Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Гісторыя і сучаснасць побач


Гісторыя і сучаснасць побач 

 

 

Мосар. Глыбокае

 

У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя  пабудовы.

 

Пяць азёр у горадзе звязаны паміж сабой невялікімі рачулкамі. Раней, кажуць, на чоўнах можна было пераплыць з аднаго возера ў другое. Для таго, каб гэта зноў стала магчымым, інітыятыўныя глыбачане добраўпарадкоўваюць берагавыя лініі вадаёмаў, паглыбляюць іх.
Гісторыя Глыбокага багата на падзеі, у тым ліку трагічныя. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў нямецкім канцлагеры побач з горадам загінулі тысячы ваеннапалонных. На гэтым месцы на асабістыя  ахвяраванні гараджан сёлета пабудаваны храм-каплічка. 

 

У даўнія часы рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на дзве часткі. Паўднёва-заходняя належыла Зяновічам і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, паўночна-ўсходняя – шляхецкай сям’і Корсакаў і адносілася да Полацкага ваяводства. Якім было Глыбокае ў тыя часы, жыхары і госці свята даведаюцца падчас тэатралізаванага прадстаўлення.

 

Плошча 17 Верасня – адна з галоўных пляцовак свята беларускага пісьменства. Яе ўпрыгожваюць заснаваныя ў ХVІІ стагоддзі касцёл Святой Тройцы і сабор Раства Прасвятой Багародзіцы. Галоўная святыня праваслаўнага храма – ікона «Дастойна ёсць», прывезеная ў пачатку мінулага  стагоддзя з Афона.

 

Побач з касцёлам жыў і працаваў пісьменнік, аўтар вядомага твора «Знахар»
Т. Даленга-Мастовіч, на гэтай зямлі маляваў свае карціны Я. Драздовіч, ставіў спектаклі бацька беларускага тэатра І. Буйніцкі, а ў 1895 годзе ў настаўніцкім доме пры царкоўнай школе нарадзіўся будучы авіяканструктар П. Сухой.

 

Найстарэйшы гістарычны помнік горада – калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. Яна знаходзіцца на старых гарадскіх могілках. Непадалёку ад яе ў 1878 годзе быў пахаваны Фердынанд фон Мюнхгаўзен. Ці меў ён якое дачыненне да знакамітага літаратурнага персанажа, невядома, але сотні турыстаў кожны год наведваюць яго магілу.

 

Пералічваць усё тое, чым ганарацца глыбачане, можна доўга. Заўтра гаспадары свята на розных пляцоўках будуць праводзіць тэатралізаваныя прадстаўленні з удзелам знакамітых землякоў. Гэта трэба пабачыць!

 

Падсвілле

 

Пасёлак гарадскога тыпу, у якім пражывае больш за 2,7 тысячы чалавек. Калі вы запытаецеся ў падсвільчан, што у іх ёсць «новенькага», безумоўна, пачуеце: «А ў нас ёсць газ!». І сапраўды прыроднага паліва мясцовыя жыхары доўга чакалі. І нарэшце дачакаліся.

 

Прыгожы населены пункт, што месціцца на берагах азёр Алаізберг і Белае, мае багатую гісторыю. Калісьці ў гэтых мясцінах знаходзіўся фарпост крывічоў, аб чым сведчаць знойдзенае гарадзішча VІІІ ст. У свой час маёнтак Свіла (сучаснае Падсвілле) належыў полацкім баярам, глыбоцкім манахам-кармелітам. У першай палове ХХ стагоддзя на тэрыторыі, што ўваходзіла ў склад Польшчы, быў пабудаваны вайсковы гарадок з казармамі жаўнераў, афіцэрскімі дамамі, школай, стадыёнам, гарнізонным касцёлам, нават уласныя грошы былі. Некаторыя будынкі захаваліся.

 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Падсвілле было цэнтрам Пліскага раёна, у 1958 годзе населены пункт стаў гарадскім пасёлкам, а ў 2007-м – аграгарадком.

 

У гэтых мясцінах нарадзіўся славуты мастак і этнограф Язэп Драздовіч. Работы яшчэ аднаго знакамітага падсвільчаніна – разьбяра Мікалая Калакольцава – выстаўляліся ў Парыжы і Берліне. Пра землякоў, гісторыю роднага Падсвілля на свяце раскажуць вучні-экскурсаводы школьнага музея, дзе захоўваюцца карціны, маляванкі Я. Драздовіча і шмат іншых цікавых рэчаў.

 

У Падсвіллі ёсць касцёл, царква, тут працуюць Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі, цэнтральная бальніца, чыгуначная станцыя, гандлёвыя кропкі і г. д.

 

Празарокі

 

Свята беларускага пісьменства пачнецца ў гэтым аграгарадку сёння ў 10 гадзін раніцы. Сустракаць шаноўных гасцей прыйдзе сам «Ігнат Буйніцкі». Мясцовыя музыкі будуць іграць на самаробных цымбалах, скрыпцы і гармоніку.
Раней мястэчка належыла прадстаўнікам багатага маскоўскага роду Прозараў, адкуль і пайшла назва вёскі. Яшчэ адна легенда сцвярджае, што населены пункт названы ў гонар дужых, моцных празораў, якія доўгі час жылі на гэтым месцы.

 

Празарокі – радзіма заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. Культурную спадчыну земляка беражліва захоўваюць настаўнікі і вучні мясцовай школы. У музеі ёсць афішы спектакляў, якія ставіў Буйніцкі, здымкі яго трупы, успаміны старажылаў. ёсць цікавыя, малавядомыя дакументы, напрыклад, царкоўная ведамасць, пісьмовае сведчанне таго, што Ігнат Буйніцкі ахвяраваў грошы на будаўніцтва Свята-Ільінскай царквы, якая сёння сустракае Жыватворны Агонь.

 

У Празароках на магіле Ігната Буйніцкага ўсталяваны помнік-стэла з выявай славутага земляка. Таксама ў аграгарадку ёсць касцёл,  Дом культуры, пошта, гандлёвыя кропкі.

 

Мосар

 

Хто сёння не ведае прыгожую вёсачку Мосар, дзе знаходзіцца  касцёл Святой Ганны, пабудаваны ў стылі класіцызму на сродкі графаў Бжастоўскіх. Галоўная святыня касцёла – мошчы святога Юстына, перавезеныя ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя з Мядзеля.

 

Ландшафтна-паркавы ансамбль, зроблены па ініцыятыве ксяндза Ёзаса Булькі, турысты ласкава называюць «Беларускім Версалем». Пры касцёле створаны антыалкагольны музей, ёсць алея Цвярозасці, а таксама філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, экспанаты для якога збіралі вернікі.

 

Калісьці Мосар быў цэнтрам калгаса з гучнай назвай «Гігант». Сёння населены пункт можа пахваліцца ільнозаводам, які працуе зладжана, з прыбыткам.

 

Івесь

 

Існуе некалькі варыянтаў этымалогіі назвы населенага пункта. Навукоўцы лічаць, што ад слова «іва», бо вакол вёскі шмат азёр, на берагах якіх растуць гэтыя дрэвы. А вось старажылы згадваюць паданне пра чалавека, які хацеў купіць тут зямлю. Аглядаючы будучыя ўладанні, дзе на той час стаяў усяго адзін дом, ён здзіўлена спытаў: «І ўвесь?».

 

У 1970 годзе вёска стала цэнтрам аднайменнага саўгаса. Тут пабудавалі школу, дзіцячы сад, лазню, вытворчыя аб’екты.
У Івесі ёсць знак «Цэнтр Еўропы», непадалёку ў сонечных промнях купаецца возера Шо. Кожны год у пачатку восені тут праводзіцца Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». У вёсцы зелянее алея кінафестывалю, ёсць культурна-гістарычны турыстычны цэнтр «Івесь» і помнік загінуўшым на вайне землякам. У вёсачку прыязджаюць турысты з Беларусі, Расіі і Швецыі.

 

Івесь таксама  з’яўляецца цэнтрам абласнога свята абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я».

 

У красавіку гэтага года гурт «Спадчына» цэнтра «Івесь» (на фота) прымаў удзел у ІХ Рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Фальклор беларускай глыбінкі». Слухалі жанчын з замілаваннем.

 

Удзела

 

Касцёл і манастыр францысканцаў у аграгарадку Удзела ўсталяваны ў 1740 годзе. У склепе каталіцкай святыні месціцца тэматычная фотавыстава, а ў асобным памяшканні – батлейка «Лурд і Бэтлеем». Для казачнага спектакля выкарыстоўваюцца лялькі, керамічныя статуэткі жывёл, зробленыя ў мініяцюры аўтамабільная дарога, званіца, рэчка і г. д.

 

На тэрыторыі манастыра ўсталяваны помнік манаху-францысканцу  Максіміліяну Кольбэ. Кожны год тут праходзіць урачыстае адкрыццё кінафестывалю «Magnificat».

 

Гэта далёка не поўны пералік адметных мясцін глыбоцкай зямлі, якія варта наведаць кожнаму, хто цікавіцца слаўнай спадчынай.
Прыязджайце на Глыбоччыну не толькі на свята, тут гасцям заўсёды рады.

 

Дзіяна Берніковіч, фота аўтара, «НС».



31.08.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 4270

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Ігнату Буйніцкаму ад землякоў


Учора споўнілася 150 год з дня нараджэння заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. «Але ў першую чаргу, гаворыцца ў віншавальным звароце старшыні аблвыканкама Аляксандра ... Читать полностью...

Краіна Празораў не знікне з адукацыйнай карты Віцебшчыны


Ля імклівай аўтамагістралі паміж Полацкам і Глыбокім красуюцца старажытныя Празарокі, цікавая гісторыя якіх налічвае больш за чатыры стагоддзі. Раней мястэчка належала прадстаўнікам багацейшага маск ... Читать полностью...

Глыбоцкая вышыня


 Дастаткова назваць некалькі імёнаў, каб зразумець значэнне глыбоцкай зямлі не толькі для Беларусі. Лёс звязаў з гэтым краем стваральніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага, палітычных дзея ... Читать полностью...

Свята, што мацуе нашы карані


З нядаўняга часу паездкі на Дзень беларускага пісьменства сталі для мяне традыцыйнымі. Хаця ўпершыню я спрычынілася да свята яшчэ дзяўчом у 1994 годзе ў родным Полацку. Беларуская мова, нацыянальныя п ... Читать полностью...

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

Купальская ночка ля возера Шо ў Глыбоцкім раёне


На мінулым тыдні вёскі Івесь і Шо Глыбоцкага раёна загаманілі, заспявалі па-старадаўняму. Жанкі і мужчыны ўсхвалялі веліч Зямлі і Сонца, выконвалі песні фальклорныя, аўтэнтычныя. Вяскоў ... Читать полностью...

Вясёлыя гульні на «Падсвільскім світанку»


У аграгарадку Падсвілле Глыбоцкага раёна прайшоў сёмы па ліку «Падсвільскі світанак». Па задуме арганізатараў, сёлетняе свята было падобна на вялікі местачковы кірмаш, дзе кожны мог што ... Читать полностью...

Жывы музей у Празароках Глыбоцкага раёна


Як вядома, другога верасня Глыбокае стане чарговай сталіцай Дня беларускага пісьменства. «Спадзяюся, гэтае свята не абміне і нашы Празарокі, – кажа Вольга Гінько, настаўніца беларускай мов ... Читать полностью...

Стаіць над Дзвіною калона...


У кожнай краіне ёсць помнікі, падобных якім у свеце няма. Егіпецкія піраміды, рымскі Калізей, Вялікая кітайская сцяна... Да іх імкнуцца мільёны турыстаў. У Беларусі таксама ёсць адметныя помнікі. ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код