Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Декабрь 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Эталонная вясковая школа


Менавіта такі загаловак паказаўся мне дарэчным для аповеду  пра Дунілавіцкую сярэднюю школу-дзіцячы сад Пастаўскага раёна (наведаў яе на пачатку навучальнага года). Унушальны вонкавы выгляд, утульныя аўдыторыі, ветлыя і кампетэнтныя педагогі, якія ў гэтых сценах сеюць першыя парасткі разумнага, добрага, вечнага.

 

Сёння ўстанова адукацыі з’яўляецца адной з асноўных адметнасцяў Дунілавічаў. Яшчэ зусім нядаўна гэта была звычайная базавая школа. Новая ж збудавана па індывідуальным праекце ўжо ў новым тысячагоддзі. Для гэтага яе дырэктару, дарэчы, вельмі цікаваму чалавеку Васілю Аляксандравічу Бульбенаву прыйшлося прайсці з ідэяй «школы будучага» ўсе прыступкі лесвіцы ўлады. Між іншым, яго бацька – гераічны чалавек, партызан, пасля вайны ўзначальваў мясцовы калгас. У вёсцы яго імем названа вуліца, на якой месціцца сельсавет.

 

Зараз у школе вучацца каля 200 чалавек плюс два дзясяткі выхаванцаў дзіцячага сада. З імі займаюцца 30 педагогаў, трэць якіх самі скончылі гэту навучальную ўстанову.

 

Школа, па словах дырэктара, крыху перагружана. «Кожны куток заняты», – уздыхаючы кажа В. Бульбенаў. Аказваецца, будынак толькі звонку здаецца занадта вялікім для сяла. А ў ім жа ёсць дзве спартыўныя залы, сталовая, прасторная актавая зала, якая займае два паверхі. Блок пачатковай школы і дзіцячага сада яшчэ недабудаваны: не хапае сродкаў. У ідэале добра было б стварыць кабінетную сістэму, каб дзеці кожны прадмет вывучалі ў асобным, спецыяльна абсталяваным пакоі. Пакуль не атрымліваецца.

 

Да школы адносіцца тэрыторыя прыблізна ў 30 км у радыусе, каля 16 населеных пунктаў. Прыязджаюць вучні і з райцэнтра. Дастаўка арганізавана двума школьнымі і рэйсавымі аўтобусамі.

 

Раней, калі працавалі па праекце 12-гадовай школы, быў павышаны ўзровень выкладання прадметаў: тых жа матэматыкі, біялогіі, фізікі, замежных моў. Сёння яны вывучаюцца на базавым узроўні, а раней – гімназіі-ліцэя. Але дадатковыя веды дзеці атрымліваюць – за кошт факультатыўных заняткаў.

 

У сапраўдных лідарах школа-сад па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Нездарма мінулай восенню менавіта ў Дунілавічах прайшла выязная калегія ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама. Не бываюць тут пустымі ні гульнявая пляцоўка, ні трэнажорная зала. Натуральна, што шмат былых вучняў сталі настаўнікамі фізкультуры.

 

Асобна варта сказаць пра турызм, фанатам якога ў добрым сэнсе гэтага слова шмат гадоў з’яўляецца і Васіль Аляксандравіч. Сваё захапленне ён перадае дзецям. Традыцыйна паспяхова на турзлётах выступае школьная каманда «Надзея». Хадзілі ў паходы і гэтым летам.

 

Канешне, раней маглі сабе дазволіць і ў Польшчу з’ездзіць, і на Камчатку злятаць, і на крайняй Поўначы пабываць, і ў пясках Каракумаў. Цяпер засталіся толькі больш эканамічныя маршруты – напрыклад, Пушкінскія Горы ці шматквецце роднай Беларусі, па якой найлепш рухацца на веласіпедзе. За дзень кіламетраў сто можна, асабліва не напружваючыся, адолець. На жаль, не паспелі сёлета закупіць байдаркі, каб асвоіць і шматлікія ў нашым краі водныя маршруты. Вучні пачатковых класаў ходзяць у пешыя вандроўкі, даследуючы ваколіцы Дунілавічаў. Створаны школьны музей, дзе захоўваюцца ўражанні ад вандровак, увасобленыя ў фотаздымках. У міжсезонні ва ўстанове актыўна займаюцца баскетболам. Дырэктар лічыць, што гэты від спорту добра развівае неабходныя для заняткаў турызмам якасці.

 

А яшчэ школа, можна сказаць, «шэфствуе» над усімі навакольнымі помнікамі гісторыі, брацкімі могілкамі. Добраўпарадкоўваюць вучні  і вясковыя праваслаўныя клады.

 

Гонар кожнай школы – яе выхаванцы. Сярод выпускнікоў Дунілавіцкай школы ёсць канструктары як мазаўскіх аўтобусаў, так і касмічных караблёў. Працуюць яны і ў Акадэміі навук, і на айчынных прадпрыемствах. Шмат дактароў, кіроўцаў, трактарыстаў (не дзіва: сам дырэктар выкладае тут аўтасправу), у тым ліку, вядома, і ў роднай гаспадарцы.

 

Дунілавіцкім абітурыентам па плячы любая ВНУ. Напрыклад, усе сёлетнія 32 выпускнікі атрымліваюць далейшую адукацыю. Палова – у ВНУ (БДУ, беларускіх медуніверсітэтах, сельгасакадэміі і г. д.), палова – у сярэдніх спецыяльных навучальных установах. А значыць, у будучы эканамічны, сацыяльны, духоўны патэнцыял нашай краіны будзе ўклад і «птушанят дунілавіцкага гнязда».

 

Алесь Бынькоў, «НС».



12.12.2011

 

Новость посмотрели: 2167

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: АДУКАЦЫЯ




Похожие новости по теме :

 

УСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ З НАРОДНАЙ ВУЧЭЛЬНI...


Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей ... Читать полностью...

НА АДНУ ШКОЛУ ПАМЕНШАЛА


З 35 школ Глыбоцкага раёна новы навучальны год пачнуць 34. З першага кастрычніка закрываецца базавая школа-сад у вёсцы Перадолы, у якой сёлета займаліся толькі 15 вучняў. Таму, як паведаміл ... Читать полностью...

Жыццё на хутары ля Дунілавічаў змяняе рытм


Мабыць, шмат хто з маладзейшага пакалення нават і не адразу ўцяміць, што гэта за дзіўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, больш вядомая па таленавітым творы Гогаля. А якое стагоддзе таму менав ... Читать полностью...

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ


У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе школа добра абсталяваная і дырэктар дасведчаны, але к ... Читать полностью...

Толькi басейна не хапае


Ва ўсіх вучняў Арэхаўскай СШ Ушацкага раёна высокія адзнакі па фізкультуры, бо яны любяць спорт і ёсць дзе ім займацца. Спрыяюць выніку стаўленне школьнага кіраўніцтва да фізкультуры, арганізацыйныя з ... Читать полностью...

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI


«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае ... Читать полностью...

«ДАМАШНI» СПОСАБ НАБЫЦЦЯ ПРАФЕСII

«ДАМАШНI» СПОСАБ НАБЫЦЦЯ ПРАФЕСII


Кашчынская СШ – «манапаліст» сярод школ Чашніцкага раёна ў падрыхтоўцы вучняў па прафесіі трактарыст-машыніст катэгорыі «А». Курс «Трактары» тут выкладаецца больш за трыццаць гадоў. Напачат ... Читать полностью...

Выпускнікі Новалукомльскага дзяржпрафліцэя запатрабаваныя на рынку працы


«У нас вельмі дружны калектыў. Вось днямі прайшла спартландыя паміж вучнямі і выкладчыкамі», – такімі словамі сустрэў на парозе сваёй навучальнай установы дырэктар Новалукомльскага д ... Читать полностью...

Плёну вам, настаўнікі і вучні


Напрыканцы студзеня Кашчынская сярэдняя школа Чашніцкага раёна адзначыла 50-годдзе. На юбілей сабраліся ветэраны-педагогі, выпускнікі, прадстаўнікі мясцовай улады, шэфы. Святочныя мерапрыемствы заня ... Читать полностью...