Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Арыенцір – на духоўнасць


Арыенцір – на духоўнасць

 

Хачу расказаць пра рупліўцу роднага слова з Докшыцаў Фёдара Палачаніна (на фота). Ён аўтар 15 кніг і шматлікіх публікацый у перыёдыцы. Большасць з іх прысвечана духоўнасці. Фёдар Антонавіч перакананы, што сам Гасподзь скіраваў яго да гэтага, таму лічыць сваім абавязкам звяртацца да рэлігійнай тэмы.

 

Хутка Ф. Палачанін будзе адзначаць 20-годдзе літаратурнай творчасці. Даўно, прызнаецца ён, марыў сістэматызаваць напрацаваны матэрыял і вельмі рады, што мара ажыццявілася:  сёлета пашчасціла выпусціць у сталічным выдавецтве «Кнігазбор» аж тры кнігі.

 

«Даравальная нядзеля» – гэта 13 п’ес, у якіх найбольш выразна акрэслена рэлігійная тэма. Шэраг з іх вядомы не толькі чытачам, але і гледачам, радыёслухачам. Рэдакцыяй літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё былі падрыхтаваны радыёспектаклі па п’есах «Расплата за нелюбоў» і «Спытай сэрца сваё». У 2009 г. у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера па творы «Пазычанае шчасце» ў пастаноўцы заслужанага артыста Беларусі Вячаслава Грушова. А хутка адбудзецца соты паказ.  Аматарскія тэатры ставяць спектаклі па п’есах «Расплата за нелюбоў», «Не свая віна», «Нявыпраўленая памылка» і «Вяртанне да першачысціні». Школьным тэатральным гурткам падабаюцца «Доўгачаканая радасць», «Кветкі дзяцінства».

 

У гэтым зборніку ёсць і новыя творы: «Даравальная нядзеля», «Сцяпан і Вяльяна», «Удава не пара хлопцу», «У смутку і ў радасці…». Вось што піша ў прадмове пра драматычную творчасць нашага земляка крытык Таццяна Аляксеева: «П’есы вызначаюцца мінорным настроем, адпавядаюць жанравым характарыстыкам драмы і трагедыі, прасякнуты рэлігійнымі матывамі. Многія літаратурныя героі Ф. Палачаніна жывуць з верай у Бога, прытрымліваюцца хрысціянскіх запаветаў. П’есы драматурга распавядаюць, што менавіта ў крызіснай сітуацыі людзі часцей звяртаюцца да рэлігійных каштоўнасцяў, пачынаюць усведамляць сваю адказнасць перад іншымі, цаніць акаляючае асяроддзе».

 

Эпіграфам да кнігі  «Шлях да Бога» ён выкарыстаў такія свае радкі:
Каб не разгубіцца ў жыцці
І каб марнай не была дарога,
З Анёлам-ахоўнікам
трэба прайсці
Шлях, што вядзе да Бога.

 

Тут змешчаны матэрыялы для выхаваўчай працы і драматычныя творы, якія прапануюцца выкладчыкам нядзельных школ і факультатыўных курсаў па рэлігіязнаўстве, кіраўнікам драмкалектываў. Напрыклад, асноўны змест ранішніка «Шлях да Бога» складаюць адказы на цікавыя для вучняў сярэдняга і старэйшага ўзросту пытанні: чаму мы называемся праваслаўнымі хрысціянамі? Каго называем святымі? Хто такія апосталы? Што азначае маліцца Богу? Чаму праваслаўныя богаслужэнні вядуцца на царкоўнаславянскай мове? Канферэнцыя «Зямныя анёлы і Нябесныя чалавекі» прысвечана прароку Іліі, апосталам Пятру і Паўлу, свяціцелю Мікалаю Цудатворцу, прападобным Сергію Раданежскаму і Серафіму Сароўскаму,  дабравернаму вялікаму князю Аляксандру Неўскаму і іншым святым. Матэрыял канферэнцыі «Светачы зямлі Беларускай» раскажа пра славутых суайчыннікаў, якія цяпло сваёй душы аддавалі Госпаду і свайму народу: прападобную Еўфрасінню – ігуменню Полацкую, свяціцеля Кірылу –  епіскапа Тураўскага, святую праведную Сафію Слуцкую. Вусны каляндар нагадае пра двунадзясятыя святы, а пазакласнае мерапрыемства «Акно ў Свет» дасць магчымасць даведацца пра святыя абразы і лепш зразумець таямніцы сусвету. Завочнае падарожжа «Духоўная спадчына нашых продкаў» аўтар прапануе правесці па мясцовых храмах, якія з’яўляюцца помнікамі архітэктуры.

 

У кнізе ёсць літаратурна-музычныя кампазіцыі «Ісус Хрыстос – Збавіцель наш жаданы» і «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», драмы «Спытай сэрца сваё», «Вяртанне да першачысціні», «У смутку і ў радасці…» і трагедыя «Сцяпан і Вяльяна». Выданне ўпрыгожылі больш за 70 каляровых фотаздымкаў абразоў.

 

 «Школьнікам аб праваслаўнай веры» – гэта другое, дапоўненае выданне кнігі, падрыхтаванае Ф. Палачаніным па просьбах прыхільнікаў яго творчасці. Першае было ў 2006 г. па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.  Кніга выйшла тыражом у 4 тыс. экзэмпляраў.  Яна хутка знайшла сваю аўдыторыю, пра гэта сведчаць водгукі чытачоў і крытыкаў.

 

У новым выданні «Школьнікам аб праваслаўнай веры» амаль трэць матэрыялу абноўлена. У першую частку па-ранейшаму ўключаны пачатковыя звесткі аб праваслаўі. Другая прысвечана святым, трэцяя – абразам. Чацвёртая расказвае пра малітвы, пятая – аб праваслаўных пастах і святах. Новае выданне аўтар узбагаціў не толькі дадатковым тэкстам, але і ілюстрацыямі – тут больш за 70 фотаздымкаў абразоў. «Школьнікам аб праваслаўнай веры» – гэта азбука духоўнасці для дзяцей, дапаможнік для дарослых, якія шукаюць шлях да ісціны.

 

Многія працы Ф.Палачаніна, перш чым трапіць у друк, прайшлі апрабацыю ва ўстановах адукацыі Докшыцкага раёна. Таму іх  ахвотна друкуюць навукова-метадычныя выданні: «Беларуская мова і літаратура», «Праблемы выхавання», «Бібліятэка прапануе», «Настаўніцкая газета» і інш. З літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Ісус Хрыстос – наш Настаўнік» докшыцкі літаратар стаў фіналістам другога рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок». А яго кніга «Нявыпраўленая памылка» выйшла ў выдавецтве «Беларусь» пад грыфам «Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі». Класныя кіраўнікі, выкладчыкі рэлігіязнаўства, кіраўнікі драмгурткоў атрымалі добры дапаможнік.

 

Вопыт Фёдара Антонавіча па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа вывучаны, абагульнены і шырока прадстаўлены ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. (Информационно-методический бюллетень «Поиск», №1, 2010).

 

Ф. Палачанін – пераможца абласнога конкурсу на лепшага рупліўцу роднага слова. Яго мастацкія тэксты ўзбагачаюць прыказкі і прымаўкі, выслоўі – неацэнныя пярлінкі народнай мудрасці, жыццёвай праўды. Гэта дазваляе глыбей пранікнуць у сутнасць праблем, шматфарбна выпісаць герояў, перадаць іх думкі. Тры новыя кнігі – выдатны падарунак чытачам, з якімі аўтар часта сустракаецца. Ён жаданы госць у працоўных калектывах, школах, бібліятэках.

 

Тамара Краснова-Гусачэнка, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.



26.10.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 3074

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 3)










 


Данная новость взята из рубрики: КНИЖНАЯ ПОЛКА




Похожие новости по теме :

 

Перадсвяточны рахунак


Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзял ... Читать полностью...

«ТЫ НА СЦЭНЕ — ГЭТА ТЫ!»


Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – сп ... Читать полностью...

Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка р ...


Наша субяседніца – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка. – Вольга Іванаўна, для філолага, выкладчыка, літаратара Год ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»


У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...

ШТО Ў НАЗВЕ ТВАЁЙ?


У жнівеньскім нумары «Народнага слова» (25.08.2009) прачытаў аб’ёмісты матэрыял «На гарэлых лядах», які мяне даволі моцна ўразіў. Аўтар артыкула Анатоль Бруцкі ўзнімае вельмі складаную і ра ... Читать полностью...

У праваслаўных традыцыях


Віцебскі дзіцячы садок № 39 ужо 10 год працуе па праграме «Духоўна-маральнае выхаванне ў праваслаўных традыцыях беларускага народа». З самага ранняга дзяцінства малечы прывіваецца любоў ... Читать полностью...

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ОРШЫ


З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя «Не пакідайце мовы беларускай, каб не ўмёрлі!», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Арганізатары – аддзел культуры гарвыканкама, музейны комп ... Читать полностью...

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код