Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Ингосстрах каско
- Автомобильный интернет-журнал. Онлайн-заявка на обслуживание.
- kupipolis.ru
КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ, ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ?
У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, застаецца на леташнім узроўні: 665 рублёў за кілаграм плюс бюджэтная надбаўка 75 рублёў за кг (праўда, з яе выплатай запазняюцца).
Па выніках мінулага года відаць, што колькасць буйной рагатай жывёлы ў хлявах вяскоўцаў няўхільна змяншаецца. Таму ўлада на месцах шукае адказ на пытанне: што рабіць, каб вяскоўцы ўсё ж трымаліся за карову? Намагалася знайсці яго сярод жыхароў Смальянскага сельскага Савета і я.
Старшыня сельсавета Галіна Карпушонак расказала, што летась гападары прадалі 703 тоны малака – на 60 больш, чым пазалетась. Людзі тут не спяшаюцца збыць кароў. Сельгасвытворчасць сканцэнтравана ў вёсцы Смальяны, дзе пражываюць 1500 жыхароў, значная частка іх – працаздольныя. Сельгаспрадпрыемства «Смальяны» – адзінае на тэрыторыі і эканамічна няўстойлівае: заробкі невысокія, працоўных месц мала. Таму насельніцтва вялікай вёскі бачыць і рэальны шлях заробку – ад утрымання буронкі. Паўсотні гаспадароў вёскі трымаюць па дзве і больш каровы.
Гаспадыня Валянціна Бухавец здала дзяржаве летась ад дзвюх кароў 8600 кілаграмаў малака. Пра тое, што гэта азначае для сямейнага бюджэту, расказала наступнае:
– Свёкар у першыя дні пасля вяселля ў якасці падарунка маладым прывёў на падворак карову. Давялося ў самым пачатку сямейнага жыцця размяркоўваць час і працу ў хаце, хляве і на дзяржаўнай рабоце. А сям’я хутка прырастала: нарадзіліся чатыры сыны. Заробку мужа, які быў у той час механізатарам, не хапала. Вось і ўзяліся павялічваць гаспадарку. З нараджэннем чарговага дзіцяці ў сям’і прыбаўлялася яшчэ адна карова. Здавалі малако і апраналі сыноў, а як падраслі, адправілі іх на вучобу ў сельскагаспадарчы каледж. Трое выбралі прафесію агранома.
Калі быў перыяд з затрымкай грошай за малако, то спрабавалі рэалізаваць смятану ды тварог на рынку ў горадзе. Гэта аказалася выгадней, чым прадаваць калгасу. У той час, падзарабіўшы такім чынам, нават купілі легкавы аўтамабіль. Але як толькі стабілізаваліся выплаты на месцы, ад такога гандлю адмовіліся. Шмат клопату ад тых паставак. Малочныя прадукты павінны мець таварны выгляд, быць адпаведна ўпакаваныя, ды і дарога няблізкая. Усе гэтыя моманты патрабавалі значных затрат часу. А вяскоўцам заўсёды сутак не хапае, каб парабіць усю работу па гаспадарцы.
Валянціне Фёдараўне цяпер ужо за пяцьдзесят. Яна працуе тэхнічкай у школе, муж – вартаўніком. Заробкі ў іх па- ранейшаму сціплыя. А ў сям’і яшчэ адзін сын – школьнік, вучыцца ў восьмым класе. Яму трэба дапамагчы вызначыцца ў прафесіі і аплаціць у бліжэйшым будучым вучобу. Таму бацькі не думаюць збываць кароў. Праўда, трымаюць іх ужо не чатыры, а дзве.
Сям’я Пінчукоў летась мела тры дойныя каровы і здала 12270 кілаграмаў малака. Гаспадыня працуе на пошце, атрымлівае 200 тысяч рублёў у месяц. Муж – вадзіцель у мясцовым сельгаспрадпрыемстве: старанны работнік, але зарабляе ўсяго 300 тысяч. На гэткія грошы сям’і з трыма дзецьмі не пражывеш. Двух сыноў ужо вывучылі і адправілі ў самастойнае жыццё. Абодва скончылі сельскагаспадарчую акадэмію – на грошы ад малака вучыліся. Цяпер трэба выводзіць у людзі трэцяга сына, таму без каровы ніяк. Галіна Пінчук расказала, што купілі нядаўна хлопцу камп’ютэр на «малочныя грошы»: адкладвалі на працягу некалькіх месяцаў. Гэтак жа набылі мэблю і пральную машыну.
Вядома, цяжкая праца ў вяскоўцаў. Летам у чатыры гадзіны раніцы ўжо на нагах, кладуцца спаць не раней адзінаццаці вечара. Муж і жонка яшчэ на досвітку ідуць у хлеў і ў чатыры рукі пояць, кормяць, дояць. І сыны каля іх вучыліся з маленства касіць, караняплоды даглядаць, збожжа сеяць. Магчыма, таму старэйшыя і выбралі прафесію агранома. Муж і сыны ўвесь час ладзілі розныя прыбудовы і прыстасаванні для рацыянальнага размяшчэння жывёлы. Каб аблягчыць працу, сабралі са спісаных запчастак свой трактарок.
Слухаючы ў Смальянах сяльчанак, якія трымаюць вялікую гаспадарку, разумееш, чаму ў іх сем’і моцныя і дзеці дбайныя. Па прыкладу бацькоў і яны будуць жонак шанаваць, наводзіць чысціню і прыгажосць вакол сваіх хат і ў хаце. Двор на сядзібе сям’і Пінчукоў вымашчаны, чыста падмецены, а дом аздоблена кветкамі. Гэткімі ўзорамі ўпрыгожыў будыніну сярэдні сын, калі прыязджаў да бацькоў на выхадныя.
Выказалі смальянскія жанчыны свой погляд і на тое, як на дзяржаўным узроўні заахвоціць вяскоўцаў трымаць жывёлу на падворку. Калісьці, яшчэ ў савецкі час, літр малака каштаваў 27 капеек, а бохан хлеба – 14-18. За літр малака можна было купіць два боханы. А цяпер за 665 рублёў – толькі паўбохана.
Другая прычына, па якой збываюць кароў уласнікі, – гэта цяжкасці з нарыхтоўкай кармоў. Мясцовая гаспадарка «Смальяны» не дапамагае імі малаказдатчыкам. Гаспадары былі б нават згодны, каб па даступнай цане ім прадавалі сена і зерне. Але і гэтага не практыкуюць.
Скардзяцца малаказдатчыкі, што ў сельгаспрадпрыемстве на прымітыўным абсталяванні вызначаюць якасць малака. Таму ў іх пастаянна ўзнікаюць сумненні, ці правільна вызначылі тлустасць, ад якой і аплата залежыць.
Наракаюць вяскоўцы і на тое, што на дзяржаўным узроўні да гэтага часу не паклапаціліся аб выпуску па даступнай цане невялікіх трактароў з прычапным інвентаром і даільных апаратаў. Іх кошт пакуль не па кішэні малаказдатчыкам.
7.05.2009
Просмотров: 1190
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ПАДСОБНАЯ ГАСПАДАРКА
Другие новости данной темы:
![]() |
СУМЛЕННЕ МАЛАКАЗДАТЧЫКА — КАТЭГОРЫЯ МАТЭРЫЯЛЬНАЯ На працягу цэлага тыдня Аршанскі малочны камбінат вяртаў малако, здадзенае жыхарамі вёскі Смальяны, выявіўшы ў ім антыбіётыкі. Сярод вяскоўцаў, якія недалічыліся ў сямейным бюджэце па 100 і больш тысяч рублёў, толькі і размоў было: хто вылівае малак ... Читать |
![]() |
ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА? На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка... |
![]() |
I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. Гэта зручна для пажылых людзей. Ім не трэба марнаваць ... Читать |
![]() |
ЧАМУ ВЯСКОЎЦЫ ТРЫМАЮЦЦА ЗА КАРОВУ На пачатку восені вяскоўцы па наяўнасці сена і саломы ў стажках і пунях, па колькасці буракоў у склепе вырашаюць, колькі галоў жывёлы трымаць наступнай зімой альбо наогул прадаць адзіную кароўку. Пакідаюць кароў на падворку менавіта там, ... Читать |