Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
|
5.12.2011
Сторож погиб при пожаре на животноводческой ферме в Шумилинском районеПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Витебский таксист остановил движение троллейбусовНе справился с управлением и столкнулся с опорой электропередачи водитель такси, принадлежащего...
|
|
5.12.2011
В гараже полоцкого пенсионера разобрали стенуОколо тысячи кирпичей исчезло от гаража полоцкого пенсионера. Стоило полочанину не наведаться в...
|
|
5.12.2011
Четыре жертвы пожаровВ деревне Бояры Чашникского района в огне погиб 50-летний неработающий.
|
|
5.12.2011
Осторожней с газовыми баллонами!Сразу два газовых баллона взорвались в минувшее воскресенье в домах жителей области.
|
|
5.12.2011
Аварийные выходныеЗа минувшие пятницу и выходные произошло 7 ДТП, два из которых закончились гибелью людей.
|
|
25.11.2011
Прокурорское око не дремлетС начала года прокурорские работники Витебщины провели более тысячи проверок исполнения ...
|
|
5.12.2011
Наращивание ресниц МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Барбершоп МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Маникюр МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Депиляция МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Ламинирование ресниц МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
|
5.12.2011
Балаяж МинскПожар на животноводческой ферме в деревне Язвино Шумилинского района Витебской области унес...
|
Новости Витебщины
Тематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзi
Правопорядок
О работе милиции
Экологический вестник
“Природа и мы”
Частное дело
Страница о людях предприимчивых
Наша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медики
Спортивный клуб
Новости спорта
Добры быт
Для сапраўдных гаспадароў
Свае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаў
Местное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Декабрь 2011 (43)
Ноябрь 2011 (204)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

На жаль, мы яшчэ не зусім навучыліся захоўваць тое, што засталося нам у спадчыну ад далёкіх продкаў. Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ў выніку праведзенай праверкі выканання мясцовымі выканаўчымі органамі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, напрыклад, выяўлена мноства парушэнняў. Высветлілася, што ў цэлым па вобласці па-ранейшаму, за выключэннем Дубровенскага раёна, адсутнічаюць рэгіянальныя праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Грошай выдзяляюць больш, але...
Агульная сума бюджэтных грошай, выдзеленых і выкарыстаных на правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны за мінулы год і першае паўгоддзе гэтага адпаведна складае 24,7 мільярда рублёў і больш за 30,4 мільярда рублёў. Гэта сродкі мясцовага бюджэту і ўласнікаў. А ў шэрагу раёнаў грошы на названыя мэты і летась і сёлета не выдзяляліся. Гэта Віцебскі, Чашніцкі, Гарадоцкі, Аршанскі, Талачынскі раёны, а таксама горад Орша.
У цэлым, як паведаміла "Звяздзе" Валянціна Хадасевіч, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, нягледзячы на прынятыя ў 2010 годзе органамі пракуратуры меры рэагавання, многія з выяўленых у працэсе папярэдняй праверкі парушэнняў не ліквідаваны да цяперашняга часу. У прыватнасці, па-ранейшаму нявырашаным застаецца пытанне з усталяваннем на ўсіх аб'ектах, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць, ахоўных дошак. Напрыклад, у Оршы ў працэсе выбарачнай праверкі пракурорамі выялены факты адсутнасці ахоўных дошак на чатырох аб'ектах. У тым ліку і чыгуначным вакзале, корпусе былога кляштара францысканцаў. У Віцебску ахоўныя дошкі адсутнічаюць аж на 99 аб'ектах з 236, ва Ушацкім раёне — на 22 з 34, у Полацкім раёне — на 28 з 58...
У большасці выпадкаў ахоўныя дошкі адсутнічаюць на помніках археалогіі для таго, каб, як тлумачаць адказныя асобы мясцовых выканаўчых камітэтаў, прадухіліць... пашкоджанні такіх помнікаў "чорнымі капальнікамі". Між тым, па-ранейшаму дапускаюцца факты, якія сведчаць пра тое, што адсутнасць ахоўных дошак на аб'ектах з'яўляецца адной з прычын іх знікнення.
Куды зніклі курганы?
У Докшыцкім раёне выявілі адсутнасць курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча і 20 курганных пахаванняў перыяду ранняга Сярэднявечча ў вёсцы Казлы. У чэрвені пры правядзенні супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі інвентарызацыі археалагічных аб'ектаў, акрамя названых, не выяўленыя курганныя могільнікі яшчэ ў дзвюх вёсках.
Таксама падчас праверкі стала вядома, што ў Талачынскім раёне аж з 1996 года ў сувязі з гібеллю ўласніка з'яўляецца безгаспадарчым вадзяны млын ХІХ стагоддзя, размешчаны ля аўтадарогі Талачын — Круглае. На млыне няма ахоўнай дошкі, адсутнічае ахоўнае абавязацельства. Дарэчы, на гэта звярталася ўвага яшчэ пры папярэдняй праверцы.
Не вызначаны ў гэтым жа раёне і ўласнікі курганнага могільніка Х—ХІІ стагоддзяў каля вёскі Загароддзе, курганнага могільніка каля вёскі Слаўнае і каменнага слупа ХVІІІ стагоддзя ў вёсцы Ганчароўка.
Не ў поўным аб'ёме выконваюцца патрабаванні адпаведнага артыкула Закона ў частцы неабходнасці афармлення на кожную гісторыка-культурную каштоўнасць пашпартоў і ўліковых картак. Напрыклад, па ўсіх аб'ектах, якія адносяцца да гісторыка-культурным каштоўнасцяў, не запоўнены пашпарты ў Шумілінскім — 33, Расонскім — 43, Чашніцкім — 14, Шаркоўшчынскім —18 і іншых раёнах, а таксама ў Оршы — 25.
А што з праектнай дакументацыяй?
Па-ранейшаму праблемным з'яўляецца пытанне аб распрацоўцы праектнай дакументацыі зон аховы на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны з рэжымамі іх утрымання і выкарыстання. Выключэнне складаюць Віцебск, Полацк і Орша, у складзе генеральных планаў якіх для большай часткі размешчаных у іх аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжаны ахоўныя зоны. Толькі па 1 аб'екце з 48 маецца праект зоны аховы ў Браслаўскім раёне (распрацаваны сёлета на аб'ект "Гарадзішча "Замкавая гара" ў г. Браславе"), па 1 з 49 у Гарадоцкім раёне (паштовая станцыя ў вёсцы Кузьміно), па 9 з 47 у Лепельскім раёне.
У большасці раёнаў праектная дакументацыя зон аховы не распрацавана ні па адным з аб'ектаў. Дапускаюцца факты парушэння патрабаванняў Закона аб правядзенні на гісторыка-культурных каштоўнасцях работ пры адсутнасці дазволу Міністэрства культуры, што з'яўляецца вынікам адсутнасці кантролю мясцовых выканаўчых органаў за захаванасцю гэтых аб'ектаў. У прыватнасці, такія факты былі выяўлены ў Докшыцкім, Бешанковіцкім і Браслаўскім раёнах. Напрыклад, у Браслаўскім раёне сёлета ў чэрвені пры адсутнасці дазволу выконваліся работы па добраўпарадкаванні Браслаўскага гарадзішча. Яны па загадзе пракурора раёна былі прыпынены.
У Докшыцкім раёне ў ліпені—жніўні ў царкве ў вёсцы Порплішча без дазволу рамантавалася ўнутранае памяшканне, у тым ліку фарбаваўся алтар. Па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку.
У Верхнядзвінскім раёне ў аварыйным, паўразбураным стане знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Вопытная, у дачыненні да якога з 2004 года не падпісана ахоўнае абавязацельства з яго ўласнікам — ААТ. У гэтым жа раёне ў нездавальняльным стане знаходзіцца былы манастырскі шпіталь у гарадскім пасёлку Асвея, уласнікам якога з'яўляецца Асвейская каталіцкая абшчына, якая займае толькі яго невялікую частку. Астатняя ж частка будынка пустуе і руйнуецца. У Сенненскім раёне пад пагрозай поўнага разбурэння знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс "Беліца" (уласнікі — недзяржаўнае прадпрыемства, Беліцкі сельвыканкам, сельскагаспадарчае прадпрыемства "Полымя"). Большасць яго аб'ектаў (рэшткі сядзібнага дома, вытворчыя і гаспадарчыя пабудовы) стаяць напаўразбураныя. Сядзібны дом і тэрыторыя вакол яго запушчаныя, трава не скошана, смецце не прыбрана, на навесе хаты вырасла дрэва, якое пагражае яго разбурыць.
Несанкцыянаваны гандаль ля... Сафійскага сабора
У Полацку, як і летась, у нездавальняльным стане знаходзяцца будынак па вуліцы, якая з'яўляецца часткай гістарычнай забудовы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя (уласнік — прыватная асоба), і вуліцы Скарыны, 6 (уласнік — гандлёвы дом), дзе адсутнічае і ахоўная дошка.
У аварыйным стане ў Полацку — будынак былога Дома афіцэраў па вуліцы Талстога, 8, эксплуатацыя якога забаронена пастановай Полацкага аддзела МНС. Нягледзячы на гэта, у адной з частак будынка размяшчаюцца памяшканні дзіцячай школы мастацтваў. Прычым захадаў па перадачы будынка новаму "гаспадару", які б мог адрамантаваць будынак і эксплуатаваць яго, Полацкім гарвыканкамам не прымаецца. Акрамя таго, у Полацку гэтым летам у непасрэднай блізкасці ад Сафійскага сабора без узгадненняў з Міністэрствам культуры і Полацкім Нацыянальным дзяржаўным музеем быў усталяваны гандлёвы павільён.
18.11.2011
Просмотров: 150
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Культура
Другие новости данной темы:
| Віцебскі мясакамбінат праспансіраваў адкрыццё ў Віцебску прытулку для бяздо ... У Віцебску адкрыўся прытулак для бяздомных жывёл — пакуль адзін з нямногіх у краіне. Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім гарвыканкаме, прытулак створаны фактычна за кошт спонсараў... |
| У Полацкім раёне адбудзецца бульбяны фэст Свята, прысвечанае харчоваму сімвалу Беларусі, адбудзецца днямі ў Полацкім раёне. 23 ліпеня гасцей і ўдзельнікаў Бульбянога фестывалю - першага ў вобласці, а магчыма, і ва ўсёй краіне - прыме аграгарадок Кушлікі... |
| Гэта i Ёсць радзiмазнаўства Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку... |
| На Віцебшчыне пастух паскардзіўся на карову Даволі незвычайны матэрыял аб выпадку вытворчага траўматызму трапіў у пракуратуру Віцебскага раёна. Пастух абвінавачваў у траўме... карову. І брыгадзіру "дасталося". 37-гадовы жыхар вёскі Шапурова, які працуе пастухом у гаспадарцы імя Шмырова, падчас выпа ... Читать |




В Витебске к Новому году можно будет купить даже голубую ель





