Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

З вытокаў Докшыцкай зямлі


З вытокаў Докшыцкай зямлі

 

Пакроўскаяцарква.

 

Тэрыторыя сучаснага Докшыцкага раёна ў міжваенны перыяд была падзелена прыкладна напалам. Паўночная частка разам з Докшыцамі адносілася да Польшчы, а паўднёвая са «сталіцай» у Бягомлі – да Савецкага Саюза. Па тэрыторыі раёна пралягае галоўны Еўрапейскі водападзел, які размяжоўвае басейны рэк Чорнага і Балтыйскага мораў. Недалёка ад Докшыц бярэ пачатак славутая Бярэзіна, а з балота каля вёскі Вялікае Поле выцякае не менш значная Вілія. У канцы 1970-х на ёй было створана Вілейскае водасховішча (самы вялікі ў Беларусі штучны вадаём, які па плошчы саступае толькі возеру Нарач) для забеспячэння патрэб жыхароў і прадпрыемстваў Мінска.

 

Докшыцы

 

Упершыню ў пісьмовых крыніцах райцэнтр згадваецца ў грамаце вялікага князя ВКЛ Вітаўта, падпісанай ім у Вільні 13 студзеня 1407 года. Згодна з дакументам, віленскі ваявода Войцех Манівід (будучы ўдзельнік Грунвальдскай бітвы 1410 года) атрымаў пацвярджэнне на валоданне сёламі і сялянамі-даннікамі ў Харэцкай воласці, сярод падаткаплацельшчыкаў названы «доксычане». Дарэчы, пры Вітаўце пачалася масавая эміграцыя ў ВКЛ крымскіх татар. Яны стаміліся ад тагачаснай міжусобіцы ў Залатой Ардзе і прасілі палітычнага прытулку. Самыя вядомыя палітуцекачы – хан Тахтамыш і яго сын Джэлал-эд-Дзін. Татары атрымлівалі зямлю ўзамен на воінскую службу. Асобныя кавалерыйскія атрады крымчакоў удзель­нічалі ў той жа Грунвальдскай бітве і наступных шматлікіх ваенных канфліктах. Яны арганічна ўвайшлі ў талерантнае літоўскае (беларускае) грамадства: засвоілі мову новай радзімы (рэлігійная літаратура была напісана на беларускай мове арабскай вяззю), славянізавалі прозвішчы, займалі розныя афіцыйныя пасады. Частка з іслама пераходзіла ў хрысціянства: каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм. На працягу стагоддзяў даволі вялікая грамада выхадцаў з Крыма пражывала і ў Докшыцах, пра што сведчаць татарскія могілкі (мізар). Тут таксама захаваўся будынак татарскага малельнага дома.
Сярод іншых аб’ектаў, вартых увагі турыста, дзве праваслаўныя царквы – драўляная св. Іаана Багаслова (пабудавана ў 1863 годзе) і каменная Пакроўская (1903 г.). Захавалася сядзіба Мікульскіх, будынкі пякарні (XVIII ст.) і млына. Тут таксама ёсць яўрэйскія могілкі і пахаванні польскіх салдат 1920 года. У Докшыцах можна паглядзець, як з маленькага ручая пачынаецца вялікая рака Бярэзіна.

 

Бягомль

 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны (20 снежня 1942 года) партызаны брыгады «Жалязняк» вызвалілі Бягомль і большую частку былога раёна ад акупантаў. У маі-чэрвені 1943-га фашысты правялі карную аперацыю «Котбус» і зноў занялі пасёлак, але пратрыма­ліся толькі да сярэдзіны лета. З сакавіка 1943-га ў Бягомлі дзейнічаў партызанскі аэрадром, праз які народным мсціўцам дастаўлялі зброю, боепрыпасы, медыкаменты, эвакуіравалі параненых. У цэнтры пасёлка ў знак гэтага стаіць самалёт Іл-14 (кажуць, савецкія канструктары скапіравалі яго з амерыканскага «Дугласа», які спраўна служыў нам у вайну). У 1967 годзе тут паставілі помнік літоўскаму лётчыку, у адкрыцці манумента бралі ўдзел першыя сакратары кампартыі Беларусі і Літвы Пётр Машэраў і Антанас Снечкус.
Бягомльскі музей народнай славы мае каля 18 тыс. экспанатаў. Сярод іх і пасмяротная маска Несцера Сакалоўскага – аўтара музыкі гімна Беларусі. Ён нарадзіўся ў 1902 годзе на Бягомльшчыне (вёска Вешкі). Ганарацца тут і Алесем Ставерам, аўтарам тэкста песні «Жураўлі на Палессе ляцяць», што паходзіў з вёскі Марговіца.

 

Некалькі гадоў назад у Бягомлі, побач з дарогай Мінск – Віцебск, мясцовы лясгас абсталяваў міні-заапарк. У вальерах жывуць дзікі, алені, казулі, страусы.

 

Шунеўка,Ходараўка

 

Пасля вайны гэтыя населеныя пункты сталі мемарыяльнымі комплексамі, якія сведчаць пра страшэнную трагедыю акупацыйнага ліхалецця.

 

Раніцай 22 мая 1943 года, пасля таго як на дарозе Бягомль – Докшыцы недалёка ад Шунеўкі на партызанскай міне падарвалася машына з фашыстамі, у вёску ўварваліся карнікі. Жанчын, падлеткаў і старых сагналі ў калгасную пуню і падпалілі. Малых дзяцей павялі да калодзежа. На іх абарону пабегла настаўніца Нябышынскай школы Ніна Руткоўская з сямікласніцай Надзяй Калягай. Ніна Сямёнаўна па-нямецку прасіла салдат і афіцэраў злітавацца над малымі, але не дапамагло. Знявечаных настаўніцу і вучаніцу гітлераўцы першымі кінулі ў калодзеж, потым – дзяцей. Услед за людзьмі ў ваду паляцелі гранаты… У той дзень загінулі 66 чалавек, сярод іх 15 дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў. Па ініцыятыве старшыні калгаса «Іскра» Аркадзя Голуба ў 1967 годзе на месцы так і не адноўленай вёскі паставілі абеліск. Пазней было вырашана стварыць тут мемарыяльны комплекс.
27-29 чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да вызвалення, у бярэзніку каля былога фальварка Ходараўка сучаснага Сітцаўскага сельсавета немцы і паліцаі расстралялі 600 вязняў канцлагера «Лібараўшчына». Разам з мірнымі жыхарамі тут загінулі 200 італьянскіх салдат, якія да нядаўняга часу былі саюзнікамі Германіі. У верасні 1943-га ўлады пазбавіўся італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні, пасля гэтага немцы абяззброілі яго войскі і пачалі выкарыстоў­ваць прадстаўнікоў Апенінскага паўвострава на работах па будаўніцтве ваенных аб’ектаў, ліквідацыі наступстваў партызанскіх дыверсій на чыгунцы. Група італьянцаў знаходзілася і на станцыі Параф’янава. Калі на ўсхо­дзе ўжо грукатала савецкая артылерыя, ваеннапалонным аб’явілі, што на транспартных самалётах іх адправяць з аэрадрома ў Сітцах на радзіму. Яны сабралі рэчы і ахвотна пайшлі пад канвоем. Але павялі італьянцаў не да самалёта, а ў бярэзнік пад Ходараўкай. Нядаўна па ініцыятыве пробашча Параф’янаўскай каталіцкай парафіі на мемарыяле ўстаноўлены і асвечаны крыж у памяць знішчаных беларусаў і італьянцаў.

 

Сітцы

 

У XVIII ст. тутэйшыя паны Бжастоўскія пабудавалі ся­дзібу ў стылі барока. З 1798 года Сітцы сталі належаць Дамейкам, якія на працягу наступнага стагоддзя перараблялі сядзібу на свой капыл, у выніку дом набыў рысы класіцызму. Першы гаспадар з гэтага роду – Тадэвуш – даводзіўся родным дзядзькам Ігнату Дамейку (1802-1889 гг.), вядомаму геолагу, мінеролагу, географу, этнографу, дзейнасць якога займае важнае месца ў гісторыі, навуцы, культуры Польшчы, Беларусі, Літвы і Чылі. Падчас вучобы ў Віленскім універсітэце І. Дамейка ўдзельнічаў у таемных гуртках студэнтаў, у 1830-1831 гадах далучыўся да паўстання супраць царызму. Затым яго чакала эміграцыя. Большую частку жыцця Ігнат правёў у Паўднёвай Амерыцы. Шаснаццаць гадоў з’яўляўся рэктарам Чылійскага ўніверсітэта, стаў нацыянальным героем гэтай краіны. Калі І. Дамейка памёр, у Чылі абвясцілі жалобу.

 

Ад сядзібы ў Сітцах захаваліся чатыры калоны. Над наваколлем узвышаецца брама-вежа, якая мела гадзіннік з зязюляй. Тут яшчэ стаяць былыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама магутная мураваная агароджа. Узведзеная ў 1934 годзе, яна падобная на абарончыя сцены замка. Сярод дрэў старога парку вылучаецца Цар-дуб, якому больш за 500 гадоў. Месцічы сцвярджаюць, што дакрануўшыся да дрэва, назаўжды пазбавішся хвароб і праблем.

 

Порплішча

 

Па суседстве, праз дарогу, стаяць два драўляныя храмы – праваслаўны і каталіцкі.
Спаса-Праабражэнская царква адлічвае гісторыю ад 1627 года. У 1794-м яе перабудавалі з захаваннем традыцый беларускага драўлянага дойлідства, але з рысамі класіцызму. Інтэр’ер царквы мае элементы часоў уніяцтва.

 

Касцёл Маці Божай узвялі ў 1937-1941 гадах мясцовыя майстры. Пасля вайны храм зачынілі і арганізавалі ў ім школу механізатараў. Пасля ў будынку размяшчалася жылыя пакоі і сховішча.
У канцы 1980 – пачатку 1990-х абодва храмы перададзены вернікам.

 

Валкалата

 

Сучасная беларуская літаратурная мова была заснавана на цэнтральна-беларускіх дыялектах. У іх арэал у тым ліку ўваходзіць і Валкалата, якая мяжуе з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці. Вёска вядомая з 1522 года як уладанне ўдавы князя М. Ра­дзівіла Альжбеты Багданаўны. Яна была фундатарам першага тут касцёла. Ён некалькі разоў перабудоўваўся, пакуль у 1884-1893 гадах не займеў выгляд, захаваны і па сёння. Пры ўзвядзенні касцёла Яна Хрысціцеля выкарыстоўваўся бутавы камень. Натуральным будаўнічым матэрыялам нашу зямлю шчодра надзяліў ледавік, што споўз з поўначы тысячы гадоў назад. Таму будаўніцтва з яго культавых, жылых і гаспадарчых памяшканняў характэрна для Беларусі, асабліва актыўна камень выкарыстоўвалі на Віцебшчыне. Нядаўна на сродкі вернікаў адрамантаваны арган, які зараз гучыць на поўную моц. Ля касцёла пахаваны кзяндзы, якія служылі тут, пачынаючы ад ХІХ ст.
У Валкалаце ёсць могілкі польскіх салдат, што загінулі ў савецка-польскую вайну 1920 года.

 

Захаваўся панскі парк, якому больш за 200 гадоў. Самай велічнай падаецца паўночная алея шырынёй 8 м. Старыя ліпы вышынёй да 28 м пераплятаюцца кронамі і ствараюць зялёны калідор. Ёсць некалькі цікавых па архітэктуры гаспадарчых пабудоў.

 

Янукі

 

Невялікая суседняя вёска вядомая тым, што ў ёй нарадзіўся і адсюль да рэвалюцыі з’ехаў у заробкі ў Данбас дзед цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Упершыню ўкраінскі кіраўнік разам з жонкай наведаў ра­дзіму продкаў у 2004 годзе у статусе прэм’ер-міністра. Тады на сустрэчу з магчымым сваяком з наваколля сабралася шмат Януковічаў. Дарэчы, карэнныя насельнікі вёскі як адзін мелі продка з імем Янук. На мясцовых могілках амаль на ўсіх надмагіллях значыцца – Януковіч. Рэдкія пахаванні пад іншым прозвішчам гавораць пра тое, што чалавек у свой час пераехаў сюды з іншых мясцін.

 

Краснікі, Баяры

 

У густым лесе паміж гэтымі вёскамі знаходзяцца некалькі аб’ектаў, яны глыбока звязаны з народнымі звычаямі, паданнямі ды легендамі і да іх зараз прыходзяць людзі. У першую чаргу гэта Сцёп-камень, ён з’яўляецца адзіным на Беларусі, што вертыкальна тырчыць з-пад зямлі (вышыня са схаванай часткай – 2,68 м, шырыня – да 1,3 м, таўшчыня – каля 0,9 м).

 

Згодна з адным паданнем, селянін Сцяпан сеяў жыта на валах. Жонка Акуліна прынесла мужу абед. Пакуль ён сілкаваўся, яна ўсё бурчэла і папракала. Урэшце яны па­сварыліся.

 

– Каб ты каменем узяўся! – адыходзячы, са злосцю сказала Акуліна.
– А каб ты здзервянела! – не стрымаўся муж.

 

Сцяпан пайшоў да валоў і як толькі дакрануўся да сахі, абярнуўся каменем. Валы і нават збанкі, у якіх быў абед, таксама скамянелі. Не дайшла дадому і Акуліна, якая ператварылася ў хвою. Сасна-Куліна стаіць на лясной дарозе за 170 метраў ад Сцёп-каменя. Кажуць, дрэва нельга пілаваць, бо з яго пальецца кроў.

 

Не сварыцеся з роднымі, каб душа не дранцвела! І больш вандруйце па Беларусі, каб да драбніц ведаць гісторыю і сённяшні дзень роднага краю.

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



26.11.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2118

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

Памяць пра садавода Мароза з Лепельшчыны


Калі ехаць па дарозе Віцебск – Мінск, паміж Бешанковічамі і Лепелем леваруч стаіць указальнік паварота на вёску Фатынь. Гэтае месца вядомае тым, што ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. тут шч ... Читать полностью...

Глыбоцкая вышыня


 Дастаткова назваць некалькі імёнаў, каб зразумець значэнне глыбоцкай зямлі не толькі для Беларусі. Лёс звязаў з гэтым краем стваральніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага, палітычных дзея ... Читать полностью...

УКРАІНСКІ ЯНУКОВІЧ У БЕЛАРУСКІХ ЯНУКАХ


Як вядома, 7 лютага ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па папярэдніх дадзеных, за Віктара Януковіча прагаласавала 48,52% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнка – 45,82%. У Беларусі ко ... Читать полностью...

Браслаўскія маякі


Каралі азёр, цэпы лясоў, чароды пагоркаў – так можна ахарактэрызаваць Браслаўшчыну, якая з’яўляецца візітнай карткай Беларускага Паазер’я. Сюды прыязджаюць людзі, каб зачаравацца п ... Читать полностью...

Шаркаўшчынскі раён: край млыноў і рамантыкаў


Шаркаўшчынскі раён можна назваць краем млыноў. Але не ветракоў, з якімі змагаўся ўсім вядомы Дон-Кіхот, а капітальных збудаванняў на берагах рэк, што з дапамогай вады круцілі жорны. У свой час з дзяс ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей


Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы


Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

«Слава ж Воршы ўжо не згорша…»


  Словы, вынесеныя ў загаловак, узяты са старажытнай песні пра Оршу. Аршаншчына здавён была не толькі фарпостам, але і транзітным калідорам Беларусі. Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамабіль ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код