Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июнь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Творчая малацьба ў «Старым млыне»


Творчая малацьба ў «Старым млыне»

 

У самым цэнтры Паставаў на маляўнічым беразе возера, утворанага ў рэчышчы Мядзелкі, у старажытным будынку ў свой час пасяліліся творчыя людзі. Іх суполка завецца Дом рамёстваў «Стары млын». Назва, дарэчы, адпавядае даўнішняму прызначэнню пабудовы.

 

У горадзе з пракаветных часоў сяліліся працавітыя, творчыя людзі. На цэнтральнай плошчы гістарычнага цэнтра дагэтуль захаваліся крытыя гандлёвыя рады, дзе можна было набыць тавар на любы густ. Бо тут жа ў «залаты век» Антонія Тызенгаўза рабілі практычна ўсё. Месцічы і валёнкі валялі, і ткалі. Там, дзе зараз гарадскі парк (пастаўчане яго і сёння завуць «гарбарка»), жылі татары, якія ў гарбарні абраблялі шкуры.

 

Была тут і паясарня, дзе майстры выраблялі паясы накшталт знакамітых слуцкіх, шылі залатымі і срэбнымі ніткамі на ядвабнай аснове. А для стварэння адмысловых керамічных вырабаў з высокай якасцю абпалу гліны прывезлі нават майстроў з няблізкіх Івацэвічаў…

 
Якія ж заняткі для душы знаходзяць тутэйшыя творчыя людзі сёння? Ды такія ж, мабыць, як і іх майстравітыя папярэднікі: ткуць на станках, як Алена Крывенькая (на фота). Яна сцвярджае, што яе праца – гэта спрыт ног, рук і, канешне ж, галавы, плятуць з саломкі, робяць габелены. Ёсць свае керамічная і сталярная майстэрні... Самі творцы ездзяць па гарадах і вёсках закупляць неабходныя матэрыялы.

 

Штатны калектыў складаецца ўсяго з сямі чалавек. Дырэктар Таццяна Петух працуе на гэтай пасадзе з 1998 года. Таццяна Мікалаеўна тутэйшы феномен тлумачыць проста: «Мы – еўрапейскі памежны рэгіён, а такія заўсёды лепей развіваюцца, захоўваюць культурныя здабыткі. У цэнтры Беларусі гэта ўжо трохі размываецца. А тут вельмі адчуваецца блізкасць Літвы, Латвіі, якія захавалі і мову, і традыцыі. Адкрываю каталогі літоўскага ткацтва – гэта ж ўсё наша!» Т.Петух лічыць, што айчынных вырабаў можна не саромецца. У тым жа Кітаі запатрабаваныя беларускія народныя строі, карыстаюцца попытам паясы ды кашулі.

 

У розныя творчыя гурткі прыходзяць займацца мясцовыя школьнікі. Летам традыцыйна больш дарослых, нават расіяне прыязджаюць на спецыяльныя курсы. Дом рамёстваў ні ў якім разе не з’яўляецца замкнёнай структурай. Наладжаны сталыя сувязі з калегамі. Частыя госці – студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.Машэрава. Людзі прыязджаюць на рэгулярныя выставы.

 

Актыўна наладжана экскурсійнае ўзаемадзеянне з Пастаўскім цэнтрам турыстычных паслуг. Напрыклад, сёлета ў рамках масленічнага праекта прымалі па 10-15 груп у дзень. Багата жадаючых было зазірнуць сюды і ў Вербную нядзелю, і ў велікодны час…

 

Разам з Домам рамёстваў у «Старым млыне» месціцца і калектыў раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці. Тут заўсёды вясёлая атмасфера са спевамі, музыкай, гульнямі. Такая, якая і павінна быць у асяроддзі творчых людзей, што не даюць згаснуць духу нашага народа.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



13.06.2012

 

Новость посмотрели: 1620

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: Традиции




Похожие новости по теме :

 

Не згаснуць народныя традыцыі, калі іх адраджэннем займаюцца апантаныя людз ...


Кацярына Сібірцава – намеснік дырэктара цэнтра, а яшчэ і добры кераміст. Ва ўтульнай мясцінцы ў засені велічных дрэваў размясціўся ў Наваполацку някідкі звонку будынак Цэнтра рамёстваў і трады ... Читать полностью...

Фантазіі на шкле


Людзі старэйшага пакалення памятаюць, як у 1950-х гадах упрыгожвалі жытло фотаздымкамі ў расфарбаваных шкляных рамках. Гэты традыцыйны беларускі роспіс выконваўся з адваротнага боку вырабаў. А ў Лепе ... Читать полностью...

Танцы, якія захоўваюць народныя традыцыі


Сапраўдную вечарыну народных танцаў зладзілі ў мінулую нядзелю ў Віцебску сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Цэнтр рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання месціцца ў Мінск ... Читать полностью...

Творчасць сілай духу


У Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Дзвіна» адкрылася цікавая выстава творчых работ маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца ў гуртку дэкаратыўна-прыкладной твор ... Читать полностью...

Каб прыхінуцца да вытокаў


Клуб-музей этнаграфіі ў вёсцы Вецяра, дзе 134 жыхары, працуе пяты год. Ідэю аб’яднаць пад адным дахам дзве ўстановы падала начальнік аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама Інга Журомская. ... Читать полностью...

У «ГАРАДОЦКАЙ СКАРБОНЦЫ» ЎСЯГО БАГАТА


У дамах культуры і сельскіх клубах Гарадоцкага раёна зараз праходзіць штогадовы агляд-конкурс «Гарадоцкая скарбонка». Свае творчыя набыткі прадстаўляюць калектывы мастацкай самадзейнасці ... Читать полностью...

Чашніцкі Фабержэ


Пабачыўшы гэтыя сувеніры, выштукаваныя выкладчыкам Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў, метадыстам-майстрам раённага Дома рамёстваў Валерыем Варчэнем, міжволі карціць назваць іх аўтара мясцовым Фаберж ... Читать полностью...

Творчыя стасункі суседзяў


У мінулую нядзелю аграгарадок Адаменкі Лёзненскага раёна сустракаў гасцей са Смаленшчыны. А прыязджалі яны на свята пад красамоўнай назвай «Сусед без маны – бліжэй усякай радні!». ... Читать полностью...

З марай пра «танцуючы горад»


Калі размаўляў з гэтай абаяльнай жанчынай на новалукомльскай вуліцы, да нас не раз падыходзілі выпадковыя прахожыя, каб павітацца, перакінуцца парай слоў. Не дзіва: Наталля ... Читать полностью...