Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

НА ГАРЭЛЫХ ЛЯДАХ


alt

З нізкі тапанімічных абразкоў

Лядзенкі, Лядзішча, Ляднікі, Ляды – вёскі і хутары ў Віцебскім, Браслаўскім, Дубровенскім, Шаркаўшчынскім раёнах. А ў даўніну паселішчаў з такой назвай было значна больш, асабліва з назвай Ляды. Густой сеткай пакрывалі яны зямлю ў Шумі­лінскім,  Чаш­ніцкім, Гарадоцкім, Расонскім, Полацкім, Лепельскім, Сенненскім, Ушацкім раёнах.
Для многіх сялянскіх пакаленняў слова «ляда» азначала цяжкую працу, вялікія клопаты і турботы. Слова гэтае было такім жа паўсядзённым, як зямля, вада, агонь, хлеб. Яно прымушала селяніна збіраць у кулак усе свае сілы, волю і цярплівасць і прабівацца, сціснуўшы зубы, да лепшага жыцця.
На поўначы Беларусі самыя, бадай, неспрыяльныя ў нашай краіне ўмовы для земляробства. Натуральная ўрадлівасць у большасці сваёй дзярнова-падзолістых глеб невысокая. Спрадвеку ворная зямля была раскідана невялічкімі шэрымі лапікамі. Да таго ж глеба моцна засмечана каменнем ды валунамі – незайздроснай спадчынай ледавіковых адкладаў. Вегетацыйны перыяд самы кароткі на Беларусі – 175-185 дзён. Колькі тытанічных намаганняў даводзілася прыкладаць нашаму гарапашніку-селяніну, каб спакваля, але ўпарта, год за годам, дзесяткі і сотні гадоў адваёўваць у дзікай прыроды ўсё новыя астраўкі прыдатнай для вядзення гаспадаркі зямлі.
3 самых даўніх часоў асноўным для тутэйшых сялян было падсечна-агнявое, або ляднае земляробства. Слова «ляда», як лічаць вучоныя, – старажытнаславянскае. Гэта – пустка. Ляда – участак, на якім высякалі і спальвалі лес, а вызваленую такім чынам зямлю выкарыстоўвалі пад ворыва. Вось як апісвае гэты даволі працяглы па часе і надта працаёмкі працэс Аляксандр Гваньіні, які ў перыяд Лівонскай вайны служыў камендантам у Віцебску. Паводле яго слоў, улетку, пачынаючы з Пятрова дня і да Успення Багародзіцы, мясцовыя сяляне высякалі лес і хмызняк. Ссечаныя дрэвы засыпалі саломай і пакідалі на зіму. Увесну, пасля Вялікадня, калі прыгравала сонца, ляда зноў пакрывалі саломай і выпальвалі дашчэнту. На чорнай ад вуглёў і галавешак зямлі сеялі пшаніцу.
Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што хваёвы лес сяляне сапраўды высякалі і выпальвалі вясной, а арэшнік – восенню. Ляда засявалі без угнаенняў звычайна на працягу пяці гадоў, пасля чаго пакідалі пад папар.
На ляда выходзіла ўся сям’я – і старыя, і малыя, і мужчыны, і жанчыны. Работы ўсім хапала. Жанчыны і падлеткі секлі хмызняк, а мужчыны валілі вялікія і тоўстыя дрэвы. Доўгі час рабілі гэта ў асноўным жалезнымі сякерамі, якія часта крышыліся, – першыя двухручныя пілы з’явіліся дзесьці ў XV стагоддзі, і яны пакідалі ў дрэве неглыбокія пазы. Дапамагалі нястомныя рукі і спрадвечная сялянская загартоўка. Гнуўся крукам чалавек ад цямна і да цямна.
А колькі поту трэба было праліць на выцерабленым лапіку зямлі, каб хоць злёгку апрацаваць яе. У глебе заставалася шмат сплеценых паміж сабой каранёў, моцна перашкаджалі і пні, што ўчэпіста трымаліся ў зямлі і не заўсёды паддаваліся фізічнай сіле нават самых дужых мужчын. Таму вельмі часта выпалены ўчастак даводзілася ўрабляць без каня, уручную, прымітыўнай матыкай-капылом. На адзін з канцоў доўгага драўлянага дзержака насаджвалі пад прамым вуглом шырокае жалезнае лязо. Намахаўшыся за дзень капылом, селянін адчуваў сябе дашчэнту змораным і як сноп валіўся на подсцілку ў хаце (вёска Капылоўка, Капылоўшчына, Капыльшчына Браслаўскага, Ушацкага, Глыбоцкага і Міёрскага раёнаў).
Баранавалі глебу вершалі­най, якую рабілі з елкі, абсякаючы сукі на адлегласці 40–60 сантыметраў ад ствала. Гэта быў гібрыд бараны і сахі. Прыладу называлі яшчэ сукаваткай (хутар Сукавацце быў у Глыбоцкім раёне). Ужываўся і смык. Якраз на Віцебшчыне яго выкарыстоўвалі часцей за ўсё на лясных лядах. Рабілі смык з расколатых ці абчасаных яловых ствалоў, у якіх з аднаго боку пакідалі сукі даўжынёй 40–60 сантыметраў. Ствалы прывязвалі да дзвюх папярочных планак. Два крайнія ствалы былі пры гэтым даўжэйшымі за сярэднія і служылі ў гэтай немудрагелістай канструкцыі аглоблямі. Калі з’явілася бульба, смыкам на Віцебшчыне баранавалі і яе (вёска Смыччо ёсць у Пастаўскім раёне).
Касар – вельмі старажытная прылада сялянскай працы. Па прызначэнні набліжаўся да сярпа. Складаўся з загнутага жалезнага клінка і доўгага драўлянага дзяржання. Адзін з такіх клінкоў, выкаваны, як мяркуюць археолагі, у XV стагоддзі, быў знойдзены пры раскопках у Лукомлі. Касаром беларускія сяляне высякалі хмызняк і зразалі галінкі дрэў. Гэтым інструментам часта, відаць, карысталіся пры распрацоўцы лядных участкаў даўнія жыхары вёскі Касарэў­шчына (Бешанковіцкі раён).
Ляднае земляробства існавала ў нашых мясцінах даволі працяглы час. У Сенненскім павеце яшчэ ў другой палове XIX стагоддзя практыкавалася наступная сістэма: вызваленая ад лесу ляда выкарыстоўвалася звычайна тры гады без угнаенняў, затым наступныя пяць гадоў – з угнаеннямі, пасля чаго ўчастак пакідалі адпачываць і вярталіся да яго толькі праз дзесяць гадоў, калі ён паспяваў зарасці маладым лесам. I зноў цюкалі сякеры, звінелі пілы, падымаўся ў неба дым...
На ляднае земляробства ўказваюць назвы вельмі многіх населеных пунктаў. Пра вёскі Заляддзе (Докшыцкі і Ушацкі раёны) цвёрда можна сцвярджаць, што ў даўні час яны пабудаваліся за выпаленымі ляснымі дзялянкамі. Гэтыя дзялянкі вельмі часта называлі яшчэ астраўкамі. Яны і сапраўды былі астраўкамі здабытай ворнай зямлі сярод лясных нетраў і балот. Ды і наогул ляднае земляробства з поўным правам можна назваць астраўным. Нярэдка мясцовыя жыхары знаходзілі для лядных участкаў і такое вызначэнне – паляна.
Цяпер на Віцебшчыне тры вёскі Востраў, а таксама Зялёны Востраў, Астравянец, Астравішы, Астравішкі, Аст­раўляны, Астроўна (іх дзве), Астроўскія, Астроўшчына (дзве), Астравы, Вострава (чатыры), Паляне, Паляны... Вельмі шкада, што не здолелі захавацца да нашага часу дзве Ясныя Паляны – у Верхнядзвінскім і Сенненскім раёнах. Відавочна, што і радавое памесце вялікага рускага пісьменніка таксама ўзнікла на месцы спаленага лесу. Да 1970 года ў Верхнядзвінскім раёне існавала вёска Востраў. Вось яна сапраўды знаходзілася на востраве самага буйнога на Віцебшчыне Асвейскага возера (па плошчы яно на Беларусі другое пасля Нарачы). I толькі самотныя могілкі і пакінутыя хаты нагадваюць, што тут калісьці жылі людзі...
Нярэдка лядны астравок называўся пасекай (у сэнсе – высечанае месца). Калі гэтае поле сейбітамі кідалася, месца, асабліва роўнае, сухое, зацішнае, багатае на меданосныя травы і расліны, аблюбоўвалі бортнікі, ставілі тут пчаліныя калоды і гналі мёд. Таму слова набыло яшчэ адно значэнне. А першароднае апынулася ў цяні. Вёсак з такой назвай яшчэ да вайны было шмат, да нашага часу дажылі толькі Пасекі, што ў Докшыцкім раёне.
Была калісьці ў Шумілінскім раёне вёска Лідаўка, спаленая ў вайну фашыстамі. Корань назвы варта шукаць у літоўскім слове «лідзімас». Гэта тое ж ляда.
Пнішчам продкі называлі ўчастак высечанага, але яшчэ не выкарчаванага лесу (вёскі Пневічы і Пнёва ў Дубровенскім, Лёзненскім, Пастаўскім раёнах).
Ад старабеларускага слова «руці» (у сэнсе «кінуць») утварыліся назвы вёсак Руціны і Руць у Браслаўскім і Чашніцкім раёнах. Руць – выцерабленая, але затым кінутая лясная паляна. Для падобнага месца меліся і іншыя вызначэнні – гала, галя. Бязлеснае месца называлася галявым (вёскі Галі, Галава, Галькі).
Прасечаная ў лесе дзялянка мела і такую назву – трыба (вёска Трыбаны ў Дубровенскім раёне ўжо знята з дзяржаўнага ўліку).
У Браслаўскім раёне ёсць вёска Тракішкі, а зусім нядаўна яшчэ былі Тракелі. І тут зноў варта звярнуцца да літоўскай мовы, дзе «тракас» – высечка, паляна. Адсюль, дарэчы, і назва вядомага літоўскага горада Тракай, месца для якога яго заснавальнікі адваявалі ў лясных нетраў.
Для нас слова «плінтаваць» загадкавае, а продкі добра ведалі яго значэнне – высякаць лес. Знятыя ўжо з дзяржаўнага ўліку вёскі Плінтоўка ў Браслаўскім і Міёрскім раёнах у свой час будаваліся на лядах.
Дзерць, дор, чысць – гэта таксама старадаўнія назвы лядных зямельных участкаў, ад якіх пайшлі многія нашы вёскі. На Полаччыне можна было часта пачуць такія выразы: «драць ляда», «драць лес», «уздзіраць памёт». Памёт – абложная зямля, што шмат часу пуставала. Людзі асвоілі яе, узаралі, паставілі хаты, і атрымала вёска назву Паметнікі (Полацкі раён). Тут жа, на Полаччыне, да 1957 года была вёска Гарэлы Памёт.
Ужываліся для пазначэння лядаў і словы, дзе ўтрымліваўся корань гар (жар). Вось адсюль і шматлікія вёскі Выгаркі, Выгары, Гары, Гаркава, Гарэлая Града, Гарэлікі, Гарэліца, Гарэлае, Гарэлькі Жарскія, Жаркі, Жарцы, Жары, Загарэльскія... А таксама Папелікі, Папялы – месцы, дзе калісьці гарэлі выкарчаваныя дрэвы і кусты, пакідаючы попел, што павышаў урадлівую сілу глебы.
Пакарыстаўшыся пэўны час ляднымі дзялянкамі, сяляне кідалі іх, давалі адпачыць, пакуль зямля зноў набярэцца моцы, а самі прабіраліся скрозь нетры ў новыя мясціны, дзе з ранейшай упартасцю церабілі лес, валілі дрэвы, секлі хмызняк. Але пра пакінутыя ўчасткі помнілі, цярпліва лічылі гады, калі можна будзе вярнуцца на старое ляда. Такія дзялянкі зваліся старыной, пра што і цяпер нагадваюць назвы вёсак Старына, Старынка, Старынкі, Старыновічы, Старынцы, Старыны, Старыца, Стар, Старнікі... На Віцебшчыне звыш 20-ці вёсак з такой асновай. А было нашмат больш. Ёсць яшчэ Застарынцы, Застарыны, Застарынне – сем паселішчаў, а таксама Старасекаў Двор (старасека – старая высечка, што пакрылася новым лесам).
А вось участкі, што распрацоўваліся ўпершыню, называліся навіной. На іх месцы ўзніклі вёскі Навікі, Навіна, Навінка, Навін­цы, Навінкі, Навін­не, Навіцкія, Навічкі, Навікова, Новікі, Ноў, Ноўе, Ноўка – усяго 16 вёсак.
У Лепельскім раёне Старое Лядна суседнічае з Новым Лядна.
Ад дзеяслова «церабіць» (прасякаць, вычышчаць лес, пракладваць дарогу, шлях, высякаючы хмызняк, кусты, абсякаць галінкі і сукі) паходзяць назвы вёсак Цербяшова, Церабені.
Назвы вёсак Карчаватка, Карчэўшчына, Карчы таксама сведчаць пра шырокае распаўсюджанне падсечнага земляробства. Кор – карчы (вёскі Корава, Коравічы, Корасць, Корыца Аршанскага, Чашніцкага, Шумілінскага, Шаркаўшчынскага раёнаў). Працяглы час, напэўна, на тутэйшых лядах выпальвалі сяляне скінутыя ў вялікія кучы карчы. Закор’е – месца за карчэўем (вёска Закор’е Браслаўскага раёна).
Камлі – нявыкарчаваныя пні (вёскі Камлі ў Бешанковіцкім і Талачынскім раёнах).
У нашай старой беларускай мове існавала прыгожае слова «нача». Сэнс яго высокі. Гэта асвоеная ворная зямля на лядах, ці асушаная дзялянка. Называўся так і першы сноп на зажынках. Словам, гэта быў яскравы сімвал пачатай работы, новай справы. Цяпер мы маем толькі дзве вёскі з такой асновай – Нача і Нача-Шпакоўшчына ў Полацкім раёне. Якраз паблізу Шпакоўшчыны дзве вёскі да 1964 года зваліся Нача Людкевіча і Нача Сіняўскага. Што і казаць, назвы адметныя, яны перадавалі цікавую гістарычную інфармацыю пра людзей, што былі, па сутнасці, першапраходцамі, піянерамі ў асваенні тутэйшых цалінных земляў. Проста немагчыма зразумець, чаму ў тым сумным для беларускай тапанімікі 1964 годзе назвы былі скасаваны і заменены на невыразныя і штампаваныя – Лужайкі і Грушаўку. Дзеля гістарычнай праўды, дзеля памяці пра рупліўцаў мінулых часоў ранейшыя назвы варта было б вярнуць.
Новае поле на месцы распрацаванага ляда, першая сядзіба зваліся таксама пачынкам. Вёска Пачынак была ў перадваенныя гады ў Гарадоцкім раёне. Тапонім гэты, дарэчы, даволі распаўсюджаны ў Расіі – у прыватнасці, у Валагодскай, Варонежскай, Курскай, Цвярской і суседняй з намі Смаленскай абласцях.

Анатоль Бруцкі. Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



25.08.2009

 

Новость посмотрели: 4367

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 3)




 


Данная новость взята из рубрики: Год родной земли




Похожие новости по теме :

 

ПА СЛЯДАХ ВАЛОЧНАЙ ПАМЕРЫ


У 1557 годзе вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў «Уставу на валокі». Менавіта валока стала з тае пары асноўнай зямельнай мерай і адзінкай абкладання сялян феадальнымі павінн ... Читать полностью...

І КЛІКАЛА ВОЛЯ


На Віцебшчыне 36 вёсак маюць назву Слабада, яшчэ 18 – Слабодка. Яны ёсць фактычна ва ўсіх раёнах, а калі ў якім цяпер няма, то былі яшчэ зусім нядаўна. На Лёзненшчыне, напрыклад, у розных кутк ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

Водар мёду і полымя свечкі


Пчалярства – не проста рамяство, гэта жыццёвая філасофія. Для пчалы чалавек – не гаспадар: у супольнай справе яны партнёры. Кожны выхад да вулляў – як спатканне з жанчынай. Закінь, ... Читать полностью...

ШТО Ў НАЗВЕ ТВАЁЙ?


У жнівеньскім нумары «Народнага слова» (25.08.2009) прачытаў аб’ёмісты матэрыял «На гарэлых лядах», які мяне даволі моцна ўразіў. Аўтар артыкула Анатоль Бруцкі ўзнімае вельмі складаную і ра ... Читать полностью...

ЗАСЦЕНАК — У ПЛIГАЎКI, СВЯДУ — У СЛАБАДУ


Усхваляваў артыкул на тапанімічную тэматыку «Па слядах валочнай памеры» Анатоля Бруцкага, змешчаны ў «Народным слове» за 11 лістапада. У ім трапна тра ... Читать полностью...

З варагаў у грэкі: чым прыкметная тапаніміка Віцебшчыны?


Наша вобласць займае вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Тут сыходзяцца дарогі з Заходняй Еўропы ва Усходнюю, з паўночнага захаду на поўдзень. Як жартуюць аршанцы, іх горад у транспартных адно ... Читать полностью...

ЦАРКОЎНЫ ЧЫСТЫ ЗВОН


Місіянерскую дзейнасць на Беларусі каталіцкая царква пачала яшчэ з ХІ стагоддзя, але трывала замацавалася толькі тады, калі вялікі князь Літоўскі Ягайла, пагадзіўшыся на саюз з Польшчай, прыняў ката ... Читать полностью...

CВЯТЛО ПРАВАСЛАЎЯ


Прапануемая публікацыя –працяг тапанімічных даследаванняўАнатоля Бруцкага. Аўтар даўно вывучае паходжанне назваў населеных пунктаў Віцебшчыны. Гэта ж вельмі цікава – хочацца даведацца, ... Читать полностью...