Основные рубрики

Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

Все видео...

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...

2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...

31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...

30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...

Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ

Ссылки на сайты

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

Жалобная книга

Расписание поездов

Календарь материалов

«    Октябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Архив новостей

Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

Зямля шляхціца Завальні

Зямля шляхціца Завальні

Сядзіба пана Глазкі.

Зямля шляхціца Завальні

Зямля шляхціца Завальні

Зямля шляхціца Завальні

Зямля шляхціца Завальні

Расонскі раён з’яўляецца застрэльшчыкам аграэкатурызму ў нашай краіне і сваіх перадавых пазіцый не страчвае. Але не толькі аматары арганізаванага адпачынку сюды прыязджаюць. Ёсць групы экстрэмальных турыстаў, якім цікава вольна вандраваць па мясцовых лясах і балотах. Яны часам называюць Расоншчыну беларускай тайгой. І сапраўды, мясціны тут збольшага дзікія. Прычым за частаколам лесу, люстэркамі азёр і пакручастымі берагамі рэк хаваецца шмат цікавага з нашай мінуўшчыны.

Расоны

У пісьмовых крыніцах сучасны райцэнтр згадваецца пад 1552 годам як вёска Полацкага ваяводства ВКЛ.

Апошні ўладальнік Расон – пан Глазка, на беразе возера захавалася яго сядзіба. Яна мае складаную канструкцыю ў стылі «несапраўднай готыкі».

На паўднёвай ускраіне райцэнтра стаіць царква, пабудаваная з цэглы і каменя ў ХІХ ст.
Расоны звязаны з жыццём Пятра Машэрава: пасля заканчэння ў 1939 годзе Віцебскага педінстытута ён прыехаў працаваць настаўнікам фізікі і матэматыкі. Сюды з Шыркоў Сенненскага раёна перабралася і яго маці Дар’я Пятроўна. На пачатку вайны П. Машэраў стаў адным з арганізатараў падполля і партызанскага руху, узначальваў атрад ім. Шчорса, які ў асноўным складаўся з настаўнікаў і вучняў. Як маці партызанскага камандзіра Дар’ю Пятроўну і яшчэ восем чалавек расстралялі акупанты. Дачка П. Машэрава Наталля ўспамінала, што калі бацька наведваў брацкую магілу ў Расонах, ніколі не паварочваўся да абеліска спінай. І, развітваючыся, кожны раз ішоў, пакуль бачаць вочы, гледзячы на помнік. Нібы вінаваціў сябе, што не змог, не паспеў…

Улетку 1942 года партызаны пачалі блакаду нямецкага гарнізона ў Расонах. А ўначы 19 верасня артабстрэлам вымусілі гітлераўцаў пакінуць райцэнтр. У гонар гэтага бою ў Расонах пастаўлены помнік.
У гэты час пачалося стварэнне Расонска-Асвейскай партызанскай зоны, якая стала часткай вызваленага краю плошчай 10 тыс. м2 і насельніцтвам 100 тыс. чалавек на сумежжы Беларусі, Латвіі і Расіі. Тут была адноўлена савецкая ўлада, працавалі хлебапякарні, млыны, майстэрні, выдаваліся газеты.

Але захопнікі пастаянна праводзілі карныя аперацыі: «Пантэра», «Заяц-бяляк», «Зімовае чараўніцтва», «Генрых», «Ота» і інш. Іх высілкамі тэрыторыя ператваралася ў выпаленую зямлю. Многія вёскі пасля вайны не аднавіліся, іх назвы ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Роўнае Поле

З сакавіка 1943 года П. Ма­шэраў прызначаны камісарам партызанскай брыгады ім. Ракасоўскага, частка якой размяшчалася недалёка ад вёскі Роўнае Поле.

У 2002 годзе тут створаны музей партызанскага быту, вельмі папулярны ў турыстаў. Зямлянкі і рэчы ўзнаўляліся па аповядах ветэранаў брыгады.

Перавоз

Рагнеда-Яраполк-Ула­дзімір – самы вядомы ў беларускай гісторыі любоўны трохкутнік, які па трагічнасці не мае прыкладаў.
Полацкі князь Рагвалод абяцаў кіеўскаму калегу Яраполку, што выдасць за яго сваю дачку Рагнеду. Да нашай прыгажуні таксама заляцаўся і сусед з Ноўгарада – Уладзімір. Але Рагнеда адмовіла, назваўшы яго рабынічам (Уладзімірава маці была ключніцай). Кіраўнік Ноўгарада пакрыўдзіўся і з атрадам варагаў пайшоў на Полацк, зняславіў дзяўчыну на вачах у бацькоў, забіў Рагвалода і двух яго сыноў. Потым Уладзімір адабраў кіеўскі пасад у свайго брата Яраполка і прывёз туды Рагнеду, якая была ўжо не першай яго жонкай. Полацкая князёўна нарадзіла мужу чатырох сыноў, у тым ліку Ізяслава і Яраслава (у будучым – Мудрага), і дзвюх дачок. Праз некалькі гадоў Рагнеда рашылася адпомсціць за забойства бацькі і братоў, але не ўдалося. Уладзімір прачнуўся і ў сваю чаргу замахнуўся на жонку. На шум прыбег малалетні сын Ізяслаў, які стаў на абарону маці. Уладзімір сцішыўся, а раніцай баяры параілі яму выслаць Рагнеду і Ізяслава ў полацкую вотчыну.

Ёсць версія, што трагічны фінал, звязаны з адмовай Рагнеды, адбываўся не ў самім Полацку, а на гары каля сучаснай вёскі Перавоз за 60 км на поўнач. Магчыма, Рагвалод выйшаў насустрач Уладзіміру. А можа, проста хацеў схаваць сям’ю ад помслівага суседа на старажытным гарадзішчы. Легенда сцвярджае, што менавіта на высокім пагорку Рагвалоду праламілі галаву каменным молатам. Быццам бы перад сваёй смерцю ў 1000 годзе Рагнеда завяшчала, каб і яе тут пахавалі. Як бы ні было, але гэтае ўзвышша называецца Рагнедзін курган.

Тут ёсць старажытны каменны крыж. Непадалёк стаіць помнік, які сведчыць, што ў час Вялікай Айчыннай вайны, 5-6 лістапада 1943 года, ля кургана сустрэліся савецкія войскі і партызаны. А побач з помнікам знаходзіцца драўляны мост праз Дрысу – такі рэдка дзе ўбачыш. Пераправа добра захавалася: на выгляд можа вытрымаць і танк.

Клясціцы

У пачатковым перыядзе Айчыннай вайны 1812 года тут адбылася знамянальная бітва паміж рускімі і французамі. У выніку трохдзённай баталіі напалеонаўскім войскам перакрылі шлях на тагачасную сталіцу Расійскай імперыі – Санкт-Пецярбург.

У бітве адну з асноўных роляў сыграў авангард пад камандаваннем генерал-маёра Якава Кульнева. Але пры пераследзе праціўніка, які адыходзіў на Полацк, генерал быў смяротна паранены французскім ядром на пераправе праз Дрысу. Напалеон у пісьме жонцы Жазэ­фіне адзначыў: «Учора забіты Кульнеў, лепшы рускі афі­цэр кавалерыі». На месцы смерці героя каля вёскі Кульнева ўсталяваны помнік.

У цэнтры Клясціц узведзены мемарыльяны знак у гонар тых падзей. У школьным музеі створана экспазіцыя, галоўнае месца ў якой займае рэпрадукцыя карціны «Бітва пад Клясціцамі» нямецкага баталіста П. Геса. Сярод экспанатаў аскепкі ядраў, фрагменты тагачаснай зброі, шаблі, знойдзеныя на дне мясцовай ракі Нішча.

У Клясціцах дзейнічае гідраэлектрастанцыя, якая з’яўляецца часткай сістэмы малой энергетыкі Беларусі.

Кульнева

У Лівонскую вайну (1558-1583 гг.) войскі Івана Грознага захапілі частку земляў ВКЛ і пабудавалі некалькі парубежных крэпасцяў, у тым ліку і замак «Сокал» (1566 г.). Яго ўзвялі на мысе ў сутоках рэк Дрыса і Нішча, фартэцыя мела 10 вежаў. З двух бакоў яе прыкрывала вада, з трэццяга – вал вышынёй да 10 м і даўжынёй 200 м. У 1579 годзе пры наступленні на Полацк войскі Стэфана Баторыя разбурылі крэпасць.
Каля вёскі Кульнева захавалася замкавая пляцоўка ў некалькі гектараў.

Янкавічы

Тут можна пабачыць дзясяткі старажытных каменных крыжоў. На некаторых захаваліся язычніцкія знакі сонца – раўнабаковы крыж у коле. Сярод артэфактаў вылучаецца адзін, які навукоўцы завуць Янкавіцкім ідалам. Ён нагадвае фігуру жанчыны, магчыма, гэта стод Лады – багіні дабрабыту, якой маліліся продкі.

Кажуць, пры хрысціянізацыі фігуры ідалаў абцёсвалі пад крыжы, каб спалучыць старую і новую веру.

Тродавічы

У канцы XV – пачатку XVI стст. тут быў маёнтак полацкага роду Скарынаў. Пасля смерці гаспадара Лукіяна ён перайшоў да яго сыноў Івана і Францыска – усім вядомага ўсходнеславянскага першадрукара. Кажуць, што яшчэ ў 1970-х гадах мясцовыя жыхары паказвалі курган Скарыны каля суседняй вёскі Дворышча паблізу возера Нешчарда. Па легендзе, менавіта тут Ф. Скарына лячыў людзей (ён быў доктарам медыцынскіх навук) і апавядаў пра свае прыгоды падчас вандровак па краінах Еўропы. Па ўсім відаць, гаспадарыў у маёнтку Іван, бо Францыска мала цікавіла сельскагаспадарчая галіна. Яго прызваннем было асветніцтва.

Тродавічы з’яўляюцца радзімай паэта Генадзя Бураўкіна. У Беларусі цяжка знайсці чалавека, які не чуў яго «Калыханку».

Горкі

Тут захаваліся рэшткі сядзібы Лефераў, а таксама гаспадарчыя пабудовы. Здаецца, што ўзведзеныя з мясцовага каменю сцены непадуладныя часу.

Мурагі

У гэтай вёсцы, што стаіць на беразе таямнічага возера Нешчарда, нарадзіўся і вырас польскі і беларускі пісьменнік Ян Баршчэўскі. Чалавек, які ў сваёй творчасці выкарыстоўваў сюжэты «дзікага паўночнага боку Беларусі», з’явіўся на свет у 1794 годзе (паводле іншых крыніц у 1790 ці 1796 гадах). Пасля заканчэння Полацкага езуіцкага калегіума, які даваў трывалыя веды ў галіне літаратуры, мастацтва і класічных моў, Я. Баршчэўскі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Там пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, стварыў літаратурны гурток, які аб’ядноўваў выхадцаў з Беларусі. Вось што ён пісаў у той час: «… Як жа часта самотныя думкі мае з берагоў Нявы вяртаюцца ў гэты край, дзе прайшлі лепшыя гады майго жыцця, дзе столькі мілых успамінаў малюе мне памяць!».

Самым адметным творам Яна Баршчэўскага стаў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». З дапамогай галоўнага героя, балагура і фантазёра, пісьменнік пераказвае мноства народных казак, легенд і паданняў, што нарадзіліся на гэтай зямлі.

У 1997 годзе ў Мурагах, на месцы былой сядзібы, усталяваны помнік Я. Баршчэўскаму. Выява пісьменніка на гранітным камені глядзіць на возера Нешчарда, дзе паводле народных паданняў жыве цмок. Ян Баршчэўскі нібы чакае з’яўлення з-пад гушчы вады казачнага персанажа, каб спраўдзіць свае апавяданні пра фантастычную Беларусь.

Сяргей Кавалеўскі, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, “НС”.

15.10.2012

Количество комментариев: (0)

Новость посмотрели: 4089

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)

Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

Похожие новости по теме :

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў

Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

«Спакойна, Маша, я Дуброўскі!»

У кожнага рэгіёна Віцебшчыны ёсць свае асаблівасці. Населеныя пункты Полацкага раёна маюць такую адметнасць: яны на працягу стагоддзяў уваходзілі ў «бліжняе» кола самага старажытнага бел ... Читать полностью...

«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»

Падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе на адной з лукавін ракі на поўначы сучаснай вёскі Казьяны па загадзе Івана Грознага была пабудавана парубежная крэпасць. Памеры фартэцыі – каля 1 гектара &nda ... Читать полностью...

Стаіць над Дзвіною калона...

У кожнай краіне ёсць помнікі, падобных якім у свеце няма. Егіпецкія піраміды, рымскі Калізей, Вялікая кітайская сцяна... Да іх імкнуцца мільёны турыстаў. У Беларусі таксама ёсць адметныя помнікі. ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы

Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей

Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...

Крыніцы — гаючыя слёзы зямлі

Калі лік рэк на Віцебшчыне ідзе на сотні, азёр – на тысячы, то крыніц – на дзясяткі тысяч. А можа, і мільёны, бо немагчыма пералічыць усе вытокі, што бруяцца пад паверхнямі тых жа рэк і аз ... Читать полностью...

Незабыўная Ушаччына

Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала ... Читать полностью...

Паміж Дняпром і Аршыцай

 Упершыню ў пісьмовых крыніцах Орша згадваецца пад 1067 годам, як і Мінск. Звязала гэтыя гарады ў летапісе бітва на рацэ Няміга, дзе полацкі князь Усяслаў Чарадзей супрацьстаяў тром сваім стрые ... Читать полностью...

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код