Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Сентябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Усіх з’яднала свята слова


Усіх з’яднала свята слова 

 

 

Два напоўненыя падзеямі і сустрэчамі дні праляцелі ў Глыбокім, як адно імгненне. Свята беларускага пісьменства ўдалося. І інакш не магло быць на гэтай слыннай зямлі.

 

Падарунак для чытачоў

 

Суботні дзень выдаўся больш камерным. На будынку цэнтральнай раённай бібліятэкі сямейнага чытання адкрылі мемарыяльную дошку славутаму земляку, пісьменніку Лявонцію Ракоўскаму. Тут жа прайшло ўрачыстае ад­крыццё выставы-прэзентацыі «Паэтычная гасцёўня» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечанай творчасці народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. Арганізатары выставы прывезлі з Мінска друкаваныя выданні, у тым ліку адно з аўтографам Я. Купалы, правялі электронную прэзентацыю віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі. Па словах загадчыцы аддзела бібліятэкі Вольгі Грынкевіч, друкаваныя выданні знакамітых творцаў – вялікае багацце, пра якое хочацца расказаць усяму свету.

 

Яшчэ адна падзея першага дня – урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Упершыню яго вынікі падводзіліся падчас свята роднага слова. Напрыклад, дыпломам 1-й ступені ў намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» адзначана бібліятэка-філіял №8 ЦБС Полацка.

 

Віншуючы глыбачан са святам, намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Аляксандр Сідарэнка зазначыў, што глыбоцкая раённая бібліятэка – адна з лепшых у вобласці. З нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства ад абласнога кіраўніцтва ён уручыў дырэктару ўстановы Валянціне Спасібёнак сертыфікат на набыццё камплекта літаратуры на 10 млн. рублёў.

 

Падарожжа ў гісторыю

 

Сапраўдную берасцяную грамату, старажытныя друкаваныя выданні  можна было пабачыць у гэтыя дні ў Глыбокім. Абласны краязнаўчы музей і Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік размясцілі ў мясцовым музеі дзве тэматычныя выставы «Ад берасцяной граматы да Інтэрнет@» і «Друкаваныя рарытэты». На жаль, невялікія па памерах выставачныя пакоі не дазволілі прывезці больш экспанатаў. Але глыбачане дзякуюць і за гэта. Калі яшчэ будзе магчымасць на месцы так блізка дакрануцца да старажытнай гісторыі?

 

А падчас адкрыцця выстаў, аб’яднаных назвай «Прысвячэнне Году кнігі», намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва» Ала Корбут правяла прэзентацыю новых кніг «Глыбокае: повязь часоў» і «Глыбокае. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча», выдадзеных да Дня пісьменства.

 

 На мерапрыемства прыехалі паважаныя госці – акадэмікі Андрэй Майсяёнак і Уладзімір Рашэтнікаў, лёсы якіх звязаны з Глыбокім. Яны падзяліліся ўспамінамі, уражаннямі, павіншавалі землякоў. Напярэдадні свята А. Майсяёнак перадаў глыбоцкаму архіву каштоўныя кнігі. Справа ў тым, што раней у будынку архіва была бальніца, дзе ён нарадзіўся.

 

А на першым паверсе райвыканкама ладзіліся выставы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры Я. Купалу, Я. Коласу і М. Танку.

 

Будзе сад ля царквы

 

Яго пасадзілі выхаванцы нядзельнай царкоўнай школы разам са старшынёй райвыканкама Алегам Морхатам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Міхаілам Чарапкоўскім, вернікамі ля Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы. Саджанцаў яблынь і груш было 19, бо свята ж 19-е ў гісторыі Беларусі. Такі ж прыгожы «Сад малітвы» з’явіўся і ў Празароках, куды на дзень завітала рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». У Глыбокае агонь даставілі ў нядзелю. Вернікі сустракалі экспедыцыю за горадам. Пад перазвон білаў хрэсны ход накіраваўся ў царкву, дзе літургію ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

 

«Пісьменнік. Кніга. Час»

 

Пад такой назвай 1 верасня ў гарадскім Доме культуры прайшоў міжнародны «круглы стол» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Выступоўцы адзначалі важнасць мерапрыемства для ўзбагачэння духоўнай скарбніцы славянскіх народаў.

 

На сустрэчы літаратараў ішла размова пра ўмацаванне ўзаемаадносін паміж беларускімі і замежнымі майстрамі слова, выдавецтвамі, увогуле нацыянальнымі культурамі. Як было адзначана, шмат што ўжо зроблена і многае плануецца зрабіць. Напрыклад, расійскі часопіс «Наш современник» адзін нумар у год прысвячае беларускім пісьменнікам. Ды і на працягу года беларускія творы знаходзяць месца на старонках гэтага  выдання.  А рэдактар часопіса «Полымя» М. Мятліцкі ў хуткім часе мяркуе выдаць кнігу пра 100 кітайскіх паэтаў. Гэта, як адзначалі ўдзельнікі пасяджэння, унікальны праект.
Не абыдзены ўвагай на «круглым стале» пытанні мастацкай крытыкі, уздзеяння інфармацыйных тэхналогій на выдавецкі працэс і камплектавання фондаў бібліятэк, асабліва сельскіх, сацыяльна значнай літаратурай.

 

Вершына роднай мове

 

Упершыню на Дні беларускага пісьменства прайшоў конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» дзеля абуджэння цікавасці да беларускамоўнай літаратуры. У наступным годзе мерапрыемства, галоўным арганізатарам і ініцыятарам якога з’яўляецца першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, стане рэспубліканскім. А пакуль у творчым спаборніцтве ўдзел прымалі 15 хлопчыкаў і дзяўчынак з Глыбоцкага раёна. Яны дэкламавалі, спявалі ўрыўкі твораў вядомых беларускіх літаратараў. Напрыклад, гімназістка Анастасія Бука прачытала верш Міколы Мятліцкага пра свята беларускага пісьменства ў Хойніках. Дарэчы, аўтар прысутнічаў ў зале, з’яўляўся членам журы. Ён падзякаваў Насці за выступленне і ўручыў спецыяльны прыз.

 

Усе выступоўцы атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі, а гледачы – цудоўную магчымасць парадавацца за здольных дзетак, паслухаць вершы на  мілагучнай матчынай мове.

 

Памяць,адлітая ў бронзе

 

Глыбоччына недарма была абрана месцам правядзення свята. Гэтая зямля нарадзіла нямала таленавітых сыноў і дачок, якія ўславілі Беларусь, пакінулі нашчадкам добрую спадчыну. А памяць пра восем з іх цяпер увасоблена ў бронзавых бюстах, усталяваных у Скверы славутых землякоў побач з плошчай 17 Верасня. Яшчэ раз узгадаем іх пайменна: былы гаспадар мястэчка, фундатар Іосіф Корсак, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч Вацлаў Ластоўскі, адзін з заснавальнікаў нацыянальнага жывапісу Язэп Драздовіч, стваральнік беларускага прафесійнага тэатра Ігнат Буйніцкі, паэт, удзельнік вызваленчага руху Алесь Дубровіч, Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант Пётр Казлоў, авіяканструктар Павел Сухой, навуковец, адраджэнец іўрыта Лазар Перальман.

 

– Ідэя гэтай алеі належыць аблвыканкаму, яе падтрымала Міністэрства культуры, было выдаткавана нямала грошай. Гэта, фактычна, першая такая алея ў нашай краіне, – адзначыў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця сквера кіраўнік вобласці Аляксандр Косінец. – Гэта сведчыць пра павагу да продкаў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у справу адукацыі, асветніцтва, развіцця культуры. Адукацыя і кнігадрук на Беларусі пачыналі тут, на віцебскай зямлі, у Полацкім княстве.

 

Словы падзякі за светлую памяць пра Паўла Сухога і за тое, як пахарашэла Глубокае за апошні час, выказала ўнучка авіяканструктара.

 

На добрай глебе

 

Урачыстым шэсцем пасля адкрыцця сквера ўдзельнікі свята рушылі да галоўнай канцэртнай пляцоўкі, дзе на Цэнтральнай плошчы і распачалася цырымонія яго афіцыйнага адкрыцця. Усіх прысутных са сцэны шчыра віталі віцэ-прэм’ер Беларусі старшыня нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня пісьменства Анатоль Тозік, старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Іван Бамбіза, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, епіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі БПЦ Веньямін.

 

А. Тозік агучыў тэкст віншавання са святам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі і зазначыў, што не толькі аргкамітэт, але і самі жыхары зрабілі шмат для таго, каб іх горад папрыгажэў, годна сустрэў гасцей і прадэманстраваў ім усе свае таленты, багацце гісторыі і традыцый. Ён выказаў упэўненасць, што гэтае свята дасць новы імпульс развіццю Глыбокага як важнага турыстычнага цэнтра Віцебшчыны і ўсёй краіны.

 

А. Косінец пасля слоў віншавання зазначыў, што свята пісьменства нездарма ўжо пяты раз з 19 праходзіць на віцебскай зямлі. Чаму? Бо яна дала свету цэлую пляяду слынных людзей. Тут упершыню Францыскам Скарынам была надрукавана кніга. І нашы сучаснікі старанна клапоцяцца  аб  багатых традыцыях краю і іх развіцці. Як яны гэта робяць, можна было ўпэўніцца і ў Глыбокім, і на нядаўнім святкаванні юбілею Полацка.

 

Сцэнарый канцэрта  адкрыцця быў задуманы так, каб паказаць, што ў Год кнігі дарослыя не забываюць пра юных чытачоў, бо кожная прачытаная кніга дае чалавеку крылы. А напісаная ім самім – імя. Па традыцыі на свяце ўшаноўвалі сёлетніх пераможцаў штогадовага рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор па дзесяці намінацыях. Прыемна адзначыць, што два з дзесяці  знакаў-сімвалаў «Залаты Купідон» прапісаліся ў нашай вобласці. Віцебскі паэт Алег Салтук стаў лепшым у намінацыі «Паэзія», а сярод драматургаў узнагароджаны Фёдар Палачанін з Докшыцаў за кнігу «Зраненае сэрца». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец уручыў знак і спецыяльны прыз гэтай творчай арганізацыі кіраўніку Глыбоцкага раёна А. Морхату – за выдатную арганізацыю свята  пісьменства і падтрымку творчых людзей увогуле. Бо талентам утульна на добрай глебе, там яны развіваюцца, цвітуць, як кажуць, буйным цветам. Дарэчы, шматлікія прызнанні заслуг, вынікаў сваёй працы атрымалі ў дні свята і мясцовыя журналісты. Газеце «Веснік Глыбоччыны» Міністэрства інфармацыі Беларусі прэзентавала сертыфікат на набыццё двух настольна-выдавецкіх комплексаў. А галоўны рэдактар выдання Ганна Капшуль прымала віншаванні з прысваеннем ёй знака «Выдатнік друку Беларусі».

 

Гандляваць – дык з размахам

 

Своеасаблівым падарункам гораду стала адкрыццё вялізнага аб’екта – гандлёвага дома «Родны кут». Раённае спажывецкае таварыства ў хуткія тэрміны правяло капітальны рамонт будынка ўнівермага, пашырыўшы гандлёвую плошчу да 4,5 тыс. кв. м і прывёўшы яе ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу. А больш за месяц таму, 20 ліпеня, пачала работу абноўленая крама гэтай жа гандлёвай маркі.
Адкрываючы новы аб’ект, А. Косінец адзначыў, што больш за 80% тавараў, што будуць тут рэалізоўвацца, – беларускай вытворчасці. Усяго ж за 2009 – 2011 гг. у вобласці адкрылі 1300 магазінаў і гіпермаркетаў. А за 9 месяцаў гэтага года з’явілася яшчэ 100 гандлёвых кропак. Тавараабарот вырас у разы. Усё дзеля нашых людзей.

 

Гуляючы па горадзе

 

Час ад часу ў натоўпе можна было заўважыць «прышэльцаў з другой эпохі». Гэта гасцей свята віталі на «Альгердавым тракце» магнаты Корсак і Зяновіч з прыгожымі паненкамі. Натуральна, не сапраўдныя. Напрыклад, вобраз Зяновіча прымерыў на сябе загадчык Пліскага дома культуры Эдуард Святаш, які па сакрэту прызнаўся, што мае польскія шляхецкія карані. Разам з ім паважна хадзілі дзве паненкі: дырэктар Запрудскага дома фальклору Анжэла Жалткевіч і дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Вырвіч. З такімі персанажамі ахвотна фатаграфаваліся і самі глыбачане, і госці.

 

Постаць іншага славутага ўраджэнца Глыбоччыны Ігната Буйніцкага была ўвасоблена праз творчасць узорных і народных тэатральных калектываў вобласці, якія забяспечылі праграму на цэлы дзень.

 

Дый наогул, на кожным панадворку была свая канцэртна-забаўляльная праграма. На дзвюх-трох вуліцах змясціліся і куточак Польшчы, і Украіны, і Азербайджана, і Літвы, і яўрэйскі панадворак.

 

Усё лепшае – дзецям

 

Літаратурныя і інтэлектуальныя сустрэчы і спаборніцтвы, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей, конкурс малюнкаў на асфальце і сапраўдны пленэр імя Язэпа Драздовіча ў маляўнічым месцы на ўзбярэжжы возера Кагальнае – арганізатары паклапаціліся аб пераемнасці пакаленняў і зрабілі ўсё, каб дзеці таксама былі сапраўднымі ўдзельнікамі свята. Вось і вучаніцам з Віцебска, якія проста прыехалі на свята, захацелася паўдзельнічаць ў маляванках. А яшчэ яны вельмі пашкадавалі, што ўжо купілі ўсё неабходнае для школы: на кірмашы ў Глыбокім і кніжкі, і сшыткі, і розная канцылярская дробязь прадаваліся танней, чым у абласным цэнтры.

 

Французскі радок у беларускім абрусе

 

Дарэчы, госці з’ехаліся ў Глыбокае і з больш далёкіх мясцін. Напрыклад, дэлегацыя з французскага горада-партнёра Фёр у складзе трох чалавек актыўна набіралася ўражанняў, гуляючы па панадворках. Выкладчык французскай мовы ў ліцэі Жан-Клод Флабэр і прадстаўнік кіраўніцтва навучальнай установы Жырар Шаво з імпэтам згадзіліся на прапанову знакамітай ткачыхі культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола  Віцебска «Дзвіна» Соф’і Глот паўдзельнічаць ў стварэнні міжнароднага ручніка на ткацкім станку.

 

«Ад агню да пяра»

 

Так называлася яшчэ адна пляцоўка, а дакладней тракт, на якім можна было ў прамым сэнсе дакрануцца да гісторыі. Тут рамеснікі і майстрыхі дэманстравалі свае ўменні, запазычаныя ў нашых продкаў. Вось дзяўчаты з гуртка ткацтва Сенненскага дома рамёстваў ткуць рушнікі і плятуць на дошчачках паясы. Побач свой узор на поясе-абярэгу выводзіць і кіраўнік клуба «Рошва» Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Ніна Ярмух. Нямала было іншых вядомых майстроў.

 

Цэлы натоўп сабралі вакол сябе манахі-асветнікі з раённага аддзела культуры, якія зладзілі сапраўдную майстэрню па перапісе кніг, каліграфіі, ручной пісьменнасці. Кожны мог паспрабаваць напісаць нешта на бяросце ці вывесці на скрутку «пергаменту» асадкай, стылізаванай пад пяро, пажаданні гораду Глыбокае. Пакінула колькі добрых словаў гэтаму слаўнаму, прыгожаму і ветліваму месцу і ягоным жыхарам і я – на памяць ад «Народнага слова».

 

Да позняга вечара працягваліся святкаванні ў Глыбокім. На ўрачыстай цырымоніі закрыцця Дня пісьменства эстафета перададзена гораду Быхаву, што на Магілёўшчыне.

 

Вера Мурашкіна, Дзіяна Берніковіч, Кацярына Князева, «НС».



3.09.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1996

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 3)










 


Данная новость взята из рубрики: Репортаж, ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА




Похожие новости по теме :

 

Праграма свята «Прысвячэнне году кнігі»


29 жніўня – 2 верасня – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя  «Дарога да святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга 1-2 верасня 2012 года..1 верасня, Гл ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ


5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI


У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міха ... Читать полностью...

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў і Днём беларускага пісьме ...


Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства – знакавыя падзеі культурнага жыцця краіны, усенароднае свята прызнання важнасці адукацыі, без якой немагчыма захаваць багацце гістарычнай спадчыны ... Читать полностью...

Нязгасны агонь асветы


На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гус ... Читать полностью...

Усе дарогі прывядуць у Глыбокае


Другога верасня ў Глыбокім пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да свята засталося роўна 200 дзён. А колькі запланаванага яшчэ трэба зрабіць, каб у Год кнігі здзівіць гасцей не толькі абноўленым з ... Читать полностью...

Старт падрыхтоўцы дадзены


У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе ... Читать полностью...

Як свята рабілі ўсе разам


Ужо колькі месяцаў запар Глыбокае жыве ў асаблівым рытме. Напэўна, у горадзе не знойдзеш тых, хто не спрычыніўся да падрыхтоўкі Дня пісьменства, хто б застаўся ўбаку ад агульнай справы. Наколькі зад ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код