Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июнь 2009    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА?


На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка.

ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА?

Малаказборшчыца Алена Земіт прымае малако ў жыхароў Ларынаўкі.

Ларынаўка ад Оршы – у трох кіламетрах. У горадзе вучыцца большасць вясковых дзяцей. Ходзяць і ездзяць на работу дарослыя. У гарадскіх магазінах яны атаварваюцца, купляючы ў тым ліку і разнастайныя малочныя прадукты. Ды і ў сельскім магазіне, што ў Ларынаўцы, можна купіць той жа набор: смятана, малако, кефір. Можа, блізкасць гарадскога жыцця так паўплывала на сяльчан, што засталося ў вёсцы шэсць кароў на 131 двор?
Старшыня Крапівенскага сельскага Савета Антаніна Макарэвіч лічыць, што гэта аб’ектыўны працэс – паўсюль скарачаецца пагалоўе кароў. І Ларынаўка не выключэнне. А для таго, каб тут іх трымалі на падворку, умовы ёсць.
У Ларынаўцы ад вяскоўцаў пенсійнага ўзросту давялося пачуць, што сёлета, як і мінулыя гады, малаказборшчык аб,язджае вёску і збірае лішкі малака ў гаспадынь. Лабараторныя даследаванні праводзяць тры разы на тыдні на жывёлагадоўчым комплексе мясцовай гаспадаркі. І вынікі тых аналізаў заўсёды станоўчыя: агульная тлустасць малака з падворкаў – 3,9, прадаюць яго на перапрацоўчы камбінат першым гатункам.
Па выніках года ў СВК «Ларынаўка» на кожныя 100 літраў здадзенага малака выдзяляюць пяць кілаграмаў збожжа бясплатна.
Сёлета вяскоўцы ўжо не ганяюць сваіх кароў у поле, бо з-за малой колькасці іх гаспадарам давядзецца часта радоўку трымаць. Яшчэ адна прычына – далёка ад вёскі паша: больш як кіламетр трэба гнаць кароў да Дняпра. Таму прыватнікі прывязваюць рагуль побач з домам і на пакінутых іншымі вяскоўцамі прысядзібных участках.
Жыхары Ларынаўкі працаздольнага ўзросту, схільныя да аналізу сучаснага жыцця, лічаць, што скарачэнне жывёлы ў падсобных гаспадарках напрамую залежыць ад эканамічнага становішча сельгаспрад­прыемства «Ларынаўка». Гэта моцная гаспадарка. Тут высокія надоі малака і прадаюць усё яго дзяржаве экстра-класам і вышэйшым гатункам. У СВК жывёлагадоўчы комплекс абсталяваны па сучаснай тэхналогіі, вядзецца рэканструкцыя яшчэ некалькі будынкаў ферм. Даяркі зарабляюць тут звыш мільёна рублёў амаль круглы год, у механізатараў таксама высокія заробкі. На гэтыя грошы, вядома ж, і працаваць трэба да сёмага поту. У час пасяўной і ўборачнай, корманарыхтоўкі робяць да цямна. Такі тут парадак трымаецца на працягу многіх гадоў. А калі работнікі выкладваюцца на грамадскай рабоце, то працаваць на сваю карову ў іх не хопіць сіл. Ды, мо, і не трэба, бо на заробленыя грошы яны могуць купіць малако і мяса ў краме. Тым больш што значная частка іх мае ўласныя легкавыя аўтамабілі, і паездка ў горад для іх не праблема. Словам, чым мацнейшая эканоміка гаспадаркі, тым меншае ў работніка жаданне трымаць буронку ў сваім хляве.
Відаць, у першую чаргу па гэтай прычыне толькі ў аднаго з 80 працаўнікоў СВК «Ларынаўка», механізатара А. Шынкевіча, засталася ў хляве карова. Гэта адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, чалавек сялянскіх каранёў. Можа, таму і за карову трымаецца як за сімвал вясковага ўкладу жыцця.
Старшыня СВК «Ларынаўка» Аляксандр Кухцянкоў пацвердзіў пры сустрэчы, што ўсе яго намаганні скіраваны на тое, каб гаспадарка была прыбытковай і пастаўляла дзяржаве высакаякасную прадукцыю. Сёння для яго важна абсталяваць фермы, мець эфектыўную тэхніку для апрацоўкі палёў. Усё гэта набываецца з прыбытку ад рэалізаванай прадукцыі. Развіццё ж сялянскіх гаспадарак, на думку А. Кухцянкова, таксама павінна выйсці на рэйкі рыначных адносін. Селянін цяпер мае магчымасць апрацоўваць гектар і болей зямлі, распланаваць на гэтай плошчы і пашу для кароў, і завесці ўчастак пад кармавыя культуры. Каб трымаць жывёлу, трэба разлічваць у першую чаргу на сябе. Гэта пад сілу працаздольным людзям са статусам гаспадара сялянскай сядзібы, якія змогуць забяспечыць сваю сям,ю даходам ад рэалізацыі таго ж малака. А калі рабіць у гэтай важнай справе стаўку на пенсіянераў, то ўжо ў бліжэйшыя гады ў большасці вёсак будзем гаварыць пра апошнюю карову на падворку, бо працэс гэты, як ні круці, заканамерны.

Вольга Шутава, «НС».



9.06.2009

 

Новость посмотрели: 3472

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: Проблема




Похожие новости по теме :

 

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА


На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. ... Читать полностью...

КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ,  ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ?

КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ, ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ?


У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, зас ... Читать полностью...

ЧАМУ ВЯСКОЎЦЫ ТРЫМАЮЦЦА ЗА КАРОВУ


На пачатку восені вяскоўцы па наяўнасці сена і саломы ў стажках і пунях, па колькасці буракоў у склепе вырашаюць, колькі галоў жывёлы трымаць наступнай зімой альбо наогул прадаць адзіную ... Читать полностью...

СУМЛЕННЕ МАЛАКАЗДАТЧЫКА — КАТЭГОРЫЯ МАТЭРЫЯЛЬНАЯ


На працягу цэлага тыдня Аршанскі малочны камбінат вяртаў малако, здадзенае жыхарамі вёскі Смальяны, выявіўшы ў ім антыбіётыкі. Сярод вяскоўцаў, якія недалічыліся ў сямейным бюджэце па 100 і больш ... Читать полностью...

Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?


Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў. ... Читать полностью...

«ДЗIКАЕ» ФЕРМЕРСТВА


Карэнных жыхароў у вёсцы Дрыбіна Аршанскага раёна ўжо няма. Летам сюды прыязджаюць толькі некалькі родзічаў памерлых, каб пасадзіць на спадчынных агародах цыбулю ды моркву.

Як ардэнаносцы жывуць на пенсii?


 На Аршаншчыне заслужаных людзей шмат. Гэта і мужчыны, і жанчыны, якія дабіваліся ў свой час нялёгкай працай рэкордных надояў, ўраджаю збожжавых, ільну і караняплодаў... 

ЁСЦЬ ЛАЗНЯ — ЗДАРАВЕЙ ЖЫЦЬ

ЁСЦЬ ЛАЗНЯ — ЗДАРАВЕЙ ЖЫЦЬ


У аграгарадку Калінаўка – цэнтральнай сядзібе СПК імя Чарняхоўскага Дубровенскага раёна – у наяўнасці ўвесь набор аб’ектаў сацкультбыту: школа, Дом культуры, магазіны, ФАП. Зах ... Читать полностью...

ЗМЕНЫ СА ЗНАКАМ МIНУС


альбо Чаму аграгарадок пабудаваць лягчэй, чым знайсцi талковага кiраўнiка гаспадаркi Формы і метады ідэалагічнай работы ў сельскай мясцовасці разглядалі на чарговым пасяджэнні Аршанскага райвыканкам ... Читать полностью...