Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

У ПОЛАЦКУ – ДУША БЕЛАРУСІ


Выступаюць «Харошкі».

Патрыярх беларускіх гарадоў атрымаў сертыфікат №1 аб наданні статуса «Культурная сталіца краіны» на 2010 год. Рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай стартавала ў Полацку 21 студзеня. 

Гэты дзень назвалі значнай падзеяй у жыцці ўсей вобласці і рэспублікі. У Полацк прыехала шмат ганаровых гасцей, тут прайшлі ўрачыстасці з удзелам кіраўнікоў  рэгіянальных і рэспубліканскіх устаноў культуры, сталічных мастацкіх калектываў. Раніцай у гарадскім выканаўчым камітэце адбылося зацверджанне гадавога плана мерапрыемстваў  па правядзенні акцыі «Культурная сталіца краіны». Свае подпісы пад гістарычным дакументам паставілі міністр культуры Павел Латушка, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Кавалёў і кіраўнік Полацка Уладзімір Тачыла.
Вітаючы прысутных ад імя гаспадароў, У. Тачыла падкрэсліў, што ганаровае званне –  заслуга не толькі сучаснікаў, але і славутых гістарычных асоб, якія ўсяму свету паказалі веліч нашай Радзімы. Іх адвага, сіла і хараство душы натхняюць палачан  усё лепш працаваць дзеля росквіту любімага горада.
Узнёслы тон падтрымаў і міністр культуры.
– Сімвалічна, – сказаў ён, – што першай культурнай сталіцай мы абралі менавіта Полацк. Тут вытокі нашай дзяржаўнасці, крыніца гонару і духоўнай моцы.
За сваю гісторыю Полацк шмат у чым быў першым. Сафійскі сабор – першы на беларускіх землях мураваны храм. Спаса-Праабражэнская царква і яе унікальныя фрэскавыя роспісы – найвыдатнейшыя помнікі самабытнай полацкай школы дойлідства і манументальнага мастацтва. Зоркамі першай велічыні на беларускім небасхіле ззяюць імёны адной з самых адукаваных жанчын свайго часу і адзінай святой, прызнанай усімі хрысціянскімі канфесіямі,  Еўфрасінні Полацкай, першадрукара Францыска Скарыны, паэта, педагога, грамадскага дзеяча Сімяона Полацкага. Іх справы – той духоўны падмурак, на якім сталела і квітнела наша культура.
Багатыя гістарычныя традыцыі імкнуцца з годнасцю працягваць нашчадкі славутых палачан. Усё гэта, як адзначыў на ўрачыстасці Леанід Кавалёў, дае падставы казаць,што Полацк будзе з годнасцю несці званне культурнай сталіцы, бо тры кіты, на якіх стаіць найстаражытнейшы беларускі горад – духоўнасць, культура, патрыятызм.
На высокай патрыятычнай ноце прайшло таксама ўрачыстае адкрыццё свята ў гарадскім Палацы культуры. Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі распрацавалі сябры Полацкага зямляцтва – адны з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў акцыі.
– Родны горад заўсёды ў сэрцах землякоў, ён даў нам сілу і моц стаць тымі, хто мы ёсць, і назаўсёды застанецца сталі­цай для ўсіх, хто яго любіць, – прамовіў ад імя ўраджэнцаў Полацка, якія сёння жывуць за яго межамі, старшыня зямляцтва Навум Гальпяровіч.
Пра неацэнную духоўную спадчыну, памнажаць якую выпаў гонар палачанам, на свяце гаварыў архіепіскап Полацкі  і Глыбоцкі Феадосій. Выступленні творчых калектываў пацвердзілі, як шмат у Полацку самабытных талентаў. Дарэчы, яны таксама змогуць праявіць сябе ў рамках праекта «Культурная сталіца краіны»: пакажуць свае здабыткі і на мясцовых пляцоўках, і на культурнай прэзентацыі Полацка ў Мінску.
На працягу года ў рамках акцыі запланавана каля 60 мерапрыемстваў: канцэртаў вядучых беларускіх артыстаў, выстаў лепшых мастакоў, спектакляў, кінапаказаў, творчых сустрэч. Мэта праекта – абудзіць культурнае жыццё рэгіёнаў, зрабіць культуру даступнай шырокаму колу жыхароў рэспублікі. Цяпер не палачане паедуць у сталіцу, каб сустрэцца, напрыклад, з зоркамі  балета, а самі артысты наведаюць Полацк.  2010 год абяцае быць багатым на падзеі. Сярод іх – выстава карцін Івана Хруцкага, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака, канцэрт «Шэдэўры опернага мастацтва каля сцен старажытнай Сафіі», першы фестываль дзіцячай творчасці «Полацкі анёлак», адкрыццё помнікаў дойліду Іаану і героям 1812 года, 100-годдзе пераносу з Кіева ў Полацк  мошчаў Святой Еўфрасiннi. Падчас «Славянскага базару ў Віцебску» частка канцэртаў таксама пройдзе ў культурнай сталіцы-2010.
Цэлы год, як сказаў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Мікалай Пашынскі, Полацк павінен шумець падзеямі. Адчуўшы дух праекта, мастакі, танцоры, музыкі, літаратары будуць прыязджаць сюды са справаздачамі, каб паказаць усё самае яркае, змястоўнае, прафесійнае.
Само ўрачыстае адкрыццё акцыі суправаджалі канцэрты  Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» ў Палацы культуры і ансамбля салістаў «Класік-авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава у Сафійскім саборы.
У мастацкай галерэі тым часам адкрыліся дзве выдатныя выставы: літаграфій «Напалеон Орда і наша мінуўшчына» і акварэляў Фелікса Гумена.
І для Полацка, і для ўсёй Віцебшчыны, як адзначалася на свяце, прымаць акцыю «Культурная сталіца» не толькі   гонар, але і вялікая адказнасць. Высокі тытул падштурхоўвае ўдасканальвацца і хутчэй вырашаць надзённыя праблемы.
Рэалізацыя праекта дасць досвед на будучыню. У далейшым статус культурнай сталіцы, як зазначыў Павел Латушка, можа атрымаць любы горад краіны, які шмат робіць дзеля захавання і развіцця нацыянальнай культуры. Магчыма, прыйдзе час, калі нейкі з нашых гарадоў будзе вылучаны на атрыманне статуса культурнай сталіцы Еўропы, а пакуль трэба папрацаваць унутры краіны. А Полацк – як раз тое месца, дзе б’ецца сэрца Беларусі і зіхаціць яе душа. «Кожны з нас, – сказаў міністр, – можа ганарыцца тым, што ў краіне ёсць такі горад. Полацк належыць усім».

Ларыса Малашэня, «НС». Фота Дзмітрыя Дзежыца.



23.01.2010

 

Новость посмотрели: 6192

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 8)




 


Данная новость взята из рубрики: ПАДЗЕЯ




Похожие новости по теме :

 

УСЕ ЛЕПШЫЯ СЛОВЫ I СПРАВЫ — ПОЛАЦКУ

УСЕ ЛЕПШЫЯ СЛОВЫ I СПРАВЫ — ПОЛАЦКУ


Самы старажытны горад нашай краіны адсвяткаваў сваё 1147-годдзе, атрымаўшы да дня нараджэння шмат цудоўных падарункаў і прызнанняў у любові ад сваіх жыхароў. Сёлетнія святкаванні былі прысвечаны Год ... Читать полностью...

Квітней, Полацк, і багацей!


«Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет», – гэтыя паэтычныя словы нездарма выбіты на помніку літары «У нескладовае» ў цэнтры самага старажытнага горада наша ... Читать полностью...

Спрычыніцца да аднаўлення фрэсак


З мэтай перадачы сродкаў на аднаўленне ўнікальнага насценнага жывапісу Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра Полацк наведалі старшыня Полацкага зямляцтва, галоўны дырэктар замежн ... Читать полностью...

ЗЕМЛЯКI ДАПАМОГУЦЬ ПОЛАЦКУ


Што можа аб’яднаць пісьменніка, батаніка, спявачку і генерала? У Полацку вырашылі, што сімвалам такой лучнасці стане алея землякоў, якая з’явіцца да дня нараджэння горада ў маі. Сімвал ... Читать полностью...

У гонар славутага земляка


У Полацку і Полацкім раёне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Івана Хруцкага, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з гэтымі мясцінамі. ... Читать полностью...

Пра Полацк гавораць у Парыжы


Прэзентацыя Полацка як значнага гісторыка-культурнага цэнтра Беларусі пройдзе 3 кастрычніка ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Гэта адна з заключных імпрэзаў, прысвечаных 1150-годдзю самага старажытнага ... Читать полностью...

Красуй, наш Полацк, непаўторны!


Масштабныя святкаванні 1150-годдзя Полацка – гэта не толькі канцэрты, выставы ды святочны гандаль. У гэтыя дні сюды кіраваліся і навукоўцы, і дзелавыя людзі. Грунтоўным тэарэтычным падмуркам юбі ... Читать полностью...

Юбілей галерэі як свята краіны


  У Полацку дэманструюцца цікавыя выставы, прысвечаныя 30-годдзю Мастацкай галерэі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. З нагоды юбілею мастакі Беларусі падарылі полацкай галер ... Читать полностью...

Што застанецца пасля нас? Такім пытаннем задаюцца аўтары кнігі “Полацк – го ...


«Полацк – гонар вякоў» – так называецца новая кніга пра горад, што выходзіць да юбілею ў выдавецтве «Беларусь» на 264 старонках, беларускай і рускай мовах з грунт ... Читать полностью...