Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка расказала пра творчыя планы і дасягненні калег


Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка расказала пра творчыя планы і дасягненні калег

 

Наша субяседніца – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка.

 

– Вольга Іванаўна, для філолага, выкладчыка, літаратара Год кнігі, напэўна, – гэта кожны год жыцця…

 

– Так, але мне вельмі радасна, што 2012-ы аб’явілі ў нашай краіне Годам кнігі. Гэта сведчанне дзяржаўнай увагі да літаратуры, філалогіі, пісьменніцкай творчасці. Год кнігі – своечасовы праект, бо заўважаю, што кніга пакрысе губляе сваю актуальнасць у сувязі з масавым выкарыстаннем інтэрнэта. Хаця, па маім цвёрдым перакананні, ён ніколі не заменіць друкаваны мастацкі тэкст – усё-такі паміж чытачом і кнігай больш цесная сувязь, больш цёплае адчуванне ў параўнанні з электронным яе варыянтам. Ён – нешта другаснае, як фотакопія карціны. Ды і вочы ад камп’ютара хутчэй стамляюцца, а кніга выконвае геданістычную функцыю – прыносіць задавальненне.

 

Іншая справа электронныя падручнікі, гэта сапраўдны прарыў у прагрэсіўных тэхналогіях, рэвалюцыя ў адукацыі. Самы дасканалы друкаваны падручнік не заменіць электроннага, які мае неабмежаваныя інфармацыйныя магчымасці.

 

– Вы – аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Чым яшчэ парадуеце чытачоў?

 

– Спадзяюся, што ў гэтым годзе ў мінскім выдавецтве «Харвест» будуць надрукаваны мае выбраныя творы. Рабочая назва кнігі – «Сцежка, сцежачка, сцяжынка». У ёй сабраны не толькі лепшыя вершы з папярэдніх зборнікаў «Табе», «Ажына» і «В.І.Р.», але новыя вершы і проза, якую пішу некалькі апошніх гадоў.

 

– Над чым працуеце зараз як літаратуразнаўца?

 

– На маім рахунку больш за  110 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку і асобных кніг, падручнікаў для агульнаадукацыйнай школы, метадычных дапаможнікаў, літаратурна-крытычных даследаванняў па беларускай літаратуры. Апошнім часам актыўна працавала над метадычным забеспячэннем свайго падручніка па беларускай літаратуры для 8 класа. З цікавасцю і натхненнем  пісала аб прозе Уладзіміра Гніламёдава, якую адкрыла для сябе як адметную з’яву. Такіх значных твораў, як яго тэтралогія, прысвечаная жыццю беларускага сялянства ў пачатку мінулага стагоддзя, сёння вельмі мала.

 

«Літаратура Віцебшчыны» – так называецца навуковая тэма, якой займаецца наша кафедра. Яшчэ адзін праект – «Літаратурныя ўзаемасувязі Віцебска і Даўгаўпілса ў кантэксце культуры: гісторыя, тыпалогія, сучасны стан» – фінансуе Беларускі фонд фундаментальных даследаванняў. Доктар філалагічных навук Ванда Юльянаўна Бароўка і я даследуем  беларуска-латгальскія творчыя стасункі і апошнім часам шмат пра гэта пішам.

 

– Да сталых паэтаў заўжды цягнецца творчая моладзь, якая спрабуе пісаць, – за парадай, падтрымкай. Вы ж таксама не толькі выкладаеце беларускую літаратуру і асновы літаратурнай творчасці, але і кіруеце вядомым у нашым абласным цэнтры літаратурным гуртком.

 

– Зараз гэта навукова-даследчая лабараторыя «Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці». У свой час на філфаку  Белдзяржуніверсітэта мяне, як птушаня сваім крылом, ахінаў Алег Антонавіч Лойка, вядомы беларускі паэт. На вялікі жаль, яго зараз ужо няма. Цяпер я, памятаючы, як мяне падтрымлівалі, апякую маладыя таленты. На факультэце беларускай філалогіі і культуры, які існуе 20 гадоў, сярод студэнтаў заўсёды былі паэты, празаікі. Пэўны час у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» вяла рубрыку, прадстаўляючы чытачам творчую моладзь ВДУ імя П. Машэрава.  Да 125-годдзя з дня нараджэння Купалы і Коласа мы выдалі кніжку «Факультэт паэзіі» – творы нашых студэнтаў. Зараз, да чарговага юбілею народных песняроў,  рыхтую яшчэ адзін такі зборнік.

 

Шэраг гадоў запар мы атрымліваем па некалькі дыпломаў на рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў «Аўтограф». Па выніках абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага Максіму Багдановічу, тры ўдзельніцы лабараторыі сталі дыпламантамі: Маргарыта Каснікоўская, Таццяна Лівіцкая і студэнтка гістарычнага факультэта Анастасія Пашута. На конкурсе «На канікулы з Караткевічам» былі адзначаны Таццяна Дубоўская і Таццяна Лівіцкая.

 

 Літаратурнай творчасцю актыўна займаюцца і выкладчыкі  нашай кафедры: Ганна Навасельцава, дарэчы, нядаўняя наша выпускніца і ўдзельніца літаратурнага гуртка, – вядомы ў рэспубліцы малады празаік, Віктар Уладзіміравіч Таранеўскі –перакладчык з польскай мовы, аспірантка Таццяна Дубоўская – цікавая паэтэса.

 

– Ва ўніверсітэце праводзіцца конкурс на лепшую кафедру. Па выніках чарговага ваша прызнана лепшай сярод гуманітарных.

 

– Найперш адзначана навуковая праца, якая вядзецца на кафедры. Летась Ванда Юльянаўна Бароўка абараніла доктарскую дысертацыю. Апублікаваны некалькі дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы з грыфам Міністэрства адукацыі і манаграфія маладой выкладчыцы Ганны Навасельцавай «Мастацкае асэнсаванне падзей гісторыі ў беларускай літаратуры XIX-XX ст.» Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшую навуковую студэнцкую працу нашы студэнты атрымалі пяць дыпломаў.

 

– А што новага на гэтай ніве сёлета, у Год кнігі?

 

– Выйшлі яшчэ два мае метадычныя дапаможнікі, таксама з грыфам Міністэрства адукацыі, –  «Беларуская літаратура ў 8 класе» (у суаўтарстве) і «Творчыя заданні па беларускай літаратуры для 8 класа» (кантрольна-вымяральныя матэрыялы). Выкладчыкі кафедры актыўна друкуюцца ў аўтарытэтных навуковых выданнях. 

 

– Філолагі, як правіла, заўсёднікі грамадскіх бібліятэк, уладальнікі хатніх кнігазбораў. Вы таксама?

 

– Дома вялікая бібліятэка, якую старанна збіралі з мужам-філолагам яшчэ са студэнцкай пары. Таму кожная кніга дарагая для нас, многія з аўтографамі. Аднак не ведаю, ці будзе дачка чытаць гэтак, як мы.

 

– А што вы чытаеце для душы?

 

– Галоўным чынам беларускія выданні, таму што трэба быць у курсе айчыннай літаратурнай творчасці. З цікавасцю знаёмлюся з творамі калег – сучасных пісьменнікаў Віцебшчыны. Вельмі люблю Янку Брыля, яго «Ніжнія Байдуны» бяру ў рукі ў самыя цяжкія моманты жыцця. З асалодай перачытваю Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча. Пра Анатоля Вярцінскага – паэта-інтэлектуала, я шмат пісала. Чытаючы яго, дарэчы, як і Алеся Разанава,  робішся сутворцам, бо трэба ўвесь час нешта дадумваць, разважаць. Апрача таго, люблю чытаць  дзённікі пісьменнікаў, успаміны, ліставанні.

 

– Для паэта важна, каб яго творы не толькі друкаваліся, але і гучалі – на сустрэчах з чытачамі, калегамі па пяру…

 

– Стараюся не прапускаць такія мерапрыемствы. Як пісьменніку, як выкладчыку яны даюць добры эмацыянальны штуршок, узнімаюць над будзённасцю, дапамагаюць адчуць, што робіш вельмі патрэбную справу. Была на Днях беларускага пісьменства ў Полацку і Паставах, спадабалася сёлетняе абласное свята паэзіі ў Ляўках – там сустрэліся аднадумцы.

 

– Творчага плёну вам і надалей.

Галіна Шпакоўская, фота Антона Сцепанішчава, «НС».



8.10.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 5292

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)










 


Данная новость взята из рубрики: ВСТРЕЧА ДЛЯ ВАС




Похожие новости по теме :

 

«ПАЭТЫЧНАЯ КРАIНА ВОЛЬГI РУСIЛКI»


Пад такой назвай днямі ў абласной бібліятэцы прайшла творчая вечарына, прымеркаваная да юбілею члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча Вольгі Ру ... Читать полностью...

ДОБРЫ СЛЕД НА ЗЯМЛI


У абласной бібліятэцы прайшла вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы і педагога Анатоля Канапелькі. Пра яго жыццё, творчасць, выкладчыцкую працу ў ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ


5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

«Зараначка» адзначыла юбілей


Мінулы год, аб’яўлены Годам кнігі, для вучняў Мярэцкаўскай базавай школы Глыбоцкага раёна быў напоўнены яркімі падзеямі. У пачатку 2012-га стартаваў цікавы літаратурны праект, які завяршыўся ў ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»


Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць»


Творчы здабытак вядомага на Віцебшчыне сучаснага паэта, аўтара пяці паэтычных зборнікаў, лаўрэата міжнароднай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і республіканскага літаратурнага конкурсу «Залаты ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

ВIЦЕБСКIЯ МАЛАДНЯКОЎЦЫ


Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі та ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код