Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Браслаўскія маякі


Браслаўскія маякі

 

З гары Маяк можна зазірнуць за далягляд.

 

Каралі азёр, цэпы лясоў, чароды пагоркаў – так можна ахарактэрызаваць Браслаўшчыну, якая з’яўляецца візітнай карткай Беларускага Паазер’я. Сюды прыязджаюць людзі, каб зачаравацца прыродай і дакрануцца да гісторыі гэтага краю.

 

Браслаў

 

Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі літаральна ўціснуты паміж пяццю азёрамі і ў апошні час набыў славу курортнага месца, дзе ўлетку на пляжах адпачываюць сотні турыстаў. У пісьмовых крыніцах Браслаў згадваецца пад 1065 годам. Яго назву звязваюць з полацкім князем Брачыславам Ізяславічам, які на гарадзішчы латгалаў і крывічоў пабудаваў памежную крэпасць. Але ёсць і іншая версія – ад балцкага слова «брасла» (брод). Браслаўскі замак з сямю вежамі стаяў тут да сярэдзіны XVII ст., цяпер пра яго існаванне нагадвае назва гары. На яе ўзвышшы пахаваны Станіслаў Нарбут – мясцовы доктар і грамадскі дзеяч канца ХІХ – пачатку ХХ стст. С. Нарбут нарадзіўся на Гродзеншчыне ў 1853 годзе, скончыў Віленскую гімназію, універсітэты ў Мюнхене і Юр’еве (цяпер Тарту, Эстонія). З 1879-га працаваў на Браслаўшчыне, быў выдатным хірургам, змагаўся з інфекцыямі, многа зрабіў для прадухілення дзіцячай смяротнасці. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана земская бальніца, якая выконвала свае функцыі да канца ХХ ст. Ён узначальваў добраахвотную пажарную дружыну, стварыў таварыства цвярозасці, быў рэжысёрам і акцёрам аматарскага тэатра. У Першую сусветную вайну С. Нарбут узначальваў франтавы лазарэт, атрымаў цяжкае раненне, у выніку якога страціў нагу, але ўрачэбнай практыкі не кідаў. Памёр 11 сакавіка 1926 года ад запалення лёгкіх – прастыў у непагадзь падчас візіту да хворага. Удзячныя месцічы пахавалі доктара на Замкавай гары. На магіле ўстанавілі 10-метровую стэлу з ліхтаром, які служыў маяком рыбакам.

 

Побач з Замкавай гарой стаяць касцёл і царква ХІХ ст., ёсць млын (ХХ ст.), магілы салдат Першай сусветнай. У Браславе захавалася некалькі дамоў, выкананых у «закапанскім» стылі (Закапанэ – горад у Польшчы, гарналыжны курорт).

 

Друя

 

Гэтае мястэчка ў вусці ракі Друйка, што ўпадае ў Дзвіну, мае самую багатую гісторыю на Браслаўшчыне, ды і не толькі. Дастаткова сказаць, што ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» звесткі пра Друю займаюць амаль дзве старонкі дробным шрыфтам. Значную частку свайго існавання паселішча з’яўлялася прыгранічным фарпостам, па ім катком праходзілі ўсе войны, што адбываліся на нашай зямлі. Бывалі тут і ўладары розных часоў – каралі Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый і Аўгуст Моцны, рускія цары Аляксей Міхайлавіч, Пётр І, Аляксандр І.

 

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Друя згадваецца ў 1386 годзе. Але некаторыя гісторыкі мяркуюць, што лік трэба весці на дзевяць гадоў раней. У 1377 годзе крыжакі напалі на Новы замак Полацкай зямлі – менавіта фартэцыя з такой назвай, на думку навукоўцаў, стаяла на месцы Друі. Абаронцы вытрымалі аблогу, нягледзячы на тое, што агрэсары выкарыстоўвалі гарматы і асадныя машыны.

 

У пачатку XVIІ ст. Друю купілі Сапегі, і пачаўся перыяд дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця, мястэчка ператварылася ў буйны гандлёва-прамысловы цэнтр. На працягу двух стагоддзяў тут існавалі цэхі (аб’яднанні рамеснікаў накшталт прафсаюзаў) ганчароў, шаўцоў, краўцоў, ткачоў, мечнікаў, ліцейшчыкаў, кавалёў, муляроў, бандароў і г. д. За год па Дзвіне праходзілі і спыняліся сотні гандлёвых суднаў, для іх паслуг была прыстань і склады. Зараблялі ў Друі таксама на адпачынку купцоў, лоцманаў і матросаў рачных караблёў. Напрыклад, на 2 тысячы жыхароў тут працавала каля сотні корчмаў. Безумоўна, такой колькасці аб’ектаў грамадскага харчавання месцічам не патрабавалася, таму ў іх пілі, елі і гулялі падарожнікі ў суправаджэнні музыкаў, скамарохаў і жанчын лёгкіх паводзін. Бывалі перыяды, калі для патрэб кліентаў не хапала магутнасцяў, у прыватнасці, па вырабе спіртных напояў, і гаспадарам даводзілася часам незаконна іх пашыраць. У 1724 годзе рашэннем магістрата адзін з жыхароў Друі быў пакараны затрыманнем «у ратушы да заходу сонца» за парушэнне супрацьпажарнай бяспекі ў выглядзе ўзвядзення бровара каля сцен іншых будынкаў.

 

Зведала Друя і часы ліхалецця. У 1654 годзе мястэчка з боем захапілі войскі ваяводы Васіля Шарамецьева, які дакладваў цару Аляксею Міхайлавічу: «Взяли взятьем и ратных и всяких людей, которые в городе сидели, побили и город и костелы и домы все пожгли без остатка…». Пасля захопу з мясцовай царквы вывезлі ў Маскву Друйскае Евангелле – адзін з рукапісных беларускіх шэдэўраў XVI ст.

 

За ўсю гісторыю ў Друі было ўзведзена каля 20 касцёлаў, цэркваў і сінагог. Дамінантай з’яўляецца Троіцкі касцёл з комплексам будынкаў манастыра бернардзінцаў (XVII ст.), засталіся рэшткі Дабравешчанскай (XVII ст.) і Петрапаўлаўскай цэркваў (XVIIІ ст.), сінагогі (канец ХІХ ст.), ёсць яўрэйскія могілкі (з 1542 г.). Захавалася драўляная царква св. Георгія (ХІХ ст.), панская сядзіба і гаспадарчыя пабудовы (ХІХ ст.), магіла ўдзельніка вайны 1812 года палкоўніка артылерыі П. Шчытаміра-Сухазанета, які памёр у 1830-м. Цікавы жалезны мост праз Друйку, пабудаваны «за польскім часам». У 2002 годзе з гэтай рэчкі дасталі Барысаў камень з надпісамі ХІІ ст.

 

І зараз Друя ўваходзіць у прыгранічную зону – на супрацьлеглым беразе Дзвіны размяшчаецца латвійская Піедруя (былы Прыдруйск).

 

Відзы

 

Знаходзяцца ў 7 км ад мяжы з Літвой і ў свой час мелі славу цэнтра конегадоўлі і птушкаводства. Гусей, што раслі на вольным выпасе ў мясцовых азёрах, экспартавалі нават за мяжу. З 1832 года недалёка ад Відзаў (у Відзах-Лаўчынскіх) на серавадародных крыніцах была пабудавана водалячэбніца, якая карысталася папулярнасцю ў знаці не менш за Карлавы Вары. Больш за чатыры стагоддзі тут жылі вялікія суполкі яўрэяў, старавераў і татараў. Дарэчы, для культавых патрэб мясцовыя мусульмане ў 1999 годзе перабудавалі адну з хат у малельны дом, і цяпер яго вільчык упрыгожвае паўмесяц.

 

Самым значным архітэктурным аб’ектам з’яўляецца касцёл Раства Дзевы Марыі, узведзены ў 1914 годзе ў раманскім і гатычным стылях, шпілі храма сягаюць у неба на вышыню 59 м. У Першую сусветную вайну побач стаяў руска-германскі фронт, і касцёл часта трапляў пад артабстрэл. У памяць пра тыя падзеі ў сцены замураваны два снарады. Недалёка ад пасёлка ёсць рэшткі бетонных умацаванняў «лініі кайзера».

 

У Відзах захавалася цагляная Успенская царква старавераў, будынак вадзяного млына, некалькі дамоў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Тут пахаваны адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі. Калі ў баі пад Маціёвіцамі цяжкапараненага Тадэвуша Касцюшку паланілі рускія войскі, Тамаша абралі галоўнакамандуючым паўстання, якое хутка захліпнулася. Пасля смерці Кацярыны ІІ у 1796 годзе новы імператар Павел І памілаваў Т. Ваўжэцкага. У 1815-м Аляксандр І прызначыў яго міністрам юстыцыі Каралеўства Польскага. Але праз год Тамаш памёр у Варшаве і згодна з завяшчаннем пахаваны ў Відзах – недалёка ад свайго фальфарка Відзы-Лаўчынскія, дзе наступныя гаспадары шляхцічы Мінейкі пабудавалі элітную здраўніцу пад назвай «Лазенкі». Гаючая вада з чатырох крыніц і цяпер бруіцца побач з сядзібай, дзе калісьці гасцяваў Адам Міцкевіч.

 

Іказнь

 

У 1504 годзе Іказнь набыў браслаўскі староста Ян Сапега, які таксама атрымаў права пабудаваць замак на востраве аднайменнага возера. Фартэцыя была ўзведзена з каменя і дрэва, з «вялікай зямлёй» яна злучалася пантонным мастом, які пры небяспецы разбіралі. Крэпасць існавала на працягу XVI-XVIII стст. Моцна пацярпела ў вайну 1654-1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. Канчаткова ўласнасць Сапегаў разбурылі атрады Агінскіх у Паўночную вайну 1700-1721 гадоў. У той час на пасадзе караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ наступіла кадравая неразбярыха, і паміж беларускімі магнатамі вялася, па-сутнасці, грамадзянская вайна. Адны, разам з Агінскімі, падтрымлівалі старога кіраўніка Аўгуста Моцнага – стаўленіка Расіі і Аўстрыі; другія, на чале з Сапегамі, выступілі за новаабранага Станіслава Ляшчынскага, да якога прыхільна ставіўся шведскі кароль Карл ХІІ.

 

Замчышча прыцягвае ўвагу турыстаў і навукоўцаў. У свой час тут былі праведзены археалагічныя раскопкі, з некаторымі знаходкамі знаёміць экспазіцыя Браслаўскага музея. Замчышча хавае шмат таямніц. Напрыклад, існуе легенда, што пры адной з аблог абаронцы скінулі з вежы ў возера куфар з каштоўнасцямі, якія і дагэтуль не знойдзеныя.
У Іказненскім касцёле хрысцілі ўраджэнца гэтых мясцін Генрыха Дмахоўскага. Пасля паражэння паўстання супраць царызму 1830-1831 гадоў ён эмігрыраваў у Еўропу, дзе змагаўся за волю народаў Аўстра-Венгерскай імперыі. Вывучыўся ў Парыжы на скульптара, прымаў удзел у афармленні магільнага склепа Напалеона ў Доме інвалідаў. Потым пад імем Генры Сандэрса жыў у ЗША, стварыў партрэтныя медальёны і бюсты Дж. Вашынгтана, Б. Франкліна, Т. Джэферсана, якія і цяпер упрыгожваюць Капітолій. Пасля смерці Мікалая І была аб’яўлена амністыя, і Г. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. Падтрымаў паўстанне К. Каліноўскага 1863 года, падчас якога загінуў каля вёскі Парэчча Барысаўскага раёна.

 

У 1912 годзе на месцы драўлянага касцёла Божага Цела пабудавалі каменны. Каля яго пахаваны кзёндз Міхал Буклярэвіч, якога расстралялі за кіраўніцтва «мецяжом зялёных» супраць бальшавікоў. У 1948 годзе храм зачынілі і да развалу СССР захоўвалі ў ім зерне і будматэрыялы.

 

Мікалаеўскую царкву ў Іказні пабудавалі ў 1905 годзе, яна таксама зведала атэістычнае «перапрафіліраванне» – з 1966-га па 1990-я выкарыстоўвалася як склад.

Увагу турыстаў у Іказні прыцягвае і валун, вага якога дасягае амаль 28 тон.

 

Опса

 

Падчас вайны 1812 года з розніцай у чатыры дні тут размяшчаліся штабы дзвюх варожых армій: 6 ліпеня былі рускія пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, а ўжо 11-га – французы на чале з Мюратам.
З 1823 года Опса належала графам Плятэрам. Гэты род меў шмат маёнткаў на захадзе Віцебшчыны і вядомы тым, што даў свету Эмілію Плятэр (1806-1831 гг.), якую называлі Жаннай Д’Арк ХІХ ст. Яна ўзначальвала атрад падчас паўстання, у канцы якога захварэла і памерла. Нягледзячы на графскі тытул, Эмілія збірала беларускі фальклор, віртуозна валодала галашэннем, іграла на фартэпіяна народныя мелодыі, спявала «простыя» песні, спрабавала пісаць па-беларуску вершы.

 

У Опсе захавалася сядзіба Плятэраў, узведзеная ў 1904 годзе, з «пацёмкінскай» лесвіцай да возера, засталіся гаспадарчыя пабудовы, арачны мост, агароджа. У парку стаіць 20-метровы дуб, які называюць самым старым дрэвам Браслаўшчыны. Сярод цагляных пабудоў у цэнтры Опсы вылучаецца касцёл св. Яна Хрысціцеля.

 

Гара Маяк

 

Тутэйшыя ўзвышшы называюць Кезікавымі гарамі. Некаторыя пагоркі захоўваюць свае імёны – Белая гара, Дзедава Печ, Каменная Гарушка, Лысая гара, Пілекальня… Самы высокі калісьці меў назву Бізня, але з устаноўкай у пачатку ХХ ст. геадэзічнай вышкі месцічы празвалі яго Маяком. Зараз на ім абсталявалі пляцоўку для турыстаў. Узняўшыся на вышыню 44,7 м, можна зазірнуць за далягляд і ўбачыць усю прыгажосць азёрнага краю.

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



4.01.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 4325

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы


Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

Памяць пра садавода Мароза з Лепельшчыны


Калі ехаць па дарозе Віцебск – Мінск, паміж Бешанковічамі і Лепелем леваруч стаіць указальнік паварота на вёску Фатынь. Гэтае месца вядомае тым, што ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. тут шч ... Читать полностью...

Повязь старажытных гарадоў


У Сярэднявеччы нехта з замежных вандроўнікаў назваў Беларусь «Краінай замкаў». І сапраўды, праз кожныя 40-50 кіламетраў на нашай зямлі размяшчаліся добра ўмацаваныя фартэцыі. Толькі на тэр ... Читать полностью...

Глыбоцкая вышыня


 Дастаткова назваць некалькі імёнаў, каб зразумець значэнне глыбоцкай зямлі не толькі для Беларусі. Лёс звязаў з гэтым краем стваральніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага, палітычных дзея ... Читать полностью...

З вытокаў Докшыцкай зямлі


Тэрыторыя сучаснага Докшыцкага раёна ў міжваенны перыяд была падзелена прыкладна напалам. Паўночная частка разам з Докшыцамі адносілася да Польшчы, а паўднёвая са «сталіцай» у Бягомлі &n ... Читать полностью...

Край чашніцкі легендамі багаты...


Адным з самых вядомых людзей Чашніччыны з’яўляецца Васіль Цяпінскі (Амельяновіч), беларускі пратэстанцкі перакладчык і пісьменнік другой паловы XVI ст. Удзельнічаў у Інфляндскай вайне, служыў ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код