Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Май 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Край чашніцкі легендамі багаты...


Край чашніцкі легендамі багаты...

 

Белая царква ў Чарэі.

 

Адным з самых вядомых людзей Чашніччыны з’яўляецца Васіль Цяпінскі (Амельяновіч), беларускі пратэстанцкі перакладчык і пісьменнік другой паловы XVI ст. Удзельнічаў у Інфляндскай вайне, служыў у падканцлера ВКЛ Астафія Валовіча, апекуна рэфармацыйнага руху. В. Цяпінскі лічыцца пераемнікам Францыска Скарыны. У сваім маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў перакладзенае на беларускую мову «Евангелле». Заклікаў пануючыя колы захоўваць традыцыі і звычаі продкаў, быў прыхільнікам ўдасканальвання школьнай асветы, каб зрабіць яе больш даступнай, разнастайнай і адпаведнай патрэбам грамадства, у тым ліку і простым людзям. Супрацоўнічаў з Сымонам Будным.


Сучасны Чашніцкі раён у сярэднявеччы быў надзейнай апорай Полацкага княства, дзе нараджалася беларуская нацыя  і дзяржаўнасць.

 

Чашнікі

 

Ёсць тры версіі паходжання назвы райцэнтра. Першая: горад размешчаны ў нізіне, быццам ў чашы (адносна люстра Лукомльскага возера ніжэй на 35 м). Другая: тут было развітае ганчарства. Трэцяя: ад слова «чашнік» – пасада ў ВКЛ. Чалавек, які яе займаў, павінен быў наліваць вялікаму князю напоі, што падносіў да гаспадара падчашы. Пасада вядомая з 1409 года, з цягам часу яна ператварылася ў намінальную. Але стаць чашнікам ці падчашым мог не кожны. Трэба было здаць «кандыдацкі мінімум»: мець арыстакратычнае паходжанне і давер начальства. Пасада чашніка існавала і на павятовым узроўні.
Ад ХVI ст. Чашнікі належылі панам Лукомльскім, Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. Апошні гаспадар у 1886 годзе пабудаваў картонную фабрыку «Скіна», якая цяпер вядомая пад назвай «Чырвоная Зорка».

 

Вялікі ўплыў на развіццё Чашнікаў аказала будаўніцтва напрыканцы ХІХ ст. Бярэзінскай воднай сістэмы, што звязвала Чорнае і Балтыйскае моры. На рацэ Ула ў Чашніках была ўзведзена прыстань і майстэрні па вытворчасці гандлёвых суднаў. А многія жыхары займелі прафесіі лоцманаў і плытагонаў, дастаўляючы грузы і лес праз Улу і Дзвіну ў Рыгу. Развіваўся і гандаль. У Чашніках захаваліся старыя кварталы, у свой час пераважна заселеныя яўрэямі. Забудовы перадаюць атмасферу мястэчка канца ХІХ-пачатку ХХ ст. Сярод архітэктурных помнікаў вылучаецца Спаса-Праабражэнская царква ХІХ ст., якую пабудаваў Вікенцій Валадковіч. Яна не зачынялася ў часы атэізму, і людзі прыносілі сюды абразы з разбураных храмаў.

 

Лукомль

 

З’яўляецца прыкладам таго, як збіваецца гістарычны код і ў выніку шматлікіх акалічнасцяў буйны сярэднявечны горад цягам стагоддзяў паступова ператвараецца ў малапрыкметны населены пункт. А ў свой час перад Лукомлем адкрываліся вялікія перспектывы.

 

На гарадзішчы археолагамі знойдзены артэфакты днепра-дзвінскай культуры (рубеж нашай эры), Банцараўскай культуры VI-VIII ст., у пазнейшых пластах выявілі касцяную шахматную фігурку ферзя і шмат іншых цікавых рэчаў. У ІХ ст. Лукомль займеў драўляна-земляныя ўмацаванні, што сведчыла пра статус аднаго з племянных крывіцкіх цэнтраў. Праўда, у наступным стагоддзі крэпасць была разбурана. Гісторыкі мяркуюць, што гэтая падзея адлюстравала канчатковы вынік барацьбы паміж Лукомлем і Полацкам за гегемонію ў Падзвінні. А так бы менавіта Лукомль сёння лічыўся «калыскай беларускай дзяржаўнасці». Тым не менш, час уваходу ў Полацкае княства стаў пікам росквіту мястэчка. У ХІ-ХІІІ ст. паселішча месцілася на абодвух берагах ракі Лукомка на плошчы каля 13 га і па памерах мала чым саступала Полацку. У пісьмовых крыніцах Лукомль упершыню згадваецца ў 1078 годзе ў «Павучанні» князя смаленскага і чарнігаўскага Уладзіміра Манамаха падчас яго паходу на Усяслава Чарадзея. Сіметрычны ўдар па полацкім  княстве У. Манамах зрабіў за разарэнне У. Чарадзеем Смаленскай і Ноўгарад-Северскай валасцей.
Канфлікты, якія перыядычна ўзнікалі паміж кіроўнай элітай і далей не давалі спакойнага жыцця гораду. У 1386 годзе паспрачаліся за ўладу зводныя браты Андрэй і Ягайла (сыны Альгерда: першы ад віцебскай княжны Марыі, другі ад цвярской – Улляны). Андрэй з дапамогай Тэўтонскага ордэна хацеў аднавіць кантроль над Полацкім княствам, захапіў Лукомль і двое сутак вытрымліваў аблогу войскаў, якія паслаў Ягайла. А ў 1430-я гады на авансцэну выйшлі ўжо стрыечныя браты – Свідрыгайла Альгердавіч і Жыгімонт Кейстутавіч. У іх барацьбе Лукомль таксама адыграў значную ролю. Кропку паставіла Інфляндская (Лівонская) вайна. У 1563 годзе войскі Івана Грознага разбурылі замак, і з тае пары ён не аднаўляўся.

 

Сярод помнікаў археалогіі найбольшую ўвагу прыцягвае гарадзішча, альбо замчышча. Ёсць і курганны могільнік ХІ ст., знаходкі з яго сведчаць пра існаванне некропаля. Тут хавалі дружыннікаў старажытнага Лукомля, які так і не стаў сучасным горадам.
Але ХХ ст. паспрабавала аднавіць гістарычную справядлівасць, і побач з мястэчкам паўстаў горад.

 

Новалукомль

 

Самы малады горад Віцебшчыны ўзнік дзякуючы будаўніцтву Лукомльскай ДРЭС, якое пачалося ў 1964 годзе. Флагман беларускай энергетыкі ўзведзены на беразе аднайменнага возера.
Гараджане без перабольшвання жывуць у курортнай зоне – да возера ад бліжэйшага дома літаральна сто метраў. А на мясцовым пляжы для нязвыклага вока адкрываецца дзіўны прыродна-індустрыяльны пейзаж: пад небакрай сягае люстэрка возера, над якім узвышаюцца тры вялікія трубы самай магутнай на Беларусі электрастанцыі.

 

Чарэя

 

«У черейских собственная гордость» – так можна перафразаваць радок савецкага паэта ў адносінах да жыхароў гэтага населенага пункта. І сапраўды, пачуццё патрыятызму да сваёй малой радзімы ў месцічаў высокае. Згодна тутэйшай легендзе, на гэтых землях жыло ганарлівае племя шалаватаў. Але гісторыя маўчыць пра іх далейшы лёс.

 

Чарэя, таксама як і суседні Лукомль, калісьці была цэнтрам княства. У ХV ст. належыла князям Пяструцкім, аднаго з якіх, Міхаіла Іванавіча, у 1433 годзе ўтапіў у Дзвіне згаданы вышэй Свідрыгайла Альгердавіч. На той час Альгердавага сына скінулі з вялікакняжацкага пасада (кіраваў пасля Вітаўта ў 1430-1432 гадах) і на яго месца абралі Жыгімонта Кейстутавіча. Але Свідрыгайлу падтрымалі ўсходнія землі ВКЛ, і ён замацаваўся ў Віцебску. Магчыма, М. Пяструцкага накіравалі ў цяперашні абласны цэнтр на перамовы, дзе ён і знайшоў сабе смерць.

 

На працягу 250 гадоў Чарэя належыла магнацкаму роду Сапегаў, у тым ліку і канцлеру Льву Іванавічу. У канцы XVI ст. ён стаў фундатарам будаўніцтва першай у ВКЛ уніяцкай царквы і манастыра. Храм абарончага тыпу у стылі ранняга барока праектаваў італьянскі архітэктар, калі гэты накірунак толькі пачынаў фарміравацца на Апенінскім паўвостраве. Ад колеру сцен храм атрымаў назву «Белая царква». Яе рэшткі, падобныя на маяк, і цяпер узвышаюцца над возерам. Падчас Паўночнай вайны ў Чарэйскім манастыры размяшчалася зімовая кватэра Аляксандра Меньшыкава. А ў вайну 1812 года у Чарэі знаходзіліся часткі і штаб французскага маршала Віктора.

 

Пасля Сапегаў мястэчкам валодалі Мілашы. У 1877 годзе ў сям’і гаспадароў нарадзіўся сын Оскар – французскі паэт, літоўскі дыпламат, дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша. Чарэю часта наведваюць госці з замежжа.

 

Канешне, у Чарэі цяпер «няма таго, што раньш было». Але шмат чаго захавалася. А яшчэ мястэчка можна назваць краем бэзу. Гэтая расліна вельмі тут папулярная з часоў Мілашаў. Так што ў канцы мая-пачатку чэрвеня водар бэзу ахінае ўсе ваколіцы Чарэі.

 

Капцэвічы

 

8 кастрычніка 1812 года ад напалеонаўскіх войскаў быў вызвалены Полацк, і французскі корпус Сен-Сіра адступіў у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнікі. Каля Капцэвічаў ён злучыўся з часткамі маршала Віктора, што падышлі з-пад Смаленска. 19 кастрычніка французаў атакавалі рускія войскі пад камандаваннем Вітгенштэйна. Бітва за Чашнікі доўжылася цэлы дзень. Французы вымушаны былі адступіць у Сянно. У 1962 годзе ў памяць пра тыя падзеі ў Капцэвічах усталявана стэла.

 

Кажары

 

На мясцовых могілках знаходзіцца 18 каменных крыжоў, якія датуюцца XIII-XVI ст., на асобных – надпісы на стараславянскай мове. Побач з крыжамі вялікая колькасць пліт, высечаных з мясцовага шэрага граніту.

 

Раім наведаць і гістарычны музей у Чашніках. Тут можна пабачыць унікальныя рэчы, сабраныя па вёсках раёна: вялікі абраз з Божым вокам; куфар, распісаны пальцам; маленькі хамут, з дапамогай якога жарэбчыка прывучалі да працы; падручнік геаграфіі, выдадзены па-беларуску ў 1911 годзе; знакамітую спадніцу «з хвастом» (перад у ёй прамы і роўны, а задняя частка даўжэйшая і мае шмат складак – такім чынам сялянкі хацелі быць падобнымі да паненак). Дарэчы, у музеі багатая калекцыя аўтэнтычных сялянскіх строяў, якія сёння каштуюць звыш 5 тысяч долараў.

 

Беражыце бабуліны куфры – гэта сапраўдная спадчына!

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



14.05.2012

 

Новость посмотрели: 5045

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Браслаўскія маякі


Каралі азёр, цэпы лясоў, чароды пагоркаў – так можна ахарактэрызаваць Браслаўшчыну, якая з’яўляецца візітнай карткай Беларускага Паазер’я. Сюды прыязджаюць людзі, каб зачаравацца п ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

Сенненскі краязнавец Васіль Бандарэвіч аб вайне 1812 года


Менавіта гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна абраў для назвы сваёй дакументальнай працы, якую стварыў у суаўтарстве з Вольгай Лісоўскай, сенненскі краязнавец, мастак, настаўнік Васіль Бандарэвіч. У час ... Читать полностью...

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей


Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...

«Слава ж Воршы ўжо не згорша…»


  Словы, вынесеныя ў загаловак, узяты са старажытнай песні пра Оршу. Аршаншчына здавён была не толькі фарпостам, але і транзітным калідорам Беларусі. Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамабіль ... Читать полностью...

Міёршчына вядомая і невядомая


З сучасным Міёрскім раёнам звязаны лёсы выбітных дзеячоў беларускай культуры: гісторыка і філолага Вацлава Ластоўскага, кампазітара і стваральніка Дзяржаўнага хора БССР Генадзя Цітовіча, мастака і ва ... Читать полностью...

Наведайце ваколіцы Віцебска


Большасць самых вядомых гістарычных мясцін Віцебскага раёна знаходзяцца на Дзвіне. Гэта і зразумела, бо каля вады людзям заўсёды было лягчэй пракарміцца. Ды і гандаль у старажытнасці ў асноўным вёўся ... Читать полностью...

Дзяніс Дук: «Тут мы можам натхняцца сваімі вытокамі»


Амаль на сто гадоў павялiчыў узрост Полацка загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзянiс Дук, абаранiўшы доктарскую дысертацыю па тэме ўзнікнення, фармі ... Читать полностью...