Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

ПА СЛЯДАХ ВАЛОЧНАЙ ПАМЕРЫ


З нізкі тапанімічных абразкоў

alt

У 1557 годзе вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў «Уставу на валокі». Менавіта валока стала з тае пары асноўнай зямельнай мерай і адзінкай абкладання сялян феадальнымі павіннасцямі. Гэтая рэформа вельмі сур’ёзна паўплывала на тагачаснае вясковае жыццё, пакінуўшы шмат слядоў на тапанімічным палатне краю. Карэнным чынам змянілася забудова вёскі.

Што ўяўлялі да гэтага зямельныя падзелы? Пераважалі густая цераспалосіца, стракатасць участкаў па памерах, многія знаходзіліся далёка ад сядзіб, што, вядома, ускладняла іх апрацоўку.
І пачаўся перадзел зямлі. А гэта заўсёды хвараві­ты працэс, калі сутыкаюцца прагматычныя інтарэсы многіх людзей. Гэта востры сацыяльны канфлікт.
За справу ўзяліся рэвізоры і мернікі. Усе ворныя плошчы паселішчаў, незалежна ад таго, хто і колькі часу імі карыстаўся, зводзіліся ў адзін кавалак. Вызначаліся яго межы. Затым гэты масіў наразаўся на стандартныя зямельныя ўчасткі – валокі, кожная з якіх, у сваю чаргу, складалася з трох розных палёў. Рабілася гэта спецыяльна, для больш паслядоўнага ўкаранення трохпольнай сістэмы земляробства. Пры такой сістэме першы ўчастак зямлі засяваўся азімым жытам, другі – яравымі зерневымі культурамі, а трэці пакідаўся пад папар, каб глеба адпачыла і набрала сілы. У наступным годзе поле, што было пад папарам, засявалі азімымі, поле з-пад азімых – яравымі, а поле з-пад яравых пераходзіла ў папар.
Такі кругаварот забяспечваў лепшыя ўраджаі, чым ранейшая двухпольная сістэма, пры якой на адным полі сеялі азімыя, на другім – яравыя, а пад папар зямля не пакідалася. Азімае жыта сеялі адразу пасля ўборкі яравых культур, глеба вельмі часта апрацоўвалася ў спешцы і дрэнна. Кідалі насеннае зерне пасля аднаразовага ўзорвання – «па адвароце». А з адвароту, як тады казалі скрушна, хлеба не есці.
Колішнія жыхары вёскі Трыполле (Расонскі раён), як дазваляе меркаваць назва, хутчэй перайшлі на больш прагрэсіўную сістэму земляробства, чым у вёсцы Двухполле (Гарадоцкі раён).
Валока раўнялася, у сучасным вымярэнні, 21,36 гектара. Валокі былі альбо «праганянымі» (кожнае з трох палёў заставалася суцэльным), альбо «маргаванымі» (наразаліся надзелы ў выглядзе палос (моргаў), так званых «рэзаў»). Тэрмін «морг» (0,71 гектара) быў запазычаны з нямецкай мовы, утвораны ад слова «морген» – раніца. Так у Заходняй Еўропе называўся зямельны абшар, які селянін апрацоўваў з ранку да поўдня.
Звычайна валока складалася з 30 моргаў. Але пры кепскай зямлі практыкаваліся «наддаўкі» – дадатковае выдзяленне ворных участкаў у іншым месцы. Таму памер валокі вагаўся ад 30 да 46 моргаў.
Вясковаму люду давялося сяліцца на новым месцы. Вёску пераносілі ў сярэдзіну агульнай плошчы, будаваліся сяляне звычайна ўздоўж адной вуліцы. На адным яе баку ставіліся хаты, на другім – розныя гаспадарчыя пабудовы. У той час і з’явіліся вёскі Навалака, Навалокі, Увалокі, Маргі, Рэзаны, Падрэзы, а таксама Наддаткі і Наддачы (тут даваліся дадатковыя ўчасткі).
Варта ўспомніць, якія існавалі ў той час адзінкі вызначэння даўжыні і плошчы. Вымярэнне палёў рабілася вяроўкай-лычанкай, звітай з ліпавай або лазовай кары. Даўжыня яе складала адзін шнур, які, у сваю чаргу, раўняўся 75 локцям – прыблізна 49 метрам, калі карыстацца сучаснай метрычнай сістэмай. У старабеларускай мове словам «шнур» пазначалі таксама зямельны ўчастак, сенажаць. Такое значэнне мае гэтае слова і ў сучаснай мове.
Даўняй мерай з’яўляўся і прут. У даўжыню гэта каля пяці метраў, а па плошчы – каля 30 квадратных метраў.
Дробныя, відаць, зямельныя ўчасткі мелі даўнія насельнікі вёсак Шнуркі, Локці, Прутнікі.
Слова «каснік» мела ў продкаў некалькі значэнняў. Гэта і стужка, і тасёмка, і шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню. Быў калісьці на Шуміліншчыне хутар Каснікі. Назва дазваляе меркаваць, што тутэйшыя сяляне мелі вузкія, як шнуркі, зямельныя палоскі.
Лапа, лапік – таксама невялікі кавалачак зямлі (вёскі Лапіна, Лапінцы, Лапіцкія, Лапкі, Лапкоўшчына, Лапуты, Лапы, Лапыроўшчына, Лапыры, Лапяны – у многіх раёнах вобласці).
Шмат – дробны зямельны надзел (вёска Шматова Полацкага раёна).
Пры вызначэнні плошчы зямельных надзелаў сяляне карысталіся яшчэ і тэрмінам «верацень». Гэта мера даўжыні поля, роўная прыкладна ста метрам. У даўнія часы ад сялян можна было пачуць: «Верацень поле ўзараў». Або: «Пасеяў вось столькі вераценяў аўса, гароху, ячменю». Ці такое: «Да лесу тры верацені будзе».
Вёска Верацёнкі існавала да 1966 года ў Расонскім раёне. Кавалак зямлі, які селянін падымаў за дзень сахой, называўся губой (вёскі Губіна, Губінка і Губіца, Трыгубцы).
Пры ажыццяўленні валочнай памеры вызначалася якасць глебы – добрая, сярэдняя, кепская, вельмі кепская. Гэта ўплывала на норму павіннасцей з той ці іншай валокі. Натуральна, пасяліўшыся на добрай зямлі, да таго ж у маляўнічым месцы – ля рэчкі ці возера, ускрай лесу, паблізу сенажаці, сяляне давалі вёскам адпаведныя назвы – Дабрэйка (якая пяшчота гучыць у гэтым слове!), Добрына (вёскі з такой назвай ажно ў чатырох раёнах – Віцебскім, Лёзненскім, Сенненскім, Шумілінскім), Даброды, Дабраполле, Дабрынь, Дабраплёсы, Дабрыгоры...
Тут, праўда, трэба мець на ўвазе, што дабром у далёкія часы продкі часта называлі збожжа. А цяпер прыслухаемся, якой мелодыяй гучыць яно, гэтае, здавалася б, звычнае слова, паглядзім у корань – збожжа. Ад Бога ён, хлеб наш надзённы. Продкі ставіліся да яго з вялікай пашанай. Калі луста хлеба выпадкова падала на дол, яе тут жа падымалі, цалавалі і прасілі прабачэння.
Пра якасць глебы дазваляюць меркаваць і назвы вёсак Сярэднікі і Сярэдняя Дзяцель (першую спісалі з дзяржаўнага ўліку ў 1938 годзе, другую – у 1971-м).
Увогуле трэба прызнаць, што валочная памера была ці не першай у гісторыі спробай скласці зямельны кадастр – падрабязны пералік зямельных плошчаў, іх дэталёвую класіфікацыю.
Зведзеныя ў адзін кавалак землі пазначаліся тэрмінам «абруб». Значна пазней, на пачатку ХХ стагоддзя, калі ажыццяўлялася сталыпінская аграрная рэформа, гэтым словам называліся адасобленыя надзелы, вылучаныя з абшарнага землекарыстання ва ўласнасць сялянскай сям’і. У адрозненне ад хутара, селянін не ставіў тут хаты, заставаўся жыць у вёсцы. Яшчэ і цяпер у Лепельскім раёне старажылы, паказваючы на тое ці іншае ўрочышча, могуць назваць яго Адамкавым ці Лукашовым абрубам. Прозвішчы былых гаспадароў захаваліся ў назвах тутэйшых мясцін.
А вось Абруб Беразвецкі ў Глыбоцкім раёне – паселішча даўняе. Яшчэ ў XVII стагоддзі пан Богдан Корсак перадаў навакольныя абшары Беразвецкаму базыльянскаму кляштару.
Не кожная сялянская сям’я мела сілы трымаць валоку, звычайна яе бралі дзве сям’і. Многія сяляне жылі на невялікіх дзялянках. Можна, да прыкладу, меркаваць, што колішнія жыхары вёскі Чэцверць (Пастаўшчына) займалі толькі чацвёртую частку валокі.
Палавіна валокі называлася паловалакам. Адсюль, пэўна, і назвы вёсак Паловіца, Паловічы, Палова (тут, далібог-жа, варта паспрачацца з тымі даследчыкамі, што выводзяць паходжанне гэтых назваў ад полаўцаў – вандроўнага цюрскамоўнага народа, які ў сярэдзіне Х стагоддзя з’явіўся ў стэпах Прычарнамор’я і Каўказа. Так, яны рабілі набегі на паўднёвыя рускія землі. Але як полаўцы з’явіліся ў нас, ды яшчэ ў такой колькасці, каб закласці столькі паселішчаў?).
Менавіта падчас валочнай памеры склаліся як сацыяльная катэгорыя сяляне-агароднікі. Згодна з «Уставай на валокі» ім давалі толькі па тры моргі зямлі і ссялялі ў вёскі па 10-20 двароў паблізу маёнткаў. За атрыманы надзел агароднікі працавалі на пана адзін дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі – шэсць дзён за лета. Разам з бабылямі яны былі самымі беднымі прыгоннымі сялянамі. Агароднікамі іх называлі таму, што, карыстаючыся такім надзелам, яны маглі толькі хіба што трымаць агарод і весці натуральную гаспадарку.
У Рэвізіі Полацкага ваяводства за 1562 год даюцца звесткі пра язненскіх баяр Фёдара Пінчука і Багдана Іванавіча, якія мелі агароднікаў. Малазямельныя сяляне жылі калісьці ў вёсках Агароднікі Пастаўскага і Віцебскага, Гароднікі Пастаўскага раёнаў.
Цяпер на Віцебшчыне толькі адна вёска (у Полацкім раёне) мае назву Фальварак. А калісьці такіх паселішчаў было шмат. Да 1938 года Фальваркавам звалася сённяшняя вёска Партызанская ў Верхнядзвінскім раёне. У 1964-м новую назву – Садовая – займеў Фальварак у Сенненскім раёне. Гэта зноў жа непрадуманы крок, які пашкодзіў гістарычнай памяці людзей.
Слова «фальварак» прыйшло транзітам у нашу мову праз польскую з нямецкай. Фальварак – панская сядзіба.
Спачатку гэта была асобная феадальная гаспадарка, дзе вырошчваўся хлеб для асабістых патрэб. Але паступова натуральная гаспадарка адыходзіла ў мінулае, паны пачалі ўсяляк імкнуцца пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў і прадаваць іх у іншыя краіны, тым больш што і попыт на іх стаў прыкметна расці. Гэта з’ява атрымала назву «збожжавай ліхаманкі». Паны хутка скемілі, як яшчэ ўзбагаціцца. Вядома ж, праз запрыгоньванне сялян, узмацненне адработачнай рэнты. Паспрыяла гэтаму і валочная памера, у ходзе якой плошчы панскіх уладанняў прыкметна павялічыліся – вядома, за кошт лепшых сялянскіх надзелаў. І не толькі. Калі землі баяр і шляхты да валочнай памеры знаходзі­ліся сярод уладанняў буйных феадалаў, то яны ім і перадаваліся. А што зробіш – моцныя паглынаюць слабых. І ніякія пратэсты пакрыўджанай дробнай шляхты не дапамагалі. Нездарма тады казалі: плач, галасі, а рады не дасі.
Расла панская гаспадарка – мацнеў прыгнёт сялянства. Для апрацоўкі адной валокі фальваркавай зямлі вызначаліся сем сялянскіх валок. Ярмо паншчыны стала вельмі цяжкім і мулкім. Пабольшалі і грашовыя, і натуральныя паборы.
Што ж уяўляў сабой фальварак? Гэта быў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў з агародамі, ворнай зямлёй, сенажацямі, лясамі. Заводзіліся пасекі, дзе гнаўся бурштынавы мёд, сажалкі з рыбаю. Нярэдка ставіліся корчмы, дзе прадавалася вырабленая ў панскім бровары моцная гарэлка. Будаваліся розныя дробныя прадпрыемствы – цагельні, кузні, млыны, лесапілкі. Іх трымаць мог толькі пан. Побач жылі сяляне, што абслугоўвалі феадальную гаспадарку (вёскі Цагельнікі, Цагельня (у Браслаўскім і Глыбоцкім раёнах).
Толькі ў пастаўскім маёнтку, які належаў пану Тызенгаўзу, было 9 фальваркаў – у Паставах, Соўчыне, Кураполлі, Антонаве, Полаве, Варапаеве, Галбеі, Белым, Валяр’янаве. Звычайна фальваркі ў арэнду брала шляхта. А вось у Паставах арандатарам быў яўрэй.
У фальварку Соўчына меўся вапнавы завод. Неабходныя для вытворчасці камяні з мясцовых палёў прывозілі сяляне, за што карысталіся панскай пашай. У фальварках Полава і Варапаева выраблялася цэгла. У Варапаеве былі сукнавяльня і млын. Арандаваў апошні таксама яўрэй.
Буйным з’яўляўся фальварак Азярцы ля Глыбокага. Яго ўладальнік Зыгмунт Аскерка пабудаваў тут адмысловы дом з двухсхільным дахам. Над яго цэнтральнай часткай узвышалася мансарда з трохвугольным франтонам і шырокімі паўкруглымі вокнамі. З сядзібай суседнічаў маляўнічы парк.
У выніку валочнай памеры з’явіўся новы тып сельскага паселішча, які затым стаў даволі распаўсюджаным. Гэта засценак. Рэвізоры і мернікі, падзяліўшы сялянскую зямлю вёскі на тры палі, дакладна пазначалі іх межы спецыяльным знакам, або, як тады казалі, метай. Вось адсюль і назва вёскі Мета Шаркаўшчынскага раёна.
У дакументальных актах таго часу межы часта называліся сценкамі. Пасля межавання заставаліся рэшткі ворнай зямлі ці сенакосных угоддзяў. Вось яны і атрымалі назву засценка, бо знаходзіліся ўскрай поля. Гэтыя ўчасткі здаваліся ў арэнду дробнай шляхце, якая сялілася паасобку ад сялян. Засценкі былі звычайна невялікімі паселішчамі, ад хутароў яны адрозніваліся толькі хіба тым, што былі шляхецкімі. Многія мелі бровары,млыны.
Да нашага часу дажылі Засценкі ў Бешанковіцкім, Аршанскім, Талачынскім, Сенненскім, Браслаўскім, Докшыцкім раёнах, а таксама Белы Засценак  на Браслаўшчыне.
Захавалася толькі адна вёска з назвай Сценка – у Докшыцкім раёне.
А вось якая гісторыя адбылася на Лепельшчыне з вёскай, якая цяпер мае назву Юркаўшчына. З 1938 года працяглы час яна насіла імя Чапаева, пакуль, гадоў дзесяць таму, мясцовыя жыхары не вырашылі вярнуць спрадвечную назву. Але справу да лагічнага канца не давялі. Вёска ж звалася Юркавай Сцяной.

Анатоль Бруцкі.



3.11.2009

 

Новость посмотрели: 4028

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Данная новость взята из рубрики: Год родной земли




Похожие новости по теме :

 

І КЛІКАЛА ВОЛЯ


На Віцебшчыне 36 вёсак маюць назву Слабада, яшчэ 18 – Слабодка. Яны ёсць фактычна ва ўсіх раёнах, а калі ў якім цяпер няма, то былі яшчэ зусім нядаўна. На Лёзненшчыне, напрыклад, у розных кутк ... Читать полностью...

НА ГАРЭЛЫХ ЛЯДАХ

НА ГАРЭЛЫХ ЛЯДАХ


Лядзенкі, Лядзішча, Ляднікі, Ляды – вёскі і хутары ў Віцебскім, Браслаўскім, Дубровенскім, Шаркаўшчынскім раёнах. А ў даўніну паселішчаў з такой назвай было значна больш, асабліва з назвай Л ... Читать полностью...

ЗАСЦЕНАК — У ПЛIГАЎКI, СВЯДУ — У СЛАБАДУ


Усхваляваў артыкул на тапанімічную тэматыку «Па слядах валочнай памеры» Анатоля Бруцкага, змешчаны ў «Народным слове» за 11 лістапада. У ім трапна тра ... Читать полностью...

З варагаў у грэкі: чым прыкметная тапаніміка Віцебшчыны?


Наша вобласць займае вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Тут сыходзяцца дарогі з Заходняй Еўропы ва Усходнюю, з паўночнага захаду на поўдзень. Як жартуюць аршанцы, іх горад у транспартных адно ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

CВЯТЛО ПРАВАСЛАЎЯ


Прапануемая публікацыя –працяг тапанімічных даследаванняўАнатоля Бруцкага. Аўтар даўно вывучае паходжанне назваў населеных пунктаў Віцебшчыны. Гэта ж вельмі цікава – хочацца даведацца, ... Читать полностью...

Водар мёду і полымя свечкі


Пчалярства – не проста рамяство, гэта жыццёвая філасофія. Для пчалы чалавек – не гаспадар: у супольнай справе яны партнёры. Кожны выхад да вулляў – як спатканне з жанчынай. Закінь, ... Читать полностью...

ЦАРКОЎНЫ ЧЫСТЫ ЗВОН


Місіянерскую дзейнасць на Беларусі каталіцкая царква пачала яшчэ з ХІ стагоддзя, але трывала замацавалася толькі тады, калі вялікі князь Літоўскі Ягайла, пагадзіўшыся на саюз з Польшчай, прыняў ката ... Читать полностью...

ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА?


На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка...