nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр П

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Лучшие частные школы
  • Информация о получении визы и покупке билетов. Расписание авиарейсов.
  • samson-corp.ru

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА

А. Парахневіч.
На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. Гэта зручна для пажылых людзей. Ім не трэба марнаваць дзень на паездку ў сельсавет за даведкай, можна на месцы вырашыць іншыя пытанні. А Аляксандр Віктаравіч па меркаваннях, заўвагах сяльчан з глыбінкі імкнецца прагназаваць, як вёска будзе жыць далей. Яго непакоіць, што колькасць насельніцтва на тэрыторыі сельсавета скарачаецца (з 1,3 тыс. чалавек, якія тут пражываюць, 363 – пенсіянеры), што сёлета пакуль не давялося рэгістраваць шлюб ніводнай маладой пары.
– Асфальтуем дарогі, добраўпарадкоўваем школы і магазіны, будуем на цэнтральных сядзібах новыя дамы са зручнасцямі, – разважае А. Парахневіч. – Аднак моладзь пасля заканчэння школы па-ранейшаму імкнецца ў горад, хаця на сяле ёсць і жыллё, і праца, а ў горадзе іх знайсці цяжэй. Вунь у Русанах з дзесяці колішніх дамоў толькі ў адным застаўся пажылы мужчына...
Дык што рабіць мясцовай уладзе і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, каб не абязлюдзелі і тыя вёскі, дзе яшчэ звіняць дзіцячыя галасы? Аляксандр Віктаравіч упэўнены, што неабходна ўсяляк садзейнічаць паляпшэнню матэрыяльнага дабрабыту вяскоўцаў: будзе ў іх магчымасць зарабіць грошы на дастойнае жыццё, не пабягуць так шпарка ў горад. І калі ў большасці гаспадарак заробкі пакуль нізкія, трэба даць сяльчанам шанц мець прыбытак з працы на сваім падворку.
У сельгаспрадпрыемствах «Арловічы», імя Чарняхоўскага і «Прыдняпроўскі», што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, уладальнікам асабістай жывёлы дапамагаюць. Так, у Лядах, цэнтры СВК «Прыдняпроўскі», 220 сядзіб, дзе трымаюць 236 кароў. Раніцай з гэтай вёскі выганяюць на пашу тры вялікія статкі. Паша добрая. А на зіму гаспадарка бясплатна выдзяляе сваім працаўнікам сена для ўласных рагуль (разлічыцца трэба толькі за прывоз на двор).
Не пакідаюць без увагі і тых, хто працуе ў школе, сельсавеце і інш. Праўда, ім прывезенае да хаты сена абыдзецца крыху даражэй, але цана даступная. Напрыклад, сам старшыня сельсавета, які таксама жыве ў Лядах і мае дзве каровы, летась заплаціў за яго 60 тыс. рублёў. Калі б не такая дапамога з кармамі, зазначае Аляксандр Віктаравіч, ён наўрад ці змог бы трымаць кароў, бо самому нарыхтаваць сена на зіму няма часу.
Немалаважна і тое, што ў Лядах ёсць стацыянарны прыёмны пункт. Раніцай тут аператыўна замяраюць колькасць здадзенага малака, вызначаюць яго тлустасць. Усё запісваецца ў асабістую кніжку малаказдатчыка па выніках кожнага дня. І грошы выплачваюцца своечасова. Некаторыя жыхары вёскі зарабляюць на малацэ столькі, колькі на асноўнай рабоце. А калі маеш амаль два заробкі – можна адкласці і на бытавую тэхніку, і нават... на аўтамабіль. Менавіта на ім, а не на веласіпедзе некаторыя прывозяць малако да прыёмнага пункта ўжо цяпер. Не дзіўна, што Ляды, дзе штодня здаюць дзяржаве каля 2,5 т малака з падворкаў, лічацца на Дубровеншчыне адной з вёсак, у якіх жывуць заможна. І дамы тут не пусцеюць так імкліва...
Аналагічная сітуацыя з забеспячэннем асабістай жывёлы кармамі на зіму ў сельгаспрадпрыемствах імя Чарняхоўскага і «Арловічы». І ў гэтых гаспадарках сена на двор калі і не даставяць, то абавязкова выдзяляць сенажаць і скосяць. Клапоцяцца, каб была добрая трава на пашы, дзе пасвяцца каровы вяскоўцаў, збор малака арганізавалі належным чынам.
Цяпер, калі сельгаспрадпрыемствы вядуць нарыхтоўку кармоў для грамадскага статка, жыхары Валяўкоўскага сельсавета не сумняваюцца: пра іх кароў таксама не забудуць. Знаходзіць у гэтым агульную мову з кіраўнікамі гаспадарак А. Парахневічу дапамагае тое, што тры гады таму ён сам узначальваў адно з сельгаспрадпрыемстваў. Нягледзячы на невялікі стаж работы на пасадзе старшыні сельвыканкама, прозвішча Аляксандра Віктаравіча сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Так адзначаны яго здольнасць бачыць надзённыя патрэбы сяльчан і ўменне адстойваць іх інтарэсы.
23.06.2009
Просмотров: 1189
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка...
На пачатку восені вяскоўцы па наяўнасці сена і саломы ў стажках і пунях, па колькасці буракоў у склепе вырашаюць, колькі галоў жывёлы трымаць наступнай зімой альбо наогул прадаць адзіную кароўку. Пакідаюць кароў на падворку менавіта там, ...
У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, застаецца на леташнім узроўні: 665 рублёў за кілаграм плюс ...
Хутароў па нашай вобласці засталося зусім нямнога. Але імкліва пусцеюць вёскі, таму дробных населеных кропак яшчэ даволі. У некаторых з іх, дзе хаты па пальцах пералічыш, іншым разам меней жыхароў, чым некалі было ў адной хутаранскай сям’і. Напрыкла ...