Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июль 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Купальская ночка ля возера Шо ў Глыбоцкім раёне


Купальская ночка ля возера Шо ў Глыбоцкім раёне

 

На мінулым тыдні вёскі Івесь і Шо Глыбоцкага  раёна загаманілі, заспявалі  па-старадаўняму. Жанкі і мужчыны ўсхвалялі веліч Зямлі і Сонца, выконвалі  песні фальклорныя, аўтэнтычныя. Вяскоўцы  гасцінна сустракалі ўдзельнікаў IX абласнога свята абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я-2012».

 

Звычайнае «Купалле» асацыіруецца з вогнішчам, жартамі, гульнямі, дзявоцкай варажбой… Але ж гэта не зусім так. Купальскія святы, якія праводзяцца ў гарадах, разлічаны на масавасць. Купалле ж на беразе таямнічага возера Шо, у блакітным люстэрку якога, па меркаванні некаторых беларускіх навукоўцаў, і «хаваецца» цэнтр Еўропы, – не канцэрт, не распісанае па хвілінах тэатралізаванае прадстаўленне. Гэта самабытнае, непаўторнае свята, накіраванае на захаванне аўтэнтыкі, традыцый і манеры выканання старадаўніх песень пад адкрытым небам без узмацняльнай апаратуры.

 
У гэтым годзе ў глыбоцкую глыбінку завіталі народныя фальклорныя калектывы з Ушацкага, Глыбоцкага, Полацкага, Міёрскага раёнаў, Мінска, Наваполацка, Віцебска. Распачало свята ўрачыстае песеннае шэсце па вуліцах вёсак Шо і Хралы. Разам выканаўцы сольных і гуртавых абрадавых спеваў на жытнёвым полі спявалі, збіралі кветкі, плялі вянкі. Каб дапоўніць прастору маляўнічых мясцін этнічным самабытным гучаннем, арганізатары свята запрасілі знакамітага дудара Вячаслава Козака.

 

Начную цішыню і цемру возера Шо абуджалі факельнае шэсце, купальскія гульні і «песенная барана». Праходзіў фэст народных музыкаў «Прыпеўкі Паазер’я-2012», усе жадаючыя маглі паспытаць абрадавых страў Паазер’я, песнямі віталі ўзыход сонца, вадзілі карагоды каля вогнішча.

 

Гэта месца сакральнае, у адзін голас сцвярджаюць вяскоўцы і ўдзельнікі абласнога абрадавага свята. Лясы і азёры, палі і ўзгоркі чаруюць, зараджаюць непаўторнай энергетыкай, надаюць сілы і бадзёрасць духу. Спакон вякоў тутэйшыя жанчыны вітаюць песнямі старажытнае свята летняга сонцастаяння, захоўваюць старадаўнія абрады.

 

Па словах метадыста па фальклоры абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ліліі Кернажыцкай, аўтэнтычны фальклорны гурт Івесьскага культурнага гісторыка-турыстычнага цэнтра, які існуе больш за 20 год – унікальны. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць напоўненыя жыццёвым сэнсам тэксты песень, а таксама само іх выкананне. Бабулі з вёсак Шо, Івесь, Хралы ведаюць больш за 100 старадаўніх песень.

 

У красавіку гэтага года гурт прымаў удзел у ІХ  рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў «Фальклор беларускай глыбінкі». За зберажэнне і папулярызацыю культурнай спадчыны краіны жанчыны атрымалі падзяку Міністэрства культуры Беларусі.

 

Існуе меркаванне, што аўтэнтычныя спевы аказваюць спрыяльнае  тэрапеўтычнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Даследчыя праекты, звязаныя з вывучэннем і ўжываннем у лячэбных мэтах арт-тэрапіі, грунтуюцца на аналізе фальклору беларускіх вёсак, у тым ліку і глыбоцкіх. Каб пачуць чароўны голас мінулага, у Івесь, Шо людзі спяшаюцца з розных гарадоў і вёсак Беларусі і нават іншых краін.
Па словах удзельніцы свята, выкладчыцы Маскоўскага інстытута псіхалогіі і педагогікі Марыны Сарокінай, пра цудадзейную глыбоцкую глыбінку яна ведала даўно, але што так хораша можна адпачыць, правесці вольны час, не ўяўляла. У гэтам годзе з Масквы ў Івесь прыехалі больш за 10 чалавек, каб дакрануцца да гісторыі сакральнага месца, зазірнуць у тайны чароўнай купальскай ночы.

 

Дзіяна Берніковіч, фота аўтара, «НС».



9.07.2012

 

Новость посмотрели: 1806

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: Традиции




Похожие новости по теме :

 

Чароўныя галасы гарадоцкай “Глейны”


Народны фальклорны гурт «Глейна» пачаў сваю канцэртную дзейнасць у 1999 г. пры метадычным цэнтры аддзела культуры Гарадоцкага райвыканкама. Назва гэтага калектыву сімвалічная: глейна  ... Читать полностью...

«Не старэюць душой ветэраны»


У межах XI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», прысвечанага 67-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падведзены вынікі ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

КУПАЛЬСКIЯ АГНI, ДЗЯВОЧЫЯ МАРЫ

КУПАЛЬСКIЯ АГНI, ДЗЯВОЧЫЯ МАРЫ


Сённяшняй ноччу тысячы людзей адзначылі адно з самых любімых народных святаў – Купалле. Сотні вогнішчаў асвятлялі неба ў ваколіцах населеных пунктаў Віцебшчыны. Так ужо гістарычна склалася, ... Читать полностью...

Спявай, Купалаўская ліра


У Ляўках на Аршаншчыне мінулай суботай адбылося традыцыйнае абласное свята паэзіі «Звіні, спявай, Купалаўская ліра». Караваем і песнямі сустракалі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзейн ... Читать полностью...

Ігнату Буйніцкаму ад землякоў


Учора споўнілася 150 год з дня нараджэння заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. «Але ў першую чаргу, гаворыцца ў віншавальным звароце старшыні аблвыканкама Аляксандра ... Читать полностью...

Усе дарогі прывядуць у Глыбокае


Другога верасня ў Глыбокім пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да свята засталося роўна 200 дзён. А колькі запланаванага яшчэ трэба зрабіць, каб у Год кнігі здзівіць гасцей не толькі абноўленым з ... Читать полностью...

Гэтыя знаёмыя незнаёмыя мясціны


Летась у Беларусі быў абраны досыць незвычайны фармат правядзення гэтага свята. У Мінску і не толькі прайшоў «Фэст экскурсаводаў». Каб любіць Беларусь нашу мілую, не  абавязкова ... Читать полностью...

IВЕСЬ: ЦIШ ДЫ ХАРАСТВО

IВЕСЬ: ЦIШ ДЫ ХАРАСТВО


Кажуць, назву гэтай вёсцы на Глыбоччыне даў выпадак. Патрапіў сюды чалавек – ці то паляўнічы, ці то дрывасек – і, натыкнуўшыся на адзіны дамок у маляўнічай прыазёрнай глушы, здзівіўся: і ... Читать полностью...

 

 

 

Fatal error: Uncaught exception 'RedisException' with message 'MISCONF Redis is configured to save RDB snapshots, but is currently not able to persist on disk. Commands that may modify the data set are disabled. Please check Redis logs for details about the error.' in [no active file]:0 Stack trace: #0 {main} thrown in [no active file] on line 0