Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Март 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

«Песні юнацтва нашых бацькоў» гучалі ў Оршы


Багатым на падзеі выдаўся сакавік – канцэрты і народныя гулянні, спартыўныя спаборніцтвы і фестывалі творчасці, конкурсы прыгажосці. І ў гэтай феерыі талентаў знаёмай настальгічнай мелодыяй прагучаў 12-14 сакавіка ў Оршы фінал абласнога конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні.

 

На працягу многіх гадоў гэты конкурс служыць мэце выхавання моладзі на лепшых узорах песеннага жанру мінулай эпохі. Сёлета ён адбыўся ў 19 раз і аб’яднаў на адной сцэне 23 удзельніка ва ўзросце 16-31 год (18 салістаў і 5 вакальных калектываў) з Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка, Докшыцкага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Чашніцкага, Шумілінскага, Бешанковіцкага, Аршанскага і Полацкага раёнаў. 
Ваенныя, патрыятычныя, рамантычныя песні беларускіх і замежных аўтараў стваралі добрую, сяброўскую атмасферу, што адзначылі і самі ўдзельнікі, і аўдыторыя, і арганізатары разам з журы на чале з дырэктарам Віцебскай абласной філармоніі Аленай Падаляк.

 

Гран-пры конкурсу адзінагалосна аддалі Лявону Кехваяну з Наваполацка за пранікнёнае і таленавітае выкананне песень «Эх, дороги» и «Go down, Moses» (з рэпертуару Луі Армстранга).

 

У намінацыі «Салісты» першае месца падзялілі Мікалай Расянок з Віцебска і Зміцер Лагун з Полацкага раёна. Лаўрэаты другой прэміі таксама два выканаўцы – Андрэй Чабан (Докшыцкі раён) і Мікалай Камянкоў (Наваполацк). Трэцім стаў Віталь Хаданёнак (Полацк).     

 

Сярод вакальных калектываў лепшым прызнаны дуэт з Докшыцкага раёна – Андрэй Чабан і Андрэй Воранаў. На другім месцы квартэт народнай студыі эстрадных спеваў «Крэатыў» (Орша), на трэцім – дуэт Аляксандра Падвіцельскага і Кацярыны Мацулевіч з Рассонскага раёна.

 

Не пакінулі без узнагарод і астатніх удзельнікаў, многія з іх атрымалі спецыяльныя дыпломы і прызы ў розных намінацыях.

 

Арганізатары, сярод якіх упраўленне культуры, аддзел па справах моладзі аблвыканкама,  аддзел па справах моладзі Аршанскага гарвыканкама, Аршанская дыстанцыя грамадскіх будынкаў УП «Мінскае аддзяленне БЧ», ТАА «Тэлеком-Гарант», зрабілі ўсё, каб канкурсантам і гледачам фестываль запомніўся толькі з лепшага боку.
Сюрпрызам гала-канцэрта стала сумеснае выкананне ўсімі ўдзельнікамі песні «Замыкая круг», тэкст якой яны чыталі… з мабільных тэлефонаў. Хто ведае, можа, праз некалькі гадоў гэты конкурс будзе падтрымлівацца онлайн-трансляцыяй і інтэрактыўным тэле- ці інтэрнэт-мастом цераз дзяржаўныя межы, акіяны і адлегласці?

 

Кацярына Князева, «НС».



20.03.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2304

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: МАЛАДЗІК (СТАРОНКА ДЛЯ ПАДЛЕТКАЎ І МОЛАДЗІ)




Похожие новости по теме :

 

«Не старэюць душой ветэраны»


У межах XI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», прысвечанага 67-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падведзены вынікі ... Читать полностью...

Гадаванцы школы песняроў


У мінулую сераду ў Віцебску падвялі вынікі гарадскога літаратурнага конкурсу «Купала і Колас, вы нас гадавалі…», прысвечанага 130-годдзю нараджэння беларускіх песняроў. Арган ... Читать полностью...

Названы пераможцы конкурсу «Таямніцы малой радзімы» на Віцебшчыне


Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Таямніцы малой радзімы». Гэты конкурс праходзіць у межах акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». ... Читать полностью...

АДЗНАКА ЛЕПШЫХ СЦЭНАРЫСТАЎ


  На працягу года ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці праходзіў конкурс сцэнарных распрацовак па духоўна-маральным выхаванні моладзі і падрастаючага пакалення пад назвай «У будучае ... Читать полностью...

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ОРШЫ


З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя «Не пакідайце мовы беларускай, каб не ўмёрлі!», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Арганізатары – аддзел культуры гарвыканкама, музейны комп ... Читать полностью...

«ВЕЧАРЫНУ»  ЎПАДАБАЛА НАВАТ ВОЛЬГА ВАРАНЕЦ

«ВЕЧАРЫНУ» ЎПАДАБАЛА НАВАТ ВОЛЬГА ВАРАНЕЦ


Трыумфам айчынных выканаўцаў скончыўся фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы, які адбыўся ў кастрычніку ў Смаленску. Удзельнічалі ў ім музычныя калектывы з Беларусі і розных рэгіёнаў Расіі. ... Читать полностью...

«ПОЛАЦКІ СШЫТАК»: ФЭСТ ВЯЛІКІХ МАГЧЫМАСЦЯЎ


У культурнай сталіцы краіны 2010 года з вялікім поспехам прайшоў першы адкрыты фолк-фестываль «Полацкі сшытак», які сабраў лепшыя гурты Беларусі і Расіі, што працуюць у пазначаным напрам ... Читать полностью...

Букет нашых талентаў


У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньв ... Читать полностью...

НЕ ТОЛЬКI РАБОТА, А ЗАХАПЛЕННЕ


  Дырэктар Дубровенскага раённага Дома культуры Сяргей Гарбачоў – лаўрэат прэміі аблвыканкама за 2008 год за высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі « ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код