Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Усе дарогі прывядуць у Глыбокае


Усе дарогі прывядуць у Глыбокае

 

Ідзе рамонт ГДК.

 

Другога верасня ў Глыбокім пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да свята засталося роўна 200 дзён. А колькі запланаванага яшчэ трэба зрабіць, каб у Год кнігі здзівіць гасцей не толькі абноўленым знешнім выглядам аб’ектаў прамысловай, сацыяльна-культурнай сферы горада, вёсак, аграгарадоў, але і перадаць любоў да друкаванага слова, пазнаёміць з мясцовымі звычаямі і традыцыямі!

 

Пазаўчора адбылося першае пашыранае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да свята на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Косінцам. За кароткі тэрмін, па словах Аляксандра Мікалаевіча, на глыбоцкай зямлі трэба навесці  ўзорны  парадак, зрабіць усё неабходнае, каб інфраструктура раёна адпавядала сучаснаму еўрапейскаму стандарту.

 

Правядзенне Дня пісьменства – даўняя мара многіх глыбачан. Мажліва, таму да свята рыхтавацца пачалі загадзя. Рэканструявалі сярэднюю школу №1, стаматала­гічную паліклініку, узвялі першую і другую чэргі гарадскога стадыёна, пабудавалі сучасную танцзалу... Сумеснымі намаганнямі абсталявалі дзіцячую пляцоўку на беразе возера Кагальнае. Аднак рэалізацыя іншых многіх цікавых ідэй і задум пакуль застаецца на паперы.

 

Напрыклад, па словах старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата, першага чэрвеня пасля капітальнага рамонту адчыніць дзверы ўтульны гарадскі Дом культуры, крыху пазней – дзіцячая школа мастацтваў, Дом рамёстваў. Да Дня беларускага пісьменства плануецца адкрыць у горадзе яшчэ адзін дзіцячы садок, завяршыць рэканструкцыю стадыёна.

 

Шмат пытанняў звязана з былым  памяшканнем раённай бібліятэкі, у якім пасля рэканструкцыі плануецца адкрыць філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея з заламі знакамітых землякоў.

 

Ёсць у Глыбокім тэатральная зала славутага земляка Ігната Буйніцкага, і, на думку А. Косінца, можна адкрыць і невялікі тэатр, дзе б самадзейнасцю займаліся дарослыя і дзеці.

 
Гасцям на Глыбоччыне павінна быць утульна, як дома. На пасяджэнні штаба абмяркоўваліся пытанні рэканструкцыі будынкаў гасцініцы, аўтастанцыі, чыгуначнага вакзала, размяшчэння ўздоўж буйных аўтадарог аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і г.д.

 

Да пачатку жніўня асноўныя работы трэба выканаць. Часу застаецца нямнога, тым больш што адны арганізацыі яшчэ не зрабілі праектна-каштарысную дакументацыю, другія чакаюць грошай.

 

– Не толькі горад, – зазначыў Аляксандр Мікалаевіч, – увесь раён павінен рыхтавацца да свята. Больш увагі трэба звярнуць на рэалізацыю праграмы «Чыстыя палі», на працу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонт сельскіх навучальных устаноў і г.д. Нельга спадзявацца толькі на бюджэт, трэба шукаць спонсараў, запрашаць да супрацоўніцтва замежных інвестараў.

 

Напрыклад, рамантаваць тэрапеўтычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы дапамагаюць мясцовыя спонсары. А каплічку на месцы, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў лагер смерці, пабудуюць за кошт ахвяраванняў вернікаў і правядзення ў раёне суботнікаў. Прыватнае прадпрыемства «Трэст­Прамбуд» на беразе возера Пліса будуе сучасны аздараўленча-турыстычны комплекс «Пліса». Яно ж дапаможа правесці рэканструкцыю мясцовай школы.

 

Дэталі сцэнарнага плана правядзення Дня беларускага пісьменства арганізатары распавядаць не спяшаюцца. Вядома, што галоўная святочная пляцоўка будзе размешчана на абноўленай цэнтральнай плошчы горада. Гараджане і госці свята змогуць зазірнуць на тэатральны панадворак, пазнаёміцца з самабытнымі майстрамі, гісторыяй краю, прыняць удзел у спартыўных мерапрыемствах і г.д. Глыбокае ўпрыгожыць Алея славы, будуць устаноўлены бюсты і барэльефы знакамітых землякоў.

 

Наступнае пасяджэнне арганізацыйнага штаба запланавана на 15 сакавіка.

 

Дзіяна Берніковіч, фота аўтара, «НС».



15.02.2012

 

Новость посмотрели: 2004

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА




Похожие новости по теме :

 

Старт падрыхтоўцы дадзены


У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе ... Читать полностью...

Як свята рабілі ўсе разам


Ужо колькі месяцаў запар Глыбокае жыве ў асаблівым рытме. Напэўна, у горадзе не знойдзеш тых, хто не спрычыніўся да падрыхтоўкі Дня пісьменства, хто б застаўся ўбаку ад агульнай справы. Наколькі зад ... Читать полностью...

Алфавіт у вулічным інтэр’еры


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім з’явіліся загадкавыя літары. Справа ў тым, што сёлета ў чэрвені кіраўніцтва раёна прапанавала прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам горада п ... Читать полностью...

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў і Днём беларускага пісьме ...


Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства – знакавыя падзеі культурнага жыцця краіны, усенароднае свята прызнання важнасці адукацыі, без якой немагчыма захаваць багацце гістарычнай спадчыны ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ


5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

Ігнату Буйніцкаму ад землякоў


Учора споўнілася 150 год з дня нараджэння заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. «Але ў першую чаргу, гаворыцца ў віншавальным звароце старшыні аблвыканкама Аляксандра ... Читать полностью...

Глыбокае мае шанец стаць “беларускай Венецыяй”


Міністры спорту і культуры пагадзіліся на падтрымку праекта стварэння турыстычнага квартала ў Глыбокім, паведамляе kraj.by. Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынкаў у цэнтры Глыбокага, у якіх павін ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

«Дарога да святыняў» пройдзе праз Віцебшчыну


Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, пачнецца 29 жніўня. Цягам пяці дзён ... Читать полностью...