Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Апрель 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Крыніца гістарычнай памяці


 

Хлеб-соль ад вымнянцаў прымае намеснік старшыні райвыканкама Ксенія Зябкіна.

 

Гісторыка-краязнаўчы музей з багатай экспазіцыяй урачыста адкрыты ў мінулую субботу ў Вымнянскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Без перабольшвання можна сказаць, што гэта стала падзеяй для ўсяго раёна. І далейшым накірункам у рабоце ўстаноў адукацыі па выхаванні падрастаючага пакалення на традыцыях гістарычнай спадчыны, а заадно і развіцці турызму, платных паслуг (дзевяць турыстычных маршрутаў ужо створаны). Бо фарміраванне прыцягальнага іміджу кожнага адметнага населенага пункта прыгараднага раёна – гэта магчымасць запрашаць сюды гасцей, якім ёсць аб чым расказаць і што паказаць.
Вымна – акурат такая адметная мясціна на карце Віцебшчыны. Тут карані вядомага этнографа, фалькларыста і асветніка Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага, 165-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў маі. Частка экспазіцыі новага музея прысвечана славутаму земляку вымнянцаў. У вёсцы ёсць вуліца яго імя, на якой спраўляюцца наваселлі.
Наступны куточак музея – гісторыя Тадулінскага Свята-Успенскага манастыра, заснаванага ў 1743 годзе продкамі Міхаіла Агінскага, аўтара сусветна вядомага паланеза «Развітанне з радзімай». На жаль, фашысты ў 1943 годзе ўзарвалі святыню. Ад яе на беразе вымнянскага возера застаўся толькі падмурак. І ўсё ж уяўленне аб тым, якім велічным быў храм, якую ролю ён адыгрываў у жыцці не аднаго пакалення тутэйшых жыхароў, вы атрымаеце, калі паслухаеце цікавую экскурсію па музеі настаўніцы беларускай мовы Наталлі Мікалаеўны Вінаградавай. Вучні і настаўнікі збіралі гэты матэрыял па крупінках у розных крыніцах, уключаючы Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Яшчэ адна частка экспазіцыі – «Беларуская хатка», дзе сабраны прадметы быту нашых продкаў: самаробны посуд, прылады працы, творы прыкладнога мастацтва.
У раздзеле аб Вялікай Айчыннай вайне размова ідзе аб гераічным змаганні з фашызмам, адразу трох Героях Савецкага Саюза, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтага куточка беларускай зямлі. Вядома ж, знайшлося месца ў музеі і для старонак гісторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства, самой Вымнянскай школы. Хочаце ведаць аб усім падрабязней, наведайце пры нагодзе гэту ўстанову. Не пашкадуеце!
Вянцом вялікай працы тутэйшых школьнікаў, педагогаў, усяго аддзела адукацыі райвыканкама стала ўрачыстае адкрыццё музея. Як адзначыла на імпрэзе намеснік старшыні райвыканкама Ксенія Зябкіна, тут сабраны матэрыял, на якім мы будзем выхоўваць у дзяцей любоў да сваёй радзімы, сваёй вёсачкі, да Беларусі. Райвыканкам, запрасіўшы ў гэты дзень у Вымна намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце, ставіць на мэце стварыць такія музеі ва ўсіх адукацыйных установах. І Ксенія Мікалаеўна пажадала прысутным, каб неўзабаве быў працяг гэтай важнай справы.
Вядома ж, музей у Вымнянскай школе ствараўся не апошнім часам. Краязнаўствам тут цікавіліся даўно, быў, па словах дырэктара ўстановы Таццяны Цітовай, музейны вугалок. А з цягам часу, па меры вызвалення плошчаў з-за змяншэння колькасці вучняў, з’явілася магчымасць адвесці пад экспазіцыю дастаткова прасторнае памяшканне. Да яго рамонту і афармлення падышлі з густам, прафесійна.
З гэтага вучэбнага года школа пад сваім дахам прыняла і 22 выхаванцы зачыненага дзіцячага садка, атрымаўшы падвойны статус. Для маленькіх створаны ўсе ўмовы, таму будучым вучням прывыкаць да школьнай працы ў гэтых сценах нават лацвей.
Зрэшты, вернемся да музея. На цырымоніі яго адкрыцця было ўрачыстае пераразанне стужкі, відовішчная літаратурна-музычная кампазіцыя, частаванне гасцей смачнымі беларускімі стравамі, прыгатаванымі клапатлівымі рукамі мясцовых гаспадынь. Дзейства з будынка школы неўзабаве перанеслася на стадыён, што на беразе вымнянскага возера, дзе да падзеі ўжо маглі далучыцца ўсе жыхары аграгарадка.

Вера Мурашкіна, «НС».



14.09.2010

 

Новость посмотрели: 3358

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ПАДЗЕЯ




Похожие новости по теме :

 

Германавічам Шаркаўшчынскага раёна – 450 гадоў


Жыхары Германавічаў Шаркаўшчынскага раёна адзначылі свята роднага аграгарадка. У наступным годзе аднаму з самых вялікіх населеных пунктаў аднайменнага сельсавета споўніцца 450 гадоў. Аграгарадком в ... Читать полностью...

Гэта i Ёсць радзiмазнаўства


Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку...

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI


Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята наме ... Читать полностью...

Пойдзем у музей!


Выхад у свет краязнаўчых прац Мікалая Півавара – заўсёды падзея. Найперш таму, што аналагічных выданняў у іншых абласцях няма. Так было, напрыклад, з яго кнігамі «Даследчыкі гісторыі і к ... Читать полностью...

УСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ З НАРОДНАЙ ВУЧЭЛЬНI...


Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей ... Читать полностью...

Пакланіцца гераічным продкам


Апошнім часам у Заронава Віцебскага раёна зачасцілі госці. З усіх куткоў былога Савецкага Саюза едуць сюды дзеці, унукі і праўнукі тых, хто загінуў пры вызваленні тутэйшых мясцін ад фашысцкіх зах ... Читать полностью...

РАДЗIМАЗНАЎСТВА ПА-ЛЯВОНПАЛЬСКУ


У вёсцы Лявонпаль Міёрскага раёна адзначылі дзесяцігоддзе музея радзімазнаўства і пяцідзесяцігоддзе літаратурнай дзейнасці яго стваральніка – вядомага беларускага паэта і ўраджэнца гэтага к ... Читать полностью...

Краязнаўцы Віцебшчыны – лепшыя


Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі. Ён праходзіў у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і прымеркаваны да 65-годдзя Вялікай  ... Читать полностью...

Экскурсія па будучым музеі Дуброўна


Гісторыка-краязнаўчы музей горада Дуброўна з цягам часу павінен размясціцца ў помніку архітэктуры XIX ст. – мурах былога кляштара бернардзінцаў. Будынак пакуль што не гатовы да ўсталявання экспа ... Читать полностью...