Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Журавы праз Ельню ляцяць


 

 

Наталля Самсановіч і Рэгіна Букіс прапануюць перабродскія журавіны.

 

У мінулую нядзелю адбыўся першы экалагічны фестываль «Журавы і журавіны Міёрскага краю». Арганізавалі свята Міёрскі райвыканкам, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, праект Еўрапейскага Саюза і праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

 

Чаму ў назве спалучаюцца журавы і журавіны? Менавіта на тэрыторыі Міёршчыны знаходзіцца асноўная частка найвялікшага ў Еўропе верхавога балота Ельня, якое з’яўляецца важным месцам гнездавання і міграцыі журавоў. Ну, а пра журавіны і казаць няма чаго – тут іх процьма. Сёлета толькі ў нарыхтоўчыя канторы месцічы здалі 140 тон гэтых ягад.

 

Свята адбывалася ў галоўным месцы адпачынку райцэнтра «Паўвостраў». Урачыстае адкрыццё пачалося з гукаў ражка. Мелодыю граў прадстаўнік паляўнічай гаспадаркі «Абстэрна» Алег Селях. Ражок ён выкарыстоўвае пры кожным выхадзе ў лес, «каб на паляванні гучалі не толькі стрэлы, але і труба». Інструмент зрабіў 25 гадоў таму майстра з вёскі Юзафова Шаркаўшчынскага раёна Іосіф Васючонак, на жаль, ужо нябожчык.

 

На сцэну ўзняліся арганізатары свята. Віншуючы ўдзельнікаў, старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў сказаў, што першы фестываль «Журавы і журавіны» сабраў людзей, якім блізкія праблемы прыроды. Кіраўнік праекта ПРААН у Беларусі Антоніус Брук адзначыў, што свята з’яўляецца прыкладам паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях аховы прыроды і біялагічнай разнастайнасці. Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс падкрэсліў невыпадковасць выбару месца для фестывалю, бо толькі на Міёршчыне можна ўбачыць у такой колькасці журавоў і журавіны. Прадстаўнік Еўрапейскага Саюза Левелін Эдвардс вельмі рады другі раз быць у Міёрах. Упершыню ён прыязджаў сюды вясной, таксама ў рамках гэтай праграмы, каб са школьнікамі райцэнтра развешваць шпакоўні і каробкі для кажаноў. Л. Эдвардс узгадаў свайго напарніка Дзіму, з якім разам шчыравалі. Пасол ФРГ у Беларусі Вольфрам Маас адзначыў, што зусім нядаўна ўзначаліў дыпламатычную місію свай краіны, і Міёры сталі першым горадам, які ён наведаў па-за межамі Мінска. В. Мааса ўзрушылі тая энергія і сілы, якія ўкладзены ў падрыхтоўку свята. «Праз шмат гадоў я буду з задавальненнем згадваць, што меў дачыненне да гэтай традыцыі», – прызнаўся пасол. Дырэктар аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фінчук сказаў, што з-за кліматычных змяненняў усё цяжэй захоўваць балоты. Але іх трэба пакінуць для наступных пакаленняў, «каб яны маглі радаваць людзей і журавоў». Старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў выказаў падзяку заснавальнікам і арганізатарам свята і падкрэсліў, што толькі ад нас залежыць прыгажосць нашай зямлі.

 

А тым часам свята набірала моц. Дзейнічала выстава-продаж вырабаў народных майстроў, атракцыёны, экалагічныя гульні, конкурсы і віктарыны для дарослых і дзяцей. Напрыклад, шмат падлеткаў сабрала інтэрактыўная гульня «Танец жорава». «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіла акцыю «Дашлі сваім родным і блізкім паштоўку з відам балота Ельня», прапановай скарысталіся больш за 70 чалавек. Мінчанка Вольга Астаповіч паслала паштоўку маме ў Гомель, каб завочна пазнаёміць яе з прыродай Віцебшчыны. Дзяўчына цікавіцца экалогіяй і даўно марыла пабываць на самым вядомым беларускім верхавым балоце. Яна хоча, каб і сябры зацікавіліся ім, і ў наступным годзе плануе прывезці іх сюды.

 

У святочным канцэрце браў удзел і вакальны калектыў «Ластаўкі» цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілса. Кіраўніка латышскай дэлегацыі Барыса Іванова (ураджэнца вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна) парадавала незаарганізаваная атмасфера свята. Беларусы Даўгаўпілса штогод удзельнічаюць у свяце «Перабродская зорка». Дарэчы, «Ластаўкі» не адзіны калектыў, што дзейнічае пры цэнтры беларускай культуры. Яшчэ ёсць фальклорны ансамбль «Купалінка», харэаграфічны – «Лянок», тэатральная студыя «Паўлінка», гурток акардыяністаў, працуе і нядзельная школа для дзетак. Дапамогу цэнтру аказвае гарадское самакіраванне, якое выдзеліла памяшканне і аплочвае працу кіраўнікоў творчых калектываў, таксама цэнтр атрымлівае і спонсарскія сродкі. Беларусы Даўгаўпілса (іх у горадзе звыш 9 тыс., альбо 10% насельніцтва) імкнуцца захаваць матчыну культуру і перадаць яе дзецям.

 

Вядома ж, журавіны былі каралевамі фестывалю. На «Паўвостраве» размясцілася 10 падвор’яў, што прадстаўлялі сельсаветы і дзе частавалі гасцей шматлікімі прысмакамі. За кухню на Новапагосцкім падвор’і адказвала загадчыца Чапукоўскай бібліятэкі Тэрэза Корсак. Яна зазначыла, што з дапамогай журавін можна прыгатаваць сотні страў, абы хапіла фантазіі. Гэта і пірагі, і бліны, і дэсерты, і морсы, і пудынгі, і кісялі, і спіртныя напоі. Журавіны падыходзяць абсалютна да ўсіх мясных страў. Тэрэза Чэславаўна падзялілася рэцэптам салаты «Журавінавы бранзалет»: на талерку кладуцца лусты кумпяка, затым – слаі цёртых буракоў, яек, сыру, усё прапітваецца маянэзам, а зверху страва ўпрыгожваецца журавінамі. Смаката!

 

Замежныя госці падоўгу затрымліваліся на кожным падвор’і.

 

Апагеем фестывалю было назіранне за журавамі. Усіх ахвотнікаў аўтобусы бясплатна адвозілі на палі, дзе харчаваліся пералётныя птушкі (напярэдадні арнітологі на пяці назіральных пляцоўках зафіксавалі прыбыццё чарговай тысячнай партыі «мігрантаў» са Скандынавіі і Расіі). Журавы начуюць на балоце, а як развіднее, ляцяць на палі ў радыусе 20-30 км, каб падсілкавацца рэшткамі ўраджаю. Яны таксама ядуць ягады, казурак, малюскаў. Гэтыя птушкі злучаюцца ў пару на ўсё жыццё і круглы год трымаюцца адзін аднаго.
У нядзелю сотні людзей скарысталіся магчымасцю ўбачыць адну з найбуйнейшых птушак Еўропы – шэры жораў мае вышыню да 140 см. Усяго падчас міграцыі балота Ельня прымае больш за 4 тыс. журавоў і звыш 10 тыс. гусей.

 

Фестываль «Журавы і журавіны Міёрскага краю» меў і практычнае значэнне. У бліжэйшым будучым з дапамогай міжнародных арганізацый у заказніку «Ельня» плануецца стварыць новыя экатурыстычныя маршруты з інфраструктурай для прыёму наведвальнікаў.

 

Сяргей Кавалеўскі, фота аўтара, «НС».



3.10.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2350

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ФЕСТЫВАЛЬ




Похожие новости по теме :

 

Зімовы ўлік птушак


З 1 па 31 студзеня грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) праводзіць Нацыянальны зімовы ўлік птушак. Акцыю падтрымліваюць НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Міністэ ... Читать полностью...

ЗОРЦЫ НАД ПЕРАБРОДДЗЕМ ЗIХЦЕЦЬ!

ЗОРЦЫ НАД ПЕРАБРОДДЗЕМ ЗIХЦЕЦЬ!


Чэрвень для вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, размешчанай паміж азёрамі Абстэрна і Набіста, прайшоў пад знакам дзвюх адметных падзей. У пачатку месяца Прэзідэнт краіны зацвердзіў яе геральдычную сі ... Читать полностью...

24 – 25 чэрвеня адбудзецца экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына ...


24-25 чэрвеня ў г.п. Обаль Шумілінскага раёна пройдзе раённае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”. Свята праводзіцца другі год і абяцае стаць традыцыйным ... Читать полностью...

Свята Обальскага балота


У старадаўніх паданнях расказваецца, як на свеце з’явіліся балоты. Нібыта Бог спачатку стварыў зямлю сярод пракаветных вод роўнай і круглай. Але чорт, які прысутнічаў пры гэтым, здабыў з водна ... Читать полностью...

Экалогія — займальная справа


Днямі абласны Палац дзяцей і моладзі прымаў гасцей з усёй вобласці – больш за 25 школьных калектываў сабраў чатырнаццаты фестываль «Экалогія. Прырода. Жыццё». Выступленні тэатраў м ... Читать полностью...

Букет нашых талентаў


У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньв ... Читать полностью...

Старт падрыхтоўцы дадзены


У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе ... Читать полностью...

У Полацкім раёне адбудзецца бульбяны фэст


Свята, прысвечанае харчоваму сімвалу Беларусі, адбудзецца днямі ў Полацкім раёне. 23 ліпеня гасцей і ўдзельнікаў Бульбянога фестывалю - першага ў вобласці, а магчыма, і ва ўсёй краіне - прыме аграгара ... Читать полностью...

Зарніцы над блакітам браслаўскіх азёраў


Шчодрая на сонца, срэбнае ззянне бязмежнай вады, салаўіныя спевы і цеплыню ўсмешак – такой Браслаўшчына сёлета ўжо ў 46-ы раз сустракала сотні гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, П ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код