Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Што новага, краязнаўцы?


Удзельнікі краязнаўчага руху жывуць па ўсёй Віцебшчыне. Дзякуючы іх пошукавай працы адкрываюцца невядомыя старонкі даўніны. Мы пацікавіліся, як ідуць справы ў некаторых з гэтых энтузіястаў.

 

Антон Бубала, навуковы супрацоўнік рабочай групы па стварэнні Верхнядзвінскага гістарычна-краязнаўчага музея:

 

– Па раёне рухаюся зазвычай на веласіпедзе, толькі па зусім непраезджых нетрах – пешака. Напарнік – Генадзь Давыдзёнак з Каханавічаў, адзін з пачынальнікаў народнага клуба «Белыя вароны», рабацяга і халасцяк, проста «хворы на вандроўкі». Вышукваем мясціны былых маёнткаў і фальваркаў, млыноў і цагельняў, сляды шляхоў і грэбляў, «зачараваныя» камяні. Двухдзённыя вылазкі ладзім амаль штотыдзень. Адна з апошніх звязана з пошукам магіл ахвяраў фашызму былой вёскі Курашы-Саёўскія. Гэты куток за рэчкай Вужыцай схаваны лясамі, а бабры шмат дзе зрабілі іх непраходнымі. Аднак удалося яго вызначыць – і касцёр Памяці засведчыў чалавечую прысутнасць у сумнай глухамані.

 

Узрасла цікавасць людзей да сваіх каранёў, складання радаводаў. Жыхарка з Юсціянава папрасіла ўдакладніць, дзе там была капліца. На малюнку Напалеона Орды бачна нейкая  святынька над сажалкай. Але ці  тое? Ажно з Кемерава звярнуўся 80-гадовы пенсіянер Г. Зянкевіч. Яго памяць захавала згадкі пра дзядулеву хату над Сар’янкай у Пустэльніках. Летапісная карчма Пустэльнік некалі вырасла ў паселішча з вадзяным млынам, крамамі і сямігодкай, але загінула ў полымі вайны. З Віцебска жанчына даводзіць, што яна належыць да роду славутага даследчыка Сібіры Івана Чэрскага. А з Польшчы прыязджалі панове за звесткамі аб тутэйшай галіне роду Карвэцкіх.

 

Не так даўно з 40 латвійскімі навукоўцамі пабывалі ў Расіцы, Сар’і, Асвеі (маршрут «Наша Крайняя Поўнач. Перавясла памяці»). Потым у верхнядзвінскім РДК ішла гутарка пра этнакультурныя сувязі краін-суседзяў. Народныя клубы «Ветэран» і «Спадчына» з удзелам Дома рамёстваў і райбібліятэкі зладзілі выставы. На радаснае здзіўленне гасцей гучалі і латышскія песні.  Я асмеліўся прачытаць тры вершы з сучаснай латышскай паэзіі ў арыгінале і ва ўласным перакладзе на беларускую мову.

 

Людміла Нікіціна, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея «Гісторыя Заронаўскага краю» (Віцебскі раён):

 

– У маёй краязнаўчай працы – значная перамена: музейная экспазіцыя ўзбуйнілася і займае ажно пяць залаў (замест ранейшых двух): этнаграфічную, гістарычную, «Вяртанне ў СССР», калекцыйную і хату-чытальню. 16 тысяч экспанатаў, прашу, каб для іх перапісу далі памочнікаў. Узбагачаюць музейны збор найперш жыхары Заронава і навакольных вёсак, сябры-краязнаўцы, як, напрыклад, кіраўнік віцебскага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання «Пошук» Ларыса Бруева. Дзяўчынка з Баршчоўкі аўтобусам прывезла стары венскі стул, які яе дзядуля збіраўся ўжо спаліць. Хто не першы раз прыязджае ў раён – па справах, у госці альбо праведаць месцы пахавання сваіх продкаў,  загінуўшых пры вызваленні нашых мясцін ад фашыстаў, – не толькі не мінаюць музей, але і папаўняюць яго экспазіцыю. Пабывалі тут прадстаўнікі Расіі і Латвіі, Італіі і Германіі, Ізраіля, Англіі, Кітая. Настаўнікі вязуць на экскурсію сваіх вучняў. Падабаецца ўсім, бо экспанаты можна браць у рукі, фатаграфавацца з імі. Ад залы калекцый наведвальнікі проста ў захапленні: старыя ёлачныя цацкі (толькі Дзядоў Марозаў 30 штук), народныя музычныя інструменты, самаробныя беларускія лялькі, манеты, значкі і іншыя даволі рэдкія сёння рэчы. Запрашаю паглядзець!

 

Віктар Грыбко, настаўнік англійскай мовы Іванскай СШ Чашніцкага раёна:

 

– У Мінску выйшла мая новая краязнаўчая кніга – «Іванск і ваколіцы». Гэта плён архіўных пошукаў, абследавання тутэйшых мясцін,  стасункаў з дасведчанымі людзьмі. Выданне змяшчае звесткі аб археалагічных помніках, новыя дакументы з гісторыі Ульскай бітвы, Вялікай Айчыннай вайны, кароткія біяграфіі землякоў-ардэнаносцаў, тапанімічны слоўнік і іншыя матэрыялы. Яны аздоблены сотняй фотаздымкаў. Змястоўным атрымаўся раздзел, прысвечаны роду Валадковічаў, якому некалі належыў Іванск. Паспрыялі сувязі з польскімі і галандскімі нашчадкамі Валадковічаў. Яны прыслалі фота, зробленыя ў XIX і XX стагоддзях, а таксама вельмі цікавыя запісы сваяка – М. Ялавецкага, які ў 1914 годзе гасцяваў у Іванску, «На акраіне імперыі» называюцца. Гэтыя матэрыялы будуць надрукаваны і ў адным з польскіх гістарычных часопісаў, а па просьбе галандцаў я пераклаў іх на англійскую мову.

 

Тыраж кнігі «Іванск і ваколіцы» – 250 экземпляраў. Думаю, што яна спатрэбіцца не толькі на ўроках ці занятках гісторыка-краязнаўчага гуртка нашай школы. Вельмі ўдзячны за падтрымку ў выданні дырэктару ААТ «Іванскі – Агра» Віктару Сямёнавічу Унуковічу.

 

Уладзімір Магільніцкі, пенсіянер, Паставы:

 

– Збіраюся пісаць кнігу пра Лынтупы. Вельмі адметнае паселішча на Пастаўшчыне, зараз аграгарадок, мае захапляючую гісторыю і шэраг прыгожых помнікаў даўніны. З бацькамі ездзіў туды на кірмашы, потым вучыўся ў Лынтупскай школе, а ўжо дарослым 8 гадоў адпрацаваў намеснікам дырэктара ў тагачасным саўгасе, ведаю ці не кожнага жыхара. Словам, люблю гэты маляўнічы куток. Колішні тутэйшы настаўнік Іосіф Быхавец  выдаў змястоўную брашуру, прысвечаную Лынтупам, работнік ААТ «Блакітныя азёры» Алесь Гарбуль – валунам Лынтупшчыны. Аднак гэта толькі частка магчымай інфармацыі. Шукаю паплечнікаў для свайго краязнаўчага праекта і спадзяюся, што з цягам часу будзе магчымасць спрошчанага пераходу мяжы для жыхароў бліжэйшых да Літвы населеных пунктаў. Адразу б падаўся ў архівы суседняй краіны, бо там можна знайсці і шмат матэрыялаў пра Лынтупы. Вось такія ў мяне планы.

 

Галіна Шпакоўская, «НС».



9.01.2012

 

Новость посмотрели: 2066

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ЭКСПРЕСС-ОПРОС




Похожие новости по теме :

 

Краязнаўцы Віцебшчыны – лепшыя


Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі. Ён праходзіў у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і прымеркаваны да 65-годдзя Вялікай  ... Читать полностью...

На экскурсію з Мікалаем Піваварам


На гэту сустрэчу натхніў адзін мой калега, які нядаўна ў поўным захапленні вярнуўся з турпаездкі па маршруце Віцебск–Дзісна–Міёры–Друя–Верхнядзвінск–Сар’я. Нават не ... Читать полностью...

Гэта i Ёсць радзiмазнаўства


Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку...

Як французаў пад Астроўна білі


Навуковы супрацоўнік Бешанковіцкага гісторыка-краязнаўчага музея Анатоль Крачкоўскі – укладальнік раённай кнігі «Памяць» і аўтар шэрагу краязнаўчых даследаванняў на мясцовыя тэмы. С ... Читать полностью...

Каменны рарытэт ля Навасёлак


Пра аграэкатурыстычны комплекс «Салаўіны гай», што на Пастаўшчыне, ведаюць амаль усе жыхары нашай вобласці. Страусы, козы, свінні і іншыя прадстаўнікі экзатычнай і айчыннай фауны жывуць т ... Читать полностью...

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і са ... Читать полностью...

Не зніклі памяці крыніцы


Выданнем краязнаўчага зборніка «Полацкі край у легендах і паданнях» распачалі Год кнігі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Полацкага раёна. Яны не толькі натхнёна прапаган ... Читать полностью...

МIНУЎШЧЫНА СТАЛА БЛIЖЭЙ


23 снежня ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці прэзентавалі энцыклапедычны даведнік «Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802-1917)». Аб&rsquo ... Читать полностью...

Сонца на ручніку і ў аконцы


На Міёршчыне ёсць вёскі, дзе здавён жывуць стараабрадцы. Сведчаннем таму і шэраг экспанатаў раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. Адзін з іх – самаробны ручнік. У 1994 годзе, калі яшчэ толь ... Читать полностью...