Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Апрель 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Школьны тэатр у Віцебску пачынаецца з мары


Школьны тэатр у Віцебску пачынаецца з мары

 

М. Васільеў, В. Нікіціна, К. Рэзнічэнка

.
Хваляванне, сто …наццаты паўтор у галаве сваёй ролі, праверка грыму, касцюма– і вось яны  на сцэне. Няхай пакуль яшчэ не на вялікай, аднак ужо ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Яны – артысты, удзельнікі чарговага конкурснага агляду школьных драматычных калектываў «Школьны тэатр-17». І ўжо таму яны героі, як падкрэсліў у прывітальным  слове Валерый Анісенка, дырэктар і мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра.

 

Калісьці гэты фестываль нарадзіўся ў віцебскай СШ №17, ініцыятарам быў цяперашні начальнік аддзела адукацыі Віцебскага гарвыканкама Ігар Кіруценка. І па сёння конкурс існуе і запальвае агеньчык любові да тэатра сярод школьнікаў.

 

Сёлета свае дасягненні прэзентавалі восем калектываў: Цэнтра дадатковай адукацыі Кастрычніцкага раёна, гімназій №№ 1,2 і 8, сярэдніх школ №№4, 46, 28 і 34. І дыяпазон рэпертуара шырокі: ад дзіцячых казак да ваеннай драмы. Таксама па-за конкурсам выступіў «Тэатр цудаў» Віцебскага гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі. Іх пастаноўка паводле А. Дударава «Не пакідай мяне» моцна ўразіла. А кіраўнік маладога калектыву паабяцаў, што ў наступным годзе яны далучацца да асноўнай конкурснай праграмы.

 

Між тым, усіх удзельнікаў адзначылі дыпломамі і салодкімі падарункамі. А галоўнымі героямі дня сталі дзесяцікласнікі віцебскай гімназіі №2, якія пад кіраўніцтвам Элы Петрачэнка за спектакль «Раскіданае гняздо» па п’есе Янкі Купалы атрымалі Гран-пры. Самі акцёры адзначаны яшчэ і персанальнымі дыпломамі: за яскравыя вобразы Сымона – Міхаіл Васільеў, Марылі – Вольга Нікіціна, Зоські – Кацярына Рэзнічэнка.

 

Іх апантанасць тэатрам пачалася ў мінулым годзе, калі вучні тады 9 «Б» класа пазнаёміліся з Аленай Ганум, якая працавала ў Коласаўскім тэатры. Яна шукала таленавітых дзетак, якія хацелі б паспрабаваць свае акцёрскія здольнасці. Згадзіліся некалькі вучняў з 10-га класа і героі гэтай публікацыі. Калектыў зрабіў пастаноўку для «Школьнага тэатра-16» па творы У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
У Вольгі, па яе прызнанні, дагэтуль не было амаль ніякага сцэнічнага вопыту, яе асноўным захапленнем была музыка. Міхаіл займаўся і працягвае займацца вялікім тэнісам, але час ад часу выступаў у аматарскіх пастаноўках у школе і летніках. А вось Каця ад пачатку грала ў тэатральных студыях «Колесо» і «Юность».

 

– Але той спектакль быў самым важным, – дадала дзяўчына. – Цяпер я займаюся толькі ў нашым калектыве.

 

Захапленне не перашкаджае вучобе. «Хіба што настаўнікам», – смеючыся, зазначылі маладыя акцёры. І яны ўпэўненыя, што тэатр назаўжды застанецца з імі, як бы ні склаўся іх далейшы лёс. Ёсць планы і мары паступіць у адпаведную ВНУ. Але для некаторых перашкодай тут не толькі вялікі конкурс ці тэсты, але і… праблема бацькоў і дзяцей. Дарослыя ўспрымаюць тэатр як хобі, але не як будучую прафесію іх сыноў і дачок.

 

Рыхтуючы спектакль, дзеці разам чыталі п’есу, пранікаліся, прадумвалі ролі, імкнуліся зразумець сэнс кожнага слова. Таму ігралі ад душы. Нязмушана, плаўна гучала родная беларуская мова з вуснаў герояў Янкі Купалы.

 

У будучым усім траім хацелася б паспрабаваць паставіць што-небудзь камедыйнае, а таксама з рускай класікі. Думаецца, і з гэтым справяцца на «выдатна». У іх яшчэ ўсё наперадзе.

 

Кацярына Князева, фота аўтара, «НС».



19.04.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2457

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)










 


Данная новость взята из рубрики: МАЛАДЗІК (СТАРОНКА ДЛЯ ПАДЛЕТКАЎ І МОЛАДЗІ)




Похожие новости по теме :

 

ПАДЛЕТКІ ПРАЖЫВАЮЦЬ ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ


Завяршыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-14». Адзін з іх удзельнікаў і ўладальнік галоўнага прыза са спектаклем «Пясчаны замак» – узорная тэатральная студыя гімна ... Читать полностью...

ДА НАС — БАЛЕТ, У РАСIЮ — КАМЕДЫI


  З 29 лістапада па 3 снежня на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа выступае Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона. Госці прапануюць вяцяблянам ... Читать полностью...

Сцэна замест мальберта


Як бязлітасна хутка бяжыць час… Мы сустрэліся са Светай Кагіцінай (пасля замужжа – Макаранка) у 1974 годзе, яна была адной з лепшых вучаніц 6 «Б» класа віцебскай СШ №34. Я в ... Читать полностью...

«ВЕТРАГОНЫ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа – прэм’ера. Музычную камедыю «Ветрагоны» паводле аднайменнага твора Уладзіслава Галубка ўпершыню на прафесійнай сцэне паставіў рэжысёр Тэ ... Читать полностью...

«ТЫ НА СЦЭНЕ — ГЭТА ТЫ!»


Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – сп ... Читать полностью...

АД ДУШЫ ІГРАЦЬ І ДЛЯ ДУШЫ


«Жыццё – тэатр,а людзі ў ім – акцёры»,– так адным сказам стагоддзі назадУільям Шэкспіракрэсліў рэчаіснасць усіх часоў і народаў. Але разам з тым даказаў,што бывае і наа ... Читать полностью...

«Лялька» запрашае сяброў


17-18 красавіка Беларускі тэатр «Лялька» адсвяткуе сваё 24-годдзе. Нагадаю, што ў красавіку 1986-га адбыўся прэм’ерны спектакль лялечнай трупы па п’есе В. Вольскага « ... Читать полностью...

Такая яна, Валянціна Багданава


  Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа В ... Читать полностью...

Моладзь расказвае пра сябе


На сцэне Коласаўскага тэатра адбыўся творчы вечар маладых артыстаў. Гэта ініцыятыва Ірыны Цішкевіч. Нагода – круглая дата з дня нараджэння артысткі. Тэатральная моладзь вырашыла паказаць ужо ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код