Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
Напамінам пра магутнасць першай на землях Беларусі незалежнай дзяржавы ў Полацку паўстае помнік легендарнаму Усяславу Брачыславічу, які атрымаў прозвішча Чарадзей і ўзвёў горад на в
Ад Рагвалода і да нашых дзён
Напамінам пра магутнасць першай на землях Беларусі незалежнай дзяржавы ў Полацку паўстае помнік легендарнаму Усяславу Брачыславічу, які атрымаў прозвішча Чарадзей і ўзвёў горад на вяршыню ягонай славы.
Самастойным княствам Полацкая зямля стала ў сярэдзіне Х ст. Роданачальнікам княжацкай дынастыі быў Рагвалод, што, паводле летапісу, «прыйшоў з-за мора» – найбольш верагодна з нарвежскага рэгіена Рагаланд. Эканамічнай самастойнасці садзейнічала выгаднае размяшчэнне Полацка на заходнедзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху «з вараг у грэкі».
ХІ стагоддзе было апагеем палітычнай магутнасці і незалежнасці, дасягнуць якіх палачане змаглі у крывавай барацьбе з Кіевам. Усяслаў стаў адзіным ва Усходняй Еўропе князем, што правіў 57 гадоў – з 1044 па 1101 гг. Сучаснікі надзялялі мудрага кіраўніка надзвычайнымі здольнасцямі, прыпісвалі яму магчымасць ператварацца ў птушак і звяроў і воўкам «вялікаму сонцу дарогу перабягаць».
За гады Усяслава Брачыславіча княства стала значнай усходнееўрапейскай марской дзяржавай, у склад якой уваходзілі Віцебск, Друцк, Менск, Ізяслаў, Лагойск, Барысаў, Браслаў і іншыя гарады. На поўначы яна межавала з Наўгародскай зямлёй, на усходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Тураўскай, на захадзе – з Літвой і іншымі балцкімі народамі, што плацілі даніну Полацку. Пад кантролем княства знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Балтыйскага мора.
Развіццё Полацка, як сцвярджаюць навукоўцы, абумовіла фарміраванне сучаснай мадэлі нацыянальнай дзяржаўнасці, прадвызначыла своеасаблівасць працэсаў генезісу беларусаў.
Прасачыць працэс фарміравання беларускіх земляў ад ІХ стагоддзя да нашых дзён госці сёлетняга юбілею змогуць на гістарычных картах, што падрыхтаваў да свята Полацкі дзяржуніверсітэт (на фота).
Развіццё Полацка, як сцвярджаюць навукоўцы, абумовіла фарміраванне сучаснай мадэлі нацыянальнай дзяржаўнасці, прадвызначыла своеасаблівасць працэсаў генезісу беларусаў.
Прасачыць працэс фарміравання беларускіх земляў ад ІХ стагоддзя да нашых дзён госці сёлетняга юбілею змогуць на гістарычных картах, што падрыхтаваў да свята Полацкі дзяржуніверсітэт (на фота).
Ларыса Малашэня, «НС».
23.05.2012
Новость посмотрели: 1165
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Дзяніс Дук: «Тут мы можам натхняцца сваімі вытокамі» Амаль на сто гадоў павялiчыў узрост Полацка загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзянiс Дук, абаранiўшы доктарскую дысертацыю па тэме ўзнікнення, фармі ... Читать полностью...
Дзяніс Дук: «Тут мы можам натхняцца сваімі вытокамі»
Квітней, Полацк, і багацей! «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет», – гэтыя паэтычныя словы нездарма выбіты на помніку літары «У нескладовае» ў цэнтры самага старажытнага горада наша ... Читать полностью...
Квітней, Полацк, і багацей!
ШЛЯХ ДА ЕЎФРАСІННІ «У Мінску цела Беларусі, а ў Полацку яе душа», — кажуць паэты. А тысячы юдзей штогод спраўджваюць гэтыя словы, ідучы на паклон да святой Еўфрасінні Полацкай — нябеснай апякун ... Читать полностью...
ШЛЯХ ДА ЕЎФРАСІННІ
“Полацкі Оскар” атрымаў навуковец Аляксандр Гугнін Прыгожай сучаснай традыцыяй Полацкага дзяржуніверсітэта стала ўганараванне лепшых выкладчыкаў, студэнтаў і спецыялістаў прэміяй «Крыніца ведаў». Сёлета своеасаблівы полацкі Оскар у намін ... Читать полностью...
“Полацкі Оскар” атрымаў навуковец Аляксандр Гугнін
У ПОЛАЦКУ – ДУША БЕЛАРУСІ Патрыярх беларускіх гарадоў атрымаў сертыфікат №1 аб наданні статуса «Культурная сталіца краіны» на 2010 год. Рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай стартавала ў Полацку 21 студзеня. ... Читать полностью...
У ПОЛАЦКУ – ДУША БЕЛАРУСІ
Чым праславіўся Альгерд У Віцебску ля Уваскрасенскай царквы падрыхтаваны падмурак для помніка. Кажуць, такім чынам будзе ўвекавечаны князь Альгерд. А калісьці, памятаецца, на плошчы Свабоды было ўтульнае кафэ, названае ... Читать полностью...
Чым праславіўся Альгерд
«Ад Полацка пачаўся свет...” Ці кожны з вас, паважаныя чытачы, быў у Полацку? Не праездам, не па справах, а на экскурсіі, каб нетаропка агледзець усе славутасці месца, адкуль пайшла наша дзяржаўнасць. Калі не, дык мы хочам вас за ... Читать полностью...
«Ад Полацка пачаўся свет...”
Што застанецца пасля нас? Такім пытаннем задаюцца аўтары кнігі “Полацк – го ... «Полацк – гонар вякоў» – так называецца новая кніга пра горад, што выходзіць да юбілею ў выдавецтве «Беларусь» на 264 старонках, беларускай і рускай мовах з грунт ... Читать полностью...
Што застанецца пасля нас? Такім пытаннем задаюцца аўтары кнігі “Полацк – го ...
Рэха Грунвальда Сярод знакамітых дат нашай гісторыі пачэснае месца займае 15 ліпеня – дзень Грунвальдскай бітвы, якая адбылася ў 1410 годзе. Сёлета многія краіны Еўропы, у тым ліку і Беларусь, адзначаюць 600- ... Читать полностью...