Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Апрель 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж»


У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж»

 

Не так ужо і шмат турыстаў наведваюць сёння гэту найцікавейшую мясціну на самым захадзе нашай вобласці, на Пастаўшчыне. Аднак упэўнены, што Лынтупы з іх сядзібна-паркавым ансамблем Бішэўскага, касцёлам і маляўнічым наваколлем варты больш пільнай увагі. І параўнанне іх у загалоўку з галоўнай рэзідэнцыяй князёў Радзівілаў — зусім не парабольшванне.

 

Калі зойдзе размова пра мінулае мястэчка, тутэйшыя жыхары абавязкова вам распавядуць пра французскую акторку, у якую падчас вучобы ў Парыжы закахаўся «наш» пан Юзаф Бішэўскі і пабудаваў для яе ў Лынтупах прыгожы палац у венецыянскім стылі, адбіты ў водным люстэрку. Сцены пакояў выклалі прыгожай беласнежнай пліткай, падлога ж была вытрымана ў жоўта-чорных фарбах. Ды не захацела жыць у нас ганарлівая іншаземка. Так валадар і застаўся на ўсё жыццё (а памёр ён у глыбокай старасці) халасцяком. Калі лічыць гэту гісторыю праўдай, дык яна вартая шэкспіраўскіх тварэнняў.

 

Каля палаца быў разбіты «культурны» парк, агаро­джаны мурам з прыгожымі брамкамі. У ім раслі рэдкія дрэвы і кустоўе. Дамінавалі чырвоная ліпа і серабрысты клён, а таксама, як прыгадаў мне лынтупскі старажыл, высокія «пахнёнцэ джэвы» з вельмі прыемным водарам, які ішоў ад іх. Наўкола па­свіліся аграмадныя панскія быкі. Каб яны не кідаліся на людзей, вочы жывёлаў закрывалі замацаваныя на лбе дошкі.

 

На рэлігійныя святы ў засені дрэваў дазвалялася адпачываць і простаму люду. Пан Юзаф, кажуць, быў разумным, меў добрае пачуццё гумару. Калі мясцовыя музыкі на яго дзень народзінаў (а быў ён ужо 93-гадовым) праспявалі ўрачыстыя «Сто лят», дасціпна заўважыў: «Малавата вы мне гадоў пажыць адпусцілі». Але знайсці спачын на сваёй зямлі дзядульку не пашчасціла. Прыйшоў 1939 год, і каб не трапіць у Сібір ці наогул не быць расстраляным, уцёк на Захад, дзе і памёр. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні, дзе знайшлі спачын многія дзеячы беларускага адраджэння пачатку мінулага стагоддзя, а таксама сэрца кіраўніка польскай дзяржавы Пілсудскага, які завяшчаў пахаваць сябе каля маці. Пасля вайны ў палацы размяшчаліся розныя канторы, жылі вайскоўцы. Апошнім гаспадаром была школа, але пасля пераезду яе ў новы будынак 15 гадоў таму стары гмах стаў проста безгаспадарчым.

 

Захавалася каларытная вежа насупраць палаца (на фота). Хто са старажылаў лічыць, што ў ёй быў халадзільнік, дзе ў лёдзе з апілкамі захоўваліся малочныя прадукты, хто – што вяндлярня. Зараз наўрад гэта так ужо і важна. Але тое, што пабудова ўражвае сваімі памерамі і адзіная зберагла першапачатковую дахоўку, з якой, праўда, перыядычна ападае, як восеньскае лісце, дранка, – факт. Побач з ёй у свой час быў амфітэатр, дзе рэгулярна праходзілі канцэрты.

 

Заслугоўваюць асобнай увагі і злучаныя паміж сабой рэчкай Лынтупкай выкапаныя ўручную ставы. Самы вялікі, перад палацам, меў дно, выкладзенае глінай і камянямі, быў вельмі чыстым. У святы людзі маглі бясплатна скарыстацца лодкамі для прагулянак. Проста ў вадаём спускаліся прыступкі, што ператваралі яго ў сапраўдную купальню. Пасля нацыяналізацыі ўсё гэта было расцягнута «руплівымі гаспадарамі» ў якасці будматэрыялаў. Зараз стаў натуральна зарос тванню, але нават загнаць кол у цвёрдае дно не атрымліваецца. Раней тут было багата рыбы. У час вайны, прыгадваюць, немцы заязджалі проста на сярэдзіну на машынах-амфібіях ды глушылі рыбу гранатамі.

 

На супрацьлеглым ад палаца беразе ў 1904 годзе Бішэўскім быў пабудаваны бровар. Да гэтага часу тут як філіял віцебскага лікёра-гарэлачнага завода дзейнічае спіртзавод, які дае працу больш за сотні лынтупцаў.

 

Таксама прыгадалі мне пра ўрослыя ў зямлю лёхі, куды надта любіла лазіць дзятва. Быццам бы яны з’яўляліся пачаткам падземных хадоў. У час вайны гэтых збудаванняў вельмі баяліся акупанты: маўляў, там жыве чорт. Прычына такога страху хавалася ў выявах нейкіх рагатых істот, змешчаных на вялікіх дзвярах.

 

Надзея на адраджэнне былой прыгажосці з’явілася пасля таго, як комплекс з чарговай спробы быў прададзены з аўкцыёна расійскім інвестарам, якія да таго ж будуюць у раёне і сетку аграэкасядзіб. Яны маюць намер укласці ў яго аднаўленне ў якасці культурна-аздараўленчага комплексу, з захаваннем, вядома, непаўторнасці, больш за 2,5 млн. долараў. Ужо летась распачаліся падрыхтоўчыя працы. Палац пакрысе ачышчаецца ад бруду, з цагляных муроў адбіваюць старую тынкоўку. Узімку ўзвялі драўляныя рыштаванні па перыметры. Трэба мяняць і дах, што захаваўся  з савецкіх часоў. Радуе, што зараз тут працуюць мясцовыя жыхары, якія хвалююцца за гэты родны куток.  А там прыйдзе час і спецыялістаў-рэстаўратараў.
Дарэчы, Юзаф Бішэўскі пакінуў аб сабе добрую памяць і неабарочным касцёлам Андрэя Баболі, які на сёння складае архітэктурную дамінанту мястэчка. Унутры яго ёсць дошка фундатару бажніцы ад удзячных вернікаў. Добрая рэч – людская памяць. Верыцца, што яе аб сабе пакінуць і тыя, хто творыць сённяшні дзень Лынтупаў.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



9.04.2012

 

Новость посмотрели: 2807

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Родам з «польскага часу»


Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа гэты з хітрынкай у вачах жвавы дзядуля. Нарадзіўс ... Читать полностью...

Збіральнік скарбаў ксёндз Павел


Касцёл апостала Андрэя — дамінанта мястэчка Лынтупы, што на Пастаўшчыне. Адметна, што на працягу існавання ён ніколі не зачыняўся, нават калі па аб’ектыўных прычынах не было свайго свята ... Читать полностью...

Векавы шлях бабулі Паўліны


Светлы позірк добрых удумлівых вачэй, пачуццё народнага гумару, нязломная вера, пранесеная праз усе бязбожныя часы, і выдатная памяць, якая да драбніц захоўвае ўсе вехі доўгага жыцця – такой сус ... Читать полностью...

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI


Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым р ... Читать полностью...

Запрашаем у Пастаўскі раён, на радзіму Дубоўкі


Пастаўшчына– радзіма Уладзіміра Дубоўкі, аднаго са знакавых паэтаў беларускага адраджэння пачатку ХХст. Ён нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Агароднікі ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння ў 1 ... Читать полностью...

Маўклівы сведка дубровенскай гісторыі


Кожны больш-менш значны населены пункт мае сваю архітэктурную візітоўку. У Дуброўне гэта, несумненна, будынак былога кляштара. Пакуль ён у непрыглядным стане, аднак аднаўленне павінна распачацца ў бл ... Читать полностью...

З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…


Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета дэпутатаў, што на Пастаўшчыне, Аляксей Алі ... Читать полностью...

Чым адметныя міёрскія Чэрасы. Гісторыя асобнай вёскі не менш цікавая за гі ...


Ігар Кандратовіч – вучань 10 класа сярэдняй школы №3 Міёраў – праславіў вёску Чэрасы, што ў сямі кіламетрах ад райцэнтра, на ўсю Беларусь. Яго даследчая праца, прысвечаная гісторыі гэтага ... Читать полностью...

«Ціхая прыстань» у Лынтупах


Памятаю, як у дзяцінстве ўпершыню ўбачыў дом састарэлых. Яго будынак размяшчаўся ў маляўнічай мясцовасці пад Мінскам, у засені векавых дубоў. Але найбольш запомнілася не прыроднае хараство, а роспач у ... Читать полностью...