Двоих тонущих удалось спасти на озерах Витебской области
У аграгарадку Калінаўка – цэнтральнай сядзібе СПК імя Чарняхоўскага Дубровенскага раёна – у наяўнасці ўвесь набор аб’ектаў сацкультбыту: школа, Дом культуры, магазіны, ФАП.
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 26.12.2011 |
|---|
| 26.12.2011 |
| 23.12.2011 |
| 21.12.2011 |
| 21.12.2011 |
| 21.12.2011 |
| 19.12.2011 |
Новости Витебщины
В Полоцке один кошелек украли сразу трое
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Секционные ворота
- Фотогалерея работ. Теплосберегающие завесы и двери.
- ed-grup.ru
- Аренда компрессора
- Форма для подачи объявлений. База недвижимости.
- cramo.ru
ПЛАНновогодних и рождественских мероприятий на площадках и в учреждениях г.Витебска
с 23 декабря 2011 года – 15 января 2012 года
ЁСЦЬ ЛАЗНЯ — ЗДАРАВЕЙ ЖЫЦЬ
Святлана Касаржэўская.
У аграгарадку Калінаўка – цэнтральнай сядзібе СПК імя Чарняхоўскага Дубровенскага раёна – у наяўнасці ўвесь набор аб’ектаў сацкультбыту: школа, Дом культуры, магазіны, ФАП. Захавалі тут, дарэчы, адны з нямногіх у раёне, і грамадскую лазню.
Летась, калі вёску пераўтваралі ў аграгарадок, будынак лазні капітальна адрамантавалі. Цяпер звонку і знутры ён выглядае прыстойна. Выпальваюць лазню адзін раз у два тыдні па суботах. Кошт паслугі – 3 тысячы рублёў.
Нягледзячы на тое, што ў Калінаўцы 46 уласных лазняў, акрамя грамадскай, у памыечную суботу сюды прыходзіць каля 30 чалавек. Гэта адзінокія пажылыя людзі, у якіх асабістай лазні няма ці ўжо не хапае сіл яе выпаліць. Ды і ў механізатараў, якія з пасяўной да ўборачнай у полі, цепліць познім вечарам сваю лазню іншы раз няма часу. Зноў выручае грамадская.
Дырэктар мясцовай школы і адначасова старэйшына Калінаўкі Галіна Марчанка лічыць, што, апрача практычнай карысці, лазня станоўча ўплывае на культуру быту вяскоўцаў. А гэта важны сродак маральнага выхавання. Такі ж пункт погляду і ў кіраўніцтва сельгаскааператыва. Галіна Іванаўна прывяла наступны прыклад. У некалькіх нядобранадзейных сем’ях у Калінаўцы давялося адбіраць дзяцей і змяшчаць у сацыяльны прытулак. Каб паўздзейнічаць на бацькоў, якія няўхільна каціліся ўніз, старшыня СВК імя Чарняхоўскага Мікалай Салдаценка прыняў нестандартнае рашэнне – перасяліць гэтыя сем’і ў новыя дамы з паравым ацяпленнем, ванным пакоем і іншымі бытавымі зручнасцямі. Кіраўніка папракалі: маўляў, такім сем’ям падыдзе і старое жыллё. Але ён стаяў на сваім і не памыліўся. У бацькоў дзяцей, якім пагражала сацыяльнае сіроцтва, з’явілася жаданне абставіць атрыманы дом мэбляй, купіць новую вопратку сабе і дзецям... Узяліся за розум, пачалі як след працаваць і забралі дзяцей з прытулку. Вядома, гэта стала магчымым дзякуючы мэтанакіраванай рабоце з такімі бацькамі мясцовай улады, школы. Але ж і ванны пакой у новым доме ў іх перавыхаванні адыграў не апошнюю ролю.
Яшчэ адна прадстаўніца мясцовай інтэлігенцыі – загадчыца ФАПа Святлана Касаржэўская таксама пераканана, што наяўнасць лазняў садзейнічае павышэнню агульнай культуры вяскоўцаў. І што яшчэ важна: той, хто часцей мыецца, радзей хварэе. За два гады работы на ФАПе Святлана Аляксееўна не выявіла ніводнага выпадку педыкулёзу ці каросты. Дарэчы, С. Касаржэўскай як маладому спецыялісту выдзелілі ў свой час катэдж. Гэта, а таксама тое, што ў Ка-лінаўцы створаны добрыя ўмовы для працы, паўплывала на рашэнне Святланы Аляксееўны застацца ў аграгарадку і пасля абавязковых двух гадоў адпрацоўкі.
А як жа наогул справы з грамадскімі лазнямі ў Дубровенскім раёне? Галоўны інжынер прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Таццяна Палтарак паведаміла, што на балансе ЖКГ іх тры: у Дуброўне, пасёлку Асінторф і Калінаўцы. Усе яны стратныя, бо цана білета значна меншая за сабекошт паслугі. Нягледзячы на гэта, у раёне разумеюць, што лазні патрэбныя. Таму летась выдзялялі камунальнікам з раённага бюджэту датацыі на пакрыццё страт. А вось сёлета пакуль яшчэ не адшукалі сродкаў, каб падтрымаць гэты від паслуг.

28.07.2009
Просмотров: 1342
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ...
На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. Гэта зручна для пажылых людзей. Ім не трэба марнаваць ...
У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе школа добра абсталяваная і дырэктар дасведчаны, але калі яркіх асобаў у педкалектыве няма, жадаючых аддаць с ...
На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка...