Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Ад вераніцынскіх часоў да нашых дзён, або Слова пра літаратурную славу Гарадоччыны


Ад вераніцынскіх часоў да нашых дзён, або Слова пра літаратурную славу Гарадоччыны 

 

 

Дзякуючы А. Дарафееву ў Гарадку з’явіліся памятныя знакі, прысвечаныя паэме «Тарас на Парнасе».

 

Нават калі ў каго яшчэ і выклікае сумніў аўтарства знакамітай паэмы «Тарас на Парнасе», дык жыхары Гарадоччыны не звяртаюць на гэта ўвагі. З тых самых часоў, як імя Канстанціна Вераніцына адкрыў для літаратуры Генадзь Кісялёў, а потым, распаўсюдзіў славу земляка выдатны навуковец, эколаг,  патрыёт Беларусі Анатоль Дарафееў.

 

Пошукам аўтарства і спрэчкам вакол яго, біяграфіі К. Вераніцына і, натуральна, творчасці адводзіцца даволі значны кавалак экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі. Паколькі выявы славутага земляка нідзе не знойдзена, сярод экспанатаў цэнтральнае месца займае радавод, які даслаў адзін з нашчадкаў Бондаравых, чыім прыгонным быў Вераніцын. У музейных фондах ёсць карціны з пленэра мастакоў па мясцінах пісьменніка, матэрыялы з літаратурна-навуковых чытанняў па адпаведнай тэме.

 

Менавіта вакол постаці Канстанціна Вераніцына сканцэнтравана літаратурная слава Гарадоччыны. Аднак ганарацца мясцовыя жыхары і іншымі сваімі землякамі, якія так ці іначай пакінулі свой след у прыгожым пісьменстве. Сярод іх, напрыклад, Уладзімір Скарынкін, які здзейсніў сапраўдны творчы подзвіг, пераклаўшы на беларускую мову «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры. Цікавая асоба Аляксандра Сімурова. Ён працаваў уласным карэспандэнтам газет «Праўда» ў Балгарыі, «Советской Белоруссии», напісаў шэраг кніг-успамінаў, у тым ліку пра сустрэчы з цікавымі і знакамітымі людзьмі. Да прыкладу – «Вожди. Вожаки. Вожачки». Ці яшчэ адзін журналіст Мікалай Філімонаў, які напісаў  добрыя кнігі для дзяцей.

 

Пісьменніцкую эстафету перахапілі нашы сучаснікі. Сярод іх – Наталля Саветная. Менавіта з яе лёгкай падачы, а таксама пры асабістай зацікаўленасці маладой аматаркі паэзіі Вольгі Івановай, якая працуе намеснікам дырэктара Гарадоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, быў заснаваны клуб «Гарадзянка». Такога ў раёне яшчэ ніколі не было, і ў гэтым асаблівая каштоўнасць аб’яднання, лічыць Н. Саветная. У яго склад сёння ўваходзяць 12 чалавек, пераважна сталага ўзросту і ў асноўным былыя педагогі. Хіба што толькі сябра клуба, пенсіянерка Таццяна Губернатарава ў мінулым працавала тавараведам. Аляксандра Нікіфарава – настаўніцай англійскай мовы. Іван Рудэнка таксама аддаў школе нямала гадоў, выкладаючы гісторыю і геаграфію. Былы падводнік Веніямін Марозаў піша вершы з 5 класа, да таго ж скончыў факультэт журналістыкі. Маладая сакратар-рэферэнт Таццяна Петрачонак таксама пачала пісаць творы яшчэ ў школьныя гады.

 

– Ёсць сярод нас і жанчына-інвалід, да якой завітваем дамоў на паэтычныя сустрэчы, – сказала В. Іванова. – І несупынна шукаем маладыя таленты, штогод ладзім літаратурныя конкурсы, звычайна ў межах «Вераніцынскага фэсту» ці фестывалю «Гарадоцкі Парнас», як ён стаў звацца нядаўна. Мы лічым так: калі ёсць сапраўдны талент, дык трэба дапамагчы яму.

 

Усе ўдзельнікі аб’яднання (апроч хіба што Наталлі Саветнай, на ліку якой некалькі выдадзеных кніг) – непрафесіяналы, аднак імкнуцца ўдасканаліць творчасць. Невыпадкова клуб кіруецца дэвізам «ад вершаскладання да паэзіі».

 

– Раз на месяц мы збіраемся, чытаем свае новыя вершы. Наталля Віктараўна  правіць і вучыць нас. Разбіраем вершы і знакамітых паэтаў як узор творцасці. Нярэдка сустракаемся з літаратарамі, журналістамі, паэтамі. У сакавіку распрацавалі праект «Паэзіі гучыць радок», скіраваны на папулярызацыю паэтычнага слова  на сяле. Ездзім сумесна з РДК па раёне, сустракаемся з людзьмі, ладзім творчыя мерапрыемствы, – паведаміла Вольга.

 

Час ад часу сябры клуба друкуюцца ў раёнцы, некаторыя – у абласным перыядычным друку. А летась самадрукам выдалі невялічкі зборнік.

 

Няхай нязграбныя, няхай наіўныя і ў пэўным сэнсе заштампаваныя – аднак кожны верш робіць аўтара крыху больш шчаслівым. А калі яшчэ і знаёмыя пахваляць, дык наступае на душы ўласнае свята пісьменнасці. Таму далучайся, моладзь: чытай, стварай, спрабуй – і раптам на Гарадоччыне зноў з’явіцца на свет майстар сапраўднага народнага беларускага слова, кшталту Канстанціна Вераніцына.

 

Кацярына Князева, фота аўтара, «НС».



31.08.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2009

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: Творчество




Похожие новости по теме :

 

ЖЫВЕ ПАЭТАВА СЛОВА

ЖЫВЕ ПАЭТАВА СЛОВА


У мінулую нядзелю Гарадок стаў сапраўднай культурнай сталіцай вобласці: тут ушаноўвалі двух знакамітых землякоў. У чэрвені споўнілася 175 гадоў з дня нараджэння аўтара сатырычнай паэмы «Тарас на Пар ... Читать полностью...

IМЯНIНЫ «СВIТАНКА»


15 гадоў таму адбылося першае выступленне перад аматарамі паэзіі членаў шаркаўшчынскага літаб’яднання «Світанак». І з таго часу гэтая суполка, створаная пры рэдакцыі раённай газеты «Кліч Ра ... Читать полностью...

Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка р ...


Наша субяседніца – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка. – Вольга Іванаўна, для філолага, выкладчыка, літаратара Год ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»


Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

Кацярына Сосна: «Не прачытаўшы класікаў, цяжка пісаць вершы»


У Год кнігі народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне «Світанак» Шаркаўшчынскага РДК адзначае юбілей. Колькі маладых, руплівых да паэтычнага слова творцаў за 20 гадоў свайго існава ... Читать полностью...

ДА ЮБІЛЕЮ — З «РЭШТАЙ»


Сёння спаўняецца 75 гадоў Уладзіміру Папковічу – беларускаму паэту, перакладчыку, выкладчыку ВДУ імя П. Машэрава і колішняму супрацоўніку «Народнага слова». Ён аўтар вершаваных зб ... Читать полностью...

«ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ»


Пад такой назвай у Лепельскім раённым доме культуры прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 20-годдзю народнага літаратурна-музычнага клуба «Выток». Каля 30 чалавек рознага ўзросту і ... Читать полностью...

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ


У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе школа добра абсталяваная і дырэктар дасведчаны, але к ... Читать полностью...

Зорна-ўзорная муза Багдановіча


Да нядаўняга часу вядучы карэспандэнт «Народнага слова», а сёння намеснік рэдактара раённай газеты «Гарадоцкі веснік» Ганна Навумава (на фота) заняла другое месца ў конкур ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код