аддаленых ад Віцебска лясгасаў – Пастаўскага. У яго ўваходзіць 9 лясніцтваў: Валкоўскае, Варапаеўскае, Груздаўскае, Дунілавіцкае, Камайскае, Лынтупскае, Пастаўскае, Полаўскае і Старадворскае. Дырэктар лясгаса Анатоль Сапрончык задаволены працай калектыву, дзе відавочны сплаў моладзі і ветэранаў, такіх, як найвопытнейшы работнік, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Іван Сіманёнак (на фота). З гэтым цікавым чалавекам дырэктар і параіў сустрэцца перш за ўсё.
Сціпласць, прафесіяналізм і цудоўная баларуская мова, якую рэдка пачуеш нават ад прафесійных дыктараў і акцёраў – вось якім мне адразу падаўся Іван Іванавіч. Пра такіх зазвычай кажуць: знаходзіцца на сваім месцы. Ён патомны лесавод. Бацька працаваў лесніком, так што выбар быў асэнсаваны. Скончыў факультэт лясной гаспадаркі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава, нядоўгі час працаваў у Обальскім лясніцтве, а потым вярнуўся на малую радзіму. 36 гадоў ужо тут! Прайшоў усе прыступкі ад інжынера лясных культур да цяперашняй пасады. Сярод іншых абавязкаў аддзела – улік ляснога фонду. Напрыканцы кожнага года падводзяцца вынікі працы: колькі высечана дрэў, колькі пасаджана новых.
А праца ў лясной гаспадарцы – не з лёгкіх. Пад адкрытым небам, летам няма абароны ад дажджу, зімой – ад снегу. Ляснік – жаданая ахвяра для камароў, аваднёў ды іншай пошасці. А паспрабуй адолець многія кіламетры па дрыгве і хмызняку. «Лес – гэта суцэльная дарога-дарога, – па-філасофску заўважае мой субяседнік. – Выходзіш да нейкага прыпынку мокры, усе глядзяць са здзіўленнем». На плечы леснікоў кладзецца і ліквідацыя лясных пажараў: якая спецтэхніка заедзе ў гушчар?
Толькі трэць яго былых сакурснікаў засталася працаваць па спецыяльнасці. Яшчэ цяжэй прыжываецца сучасная збалаваная моладзь, якая спадзявалася толькі на рамантыку. Адпрацоўваюць тры месяцы і з’язджаюць. Штогод з полацкага каледжа прыходзяць 6 чалавек і толькі пара застаецца. Відавочна падае і прафесіяналізм: што ж гэта за выпускнік, які не можа вызначыць азімуту? Як такому, не ведаючы самых асноў, не заблукаць у лесе? Не даспадобы майстру і павелічэнне колькасці дзяўчат, што абіраюць гэту працу: «Няма чаго жанчыне рабіць у лесе!».
Экзотыкі асаблівай за доўгія гады працы не было: ні мядзведзяў, ні ваўкоў не сустракаў. Хаця і ў бабровую нару правальваўся, і з кладкі сазлізгваў у лясную рэчку. А самымі небяспечнымі жывёламі, якіх страчаў, жартуе Іван Іванавіч, былі, напэўна, кляшчы ды камары. Ад апошніх не дапамагаюць ніякія хімічныя прэпараты. Так надакучваюць за дзень, проста страхоцце!
Што тычыцца «двухногіх» парушальнікаў ляснога заканадаўства, дык І. Сіманёнак лічыць, што ў любым выпадку не трэба абражаць чалавека, а спакойна, «з лёгкай душой» растлумачыць яму віну і ступень адказнасці за яе. Такія ж адносіны ў яго і з падначаленымі, якія па-сяброўску ставяцца да свайго зусім не строгага начальніка.
А яшчэ Іван Супранёнак мае карыснае хобі: ля бацькоўскай хаты ў вёсцы пасадзіў сад. Ды не абы які: у ім 100 гатункаў яблыкаў і 40 – ігруш! У чалавека заўсёды павінна быць нейкая аддушына для рэлаксацыі, упэўнены лесавод, і мэта ў жыцці. Без гэтага адзін крок да маральнай і фізічнай дэградацыі асобы, што, на жаль, не так ужо і рэдка сустракаецца сёння…
7.10.2011
Просмотров: 398
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Действующие лица
Другие новости данной темы:
| Лес — гэта храм Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі па ўсёй краіне прайшла акцыя «Чысты лес», закліканая садзейнічаць навядзенню парадку на землях ляснога фонду. У нашай вобласці выезды на ачыстку лесу ад смецця з удзелам валанцёраў адбыліся ва ўсі ... Читать |
| «Это было недавно…» Тыповая фотакартка сярэдзіны 1970-х гадоў. Толькі што адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны святу Першамая, і народ высыпаў на ганак установы, каб зрабіць здымак на памяць. Настрой ва ўсіх узнёслы, бо пастаўленыя працоўныя заданні «выканалі і перав ... Читать |
| Вяселле па-сенненску — прышчэпка ад разводаў Апошнім часам на Сенненшчыне назіраецца сапраўдны шлюбны бум. Колькасць новаствораных сем’яў сягае да пасляваенных паказчыкаў. У чым прычына такой прыемнай тэндэнцыі? Можа, у сонечнай актыўнасці, а можа, і ў той цёплай, урачыстай атмасферы, якую ств ... Читать |
| Грае чароўная скрыпка франтавіка Усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай: няўмольны час забірае іх аднаго за адным у вечнасць. Рыгор Данілавіч Бацюлёў з Езярышча, што на Гарадоччыне, захаваў светлы розум і пачуццё гумару, ды яшчэ раз-пораз дэманструе свае музычныя таленты для земл ... Читать |











