Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Декабрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Збіральнік скарбаў ксёндз Павел


Збіральнік скарбаў ксёндз Павел

 

Касцёл апостала Андрэя — дамінанта мястэчка Лынтупы, што на Пастаўшчыне. Адметна, што на працягу існавання ён ніколі не зачыняўся, нават калі па аб’ектыўных прычынах не было свайго святара. Сённяшні пробашч парафіі ксёндз Павел Кнурэк (на фота), этнічны паляк (нарадзіўся на поўдні Польшчы), за гады служэння палюбіў наш край і мову больш, чым іншы «пашпартны» беларус, ведае гісторыю наваколля не горш за мясцовых краязнаўцаў.

 

Не кожны раённы музей можа пахваліцца такімі рарытэтамі, якія за 10 гадоў назбіраў айцец Павел. Напрыклад, рэгістрацыйныя кнігі касцёла з запісамі новаахрышчаных і памерлых, знойдзеныя на гарышчы бажніцы. Самыя раннія датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя. З трымценнем узіраюся ў старую, не спрахнелую за многія дзесяцігоддзі паперу, каліграфічны почырк даўняга святара.

 

Бы з дапамогай машыны часу трапляю ў стан касінераў Кастуся Каліноўскага, пасля падаўлення царызмам вызваленчага паўстання якога ксяндзоў прымушалі запісваць усе дадзеныя па-руску. Невядомы і лёс аўтара радкоў, які, відавочна, падтрымаў збройны чын. Новы святар, які заступіў «на пасаду» ў 1864 годзе, адслужыў аж 30 гадоў, да самай смерці. Памятную дошку яму знайшлі ўжо ў наш час на сметніку ля могілак. Цяпер яна сімвалічна ўмуравана ў кладку касцёла.
У хроніках парафіі Лынтупаў, якія захоўваюцца ў віленскіх каталіцкіх архівах, ксёндз таксама знайшоў цікавыя звесткі. На аснове справаздач чарговага пробашча, кажа ён, нават можна прасачыць, як на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў у часы Пілсудскага змянялася моўная сітуацыя ў Лынтупах. Калі, напрыклад, у пачатку 1920-х насельніцтва шырока ўжывала беларускую і літоўскую мовы, дык напярэдадні Другой сусветнай, якая для тутэйшых жыхароў пачалася 1 верасня 1939 года, скрозь усё было па-польску, а па-беларуску «толькі песні спяваюць». У гэтым значная «заслуга» адміністрацыйнага рэсурсу і тагачаснай сістэмы адукацыі.

 

Цікавыя знаходкі прыносяць ксяндзу мясцовыя жыхары. Напрыклад, бабулька, у радзіннай хаце якой падчас першай нямецкай акупацыі мінулага стагоддзя разам жылі каталіцкі і пратэстанцкі вайсковыя капеланы. Яны падарылі яе бацькам-дзядам на памяць адмысловую скрыначку. Цікавасць выклікаюць грошы тых часоў, дзе з аднаго боку манеты напісаны яе намінал – «2 капейкі», а з іншага пазначана «тэрыторыя акупаваная». Ёсць царскія капейкі, літоўскія грошы 1920-х гадоў, польскія злотыя…

 

У 1959 годзе ў Лынтупах быў забіты мясцовы ксёндз, які адчыніў ноччу дзверы невядомым злачынцам, што прыйшлі да яго ў хату. Злачынства так і не было раскрыта, але атрымала нечаканы працяг у нашы дні. Пяць гадоў таму да айца Паўла прыйшоў так званы пасрэднік, які прапанаваў купіць пячатку забітага паўстагоддзя таму папярэдніка. Цяпер гэта рарытэтная рэч з надпісам на лацінскай мове «Парафія святога Андрэя ў Лынтупах» таксама ў калекцыі святара.

 

Ёсць тут кандэлябр з гербам нашага старажытнага роду Радзівілаў – чорным арлом з паляўнічымі ражкамі на грудзях, знойдзены на сметніку; цымбалы, якім больш за 150 гадоў.

 

Безумоўна, будуць і новыя знаходкі. Напрыклад, тыя ж кнігі нараджэнняў-смерцяў некамплектныя. Значыць, верыць ксёндз Павел, яны могуць знайсціся на чыімсьці гарышчы, бо тутэйшыя людзі стараліся заўсёды захоўваць сваю гісторыю і генетычную спадчыну.
Сёлета ў велікодны час ужо пяты раз проста па вуліцах Лынтупаў і ў ваколіцах мястэчка прайшла містэрыя Крыжовага шляху, дзе актцёрамі выступілі самі вернікі з клерыкальнага тэатра. Дзея распяцця Хрыста глыбока кранула прысутных: не менш, чым адпаведны фільм Мэла Гібсана.

 

На занятках у нядзельнай школе святар заўсёды імкнецца падкрэсліць вучням, што гэта іх спрадвечны край. Ён захоўвае памяць пра слаўных продкаў, якія жылі і маліліся тут, перш чым стаць часткай роднай зямлі.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



5.12.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1580

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)










 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

Цытадэль нязломнай веры


Больш за паўтысячагоддзя стаіць у Камаях, што на Пастаўшчыне, велічны касцёл Яна Хрысціцеля. Дзіўна, але за гэтыя 500 год ён амаль ніколі не зачыняўся (быў толькі перыяд ганенняў пасля паўстання Каст ... Читать полностью...

Векавы шлях бабулі Паўліны


Светлы позірк добрых удумлівых вачэй, пачуццё народнага гумару, нязломная вера, пранесеная праз усе бязбожныя часы, і выдатная памяць, якая да драбніц захоўвае ўсе вехі доўгага жыцця – такой сус ... Читать полностью...

Дзядзька Мар’ян, які жыве з Богам


Гэтага сівавалосага чалавека ведаюць у Паставах многія. А дзякуючы інтэрнэту, дзе артыкулы пра Яго можна знайсці ажно на трох мовах, – і ва ўсім свеце. Праз яго нязломную пазіцыю вернікам быў вв ... Читать полностью...

Чым адметныя міёрскія Чэрасы. Гісторыя асобнай вёскі не менш цікавая за гі ...


Ігар Кандратовіч – вучань 10 класа сярэдняй школы №3 Міёраў – праславіў вёску Чэрасы, што ў сямі кіламетрах ад райцэнтра, на ўсю Беларусь. Яго даследчая праца, прысвечаная гісторыі гэтага ... Читать полностью...

У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж»


Не так ужо і шмат турыстаў наведваюць сёння гэту найцікавейшую мясціну на самым захадзе нашай вобласці, на Пастаўшчыне. Аднак упэўнены, што Лынтупы з іх сядзібна-паркавым ансамблем Бішэўскага, касцёл ... Читать полностью...

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал


Спроба паставіць каталіцкі крыж у цэнтры мястэчка Крулеўшчына, што ў Докшыцкім раёне, натыкнулася на моцны супраціў праваслаўных. У выніку каталікі адклалі свае планы да таго часу, калі “сітуа ... Читать полностью...

Адстаўка пастыра


У панядзелак, 25 лютага, Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў прашэнне аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у Польшчы, ксёндз У ... Читать полностью...

У чаканні каляднага цуду


Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духавенствам. Як заўсёды, да Калядаў прымеркаваны дні ... Читать полностью...

Родам з «польскага часу»


Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа гэты з хітрынкай у вачах жвавы дзядуля. Нарадзіўс ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код