Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Рэпартаж з пасялковай бібліятэкі на Пастаўшчыне. Друкаванае слова – вечнае


Рэпартаж з пасялковай бібліятэкі на Пастаўшчыне. Друкаванае слова – вечнае

 

Думаю, многія пагадзяцца са мной, што вясковая і гарадская бібліятэкі – розныя. Калі ў першую ходзяць найчасцей апантаныя кнігаманы, школьнікі і студэнты, дык другую наведваюць і простыя людзі, нават каб пагутарыць аб надзённым. Зазірнуў і я, скарыстаўшыся выпадкам, у Лынтупскую пасялковую бібліятэку. Тым больш што нагода была: створаны тут жаночы клуб «Сяброўка» па выніках мінулага года прызнаны кіраўніцтвам Пастаўскай ЦБС лепшым у раёне сярод аматарскіх аб’яднанняў.

 

Нягледзячы на ранні час, у бібліятэцы было ажыўлена. Задаць пытанні гаспадыням удавалася толькі ў кароткіх паўзах паміж абслугоўваннем наведвальнікаў.

 

У штаце ўстановы дзве супрацоўніцы – Святлана Пякарская і Ірына Трашчынская (на фота). 1 жніўня, дарэчы,  яны адзначылі ўжо 25-годдзе сумеснай працы. Нарадзіліся ў суседніх вёсках: Святлана – у Шудаўцах, а Ірына – у Гіруцях. Абедзве скончылі Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, выйшлі замуж за лынтупскіх хлопцаў і засталіся ў гэтым адметным гістарычным мястэчку.

 

Звярнуў увагу на выставу дзіцячай літаратуры, якая карыстаецца найбольшым попытам. Сорамна прызнацца, што, хоць і маю двух школьнікаў, да гэтага не чуў прозвішчы такіх папулярных сёння аўтараў, як Мэг Кэбат, Кацярына Вільмонт альбо зачытанай літаральна да дзірак Муні Вітчар. Але бяруць дзеткі і знаёмых старэйшаму пакаленню класікаў жанра: Маршака, Чукоўскага.

 

А дарослыя гатовыя заплаціць, каб узяць на платным абанеменце «модных» пісьменнікаў і майстрыц жаночага рамана. Акунін, Данцова, Дэн Браўн… У кожнага з іх у Лынтупах свае прыхільнікі. З другога боку, спісваюцца кнігі савецкіх часоў, якія не маюць чытачоў: іх проста няма дзе захоўваць. Сёлета, напрыклад, здалі ў макулатуру біяграфію Карла Маркса.

 

Зарабляюць у бібліятэцы не толькі праз платны абанемент. Асноўная крыніца паступлення сродкаў – ксеракс, дарэчы, адзіны ў мястэчку. Ім карыстаюцца як вучні, так і дарослыя, калі патрабуюцца копіі дакументаў. Сярод новых паслуг – пракат DVD. Фільмаў пакуль яшчэ малавата,але ўсё калісьці даводзіцца пачынаць з нуля.

 

Рэгулярна ў бібліятэцы праводзяцца розныя мерапрыемствы. Удала прайшла выстава мясцовага майстра фатаграфіі Віктара Лукшы.

 

Што тычыцца жаночага клуба «Сяброўка», дык усе яго ўдзельніцы знаходзяць сабе занятак па душы. Яны збіраюцца разам прынамсі раз на месяц, кожная сустрэча цікавая. Ці то прэзентацыя кнігі «Мая вёсачка Вайшкуны» мясцовага ўраджэнца Уладзіміра Магільніцкага, ці абмен жаночымі сакрэтамі, накшталт вышывання крыжыкам.

 

Арганізуюць «сяброўкі» і паездкі па роднай Беларусі. Былі ўжо ў Гродне, Лідзе. У Гервятах іх уразілі касцёл і дэндрапарк.

 

Напрыканцы спытаў у С. Пякарскай і І. Трашчынскай, ці не чакае скон друкаваную прадукцыю – кнігі і перыядычныя выданні. Яны такой думкі не дапускаюць. А яшчэ, з задавальненнем прызналіся Святлана і Ірына, калі прыходзіць свежая пошта, пасля сваёй раёнкі «Пастаўскі край» яны адразу ж разгортваюць чарговы нумар «Народнага слова», у якім заўсёды можна знайсці шмат цікавага.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



29.10.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2378

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: КНИЖНАЯ ПОЛКА




Похожие новости по теме :

 

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»


Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

Што чытаюць у пастаўскім Палессі?


Не кожны населены пункт можа пахваліцца, што мае ўласны летапіс, як вёска Палессе, што на Пастаўшчыне. А летапісец тутэйшы – загадчыца мясцовай бібліятэкі Ніёле Цярэнцьева (на фота). Ск ... Читать полностью...

Іх з’яднала «Сяброўства»


Што ні кажыце, куды больш прыемна размаўляць з чалавекам пра мастацтва, чым пра яго хваробы, дарагія таблеткі ды няўважлівых лекараў. Таму з добрым настроем я выправіўся ў госці да ўдзельнікаў к ... Читать полностью...

Гаспадыня храма культуры


Ураджэнка пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна Святлана Папкова (на фота) марыць, каб мясцовы Дом культуры, якім яна кіруе, сапраўды быў добрым месцам адпачынку для тутэйшых жыхароў. Раней установа нал ... Читать полностью...

Пад зоркай Дубоўкі


Багатая Віцебшчына на літаратурныя таленты. Адным з найбольш яркіх з іх быў ураджэнец Пастаўскага раёна Уладзімір Дубоўка, якога Янка Купала лічыў сваім лепшым вучнем і параўноўваў з самім Пушкіным. ... Читать полностью...

У КРАIНЕ «ЧЫТАЛIЯ» — ПАПАЎНЕННЕ


Напярэдадні прафесійнага свята ў аршанскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ўрачыста пасвяцілі ў чытачы вучняў пятых класаў сярэдніх школ №12 і №13. Цырымонія пачалася ля ўваходу в ... Читать полностью...

«Гавораць Паставы!»


  Памыляецца той, хто лічыць, што правадное радыё нібыта сябе зжыло. Магчыма, гэта актуальна для буйных гарадоў, але ніякім чынам не для мястэчак і вёсак. У гэтым я чарговы раз пераканаўся, калі ... Читать полностью...

«Ў» — НЕСКАРОНАЕ!


У абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка Сяргея Рублеўскага «Ў», тое, што мы скарацілі». Павіншаваць аўтара з чарговым здабыткам прыйшлі літаратары ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код