Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июнь 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

«Ад Полацка пачаўся свет...”


«Ад Полацка пачаўся свет...” 

 

 

Ці кожны з вас, паважаныя чытачы, быў у Полацку? Не праездам, не па справах, а на экскурсіі, каб нетаропка агледзець усе славутасці месца, адкуль пайшла наша дзяржаўнасць. Калі не, дык мы хочам вас заахвоціць, караценька расказаўшы пра асноўныя прыпынкі цікавага падарожжа. А выдасца мажлівасць – пабачце ўсё на свае вочы.

 

У сярэдзіне І тыс. н. э. у пошуках новых земляў рушыла хваля славянскіх плямёнаў. Тыя, што дабраліся да Дзвіны, вярхоўяў Дняпра і Волгі, у далейшым атрымалі назву «крывічы». Славяне прыйшлі не на пустэчу, тут жылі іх родзічы па індаеўрапейскай сям’і народаў – балты. Каланізацыя прастораў і асіміляцыя мясцовага насельніцтва адбываліся пераважна мірным шляхам. Пра гэта сведчыць той факт, што славяне шмат чаго перанялі ад балтаў у духоўнай і матэрыяльнай культуры, антрапалагічных асаблівасцях. Узяць хоць бы назвы рэк і азёр – абсалютная іх большасць мае балцкую аснову.

 

Сярод іх і Палата – «дажджавы ручай, лужына, балота». Прыкладна ў VII-VIII ст. частка славянаў спынілася ў сутоках гэтай рэчкі і Дзвіны, дзе стаяла паселішча балтаў. Вучоныя сцвярджаюць, што новыя насельнікі былі больш арганізаваныя і ўжо ўмелі будаваць гарады.
У пісьмовых крыніцах Полацк упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам. Пачынаўся ён з гарадзішча плошчай 0,5 га і селішча каля 6 га. А першым вядомым з летапісаў тутэйшым князем стаў Рагвалод. У апошняй чвэрці Х ст. наўгародскі князь Уладзімір (будучы кіеўскі князь, якога празвалі Чырвонае Сонейка) напаў на Полацк, забіў Рагвалода з сынамі, а дачку Рагнеду ўзяў чарговай жонкай. Гэтая трагічная гісторыя шырока вядомая.

 

Усяслаў Чарадзей

 

У папярэдняй публікацыі праекта «Віцебшчына турыстычная» мы расказвалі, як полацкі князь Усяслаў Чарадзей (1029-1101 гг.) быў палонены ў ваколіцах Оршы сынамі Яраслава Мудрага на чале з кіраўніком Кіева Ізяславам. Яны запрасілі яго да сябе ў шацёр, каб урэгуляваць канфлікт пасля бітвы на Нямізе, і падманулі. Больш за год ён адседзеў у кіеўскай вязніцы, а ў верасні 1068 года палыхнула паўстанне, і гараджане прапанавалі Усяславу пасаду зрынутага імі Ізяслава. Пракняжыў Чарадзей у Кіеве ўсяго сем месяцаў і ўцёк у родны Полацк.

 

Па легендзе, маці нарадзіла Усяслава з дапамогай варажбы. Радзімая пляма на галаве хлопчыка была ўспрынята як адзнака вышэйшых сіл. Валхвы (старадаўнія чараўнікі і жрацы, якія валодалі ведамі і тайнамі) параілі схаваць яго ад чужых вачэй павязкай, якую Усяслаў не здымаў да скону. У 1044-м пасля смерці бацькі Брачыслава 15-гадовы юнак стаў полацкім князем. Паступова праўнук Уладзіміра Чырвонае Сонейка і Рагнеды набіраўся вопыту і ўрэшце пачаў заяўляць пра сябе. У 1065-м разграміў ваколіцы Кіева, у 1067-м завалодаў Ноўгарадам, дзе зняў званы з Сафійскага сабора. Дарэчы, годам раней У. Чарадзей пачаў будаваць у Полацку аналагічны праваслаўны сабор св. Сафіі як сімвал роўнасці Кіеву і Ноўгараду.

 

Многія столькі і цяпер не жывуць, колькі Усяслаў кіраваў Полацкам – ажно 57 гадоў (а на дваіх з бацькам Брачыславам – амаль 100, што з’яўляецца унікальным выпадкам для сярэднявечча). Яшчэ пры жыцці пра чараўніцкія здольнасці Усяслава складалі паданні. Быццам бы ён мог абярнуцца і шэрым воўкам, і ясным сокалам, і турам з залатымі рагамі. Пры У. Чарадзеі межы Полацкага княства пашырыліся да Балтыкі, у яго склад уваходзілі 16 гарадоў, у тым ліку Мінск і Вільнюс (Крывіч-горад). Полацк займаў плошчу 80 гектараў, меў каля 8 тыс. жыхароў.

 

У 2007 годзе ў Полацку ўстаноўлены помнік славутаму сярэднявечнаму князю.

 

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр

 

Заснаваны самай шанаванай на Беларусі Святой Еўфрасінняй Полацкай у 1127-1128 гг.

 

Яна нарадзілася ў сям’і полацкага князя Георгія Усяслававіча ў пачатку 1100-х і мела язычніцкае імя Прадслава. Калі прыйшоў час выходзіць замуж (тады быў звычай выдаваць дзяўчын у 10-12 гадоў, а хлопцаў жаніць у 12-15), юная князёўна заўпарцілася і пайшла ў манастыр, дзе ігуменняй была яе цётка Раманава. Бацька не пагаджаўся з выбарам дачкі, але спрэчку залагодзілі з дапамогай епіскапа Іліі. Хутка Прадслава прыняла манаскі пострыг пад імем Еўфрасіння. Спачатку яна жыла ў келлі побач з Сафійскім саборам, дзе была багатая бібліятэка, створаная дзедам Усяславам. Займалася перапісваннем кніг па замове багатых палачанаў.

 

Пасля заснавання новага манастыра пад уплывам Еўфрасінні манаскі пострыг прынялі яе сёстры: родная Гардзіслава (у хрысціянстве – Еўдакія) і стрыечная – Звяніслава (Еўпраксія). У 1161 годзе пабудаваны каменны Спаса-Праабражэнскі храм, які сёння з’яўляецца помнікам старажытнаполацкага дойлідства. Для новай царквы па замове Еўфрасінні ювелір Лазар Богша зрабіў унікальны крыж. Пасля рэвалюцыі лёс гэтай рэліквіі склаўся трагічна. У 1921 годзе манастыр зачынілі, а крыж рэквізавалі. У 1928-м яго перавезлі ў Мінск, а потым у Магілёў. У 1941 годзе ў пачатку вайны крыж Еўфрасінні Полацкай бясследна знік.

Напрыканцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе ў 1173 годзе памерла і была пахавана. Пазней цела манахіні перавезлі ў Кіева-Пячэрскую лаўру. У 1910-м мошчы святой даставілі ў Полацк.

 

У 1897 годзе ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ўзведзены яшчэ адзін храм – Крыжаўздзвіжанскі.

Багаяўленскі сабор

 

З’яўляўся часткай аднайменнага манастыра, заснаванага напрыканцы XVI ст. У 1761-1779-х пабудаваны каменны храм, а праз дзесяць гадоў на выдзеленыя Кацярынай ІІ сродкі – мураваны жылы корпус.
У савецкія гады сабор пераабсталявалі пад спартыўную залу, у 1981-м правялі рэканструкцыю і адкрылі карцінную галерэю, у 1991-м ён зноў перайшоў да вернікаў. Зараз храм з’яўляецца кафедральным саборам Полацка. Пасля рэвалюцыі манаскія келлі ператварылі ў звычайны жылы дом. Цяпер тут знаходзіцца музей кнігадруку і музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

Багаслоў, паэт, драматург, перакладчык і нават прыдворны астролаг у цара Аляксея Міхайлавіча Сімяон Полацкі (Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч, 1629-1680 гг.) пачынаў сваю дзейнасць пад уплывам вядомага духоўнага пісьменніка і ігумена Багаяўленскага манастыра Ігнація (Іеўлевіча). Тут ён выкладаў у брацкай праваслаўнай школе і пісаў першыя творы. У 1664 годзе падчас паездкі ў Маскву Ігнацій памёр. Сімяон Полацкі накіраваўся ў расійскую сталіцу, каб забраць рэчы ігумена, і больш у родны горад не вярнуўся.

 

Спачатку цар Аляксей Міхайлавіч прапанаваў яму вучыць латыні маладых супрацоўнікаў Прыказа тайных спраў (па-сучаснаму – Міністэрства замежных спраў). А потым манах Сімяон стаў выхавацелем царскіх дзяцей. Рускі паэт Аляксандр Пушкін сцвярджаў, што да нараджэння Пятра І Сімяон Полацкі па зорках прадказаў яму славу, з якой ніхто з сучаснікаў не параўнаецца. С. Полацкі лічыўся адным з самых культурных людзей свайго часу, ён стаў першым у рускай літаратуры прафесійным пісьменнікам. У 2004 годзе ў Полацку адкрыты помнік земляку.

 

Дом Пятра І

 

Падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) магнаты Рэчы Паспалітай падзяліліся на дзве часткі. Наступіла «міжкаралеўе». Адны падтрымлівалі палітыку Аўгуста ІІ, за якога выступалі Расія і Аўстрыя, іншыя – Станіслава Ляшчынскага, да яго схілялася Швецыя.
У 1705 годзе з інспекцыяй сваіх войскаў у Полацк прыехаў Пётр І. Па легендзе, ён пасяліўся ў аднапавярховым доме на Ніжне-Пакроўскай вуліцы. Яшчэ сто гадоў таму сцяну будынка ўпрыгожвала ляпніна з надпісам на латыні «Petrus Primus. Anno Domini MDCCV» («Пётр Першы. Год Гасподні 1705»). Гэты дом быў узведзены у 1692-1694 гадах, у ХVIII-XIX ст. неаднойчы реканструяваўся. Але ці жыў тут Пётр І, дакументальных сведчанняў няма. Гісторыкі сцвярджаюць, што спыніцца яму было ямчэй у больш прасторных памяшканнях шматлікіх манастыроў. А што тычыцца памятнай ляпніны, то яе нібыта зрабіў адзін з гаспадароў, каб павысіць кошт будынка пры продажы.
Тым не менш, гэты дом сярод нямногіх на тэрыторыі Беларусі, які адносіцца да жыллёвай забудовы часоў Рэчы Паспалітай. Цяпер у ім размяшчацца выстава «Прагулкі па Ніжне-Пакроўскай», дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй вуліцы пачатку ХХ ст.

 

Сафійскі сабор

 

Да Паўночнай вайны самы знакаміты храм Беларусі меў зусім другі выгляд. Пабудаваны ў ХІІ ст. у візантыйскай традыцыі (па адных крыніцах меў сем купалоў, па другіх – пяць), галоўны турыстычны аб’ект Полацка дайшоў на нашага часу ў стылі віленскага барока.
Напрыканцы XVI ст. ад праваслаўных храм перайшоў да ўніятаў. Архітэктурна Сафійскі сабор змянілі падзеі Паўночнай вайны. Як расказвалася вышэй, Пётр І прыбыў у Полацк у пачатку лета 1705 года. Кіраўніцтва езуіцкага калегіума 29 чэрвеня запрасіла імператара да сябе на абед (па некаторых звестках, Пётр І спыніўся менавіта ў езуітаў), каб разам адзначыць яго імяніны. Пётр І прыйшоў з сынам Аляксеем і старым сябрам Аляксандрам Меньшыкавым. Рэктар калегіума Казімір Бельскі выказаў вітальную прамову, на ўваходзе салютавалі гарматы… Наступным днём Пётр І і А. Меньшыкаў у суправаджэнні афіцэраў зайшлі ў Сафійскі сабор і патрабавалі, каб манахі правялі экскурсію. Агляд храма перарос у рэлігійную спрэчку, пасля якой жыцця пазбавілі вікарыя Канстанціна Зайкоўскага і яшчэ пяцярых манахаў. У афіцыйных дакументах Пятра І пра тыя падзеі захаваўся апраўдальны запіс: «…происшествие было спонтанным проявлением гнева царя, спровоцированного дерзким поведением униатских монахов». Яшчэ праз дзень цар падпісаў універсал, у якім абвінавачваў уніяцкіх святароў у тайнай змове са шведамі і сапежынцамі (прыхільнікамі Казіміра Сапегі). Сафійскі сабор разрабавалі і зрабілі ў ім вайсковы склад. А 1 мая 1710 года выбухнуў порах, большая частка была зруйнавана. У 1738-1750-х уніяты ўзнавілі сабор у стылі віленскага барока. Падчас вайны 1812 года французы зрабілі ў памяшканні стайню. З 1839-га і да рэвалюцыі храм належыў праваслаўным.

 

У 1985 годзе тут устанавілі арган. Цяпер Сафійскі сабор уваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка.

 

Барысаў камень         

 

Знаходзіцца каля Сафійскага сабора. Сюды яго перавезлі ў 1981 годзе з вёскі Падкасцельцы, дзе валун ляжаў у рэчышчы Дзвіны. Усяго на тэрыторыі Беларусі было вядома 7 падобных вялікіх камянёў з высечаным шасціканцовым крыжам і надпісам «Господи помози…». Захавалася тры: апроч полацкага, у Друі Браслаўскага раёна і ў маскоўскім музеі-запаведніку «Каломенскае». Паводле «Беларускай энцыклапедыі», да прыняцця хрысціянства гэтыя камяні былі языцніцкім фетышам. Крыжы на валунах высечаны па загадзе полацкага князя Рагвалода Усяслававіча (пасля хрышчэння Барыс) у першай трэці ХІІ ст. у сувязі з ажыўленнем язычніцкіх традыцый і з мэтай увекавечыць імя князя.

 

Езуіцкі калегіум

 

Галоўнай архітэктурнай дамінантай дарэвалюцыйнага Полацка быў комплекс былога езуіцкага калегіума з касцёлам св. Стэфана (у 1830-х асвечаны ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор). Тут размяшчалася і галоўная плошча горада – Парадная. У 1812 годзе калегіум ператвораны ў акадэмію – першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля забароны ордэна езуітаў (1820 г.) тут знаходзілася пераведзенае з Віцебска вучылішча піяраў, а затым Полацкі кадэцкі корпус (1835-1918 гг.).

 

У 2005 годзе пасля рэканструкцыі ў будынках размясціліся два факультэты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мікалаеўскі сабор быў канчаткова зруйнаваны ў 1964 годзе.

 

Вал Івана Грознага          

 

Амаль на сто пяцьдзясят гадоў раней за Пятра І «сячы акно ў Еўропу» ўзяўся Іван ІV (Грозны). Так пачалася Лівонская вайна (1558-1583 гг.). У склад Лівоніі, якой кіравалі крыжакі, амаль цалкам уваходзілі тэрыторыі сучасных Латвіі і Эстоніі. Хутка да канфлікту на баку рыцараў падключыліся ВКЛ, Польшча, Швецыя і Данія.
Першыя гады вайны для Маскоўскай дзяржавы складваліся паспяхова. Але пасля захопу Полацка (люты 1563-га) войскі Івана Грознага атрымалі шэраг паразаў на многіх франтах. Сярод палітычнай эліты Масквы шырыліся думкі пра заканчэнне вайны, у прыватнасці з ВКЛ. Некаторыя тайна эмігравалі ў тагачасную Літву. У адказ цар распачаў рэпрэсіі, заснаваныя толькі на ўласных падазрэннях. Спакою не было і набліжаным асобам, у тым ліку Андрэю Курбскаму. У 1564-м ён займаў пасаду ваяводы Юр’ева (Тарту). Баючыся вяртацца ў Маскву, А. Курбскі ўцёк у ВКЛ. Яго здрада для цара была цяжкім ударам. Магчыма, гэта і паспрыяла таму, што праз некалькі месяцаў Іван Васільевіч вырашыў «памяняць прафесію». У снежні 1564-га цар і вялікі князь забраў казну, скіпетр і дзяржаву і выехаў са сталіцы. Амаль месяц ён з сям’ёй аб’язджаў падмаскоўныя сёлы і манастыры. Нарэшце спыніўся ў Аляксандраўскай Слабадзе, адкуль 3 студзеня 1565 года напісаў мітрапаліту скаргу на інтрыгі баяраў і прасіў блаславіць яго жаданне на адрачэнне ад трону. Праз нейкі час з Масквы прыехала дэлегацыя, якая ўгаварыла кіраўніка не падаваць у адстаўку. Іван Грозны пагадзіўся пры умове, што будзе караць адступнікаў без усялякіх абмежаванняў. Па вяртанні цара ў сталіцу была створана новая спецслужба, што атрымала назву апрычніна (ад рускага слова «опричь» – «особый», «кроме»). Самым вядомым апрычнікам стаў Малюта Скуратаў (сапраўднае імя Рыгор Бельскі). Па некаторых звестках, ён быў выхадцам з беларускага роду, яго продкі ў свой час перабраліся ў Масковію. Першую частку мянушкі бязлітасны кат атрымаў з-за малога росту, а другую – ад бацькі Лук’яна, якога ўсе звалі проста Скурат.

 

А тым часам на прасторах Польшчы і ВКЛ працягваліся інтэграцыйныя працэсы. Апагеем стала падпісанне ў 1569 годзе Люблінскай уніі, згодна з якой утварылася Рэч Паспалітая. Гэтую краіну яшчэ называлі Дзяржавай Двух Народаў. У 1576-м на пасаду кіраўніка быў абраны ваяўнічы і амбіцыйны венгерскі князь Стэфан Баторый. У 1579-м ён адваяваў Полацк. У тым паходзе браў удзел і Андрэй Курбскі, які ўсе гады эміграцыі працягваў узаемную перапіску з Іванам Грозным, перыядычна ўказваючы таму на перагібы ва ўнутранай палітыцы. З Полацка ў Маскву тады пайшоў чарговы ліст з пытаннем «Дзе твае перамогі?».

 

Вал Івана Грознага мае даўжыню каля 600 м, вышыню – да 10 м. У яго чашы размешчаны гарадскі стадыён.

 

Кірха

 

Немцы ў горадзе пачалі трывала сяліцца, калі ўлады Полацка, Віцебска і Смаленска ў 1229 годзе падпісалі дагавор з Рыгай і Готландам, што ўваходзілі ў Ганзейскі саюз. Дамова вядомая як Смаленская гандлёвая праўда, абодва бакі гарантавалі вольны доступ тавараў і паслуг на падначаленыя тэрыторыі. Ганзейскі саюз стварылі свабодныя нямецкія гарады, каб абараніць гандаль і купцоў ад улады феадалаў і нападаў піратаў. Гэта быў своеасаблівы правобраз сучаснага Еўрапейскага саюза.

 

У сярэдзіне ХІІІ ст. Полацк кантраляваў значны ўчастак Дзвіны і з’яўляўся галоўным партнёрам Ганзы. Да пачатку ХVI ст. тут дзейнічала пастаянная Ганзейская факторыя (прадстаўніцтва). Прыкладна ў гэты час у Полацку зафіксавана першая пратэстанцкая абшчына, што спавядала рэфарматарскія ідэі Марціна Лютэра. Гэты нямецкі тэолаг у 1517 годзе выступіў з 95 тэзісамі супраць каталіцтва. Сярод іншага ён адхіляў догму пра тое, што царква і духавенства з’яўляюцца неабходнымі пасрэднікамі паміж чалавекам і Богам.
Напрыканцы ХІХ ст. у Полацку і павеце пражывалі 850 лютэранаў – немцаў і латышоў. Па просьбе прыхаджанаў віцебскі губернатар дазволіў замест спарахнелай драўлянай кірхі пабудаваць каменную. Новы лютэранскі храм св. Марыі быў адкрыты ў снежні 1888 года. Пасля рэвалюцыі ў ім размясціўся краязнаўчы музей, пасля вайны – кінатэатр і зернесховішча, потым – зноў музей.

 

Старыя камяніцы

 

У Полацку захавалася даволі шмат старых будынкаў, у тым ліку і канца XVIII ст. Сярод іх: дом губернатара (пр. К. Маркса, 6), дом віцэ-губернатара (Замкавы праезд, 2), дом каменданта (Замкавы праезд, 4), будынак губернскага магістрата (пр. К. Маркса, 4), будынак пошты (вул. Еўфрасінні Полацкай, 3).

 

Музей беларускага кнігадрукавання

 

Адкрыты ў 1990-м, калі святкавалася 500-годдзе з дня нараджэння Францыска Скарыны. Музей знаходзіцца ў будынку XVIII ст. былога Багаяўленскага манастыра. Экспазіцыя размешчана на двух паверхах, прадстаўлена 2500 экспанатаў. Сярод іх старажытныя рукапісныя кнігі і друкаваныя фаліянты. У музеі рэканструявана майстэрня друкара XVI ст. і келля манаха-перапісчыка. Антураж і васкавыя фігуры майстроў перадаюць атмасферу таго часу.

 

Беларускі і ўсходнееўрапейскі першадрукар нарадзіўся ў сям’і полацкага купца Лук’яна Скарыны. Бізнес бацькі дазваляў вучыць малодшага сына за мяжой. У польскім Кракаве Францыск атрымаў ступень доктара вольных мастацтваў (філасофіі), у італьянскай Падуі – доктара медыцыны. Дарэчы, у «зале славы» гэтага ўніверсітэта сярод партрэтаў 40 славутых выпускнікоў і выкладчыкаў ёсць фрэска і нашага земляка з надпісам «Францыск Скарына з Полацка».
У 1517 годзе Ф. Скарына прыязджае ў Прагу, дзе стварае друкарню і выдае першую кнігу «Псалтыр» на старабеларускай мове. У жыцці асветніка было нямала чорных палос, даводзілася шмат вандраваць па свеце. Але ён не выракаўся радзімы, таму завершым завочную вандроўку па Полацку вядомымі словамі Ф. Скарыны з «Псалтыра» ў перакладзе са старабеларускай:

 

Звяры, ходзячы па пустыні,
Знаюць норы свае.
Птушкі, лётаючы у паветры,
Ведаюць гнёзды свае.
Рыбы, плаваючыя па моры і ў рэках,
Чуюць віры свае.
Пчолы і ім падобныя
Бароняць вуллі свае.
Так і людзі,
Дзе нарадзіліся і ўскормленыя,
Да таго месца вялікую ласку маюць.

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, “НС”.



28.06.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 5262

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Паміж Дняпром і Аршыцай


 Упершыню ў пісьмовых крыніцах Орша згадваецца пад 1067 годам, як і Мінск. Звязала гэтыя гарады ў летапісе бітва на рацэ Няміга, дзе полацкі князь Усяслаў Чарадзей супрацьстаяў тром сваім стрые ... Читать полностью...

Зверым час з Полацкам


Трэці ў Еўропе ўніверсітэцкі гадзіннік з акадэмічным шэсцем услед за Кракавам і Прагай урычыста адкрыты ў Полацку.Падзея стала яшчэ адным крокам на шляху адраджэння ў нашым краі еўрапейскіх асветніцкі ... Читать полностью...

Дзяніс Дук: «Тут мы можам натхняцца сваімі вытокамі»


Амаль на сто гадоў павялiчыў узрост Полацка загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзянiс Дук, абаранiўшы доктарскую дысертацыю па тэме ўзнікнення, фармі ... Читать полностью...

Пілігрымка да Святой Еўфрасінні


Звесткі пра першыя паломніцтвы жыхароў усходнеславянскіх тэрыторый датуюцца ХІІ ст. Афіцыйна падмурак пілігрымавання на нашых землях заклала Еўфрасіння Полацкая. Калісьці здзяйсняла паломніцтвы яна, ... Читать полностью...

Зямля шляхціца Завальні


Расонскі раён з’яўляецца застрэльшчыкам аграэкатурызму ў нашай краіне і сваіх перадавых пазіцый не страчвае. Але не толькі аматары арганізаванага адпачынку сюды прыязджаюць. Ёсць групы экстрэма ... Читать полностью...

«Слава ж Воршы ўжо не згорша…»


  Словы, вынесеныя ў загаловак, узяты са старажытнай песні пра Оршу. Аршаншчына здавён была не толькі фарпостам, але і транзітным калідорам Беларусі. Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамабіль ... Читать полностью...

ШЛЯХ ДА ЕЎФРАСІННІ


«У Мінску цела Беларусі, а ў Полацку яе душа», — кажуць паэты. А тысячы юдзей штогод спраўджваюць гэтыя словы, ідучы на паклон да святой Еўфрасінні Полацкай — нябеснай апякун ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы


Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

Рарытэт вярнуўся ў Полацк


Рэдкае выданне 1826 года «Missale Romanum» – «Імшал Рымскі» – вярнулася ў Полацк дзякуючы ахвяраванням маскоўскага беларуса Андрэя Макагона. Андрэй нарадзіўся і ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код