Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
Усхваляваў артыкул на тапанімічную тэматыку «Па слядах валочнай памеры» Анатоля Бруцкага, змешчаны ў «Народным слове» за 11 лістапада. У ім трап
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Усхваляваў артыкул на тапанімічную тэматыку «Па слядах валочнай памеры» Анатоля Бруцкага, змешчаны ў «Народным слове» за 11 лістапада. У ім трапна трактуюцца паходжанні назваў вёсак Віцебшчыны. Два прыклады тычацца непасрэдна Лепельскага раёна. Хачу паразважаць пра неабгрунтаваныя, бязглуздыя перайменаванні вёсак са спрадвечнымі прыгожымі назвамі.
На Лепельшчыне ў розныя перыяды будаўніцтва камунізму Аўгустова ператварылася ў Звязду, Урада – у Заазерную, Іван-Бор – у Чырвоны Кастрычнік, Рэутполле – у Калінаўку, Карсашчына – у Шчаслівае Жыццё, Забыліна – спачатку у Ізабеліна, потым у Свабоднае Жыццё, Пляшкі – у Чырвонае Сяло, другія Пляшкі – у Росквіт... Кожнае перайменаванне мае сваю гісторыю.
Анатоль Бруцкі ўзгадвае лепельскую вёску Юркоўшчына, назву якой удалося адваяваць мясцовым жыхарам. Распавяду аб тым больш падрабязна. Пры возеры Лепельскае з ХІХ стагоддзя вядома вёска Юркава Сцяна. Невядома, калі і якім чынам яна ператварылася ў Юркоўшчыну. Таксама нядрэнна. Але надарылася мясцоваму жыхару ваяваць у Чапаеўскай дывізіі. У час калектывізацыі ён стаў сельсаветчыкам. Казалі, што нап’ецца, схопіць шашку, махае ёю на вуліцы і крычыць, што ўсіх засячэ, а Юркоўшчыну зробіць Чапаевам. Сваю пагрозу чапаевец выканаў напалову – вяскоўцаў не засек, а ў 1939 годзе дамогся перайменавання Юркоўшчыны ў Чапаева. Некалькі гадоў мясцовы жыхар Арцём Палонскі ў розных інстанцыях адстойваў ранейшую назву роднай вёскі. Намаганні не былі дарэмнымі. Напрыканцы 80-х гадоў Чапаева зноў стала Юркоўшчынай.
Анатоль Бруцкі распавядае пра паходжанне назвы Засценак, якую носяць шмат вёсак. Быў Засценак і на Лепельшчыне. Большасць яго жыхароў мелі прозвішча Плігаўка. Прызначылі аднаго з іх старшынёй сельсавета. За застоллямі той часта абяцаў увекавечыць сваё прозвішча, перайменаваўшы родную вёску ў Плігаўкі. Слова стрымаў. Засценка не стала. Замест яго ва ўсіх дакументах з’явіліся Плігаўкі. Пад канец 1950-х гадоў п’яны пляменнік старшыні сельсавета застрэліў дзядзьку. Яго даўно няма, а Плігаўкі яшчэ доўга будуць жыць.
Пра Свяду аповед асобны. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы сцвярджае, што Слабада – гэта «1. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў ХІ – ХVІІІ стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей. 2. Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве Слабады. 3. Пасёлак каля горада; прыгарад». Таму даўней і назвалі невялікую адасобленую частку вялікай Свяды Слабадой. Падзялялі іх нейкія паўкіламетра поля.
Аб значнасці Свяды сведчаць такія факты. Сярэдняя школа і лясніцтва, якія знаходзіліся ў Слабадзе, яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя называліся Свядскімі. Якраз у той час поле паміж Слабадой і Свядай пачало забудоўвацца: новая школа, сельсавет, кантора калгаса «Пражэктар», жылыя двухпавярхоўкі. Вёскі зліліся ў адну, і ў пачатку 1980-х абедзвюм надалі агульную назву Слабада. Школа і лясніцтва таксама сталі Слабадскімі.
У кожным раёне па некалькі Слабод. На Лепельшчыне іх дзве – у Слабадскім і Горскім сельсаветах. Часта паштовая карэспандэнцыя блытаецца, прыходзіць не ў тую Слабаду. Незадаволеныя паштавікі тады выпраўляюць пралік самаспечаных «тапанімістаў».
Па прыкладу ўзгаданага вышэй Арцёма Палонскага за вяртанне Бацькаўшчыне ранейшай назвы змагаецца лепяльчанін Мікалай Пшонка, карані роду якога знаходзяцца ў Свядзе. Арцёму гэта ўдалося. Мікалаю наўрад ці.
Пра паходжанне назвы. У Свяду трансфармавалася слова «свята». Сведчаннем служыць суседняя вёска Свядзіца, паколькі ў Полацкім раёне захавалася спрадвечная назва – Свяціца.

Интересное видео
| 31.12.2013 |
|---|
| 5.09.2013 |
| 2.09.2013 |
| 30.08.2013 |
| 22.08.2013 |
| 21.08.2013 |
Новости Витебщины
Разбившийся в Шумилино о выставленный заслон водитель-лихач был сильно пьян
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Клёвое местоСтраница для любителей рыбной ловли
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
- Социальная политикаИнтервью, аналитика, комментарии
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
ЗАСЦЕНАК — У ПЛIГАЎКI, СВЯДУ — У СЛАБАДУ
10.12.2009
Новость посмотрели: 3460
Рейтинг материала:
Данная новость взята из рубрики:
Похожие новости по теме :